Пушчанская казка Ох і цёмна ж ноччу ў пушчы




Дата канвертавання27.05.2016
Памер49.08 Kb.
СВЕТЛЯЧКІ

Пушчанская казка

Ох і цёмна ж ноччу ў пушчы:

Ельнік стаў яшчэ гусцей,

Лось галлё сухое трушчыць

I чапляецца часцей

То за пень, то за калоду,

То за вострыя сукі,—

Не былі такія зроду

Паздзіраныя бакі.

Праз ядловец не прабіцца,

Ледзь назад пралезці змог,

I заўважыла Ласіца,

Што ў яго зламаны рог.


Ці былі там вы калі,

Дзе хоць вока выкалі?


А малое Ваўчаня

Пагукала маму

I ўпацёмках каля пня

Паляцела ў яму.

Вые, енчыць і галосіць,

Памагчы суседзяў просіць,

А ў ракітавым кусце

Заяц плача ў цемнаце.


Кінуў цёплуго бярлогу

I пабег на дапамогу,

Пералазячы ледзь-ледзь

Праз валежыны, Мядзведзь.

Зайца выцягнуў за вушы —

I прайшоў адразу страх.

«Толькі больш ніколі, дружа,

Не сланяйся па начах,—


Ушчуваў Мядзведзь касога

Вось твая дамоў дарога.

Там даўно бядуе маці,

Я ж пайду да ваўчаняці,

Бо яго бацькам да рання

Не вярнуцца з палявання

3-за шырокае ракі,

Дзе хаваюцца дзікі.

Можа, хлопца уратую,

Толькі трэба паглядзець...»

Але як залемантуе

I завойкае Мядзведзь:

«Ой, скрануцца не магу,

Бо ўпівагецца ў нагу,

Быццам тысяча іголак,

Дрот калючы ў дзесяць столак.

Касавокі, не бяжы,

Мне хутчэй дапамажы!»

Але раптам з-пад нагі

Голас чуецца другі:

«Хто там прэцца, як мядзведзь

I крычыць без толку,

Хто не можа паглядзець,

Што на мне іголкі?»

«Адурэў, таварыш Вожык!

Хто ж на сцежцы ставіць ложак?»


«Я не ложак, а лагчынку

Паміж лісцікаў і траў

Для начнога адпачынку

Сам сабе аблюбаваў.

У мяне цяпер, сябры,

Тры зламаныя рабры».


«Ну, а я ўжо пе змагу

Стаць на правую нагу!»

I Мядзведзь узяў у зяпу

Акрываўленую лапу.


Толькі ў пушчы сярод ночы

3 кожнага Сава рагоча,

Бо яна з усіх адна

Добра бачыць давідна,

I на досвітку засне

На яліне ці сасне.


А Мядзведзь раве ад болю,

Стогне, лапаю трасе.

I на крык па добрай волі Пазбягаліся усе:

Праз ядловец, без дарогі,

Лось прыплёўся аднарогі,

І казулі, і дзікі,

I Лісіца — з-за ракі.

За увагу і за ласку

Заяц робіць перавязку:

Берасцінаю ў тры рэдзі

Закруціў нагу Мядзведзю.

Той суцішыўся, замоўк.

Аж прыбег аднекуль Воўк.

Пасівелы і стары,

Вочы, быццам ліхтары,

3 ім і тое Ваўчаня,

Што у яме, каля пня,

3 усяе ваўчынай сілы

На ўсю пушчу галасіла.

Раптам крыкнула Сарока:

«Колькі ж нам блукаць у змроку?

Мае кожнае сяло

Электрычнае святло.

Вось і трэба ад вады

Нам правесці правады,

Каб сучок і кожііы пень

Ноччу бачыць, як удзень».
Просіць слова Воўк стары:

«Толькі выхад ёсць адзіны —

Можа, згодзяцца бабры

Збудаваць для нас плаціну.

Дык няхай да іх дахаты

Сходзяць нашы дэлегаты

I папросяць, каб бабры

На Чаромхавым віры

Добра рэчку загацілі

I па дроце ток пусцілі».


А назаўтра ўсе з ахвотай

Захапіліся работай.

Ад зары і да зары

Завіхаюцца бабры —

Валяць елкі і асіны

Для галоўнае плаціны.


Ад світання да змяркання

Дзік з кратамі — ў катлаване,

А Мядзведзь, хоць і кульгае,

Кожыаму дапамагае:

Прыкаціў на бераг прама

Ён турбіну і дынаму.

Дзе разжыўся — невядома.

Можа, узяў з металалому,

Але ім няма цаны,

Бо як новыя яны.


А цяпер і павукі

Узяліся за работу:

На галіны і сукі

Начаплялі столькі дроту,

Што прайсці і Лось пе змог

I зламаў апошні рог.


Завіхаюцца да зморы

Даўганогія манцёры,

I пад вечар пішуць зводку,

Што закончылі праводку.


Каля рэчкі за-гу-ло...

Закруцілася дынама.

«Ёсць і ў нас цяпер святло»,

Паляцела тэлеграма

Да пушчанскага цара —

Белавежскага Зубра.


На галінкі і сучкі

Дружна селі светлячкі

I найлепш на свеце

Свецяць, свецяць, свецяць.


А Лісіца, цётка Ліза,

Каб усюды быў прагрэс,

Каляровы тэлевізар

Прыцягнула з крамы ў лес.


Светла, весела ў пушчы,

А было ж наадварот.

I адразу стаў відушчы

Нават самы цёмны Крот

I жадае: «Каб было

На зямлі заўжды святло!»



1980


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка