Пякарская Валянціна Ульянаўна




Дата канвертавання29.06.2016
Памер12.46 Kb.
Пякарская Валянціна Ульянаўна

Пякарская Валянціна Ульянаўна ( дзявочае прозвішча Юрык ) нарадзілася 26 сакавіка 1943 года ў вёсцы Махначы Слонімскага раёна. Сярэднюю школу закончыла ў в.Міжэвічы ў 1960 гозе. З 1961 па 1963 гады працавала загадчыцай бібліятэкі ў в.Вострава Слонімскага раёна, завочна вучылася ў Мінскім педагагічным універсітэце імя Горкага.

З 9 снежня 1963 года працавала ў Сасноўскай васьмігадовай школе настаўніцай беларускай, рускай мовы і літаратуры, замежнай мовы.1964-1965 навучальны год працавала ў Савіцкай васьмігодцы па той жа спецыяльнасці. Тут пазнаёмілася з будучым мужам, выйшла замуж. У 1965 годзе маладая сям’я пераехала ў в. Вострава Слонімскага раёна. У мясцовай васьмігодцы Валянціна Ульянаўна прапрацавала дванаццаць гадоў. Далейшы яе лёс звязаны з Зэльвеншчынай. З 1977 года працавала ў Казловіцкай васьмігадовай школе : спачатку піянерважатай, потым настаўніцай рускай мовы і літаратуры, замежнай мовы.

Мае трох дачок. Сярэдняя і малодшая працуюць настаўніцамі ў роднай школе.

Па дасягненні пенсіённага ўзросту Валянціна Ульянаўна яшчэ шэсць год працавала ў школе, з 2004 года знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

За добрасумленную шматгадовую працу неаднаразова ўзнагароджвалася Граматамі аддзела адукацыі, раённага камітэта прафсаюзаў ,мае тры Граматы аддзела адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.


Аўтар Карней Святлана Пятроўна

У маладосці






Са сваімі вучнямі. 1983 год



З выпускнікамі 1986 года.Валянціна Ульянаўна – у цэнтры


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка