Раздзел “прыметнік” Называй прадметы—вызначай прыметы




Дата канвертавання30.06.2016
Памер45.16 Kb.
РАЗДЗЕЛ “ПРЫМЕТНІК”

Называй прадметы—вызначай прыметы
Гульня заснавана на уласцівасці прыметнікаў.

Характарызаваць прадметы и з”явы з бакоў

Аб яўляецца конкурс:хто хутчэй запіша назоўнікі з прыметнікамі,якія характарызуюць прадметы з боку


Формы

Вагі


Шырыні

Вышыні


Узросту

Прыналежнасці

Уражання

Даўжыні
Тэмпературы

Велічыні

Колеру


Таўшчыні

Часу


Прывабнасці

Трываласці

Матэрыялу
Стану

..Смаку


Кошту

Адлегласці

Памеру

Характару



Цвердасці

Якасці



Варыянт: заданне такое ж, як і папярэдняе, але пры гэтым трэба абысціся найменшай колькасцю назоўнікаў. Запісваюцца словазлучэнні не ў слупок, а ў радок: на левым канцы радка запісваецца назоўнік і да яго падбіраюцца ўсе магчымыя прыметнікі (наступныя радкі, якія да яго належаць, пішуцца з адступленнем управа, каб кожны назоўнік выдзяляўся). Каб прыметы не паўтараліся, іх трэба выкрэсліваць або пазначаць у спіску (гл.першы варыянт) галачкай.
СЫРЫ І ГОРКІ
Выконвалася заданне: скласці сказы са словамі сыры і горкі. Сярод складзеных сказаў былі такія:

1. Пасля дажджу пясок быў сыры.

2. На заводзе вырабляюцца розныя сыры.

3. Паабапал дарогі расце горкі палын.

4. Зімой ўсе горкі раскатаныя дзіцячымі лыжамі і санкамі.

Што абазначаюць аднолькавыя словы ў розных сказах? Чым растлумачыць гэту з яву?

А цяпер складзіце самі па тры сказы з гэтай з явай — дарэчы, як яна называецца?

А ЯК У АЎТАРА?
Да такой гульні патрэбна папярэдне падрыхтавацца: перагартаць старонкі любімых аўтараў, зрабіць выпіскі.

Удзельнікі адвольна ці па загадзя выцягнутых парадкавых нумарах чытаюць сказ, апускаючы адно ці два мастацкія азначэнні —астатнія павінны адгадаць іх. Напрыклад: Серабрыцца снег, мігацяць незлічоныя мільены...іголак. (Міхась Лынькоў).

Якіх іголаквострых? снежных? калючых? бліскучых — гэта ўжо лепш: эпітэт. За яго можна даць адно ачко. А хто адгадае аўтарскае — брыльянцістых — атрымае тры. Калі ж не адгадае ніхто — два ачкі дастаюцца таму, хто чытаў знойдзены ім сказ.

У...сонечным святле гарэлі...адвечным полымем ліпы і бярозы каля хат (лагодным, сумным). (Іван Мележ).
ЯК НАЙХУТЧЭЙ
Як ператварыць прыметнікі густы, гадкі, сталы, жылы ў назоўнікі? Успомніце яшчэ такія прыклады. Хто больш?

Як называюцца такія ж прыметнікі?

Устаўце замест кропак падобныя прыметнікі:

... сябры, пытанні; ... прамысловасць, устаноўка; ... прычал,калідор; ...рак, конь.

Знайдзіце яшчэ чатыры такія пары словазлучэнняў з прыметнікамі - амографамі.


РАЗДЗЕЛ “ЗАЙМЕННІК”
САМ ПА САБЕ
Прачытаў займеннік Я верш пра займеннік і адразу запярэчыў:

—Нікога я не замяняю! Хай там яны ўсе замяняюць каго хочуць, а я дык сам па сабе:



Я — гэта Я! І другога такога няма.

—Нашто ж так ганарыцца, - сказаў нехта побач. -І я таксама нікога не замяняю.

—А хто ты такі?- азірнуўся займеннік Я.

Ты, - пачулася ў адказ.

—Я? - здзівіўся займеннік Я. - Дык я ж і казаў пра сябе, а ты пры чым тут?

—Я не пра цябе кажу, а пра сябе. Я – займеннік ТЫ. І я таксама сам па сабе.

Ганарысты Я палез быў у спрэчку, але займеннік адразу памірыў іх. Здагадайцеся, як.

Але ж памірыў, бо пайшлі яны абняўшыся і заспявалі:


Я і ТЫ, Я і ТЫ

Мы як родныя браты.



Я і ТЫ, Я і ТЫ

Мы асобы хоць куды:

Першая, другая —

Вам дапамагае

І сябе назваць,

І другога спытаць.


Добра, калі словы не сварацца між сабою! А то бывае часам, нехта паставіць у сваім выказванні так словы, што яны сварацца,бо не на сваім месцы стаяць.

20 ЗАМКОЎ АДНЫМ КЛЮЧОМ
Бярэцца адкрыць адзін займеннік 20 замкоў. Бярэцца – значыць, умее. А чым мы горшыя? Калі возьмемся гуртам адамкнуць гэтыя яго “замкі” - справімся, няйначы. Дык дадзім яму слова.

  • Калі да мяне дадаць зычны, атрымаецца глыбокі, круты абрыў; дадаць другі зычны... лепш не дадаваць, дрэнна будзе.

Калі я скажу вам, што я невялікі, вы пачняце шукаць на карце паўвостраў; назаву колер сваіх валасоў – перад вамі ўзнікне рад гарызантальна размешчаных прадметаў; як толькі прызнаюся – хоць і вельмі не хочацца! – што гадкі, то, мяркую, вы возьмецеся мяне есці, ды яшчэ і смакаваць.

У мяне такі зменлівы характар, што варта каму-небудзь стаць каля мяне... ну, вось паглядзіце самі: стаў побач прыназоўнік – слова атрымалася; стаў замест яго другі – зусім іншае слова, і такое ўсім патрэбнае; а стаў трэці – зноў іншае слова: жывела, і досыць вялікая! Неяк падышоў да мяне мяккі зычны – хлопчык замест нас з’явіўся; другі мяккі зычны, на першы падобны, падышоў – ад нас рыба паплыла...

Ды што гэта я вам усе свае таямніцы расказваю! Здагадайцеся лепш самі: з кім (або з чым) разам я магу ўтварыць

высокае хвойнае дрэва;

прадстаўніка адной з нашых АССР;

што атрымаецца, калі я вазьму сабе ў суседзі

ўзрыўны снарад, які пускаюць пад вадой ці засыпаюць зямлей;

месца рамонту судна;

значкі для абазначэння музычных гукаў?

Што вы прачытаеце, калі пасля мяне стане

прыназоўнік(ен у некаторых выпадках ужываецца замест

прыназоўніка у):

кацел, у якім гатуюць ежу на вогнішчы;

возера;


моцны, густы пах;

смала, якой карыстаюцца шаўцы?



І да ўсіх гэтых задачак – “замкоў” ёсць толькі адзін ключ. Які?





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка