Радзіма, мая дарагая




Дата канвертавання11.06.2016
Памер24.98 Kb.
Сцэнарый літаратурнай гасцёўні,прысвечанай жыццю і творчасці Івана Аляксандравіча Жука
Гучыць песня "Радзіма, мая дарагая" (верш А. Бачылы, музыка П. Алоўнікава).

Голас за сцэнай.
Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменне Свае хвалы.

Дай спор у працы будзённай, шэрай,


На хлеб штодзённы, народны край.
Павагу, сілу і веліч веры
У нашу праўду, у прышласць — дай!

Дай урадлівасць жытнёвым нівам,


Учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ.

(Н. Арсеннева. Малітва.)




Гучыць класічная музыка.

Уступнае слова настаўніка.

Вядучы. Лёс збярог нам Івана Жука, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамi спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця.
Вядучы 1. Іван Жук нарадзіўся 15 ліпеня 1927 года ў в.Жукі ў беднай сялянскай сям’і Аляксандра Іосіфавіча і Фёклы Дзмітрыеўны – адзін з васьмі дзяцей. Старэйшы брат загінуў на фронце.

Вядучы 2. Шмат нягод выпала перажыць за такое багатае на падзеі жыццё. Вучобу пачаў у Астухоўскай школе ў 1934 годзе, навучанне вялося на польскай мове. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у верасні 1937 года працягваў вучобу і закончыў 7 класаў Запольскай школы ў 1941 годзе. Дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Вялікая Айчынная вайна таксама не абыйшла бокам юнака, фашысты тры разы спрабавалі схапіць і адправіць яго на працу ў нямеччыну (нават у навагрудскай турме сядзеў), але заўсёды ўдавалася ўцячы, вядома, рызыкуючы жыццём.

Вядучы 1. Пасля вайны працаваў у ваенкамаце пісарам, адкуль быў прызваны ў армію, дзе праслужыў з чэрвеня 1945 па лістапад 1952 года. Менавіта служба ў Арміі, на Каўказе, хараство яго прыроды раскрыла творчую жылку вясковага юнака. Дамоў прывёз два сшыткі вершаў. Друкавацца пачаў у раённай газеце “ Новае жыццё”, “Полымя”, “Гродзенская праўда”, “Настаўніцкая газета”. На многія вершы паэта мясцовыя кампазітары напісалі музыку і яны сталі песнямі, якія размясціліся ў зборніках вершаў.


Вядучы 2.

Бывае сум палоніць душу.

На сэрцы многа дум тады.

І ў іх я разабрацца мушу,

Якія б не плылі гады…
З сабой я справіцца павінен,

Не страціць шлях, якім іду.

Падчас залішне і хвіліны,

Адвесці каб у бок бяду.



Вядучы 1. Вярнуўшыся дадому, працаваў у калгасе “ Новае жыццё” і вучыўся ў Карэліцкай вячэрняй школе, якую скончыў у 1954 годзе. Затым паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (завочна), адначасова пачаўшы настаўнічаць у Запольскай школе, дзе працаваў да выхаду на адпачынак.
Вядучы 2.
З 1970г. з’яўляўся дэпутатам Красненскага сельскага савета па в. Заполле.Не ўяўляў Іван Аляксандравіч свайго жыцця без удзелу ў Запольскім народным хоры, дзе ён спяваў каля 50 гадоў. Паэт таксама напісаў шэраг песен для хора. Шырокай папулярнасцю карысталася “Песня пра Е.Р.Карачан”, “Беларусь”, “Запольская полечка”, “Туманы над ракою”.

Вядучы 1. Першы зборнік паэзіі “Бацькоўскі кут” выйшаў у 1997 годзе, праз два гады ўбачылі свет дзве кнігі для дзяцей. У 2001 годзе быў выдадзены зборнік “Адценне душы”, праз год—кніга вершаў “Шаптала зямля”. У 2006 годзе – зборнік вершаў “Фарбы світання”.

Тэматыка твораў Івана Аляксандравіча Жука вельмі разнастайная: тэма Радзімы, родных краявідаў, тэма Вялікай Айчыннай вайны, вобразы знакамітых людзей Карэліччыны, шэраг вершаў прысвечаны маці. Любіў паэт і сваю настаўніцкую працу, сваю школу, якім прывяціў шматлікія вершы.


Вучні чытаюць вершы І.Жука.

Знаёмяцца з рукапісным альбомам “Соль жыцця”, які быў напісаны і падараны школьнаму музею паэтам-настаўнікам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка