Радасць і веды




Дата канвертавання18.05.2016
Памер8.99 Kb.
Радасць і веды

Пры падтрымцы старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка на Магілёўшчыне праводзіцца дабрачынная акцыя “Падары кнігу дзецям”. Першымі ў нашым раёне да яе далучыліся спецыялісты і работнікі СВК “Калгас “Радзіма”, якія перадалі кнігі выхаванцам дзіцячага садка-ясляў №9 у аграгарадку Вішоў.



А нядаўна і вучні дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот прымалі гэтыя карысныя падарункі: каля 100 друкаваных выданняў установе прызентавала начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса Лычкоўская.

- Калектыў нашага ўпраўлення невялікі, аднак кожны спецыяліст з радасцю прыняў удзел у зборы кніг, - адзначыла Раіса Фёдараўна на ўрачыстай лінейцы ў школе. – Адны прынеслі іх з дому, іншыя – набылі ў магазінах. Большасць нашага падарунка складаюць дзіцячыя казкі і энцыклапедыі, літаратура для падлеткаў, таму яны, спадзяюся, будуць запатрабаваныя дзецьмі ўсіх узростаў.

- Я вельмі люблю чытаць, - расказвае выхаванка школы-інтэрната Таццяна Марозава. – Прыемна, што фонд нашай бібліятэкі значна папоўніўся новымі экзэмплярамі кніг.

Акцыя працягваецца. Хто наступны падорыць дзецям радасць і веды?



(Іна Каралёнак, “Зара над Друццю”)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка