Пятрусь броўка калі ласка у любімай мове, роднай, наскай1, Ах, якія словы: «Калі ласка!»




Дата канвертавання17.05.2016
Памер9.86 Kb.
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
КАЛІ ЛАСКА
У любімай мове, роднай, наскай1,

Ах, якія словы: «Калі ласка!..»

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною.

Трапіць госць у будзень, а ці ў свята: —

Калі ласка, калі ласка ў хату!

Не паспелі сесці пры сустрэчы,

Як патэльня2 засквірчэла ў печы...

Бульба, смажаніна і каўбаска,

Пакаштуйце, людцы, калі ласка!

Хлопец кажа дарагой дзяўчыне:

– Калі ласка! Будзеш гаспадыняй!..

Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,

Ўсе з табой нягоды пераможам.

Гром грыміць. 3 нябёсамі размова:

— Калі ласка, цёплы дождж вясновы!

І не вельмі буйны, і не рэдкі —

На сады, на пушчы, на палеткі,

На грыбы, на ягады, на кветкі...


  • Калі ласка! — наш зварот бясконцы.

Мы гаворым ранішняму сонцу:

— Калі ласка, сонца, выйдзі з хмары,

Радасцю аблашчы3 нашы твары,

Ты ўзнімі з сабою нашы мары!

— Калі ласка! — нашай роднай мовы

Шчырыя і ветлівыя словы.


1. Наскай — нашай (ад наскі — наш).

2. Патэльня – скаварада

3 Аблашчыць – абласкаць, агарнуць пяшчотай, цеплынёй









База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка