Публічныя лекцыі “urbi et orbi” тодар кашкурэвіч “спаміж ці пасярод




Дата канвертавання24.03.2016
Памер23.65 Kb.
ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”

ТОДАР КАШКУРЭВІЧ

СПАМІЖ ЦІ ПАСЯРОД.



ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА Ў ГОРАДЗЕ”

25 студзеня, 18.30.

Брылеўская,14 (Саюз дызайнераў)
Уладзімір Мацкевіч: Беларуская ідэнтычнасць – яна адна. А вось напаўненне яе зместам і сэнсам можа быць вельмі розным.

Тодар Кашкурэвіч: Навошта тады патрэбна агульная этнічная альбо нацыянальная ідэнтычнасць?

Ул. Мацкевіч: Каб пабудаваць дзяржаву і нацыю. Я настойліва кажу: ідэнтычнасць патрэбна, каб сабрацца і здейсніць агульную справу.

З дыскусіі “У пошуках сябе: навошта беларусам беларуская ідэнтычнасць”, “Наше мнение

Вось ужо каторы раз на сустрэчах Лятучага ўніверсітэта падымаецца тэма нацыянальнай ідэнтычнасці і нацыянальнага стылю. Толькі ў межах цыкла лекцый Urbi et Orbi новага сезона гэтую тэму з розных пазіцый разглядалі Міхал Анемпадыстаў, Ігар Герасіменка. Бліжэйшая лекцыя (выпадкова, а можа і не?) працягвае пазначаную лінію і задае яшчэ адзін ракурс, спосаб разважання над праблемай.



25 студзеня ў цыкле публічных выступаў, скіраваных да “Гораду і Свету”, - этнакультуролаг, мастак і музыка Тодар Кашкурэвіч. Апошнім часам Тодар даволі часта выступаў з лекцыямі, у тым ліку ў межах “Ракаўскіх чытанняў” - лекцыйнага калегіюму цэнтра этнакасмалогіі "КРЫЎЯ, які праходзіць у Ракаве штомесяц, пачынаючы з вясны 2012 году. Тэматычна “Ракаўскія чытанні” канцэнтруюцца вакол пытанняў традыцыйнай мадэлі свету, этнагенэзу беларусаў у балцкім кантэксце, стылю традыцыйнай этнічнай культуры, праблемаў этнафутуралогіі.

Лекцыю “Urbi et Orbi” Тодар Кашкурэрвіч прысвяціў разгляду традыцыйнай этнічнай культуры як падмурка ў фарміраванні сучаснай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе” - гэта разважанне пра мажлівыя спосабы суіснавання дзвюх светапоглядных сістэмаў – сучаснай гарадской і традыцыйнай вясковай. Некаторыя тэматычныя развароты лекцыі Тодар Кашкурэвіч пазначае як:


  • Вёска ў горадзе, ці Космас у Хаосе

  • Вайна, ці мір у культурных парадыгмах

  • Дыктатура, ці дэмакратыя ў канструяванні калектыўнага "Я"

  • Мовы і стылі ў  цывілізацыйным процістаянні

Лекцыя “Спаміж ці пасярод. Традыцыйная культура ў горадзе” адбудзецца 25 студзеня (пятніца) у галерэі Саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі

Інтэрв’ю Тодара Кашкурэвіча




Інфармацыйныя партнеры:





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка