Радавод сонечнага племені




Дата канвертавання03.05.2016
Памер15.14 Kb.
Кароткі тэрміналагічны слоўнік, складзены па кнізе У.С. Гуркова і С.Ф. Цярохіна “Радавод сонечнага племені”
Аблёт – першы вясенні вылет пчол.

Астроўкі (астрова, астроў) – ствол елкі з коратка абсечанымі галінамі, па якіх узбіраліся на падкур.


Бароўкі – парода лясных пчол.

Бонда – частаванне мёдам сваякоў, суседзяў і мінакоў падчас мёдазбору.

Бортнік – пчаляр, які займаўся развядзеннем пчол у борцях.

Борць – наз., ж. р, выдзеўбанае ў дрэве гняздо для пчол, дрэва з борцю. Вулей у калодзе або ў дупле дрэва.


Вафельніца – машынка для вырабу штучнай вашчыны.

Вашчына – пустыя пчаліныя соты, неачышчаны воск.


Гарнец –адзінка вымярэння сыпучых і рэдкіх прадуктаў, роўная 3,28 літра.

Гняздо – месца ў вулеі, дзе жывуць пчолы.


Дымар (дымакур, курадым, куродым, курадымка, падкурачка) – прыстасаванне з мяшэчкам для абкурвання пчол.
Знаменаваць – высякаць на ствале бортнага дрэва знамя гаспадара борці.

Знамя (кляймо, знак, герб) – метка на ствале дрэва, якая пацвярджае прыналежнасць борці канкрэтнаму ўласніку.


Казёл (хобат) – частка лезіва з ядлоўцу ці бярозы-чачоткі.

Кузароб – бяроставы ці лубяны чарпачок для збірання рою.


Матка –пчаліная самка, гаспадыня вулля.

Матка (каралева) – бортнае дрэва з трыма і больш дрэвамі.


Пасека- месца пастаяннага размяшчэння вуллёў.

Пасечнік – пчаляр, які займаецца развядзеннем пчол на пасецы (у вуллях, якія знаходзяцца на зямлі).

Пчаляр- чалавек, які займаецца развядзеннем пчол у борцях, калодах і вуллях.
Рой – частка пчол, па сваёй волі адлучаная ад мацярынскай сям’і, што вылецела ў пошуках новага жытла.

Ячэйка – асобная клетачка ў сотах.


Кадоўб, кадоўбчык, ліпечня – старажытныя адзінкі вымярэньня мёду й назвы посуду для яго захоўвання.

Пчаладзёр – чалавек, які краў мёд.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка