Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 30. 09. 2010 г. №45




Дата канвертавання01.05.2016
Памер298.01 Kb.


ЗАЦВЕРДЖАНА

рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў

ад 30.09.2010 г. № 45

РЭГІЯНАЛЬНАЯ ПРАГРАМА

захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна на 2010-2012 гады
Глава 1

ПАШПАРТ РЭГІАНАЛЬНАЙ ПРАГРАМЫ захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раЁна

на 2010-2012 гады
1. Назва праграмы – Рэгіянальная праграма захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна на 2010-2012 гады (далей-Праграма).

2. Аснова для распрацоўкі Праграмы – Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” (Зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006г., №2/1195).

3. Дзяржаўны заказчык і каардынатар Праграмы-Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.

4. Асноўныя распрацоўшчыкі Праграмы–аддзел культуры Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта.

5. Мэта Праграмы – вывучэнне, захаванне, аднаўленне, эфектыўнае выкарыстанне і ахова гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна.

6. Задачы Праграмы:

- распрацоўка арганізацыйных мер па захаванню і развіццю культурнай спадчыны раёна, выяўленне, дзяржаўны ўлік і пашпартызацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;

- забеспячэнне археалагічных даследванняў, рэгістрацыя, рэканструкцыя, кансервацыя і музеефікацыя помнікаў гісторыі і культуры, уключэнне ў культурны і турыстычны абарот;

- прапаганда і папулярызацыя культурнай спадчыны шляхам выдання брашур, навуковых кніг, публікацый у сродках масавай інфармацыі, аўдыё-відэапрадукцыі, адкрыцця інтэрнэт-старонкі, выкарыстання аб’ектаў для пазнавальных, адукацыйных і прапагандысцкіх мэт;

- вызначэнне і аднаўленне найбольш значных сельскіх гістарычных сядзіб для выкарыстання ў якасці аб’ектаў культурна-дасугавай дзейнасці;

- распрацоўка мерапрыемстваў па зберажэнню, прыстасаванню і экспанаванню сядзібна-паркавых комплексаў, аб’ектаў паркавага мастацтва, фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацавання раёна 1940-1941 гадоў і Гродзенскай крэпасці 1913-1915 гадоў з ажыццяўленнем абследавання і прыняццем мер па кансервацыі элементаў гэтай катэгорыі спадчыны, яе добраўпарадкаванню і ўтрыманню.

7. Тэрмін рэалізацыі Праграмы – 2010-2012 гады.

8. Неабходныя рэсурсы і крыніцы фінансавання.

Фінансаванне Праграмы будзе здзейснена за кошт сродкаў мясцовага бюджэта, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і ўласнікаў гісторыка-культурных каштонасцей, а таксама пазабюджэтных сродкаў.

Аб’ем фінансавання Праграмы на 2010-2012 гады будзе ўдакладняцца ў рамках прагнозных паказчыкаў мясцовага бюджэта на адпаведны фінансавы год.

Плануемые вынікі рэалізацыі Праграмы:

адбудзецца рэстаўрацыя ўнікальных помнікаў архітэктуры Гродзенскага раёна;

адбудзецца даследаванне, кансервацыя, музеефікацыя і турыстычнае выкарыстанне найбольш каштоўных аб’ектаў археалогіі, фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацавання раёна 1940-1941 гадоў і Гродзенскай крэпасці 1887-1915 гадоў, помнікаў архітэктуры;

адбудзецца расшырэнне культурнай інфраструктуры, актывізацыя работы па прапагандзе і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.
Глава 2

УВОДЗІНЫ


Праграма распрацавана ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года № 98-3 “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, ад 4 студзеня 2010 года № 108-3 “О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь” і галіновай праграмай “Захаванне і развіцце культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006-2010 гг.”, зацвержанай на калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2006 года № 40.

Распрацоўка дадзенай Праграмы прадыктавана неабходнасцю забеспячэння комплекса мер, накіраваных на вывучэнне, захаванне, аднаўленне і эфектыўнае выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны раена, а таксама завяршэння распачатых у 2009-2010 гадах рамонтна-рэстаўрацыйных работ аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Глава 3


  1. АНАЛІЗ СУЧАСНАГА СТАНА ПРАБЛЕМЫ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

Сучасны стан гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна характарызуецца пасіўным забеспячэннем комплекса мер па захаванню, вывучэнню і папулярызацыі шматгадовых векавых культурных традыцый, адкрыццём новых помнікаў манументальнага і манументальна- дэкаратыўнага мастацтва і актывізацыяй работ па рэканструкцыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры.

На тэрыторыі Гродзенскага раёна знаходзіцца 84 гісторыка-культурных каштоўнасці, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У іх складзе налічваецца 215 аб’ектаў: 13 помнікаў гісторыі, у тым ліку фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна 1940-1941 гадоў (65 аб’ектаў у сасвтаве) і Гродзенскай крэпасці 1887 – 1915 гадоў (42 аб’екты ў саставе), 56 - археалогіі, 15 - архітэктуры, у тым ліку помнік гідратэхнічнага будаўніцтва 19 стагоддзя – Аўгустоўскі канал (15 аб’ектаў у саставе).

Вырашаны лёс помніка 18 стагоддзя палацава-паркавага комплексу ў в.Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Рашэннем Гродзенскага раеннага Савета дэпутатаў ад 13 кастрычніка 2009 года № 205 па хадайніцтву Адкрытага акцыянернага таварыства “Санаторый ”Азёрны”, па ўзгадненню з Міністэрствам культуры і на падставе даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – палацава-паркавы комплекс безвыплатна перададзены ў прыватную ўласнасць Адкрытага акцыянернага таварыства “Санаторый “Азерны”. На сенняшні дзень Адкрытаму акцыянернаму таварыству “Санаторый “Азерны” адкрыта крэдытная лінія для фінансавання работ па аб’екту: “Реконструкция с частичной реставрацией и приспособлением зданий дворцово-паркового комплекса в д.Святск Гродненского района под многофункциональный оздоровительный комплекс “Святск” у суме 1,7 млрд. рублёў.

У сакавіку 2009 года Міністэрствам культуры быў выдадзены дазвол Беларуска - Польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка-культурнай спадчыны на правядзенне групай польскіх спецыялістаў рамонтна-кансервацыйных работ на касцёле Унебаўзяцця Маці Божай (1870г.) у г. Скідзеле, на што з польскага боку было выдаткавана каля 50 млн. беларускіх рублёў. У жніўні 2010 года адбылася сустрэча са спецыялістамі будаўнічых фірм Рэспублікі Польша, настаяцелем храма, якія правялі дэталёвае абследаванне будынка касцёла для далейшага правядзення рамонтна-кансервацыйных работ на дадзеным аб’екце, пасля выдзялення ў 2011 годзе фінансавых сродкаў Беларуска - Польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка-культурнай спадчыны і адпаведным дазволам Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

У 2008-2009 гадах былі праведзены рэстаўрацыйныя і аднаўленчыя работы на ваенна-інжынерных (фартыфікацыйных) збудаваннях 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна 1940-1941гг. на беларускай частцы Аўгустоўскага канала. На гэтыя мэты было выдаткавана каля 222 млн. рублёў.

На працягу 2008-2010 гадоў былі ўстаноўлены: ў г.Скідзеле дэкаратыўна-паркавая скульптурная кампазіцыя «Клекат буслоў», у аграгарадку Квасоўка - помнік-бюст Крэмко В.І., у аграгарадку Адэльск - помнік Святому Антонію Падуанскаму, памятны знак з прозвішчамі старшынь калгаса і закладкай капсулы з пасланнем нашчадкам да 60-годдзя ўтварэння сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Прагрэс-Верцялішкі”.

Значная праца ў раёне праведзена па ўстаноўцы знакаў на воінскіх захаваннях, указальных знакаў да помнікаў баявой славы, якія размешчаны ў лясных масівах з добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі.

У адпаведнасці з дадзенымі Дзяржаўнай пашпартызацыі на тэрыторыі раёна знаходзіцца:

- 45 помнікаў з захаваннем (брацкія магілы, абеліскі, мемарыяльны комплекс);


  • 25 форм увекавечвання, без захавання.

Згодна з рашэннем Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта за мемарыяламі, абеліскамі, брацкімі магіламі, воінскімі захаваннямі замацаваны падшэфныя арганізацыі па правядзенню абследавання і добраўпарадкаванню помнікаў і гістарычных мясцін.

Так, капітальна адрамантаваны помнік “Скорбящая мать” у в.Навумавічы, помнік загінуўшым воінам у парках г.Скідзеля, аграгарадка Свіслач, воінскае захаванне ў в.Чахаўшчызна, помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у г.п.Сапоцкін, мемарыяльны комплекс у аграгарадку Верцялішкі і шмат іншых.

У 2008 годзе на рамонтныя і рэстаўрацыйныя работы з розных крыніц фінансавання было выдаткавана 146 млн. 76 тыс. 313 рублёў, у 2009 годзе - затрачаны 222 млн. 521 тыс. 900 рублёў і каля 12,5 млн. рублёў у 2010 годзе.

Распрацаваны праект Палажэння аб раённым каардынацыйным савеце па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, падрыхтаваны матэрыялы па аднаўленню яго работы.

Разам з тым, сітуацыя, якая склалася ў раёне ў сферы захавання і развіцця гісторыка-культурнай спадчыны, патрабуе прыняцця неадкладных комплексных мер па далейшаму развіццю і актывізацыі дзейнасці ў гэтым накірунку, як дзяржаўных органаў, так і іншых арганізацый на тэрыторыі якіх размяшчаюцца або ў зону дзеяння якіх трапляюць.

Вызывае апасенне стан аб’ектаў археалогіі. Кожны з іх мае сваю адметнасць, бо атрымлівае ўнікальныя звесткі аб старажытнейшай гісторыі.

Спецыялістамі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэмііі навук Беларусі” было выяўлена, што стаянка Дзекалавічы-1, стаянка і селішча Дзекалавічы-2, стаянка Жылічы-1, стаянка Жылічы-4, стаянка і селішча Коматава-3, “майстэрня” в.Пужычы ў працэсе гаспадачай дзейнасці былі моцна пашкоджаны і поўнасцю знішчаны, неабходна выключаць іх з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Некаторыя, напэўна, будуць выключаны і пасля завяршэння земляных работ па будаўніцтву Гродзенскай гідраэлектрастанцыі. Таму першапачатковымі задачамі, якія патрабуюць абавязковага вырашэння, з’яўляюцца вызначэнне іх дакладнага месцазнаходжання, прывязка да сістэмы каардынат, нанясенне на карты землекарыстання.

Помнікі археалогіі не абазначаны ахоўнымі дошкамі. Уласнікам неабходна ў тэрміновым парадку усталяваць іх і на фартыфікацыйных збудаваннях 68-га Гродзенскага умацавання раёна і Гродзенскай крэпасці.

Карыстальнікамі і уласнікамі дапускаюцца факты змены першапачатковага выгляду помнікаў (замена аконых блокаў, прылада новых аконных і дзвярных праемаў, блокаў і іншыя дзеянні).

Калі рэстаўрацыя і зберажэнне аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей патрабуе вялікіх капіталаўкладанняў, то яны не патрабуюцца пры збіранні, запісу, вывучэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны – песень, традыцый, раместваў, іх папулярызацыі, уключэнні ў рэпертуары фальклорных калектываў.

У Адэльскім цэнтры культуры і народнай творчасці са жніўня 2009 года існуе музейны пакой народнага майстра па вырабу народных драўляных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча, які перадаў на пастаяннае захаванне дома культуры звыш 30 вырабаў народных драўляных інструментаў, фотаздымкаў, асабістых рэчаў. Рыхтуюцца дакументы на разгляд камісіі па ўключэнню аб’екта нематэрыяльнай спадчыны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Не вырашана пытанне распрацоўкі ўласнікамі аб’ектаў праектаў зон аховы.

Зацвержаны 2 праекты зон аховы:

праект “Зоны охраны и режимы их содержания историко-культурные ценности “Августовский канал”;

праект “Зоны охраны историко-культурных ценностей “Дворцово-парковый комплекс в д.Святск Гродненского района Гродненской области”.

Неабходна аднавіць работу раённага кардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Комплекснае вырашэнне вышэй абазначаных праблем у рамках праграмы будзе садзейнічаць далейшаму развіццю сістэмы вывучэння, захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна.
2. АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ РЭГІЯНАЛЬНАЙ ПРАГРАМЫ

Мэтай Праграмы з’яўляецца вывучэнне, захаванне, аднаўленне і эфектыўнае выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна.

Дасягненне пастаўленай мэты ажыццявіцца рашэннем наступных задач:

распрацоўка арганізацыйных мер па захаванню і развіццю культурнай спадчыны раена, выяўленне, дзяржаўны ўлік і пашпартызацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;

забеспячэнне археалагічных даследванняў, рэгістрацыя, рэканструкцыя, кансервацыя і музеефікацыя помнікаў гісторыі і культуры, уключэнне іх у культурны і турыстычны абарот;

прапаганда і папулярызацыя культурнай спадчыны пуцем выдання аўдыё-відэапрадукцыі, адкрыцця інтэрнэт-старонкі, брашур, навуковых кніг, публікацый у сродках масавай інфармацыі, выкарыстанне аб’ектаў для пазнавальных, адукацыйных і прапагандысцкіх мэт;

вызначэнне і аднаўленне найбольш значных сельскіх гістарычных сядзіб для выкарыстання ў якасці аб’ектаў культурна-дасугавай дзейнасці;

распрацоўка мерапрыемстваў па зберажэнню, прыстасаванню і экспанаванню сядзібна-паркавых комплексаў, аб’ектаў паркавага мастацтва, фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацавання раёна 1940-1941 гадоў і Гродзенскія крэпасці 1913-1915 гадоў з ажыццяўленнем абследавання і прыняццем мер па кансервацыі элементаў гэтай катэгорыі спадчыны, яе добраўпарадкаванню і ўтрыманню.


3.ГАЛОЎНЫЯ НАПРАМКІ І МЕХАНІЗМ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Праграма будзе рэалізавана ў 2010-2012 гадах і прадугледжвае асноўныя накірункі захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны шляхам:

выпрацоўкі адзінай раённай палітыкі ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны шляхам аб’яднання высілкаў органаў улады, устаноў адукацыі, культуры, бібліятэк, рэстаўрацыйных майстэрняў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, грамадскіх аб’яднанняў, грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі;

распрацоўкі новых падыходаў і метадаў у справе аховы, захавання і далейшага развіцця гісторыка-культурнай спадчыны раёна;

правядзення археалагічных даследванняў курганоў, гарадзішч, стаянак, селішч і іншых помнікаў, уключэнне іх у сістэму інфраструктуры турызма, што дазволіць рэалізаваць мерапрыемствы па іх захаванню і эфектыўнаму выкарыстанню;

рэстаўрацыі, кансервацыі і музеефікацыі ўнікальных помнікаў архітэктуры і фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раена і Гродзенскай крэпасці;

правядзення работ па выяўленню, дзяржаўнаму ўліку і пашпартызацыі аб’ектаў, якія прадстаўляюць гістарычную, архітэктурную ці іншую культурную каштоўнасць, вызначэння аб’ектаў, якія патрабуюць рэстаўрацыі, кансервацыі ці прыстасавання да турыстычнага выкарыстання;

распрацоўкі і выдання брашур, кніг, дыска-прэзентацыі;

выступленняў з паведамленнямі ў сродках масавай інфармацыі для папулярызацыі культурнай спадчыны, размяшчэння на матэрыяльных каштоўнастях і ў зонах іх існавання рэкламнай прадукцыі;

вызначэння ахоўных зон помнікаў і рэжымаў іх выкарыстання;

арганізацыі і правядзення сустрэч з уласнікамі аб’ектаў, вучнямі і навучэнцамі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, грамадкасцю, правядзення акцый, семінараў у сферы ідэалагічнага і інфармацыйна-прававога забеспячэння захавання і развіцця гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

4. КРЫНІЦЫ ФІНАНСАВАННЯ

Фінансаванне Праграмы будзе здзейснена за кошт сродкаў мясцовага бюджэта, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і ўласнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама пазабюджэтных сродкаў.

Аб’ем фінансавання Праграмы на 2010-2012 гады будзе ўдакладняцца ў рамках прагнозных паказчыкаў мясцовага бюджэта на адпаведны фінансавы год.


5. ПЛАНУЕМЫЕ ВЫНІКІ АД РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Рэалізацыя Праграмы будзе садзейнічаць павышэнню духоўна-выхаваўчага і інтэлектуальна-культурнага ўзроўня нацыі, выхаванню падрастаючага пакалення, забяспечыць выпаўненне задач па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

Адбудзецца забеспячэнне гарантыі захаванасці аб’ектаў гісторыка-культурнай спачыны ў інтарэсах цяперашняга і будучага пакалення, фарміраванне ўстойлівай грамадскай думкі, арыентаванай на рацыянальнае выкарыстанне і памнажэнне гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

У выніку будуць:

праведзены работы па абследаванню, інвентарызацыі, нанясенні аб’ектаў археалогіі на карты землекарыстання;

праведзена інвентарызацыя фартыфікацыйных збудаванняў Гродзенскага ўмацаванага раена і Гродзенскай крэпасці з мэтай далейшай музеефікацыі і турыстычнага выкарыстання;

пашырана культурная інфраструктура, актывізавана работа па прапагандзе і папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей;

завершана праца сумесна з уласнікамі аб’ектаў па састаўленню ўліковых картак, пашпартоў, перападпісанню ахоўных дошак па матэрыяльных аб’ектах, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

рэканструяваны найбольш унікальныя помнікі архітэктуры для далейшага ўключэння у сферу актыўнай пазнавальна-турысцкай дзейнасці;

створаны і ўсталяваны новыя помнікі манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Выкананне Праграмы будзе ажыцяўляцца пасродкам Плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, у якім будуць вызначаны канкрэтныя выканаўцы і срокі рэалізацыі, а таксама меркаваныя аб’ёмы і крыніцы фінансавання.

Дадатак


да Праграмы захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна на 2010-2012 гады
Мерапрыемствы па выкананню Праграмы захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна на 2010-2012 гады

Назва мерапрыемства

Выканаўцы

Тэрмін выканання

Фінансаванне

(млн.руб.)



Чакаемые вынікі

усяго

мясцовы бюджэт

1.Вызначэнне канкрэтнага месцазнаходжання, стану і ахоўных зон аб’ектаў археалогіі, унесенных ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны спіс) і правядзенне іх інвентарызацыі, састаўленне уліковай дакументацыі (уліковыя карткі і пашпарты):

гарадзішчы, стаянкі, могільнікі эпохі сярэднявечча;

стаянкі, селішча перыяду каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў


Аддзел культуры сумесна са спецыяліс-тамі кафедры этналогіі і археалогіі установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы”,

спецыялістамі аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў дзяржаўнайнавуковай установы “Інстытут гісторыі нацыяналь-най акадэміі навук

Беларусі”

4 квартал 2010 года – 1 квартал 2011 года


2011 год

-

-



5,0


10,5

Прадухіленне магчымых парушэнняў утрымання

і пагрозы знішчэння пры правядзенні гаспадарчых работ і іншых несанкцыяна-ваных фактараў уздзеяння на аб’ектах. Даследаванне заканамернасцей узнікнення і развіцця беларускага этнасу, яго духоўнай і матэрыяльнай культуры



2.Нанясенне на карты землекарыстання граніц і ахоўных зон аб’ектаў археалогіі

Аддзел культуры сумесна с землеўладкавальнай службай райвыканкама

2011 год

-

-

Прадухіленне магчымых парушэнняў утрымання,

пагрозы знішчэння пры правядзенні гаспадарчых работ і несанкцыянаваных фактараў уздзеяння на аб’екты



3. Вядзенне ўліковай дакументацыі на гісторыка-культурныя каштоўнасці (уліковыя карткі і пашпарты)

Уласнікі аб’ектаў

2011 год

-

-

Сістэматызацыя і ўлік аб’ектаў

4. Устаноўка ахоўных дошак на гісторыка-культурных каштоўнасцях з выдзяленнем на гэтыя мэты фінансавых сродкаў.

Уласнікі аб’ектаў

2011 -2012

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Ахова гісторыка-культурных каштоўнасцей

5. Выключэнне з Дзяржаўнага спіса аб’ектаў археалогіі, якія знішчаны ці пашкоджаны.

Аддзел культуры

Пасля правядзення абследавання

-

-

-

Ахова і захаванне аб’ектаў гісторыі і прыроднай спадчыны

6. Архіўныя, палявыя даследаванні, інвентарызацыя і лакалізацыя

аб’ектаў фартыфікацыйных збудаванняў Гродзенскай крэпасці;


аб’ектаў фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна

Аддзел культуры, спецыялісты

ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы”



кастрычнік 2010 года


лістапад 2010 года

-

-

Унясенне змяненняў і дапаўненняў ў Дзяржаўны спіс, вызначэнне дакладнага месцазнаходжання і ўласніка

7. Правядзенне работ па падтрыманню ў належным стане аб’ектаў гісторыі: помнікаў і месцаў воінскіх захаванняў, аб’ектаў фартыфікацыйных збудаванняў Гродзенскай крэпасці і 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна, добраўпарадкаванне прылягаючых тэрыторый

Уласнікі аб’ектаў, аддзел культуры

пастаянна

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Добраўпарадкаванне тэрыторый

8. Нанясенне на карты землекарыстання аб’ектаў:

фартыфікацыйных збудаванняў Гродзенскай крэпасці;


68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна

Аддзел культуры сумесна з землеўладкавальнай службай райвыканкама

кастрычнік 2010 года


лістапад 2010 года

-

-

Прадухіленне магчымых парушэнняў утрымання

і пагрозы знішчэння пры правядзенні гаспадарчых работ і несанкцыянаваных фактараў уздзеяння на аб’екты



9. Састаўленне і вядзенне уліковай дакументацыі на гісторыка-культурныя каштоўнасці (уліковыя карткі і пашпарты)

Уласнікі аб’ектаў

2011 год

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Сістэматызацыя і ўлік аб’ектаў

10. Устаноўка ахоўных дошак на гісторыка-культурных каштоўнасцях з выдзяленнем на гэтыя мэты фінансавых сродкаў

Уласнікі аб’ектаў

2011 -2012

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Ахова гісторыка-культурных каштоўнасцей

11. Эксгумацыя астанкаў шасці чырвонаармейцаў, якія загінулі ў баях на тэрыторыі Гродзенскага ўмацаванага раёна ў чэрвені 1941 года, іх перазахаванне на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці “Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна” у непасрэднай блізасці ад іх гераічнай смерці

52-гі спецыяліза-ваны паісковы

батальен Міністэрс-тва абароны Рэспублікі Беларусь, Упраўленне па ўвекавеч-ванню памяці загінуўшых у войнах Міністэрс-тва абароны Рэспублікі Беларусь, аддзел ідэалагічнай работы, аддзел культуры райвыканкама



2 квартал

2011 года



У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Даследаванне гераічных і трагічных падзей ваеннага ліхалецця. Захаванне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны

Стварэнне эфектыўнай сістэмы грамадска-патрыятычнага выхавання малодога пакалення.



12. Грунтоўнае абследаванне старадаўніх могілак, сядзібна-паркавых комплексаў, старажытных паркаў, іншых каштоўных прыродных аб’ектаў.

Забеспячэнне ачысткі іх тэрыторый ад хмызняку і смецця, добраўпарадкаванне прылягаючых тэрыторый.

Стварэнне картатэкі помнікаў прыроды, іх фотаархіва.


Уласнікі аб’етаў, гарпассель-выканкамы,

аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама, аддзел культуры



пастаянна

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Вывучэнне, захаванне і аднаўленне прыроднай спадчыны рэгіёну, даследаванне прыродных комплексаў, іх асобных элементаў у якасці неад’емнай часткі гістарычнага і культурнага жыцця чалавека

Рэстаўрацыя (рэканструкцыя) гісторыка-культурных каштоўнасцей

13. Правядзенне абследавання тэхнічнага стану помнікаў архітэктуры з мэтай вызначэння неабходных відаў работ на аб’ектах (падрыхтоўка актаў тэхнічнага агляду):

касцел Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, аг. Адэльск;


царква Аляксандра Неўскага, аг.Верцялішкі;
Свята-Дабравешчанская царква, в.Жытомля;
касцел Прасвятой Тройцы, аг.Індура;

Свята-Аляксандра-Неўская царква, аг.Індура;

Свята-Мікалаеўская царква, в.Лаша;
Свята-Пакроўская царква, в.Мількаўшчына;
царква Казанскай Маці Божай, аг.Парэчча;

касцел Дзевы Марыі, аг.Парэчча;

касцел Святога Апостала Іуды Фадзея, в.Прывалкі;

дзве капліцы-пахавальні, г.п.Сапоцкін;


касцел Праабражэння Гасподняга, в.Селіванаўцы;

Аддзел культуры, аддзел архітэктуры і будаўніцтва Гродзенс-кага райвыкан-кама,

Гродзенскае раеннае унітарнае прадпрыем-ства “Упраўлен-не капіталь-

нага будаўніцтва Гродзенс-кага райвыканка-ма”


кастрычнік 2010 года


снежань

2010 года


лістапад

2010 года


студзень 2011 года
студзень 2011 года

люты


2011 года

сакавік


2011 года
лістапад

2010 года

лістапад

2010 года


сакавік

2011 года

снежань

2010 года



красавік

2011 года



-

-

Кансервацыя аб’ектаў, правядзенне першачарговых супрацьаварыйных работ на аб’ектах

14. Распрацоўка праектаў зоны аховы аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны другой катэгорыі:

касцел Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, аг. Адэльск;

царква Аляксандра Неўскага, аг.Верцялішкі;

Свята-Дабравешчанская царква, в.Жытомля;



уласнікі

2012 год
2012 год


2012 год

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Прадухіленне магчымых парушэнняў утрымання

і пагрозы знішчэння пры правядзенні гаспадарчых работ і несанкцыянаваных фактараў уздзеяння на аб’екты



15. Распрацоўка праектнай дакументацыі згодна тэхніка-эканамічнаму абгрунтаванню па аб’екту “Палацава-паркавы комплекс Свяцк”, у тым ліку:

а) распрацоўка архітэктурнага праекта

б) эспертыза архітэктурнага праекта

в) зацвяржэнне архітэктурнага праекта

г) распрацоўка будаўнічага праекта

д) экспертыза будаўнічага праекта



Адкрытае акцыянер-нае таварыства “Санаторый «Азерны»

4 квартал 2010 года - 2 квартал 2011 года

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй і прыстасаваннем будынкаў палацава-паркавага комплекса ў в.Свяцк пад шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс “Свяцк”

16. Пачатак работ па рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй і прыстасаваннем будынкаў палацава-паркавага комплекса ў в.Свяцк пад шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс “Свяцк”

Адкрытае акцыянер-нае таварыства “Санаторый «Азерны»

2011-2012 гады

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Захаванне, зберажэнне гісторыка-культурнай каштоўнасці

17. Правядзенне абследавання будынка касцела Унебаўзяцця Маці Божай у г.Скідзеле, распрацоўка тэхніка- эканамічнага абгрунтавання рэканструкцыі і рамонта касцела

Уласнік, спецыялісты з Рэспублікі Польша

Кастрычнік

2010 года



У межах выдзеле-ных сродкаў

-

Рэстаўрацыя пад турыстычны аб’ект

18. Пачатак работ па рэканструкцыі і рамонце будынка касцела Унебаўзяцця Маці Божай у г.Скідзеле (пры ўмове выдзялення грашовых сродкаў Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польша)

Міністэрст-ва культуры і нацыяналь-най спадчыны Рэспублікі Польша

2011 год

У межах выдзеле-ных сродкаў

-

Рэстаўрацыя пад турыстычны аб’ект

Помнікі манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва

19. Ажыццяўленне стварэння і ўстаноўкі новых помнікаў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372

заказчыкі

Па меры неабходнасці

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Стварэнне новых помнікаў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Аднаўленне, захаванне і ўшанаванне для нашчадкаў гістарычных падзей, іменаў, гістарычных здзяйсненняў людзей, праславіўшых край вынікамі творчай і прафесійнай дзейнасці

20. Стварэнне і ўстаноўка памятнага знака на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці “Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна” на месцы выяўлення астанкаў шасці чырвонаармейцаў, якія загінулі ў баях на тэрыторыі Гродзенскага ўмацаванага раёна ў чэрвені 1941 года

заказчык

2011 год

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Месца ўстаноўкі памятнага знака стане цэнтрам правядзення мерапрыемстваў ідэалагічнага і выхаваўчага характару, важным элементам гісторыка-фартыфікацыйнага комплекса, прадугледжанага для наведвання турыстамі Аўгустоўскага канала. Захаванне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і аб імёнах загінуўшых.

21. Праектаванне, будаўніцтва і ўстаноўка мемарыяльнай дошкі Беляковай Антаніне Іванаўне, Герою Сацыялістычнай Працы, на будынку Гродзенскага райвыканкама

Гродзенскае раённае ўнітарнае прадпрыем-ства “Упраўлен-не капіталь-

нага будаўніцтва Гродзенс-кага райвыканка-ма”



2011 год

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Ушанаванне памяці Беляковай А.І. (1927 - 2007), якая з 1965 па 1985 г.г. працавала старшынёй Гродзенскага райвыканкама, Першым сакратаром райкама КПБ, Героя Сацыялістычнай Працы, кавалера трох ордэнаў Леніна, ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэна Знак Пашаны

22. Стварэнне і адкрыццё Internet-старонкі на сайце аддзела культуры з размяшчэннем інфармацыі аб аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны, ходзе правядзення работ па іх захаванню

Аддзел культуры

4 квартал 2010 года

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Прапаганда і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны раёна. Фарміраванне маральных і эстэтычных поглядаў грамадскасці, іх гістарычнай свядомасці і грамадска-патрыятычных пачуццяў пасродкам турызму, краязнаўства і культурна-асветніцкай дзейнасці

23. Стварэнне і выпуск дыска аб гісторыка-культурнай спадчыне Гродзенскага раёна, іншай відэапрадукцыі

Аддзел культуры, аддзел ідэалагічнай работы, аддзел фізічнай культуры, спорта і турызма Гродзенс-кага райвыкан-кама

2011 год

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Прапаганда і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны раёна. Фарміраванне маральных і эстэтычных поглядаў грамадскасці, іх гістарычнай свядомасці і грамадска-патрыятычных пачуццяў пасродкам турызму, краязнаўства і культурна-асветніцкай дзейнасці

24. Правядзенне круглых сталоў, сустрэч, семінараў з уласнікамі аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, арганізацыямі, асобамі і іншымі зацікаўленымі.

Семінар «Восеньскія сустрэчы з польскай культурай»



Аддзел культуры, аддзел ідэалагічнай работы, аддзел фізічнай культуры, спорта і турызма Гродзенс-кага райвыкан-кама, спецыялісты

УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы”,



2011-2012 гады

2012 год


У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

З мэтай больш поўнага асвятлення пытанняў праграмы, расшырэння ведаў па пошукава-даследчай дзейнасці і грамадска-карыснай дзейнасці. Папулярызацыя

гісторыка-культурных мясцін раена, прыцягненне ўвагі да аграэкатурызму



25. Распрацоўка і выпуск серыі буклетаў “Памятныя мясціны Гродзенскага раена”, іншых друкаваных выданняў, інфармацыйных матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі

Аддзел культуры, аддзел ідэалагічнай работы, аддзел фізічнай культуры, спорта і турызма Гродзенс-кага райвыкан-кама

2011-2012 гады

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Папулярызацыя гісторыка-культурных мясцін раёна, прыцягненне ўвагі да аграэкатурызму

26. Да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і ў памяць аб савецкіх салдатах, якія загінулі ў Гродзенскім раёне ў чэрвені 1941 года, выдаць кнігу С.Піваварчыка, А.Вапа, М.Дзянісавай “Августовский рубеж: Гродненский укрепленный район (1939-1941гг.)”

(15 друкаваных лістоў, 300 старонак з ілюстрацыямі, тыраж -500 экзэмпляраў)



Аддзел культуры, аддзел ідэалагічнай работы Гродзенс-кага райвыкан-кама

2011 год

У межах выдзеле-ных сродкаў

1,5

Даследаванне падзей і захаванне памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Кніга прысвечана гісторыі будаўніцтва Гродзенскага ўмацаванага раёна і ўдзелу ў баях гарнізона ў чэрвені 1941 г., у ёй сабраны і прааналізаваны унікальныя архіўныя матэрыялы з Расіі, Украіны, Германіі і Беларусі, вынікі палявых даследаванняў і ўспаміны ўдзельнікаў падзей

27. Да 100-годдзя пачатка будаўніцтва Гродзенскай крэпасці і Першай сусветнай вайны выдаць кнігу С.Піваварчыка, Д.Люціка, А.Семенчука “Гродно-неизвестная крепость Российской империи” (15 друкаваных лістоў, 300 старонак з ілюстрацыямі, тыраж -500 экзэмпляраў)

Аддзел культуры, аддзел ідэалагічнай работы Гродзенс-кага райвыкан-кама

2012 год

У межах выдзеле-ных сродкаў

1,5

Кніга прысвечана эвалюцыі гродзенскай фартыфікацыі са старажытнейшых часоў да 1915 года, у ёй сабраны і прааналізаваны ўнікальныя архіўныя матэрыялы з Расіі, Украіны, Германіі і Беларусі, вынікі палявых даследаванняў і ўспаміны ўдзельнікаў падзей

28. Усталяванне на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны інфармацыйных надпісаў, абазначэнняў, біг-бордаў, стэндаў

Аддзел культуры,

аддзел фізічнай культуры, спорта і турызма Гродзенс-кага райвыкан-кама



2011-2012 гады

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Папулярызацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна, прыцягненне турыстаў для наведвання аб’ектаў

Іншыя мерапрыемствы па захаванню, выкарыстанню, папулярызацыі і ахове гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна

29. Распрацоўка нарматыўна- прававой і метадычнай дакументацыі па пытанням зберажэння і выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны

Аддзел культуры

2010-2012 гады

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Навукова-метадычныя даследванні ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны

30. Састаўленне ўліковых картак, пашпартоў

Уласнікі аб’ектаў

2010-2012 гады

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Сістаматызацыя і ўлік аб’ектаў спадчыны

31. Правядзенне работы па прыцягненню фінансавых сродкаў зацікаўленных арганізацый вобласці, раена, горада, іншых юрыдычных і фізічных асоб, замежных інвестараў на правядзенне растаўрацыйных і іншых мерапрыемстваў на аб’ектах

Зацікаўле-ныя

пастаянна

-

-

Захаванне, аднаўленне, рэстаўрацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны аб’ектаў

32. Падрыхтаваць неабходныя дакументы і матэрыялы для ўнясення прапаноў па наданню статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека для далейшага ўключэння ў Дзяржаўны спіс, унясенне змяненняў і дапаўненняў у Дзяржаўны спіс

Аддзел культуры

Па меры неабходнасці

-

-

Фарміраванне

Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь



33. Выраб і размяшчэнне за кошт сродкаў уласнікаў ахоўных дошак на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

уласнікі

2011 -2012 гады

У межах выдзеле-ных сродкаў

У межах выдзеле-ных сродкаў

Ахова гісторыка-культурных каштоўнасцей

34. Падпісанне ўласнікамі ахоўных абавязацельстваў на гісторыка-культурныя каштоўнасці

уласнікі

Пастаянна, на працягу месяца з даты ўнясення аб’ектаў у Дзяржаўны спіс

-

-

Ахова гісторыка-культурных каштоўнасцей

35. Ажыццяўленне інспектарскіх праверак стану гісторыка-культурных каштоўнасцей

Аддзел культуры

Не менш аднаго раза ў паўгоддзе

-

-

Выяўленне парушэнняў уласнікамі заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка