Раёнка паведамляла. Па старонках расонскай газеты за 1960 ­80-я гады




Дата канвертавання27.03.2016
Памер94.58 Kb.
Раёнка паведамляла.

Па старонках расонскай газеты за 1960 - ­80-я гады

8 мая 1965 г.

20 ГОД У РЫШТАВАННЯХ
20-годдзе вызвалення - гэта 20-годдзе няспыннага будаўнiцтва. За гэты час адрадзiўся нанава раённы цэнтр. Цяпер жыллёвы фонд гарпасёлка перавышае даваенны ў 2,5 раза. Толькi за апошнiя гады пабудаваны школа, раённая бальнiца i палiклiнiка, камбiнат бытавога абслу­гоўвання, васьмi- i шаснаццацiкватэрныя дамы, воданапорная вежа, пачалася пра­кладка водаправода. У гэтым годзе будуць пабудаваны два шаснаццацiкватэрныя, 12-цi i 8-мi кватэрныя жылыя дамы. Плануецца ў будучым годзе кiнатэатр на 400 месц.

Сёлы, а ў нашым раёне ix 215 - папры­гажэлi, змянiлi саламяныя дахi на шы­ферныя, упрыгожылiся прасторнымi клу­бамi, школамi, бальнiцамi.

У калгасах i саўгасах працуе 147 аўта­машын, 62 камбайны, 231 трактар. Да вайны было толькi 36 аўтамашын, 14 кам­байнаў, 93 трактары.
Mixaiл Паграбец, старшыня райвыканкома.

9 верасня 1965-г.

РАСЦЕ АПЛАТА ПРАЦАДНЯ
З кожным годам умацоўваецца экано­мiка гаспадаркi. Разам з гэтым узрастае i аплата працы хлебаробаў. У 1961 годзе, напрыклад, было выдадзена на працадзень 0,61 рубля, а летась - па 1 рублю 20 ка­пеек (з улiкам натуральнай аплаты). Сёлета папярэдняе авансаванне право­дзiцца па 0,50 рубля.

А. Бураў.

16 лiстапада 1965 г.

I CTAЛA Ў ДАМАХ СВЯТЛЕЙ


Да сёлетняга года толькi на цэнтраль­най сядзiбе саўгаса “Гарбачэва” было электрычнае святло ад маленькай электра­станцыi з дызельным рухавiком. А ў аддаленых вёсках усё яшчэ асвятлялiся газавымi лямпамi. Летам ва ўcix насе­леных пунктах устанаўлiвалася электрыч­ная сетка. Днямi частка яе падключана да дзяржаўнай энергасiстэмы. Упершыню загарэлiся лямпачкi Iльiча ў вёсках Жары i Канашонкi.
Марыя Баканава, старшыня

Гарбачэўскага сельсавета.

17 вераснн 1968 г.

СУСТРЭЧЫ З МАСТАЦТВАМ


Некалькi дзён гастраляваў у нашым раёне калектыў Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа. Ен паказаў спектакль “Зберажы маю тайну» па п'есе В. Сабко хлебаробам саўгасаў “Расонскi», iмя Aзінa, “Красна­полле”, калгасаў “Чырвоны партызан», “Сакалiшча», а таксама жыхарам г. п. Ра­соны i вёскi Клясцiны. Паўсюдна гледачы цёпла сустракалi коласаўцаў i былi задаволены ix iгрой.

Адзiн з вядучых акцёраў гэтага тэ­атра - народны артыст БССР Фёдар Iвaнавiч Шмакаў сустраўся з калектывамi працоўных.

Нiна Бабiч.

23 кастрычнiка 1969 г.

ЮБIЛЕЙ ШКОЛЫ
Расонскай сярадняй школе споўнiлася 100 гадоў. З выпадку гэтай даты 18 ка­стрычнiка адбыўся сход грамадскасцi райцэнтра. Па даручэнню Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР першы сакра­тар райкома КПБ тав. Обухаў Л. П. зачы­таў Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР аб узнагароджаннi Расонскай сярэдняй школы Ганаровай граматай Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Бела­рускай ССР. Пад апладысменты тав. Обу­хаў уручыў дырэктару школы Шпакаву А. I. Ганаровую грамату.

9 студзеня 1971 г.


МАНЦIРУЕЦЦА АТС
Неўзабаве абаненты Расонскай талефоннай станцыi будуць карыстацца сваiмi апаратамi ужо з нумарамi. Паявiцца магчымасць устанавiць тэлефоны таксама ў многiх кватэрах жыхароў райцэнтра.

На Расонскiм вузле сувязi ўстанаўлi­ваецца АТС на 400 нумароў замест цяперашняй ручной станцыi на 200 нумароў. Мантаж самой станцыi ў асноўным за­кончаны...

М. Мiрановiч.

28 жнiўня 1971 г.

РАСШЫРАЕЦЦА ВОДАПРАВОД
З кожным годам наш гарпасёлак усё больш добраўпарадкоўваецца. Жыхары вулiц Савецкая, Пушкiна ўжо доўгi час карыстаюцца водаправодам. А цяпер 1900 метраў яго пракладваецца i па ву­лiцы Шата Руставелi. Калонкi ўступяць у строй у гэтым годзе.

Т. Дзям'яненка.


1 чэрвеня 1972 г.

МIЛЬЁННАЯ – У РАСОНАХ


За апошнiя гады “блакiтнае палiва» трывала ўвайшло ў быт працоўных Ра­соншчыны...

Днямi газiфiкатары ў вёсцы Роўнае Поле ўстанавiлi мiльённую ў рэспублiцы газавую плiту. Па рашэнню праўлення калгаса ганаровае права карыстацца ёй прадастаўлена перадавому механiзатару калгаса “Радзiма” Мiкалаю Miкалаевічy Фёдараву...

Надзея Брусяненка.

5 жнiўня 1975 г.

I СКАРАЦIЛАСЯ АДЛЕГЛАСЦЬ
У 22 гадзiны 25 лiпеня з Мiнскага аўта­вакзала адышоў камфартабельны аўтобус­ -экспрэс. Ён узяў курс на Расоны. Пера­адолеўшы за 6 з палавiнай гадзiн трох­соткiламетровую адлегласць, экспрэс пры­быў у наш раённы цэнтр.

Так быў пакладзены пачатак новаму аўтобуснаму маршруту Мiнск - Расоны...

Н. Ганчарова.

1 студзеня 1983 г.

ШКОЛЬНIЦЫ - УЗНАГАРОДА ВДНГ СССР
Вялiкая работа праводзiцца ў Сакалiшчанскай школе на доследным участку. Тут заўсёды вырошчваецца багаты ўраджай бульбы, гароднiны i iншых сельска­гаспадарчых культур. Вучні працуюць пад кiраўнiцтвам дырэктара школы В. А. Biн­нiк - бiёлага па прафесii i загадчыцы прышкольнага ўчастка Я. Д. Пальчэх. Нядаўна вучняў i настаўнiцкi калектыў школы абляцела радасная вестка. Былы брыгадзiр вытворчага звяна, цяпер вуча­нiца 8-га класа Клясцiцкай сярэдняй школы iмя У. А. Хамчаноўскага Лена Марозава па вынiках работы за 1981 год стала ўдзельнiцай ВДНГ СССР і ўзнага­роджана бронзавым медалём i грашовай прэмiяй.

Я. Вараб'ёва, настаўнiца Сакалiшчанскай школы.


31 сакавiка 1984 г.

НОВАЯ ЭКСПАЗIЦЫЯ
У Расонскiм музеi баявой садружнасцi адкрылася новая экспазiцыя мемарыяльнай залы Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялiстычнай Працы Пятра Мiронавi­ча Машэрава. Раней iснаваўшая экспазi­цыя папоўнiлася новымi фотаздымкамi, якiя расказваюць аб пасляваеннай дзейнасцi Пятра Mipoнавiча на пасадзе камсамольскага i партыйнага кipaўнiкa.Асаблiвую цiкавасць выклiкаюць у на­ведвальнiкаў асабiстыя рэчы П. М. Maшэрава, якiя перадала музею жонка Пятра Мiронавiча Палiна Андрэеўна Машэрава. У афармленнi новай экспазiцыi прынялi ўдзел навуковыя супрацоўнiкi Беларус­кага дзяржаўнага музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны.

Леанiд Макараў.

16 лiпеня 1985 г.

ЛАЎРЭАТ УСЕСАЮЗНАГА АГЛЯДУ­ - КОНКУРСУ


У рэпертуары Ігара Мацвеевiча Бара­нава рускiя народныя, сучасныя папy­лярныя песнi савецкiх кампазiтараў. I кожная, як жыццё, Ігарам Мацвеевiчам зноў перажытая, адчутая да апошняй ноты, прапушчаная “праз сябе». Песня ў яго выкананнi ажывае, кранае пачуццi слухачоў.

За вялiкiя творчыя поспехi I. М. Баранаў неаднаразова ўзнагароджваўся Гра­матамi райкома КПБ i райвыканкома, раённага аддзела культуры, каштоўнымi падарункамi. А ў гонар 40-годдзя Перамогi савецкага народа ў Вялiкай Айчыннай вайне ўзнагароджаны.медалём лаўрэ­ата Усесаюзнага агляду-конкурсу ма­стацкай самадзейнасцi, прысвечанага 40-годдзю Вялiкай Перамогi.


Наталля Кубанкова,

iнструктар раённага аддзела культуры.

25 лiпеня 1985 г.

ПРЫСВОЕНА ЗВАННЕ


Калегiя Мiнiстэрства культуры БССР прысвоiла дзiцячаму xoрy сацыяльна-культурнага комплексу гарадскога пасёл­ка Расоны званне ўзорнага. Хор створаны пад кiраўнiцтвам дырэктара Расонскай дзiцячай музычнай школы Рымы Яўгенаўны Грачухiнай. У яго ўваходзяць вучнi гэтай жа школы. Дзiцячы калектыў пастаянна працуе над павышэннем iдэйна-мастацкага ўзроўню рэпертуару, удзельнiчае ва ўcix праводзiмых у рай­цэнтры культурна-масавых мерапрыемст­вах, рэгулярна выязджае з канцэртамi ў дамы культуры i сельскiя клубы раёна.

Дзiцячы хор - першы ўзорны калектыў у нашым раёне.

Людмiла Макарава.

26 мая 1988 г.

ЁСЦЬ СВОЙ, РАСОНСКI АСФАЛЬТ!
Днямi над кар'ерам, што непадалёк ад вёскi Альбрэхтава, узняўся пышны султан чорнага дыму. Гэта пачала пра­цаваць устаноўка па вырабу асфальту, або, як называюць яе ў ДЭУ-109, асфальта-бiтумны завод. Устаноўка размяшчаецца ў кар'еры, будзе працаваць сезонна, з красавiка па кастрычнiк.

Уводу яе ў дзеянне ў ДЭУ чакалi з нецярпеннем, бо тых 250-380 тон асфальту, якiя выдзяляюцца ў год для рамонту дарог, нават на ямачны рамонт не хапае. Сёння пайшоў першы асфальт.

В. Скоп.

7 снежня 1988 г.

ЧУЖОГА ГОРА НЕ БЫВАЕ
Як сваё асабiстае гора ўспрынялi трагедыю, якая абрушылася на гарады Apмeнii ў час прайшоўшага землетра­сення, медыцынскiя работнiкi нашага раёна. Аднадушным было рашэнне гэтага калектыву дапамагчы армянскаму народу хутчай наладзiць нармальны рытм жыцця, залячыць нанесеныя раны. Таму на рахунак фонду дапамогi ў раённым аддзяленнi Дзяржаграпрамбанку яны пе­ралiчылi свой даённы заработак, а таксама 500 рублёў прэмii. Усяго ад медыкаў паступiла 2000 рублёў.

Свой уклад у гэтую высакародную спра­ву ўнеслi таксама paбoтнiкi райаграпрамтэхнiкi, МПМК-63, калгаса iмя Кутузава i саўгаса “Янкавiчы», ад якiх пасту­пiла адпаведна 2549, 2375 i па 1000 рублёў. Паступiлi грошы таксама ў сумах 655, 283 i 250 рублёў ад калектываў гаспадар­ча-разлiковага аб'яднання прадпрыем­стваў грамадскага харчавання, Клясцiц­кага сельпо, кааператыва “Будаўнiк”, iншых прадпрыемстваў i арганiзацый.



Усяго на рахунак фонду дапамогi пацярпеўшым ад землетрасення 000 700 117 пералiчана 30 392 рублi.
В. Маляўка, гал. бухгалтар раёнянага ад­дзялення Аграпрамбанка.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка