Разам з усёй Рэспублікай Беларусь у сераду 3 ліпеня Хоцiмшчына адзначыла Дзень Незалежнасці




Дата канвертавання11.05.2016
Памер10.31 Kb.
Разам з усёй Рэспублікай Беларусь у сераду 3 ліпеня Хоцiмшчына адзначыла Дзень Незалежнасці.

У галоўнае дзяржаўнае свята ў гарадскім мястэчку адбыўся урачысты мітынг, на якім традыцыйна выступілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Фёдар Вішнеўскi, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Ячнеў, настаяцель Свята-Троецкага сабора, архімандрыт Кірыл.





Пасля чаго святочныя мерапрыемствы працягнуліся ў гарадскім парку культуры і адпачынку.

Там быў арганізаваны выязны гандаль, працавалі атракцыёны, працаўнікамі сельскіх Дамоў культуры былі «збудаваны» імправізаваныя партызанскія шалашы, палявыя кухні і медсанбат. Усе ахвотнікі маглі акунуцца ў эпоху таго часу, пачаставацца салдацкай кашай, паслухаць ваенныя песні, паўдзельнічаць у інсцэніроўках.

На галоўнай канцэртнай пляцоўцы свята прайшоў шматгадзінны канцэрт. Завяршылася свята традыцыйнай рэспубліканскай акцыяй «Праспяваем гімн разам».



Заг. дасуговым аддзелам РЦК Падабед В.Ю.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка