Публічныя лекцыі “urbi et orbi” пётр рудкоўскі слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі




Дата канвертавання29.03.2016
Памер15.4 Kb.
ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”

ПЁТР РУДКОЎСКІ

СЛОВА Ў АБАРОНУ “НЕАКТУАЛЬНАЙ” ФІЛАСОФІІ

9 сакавіка, 18.30, пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў)

“Жыло-было слова такое: modus. Значыла яно: «спосаб», «мера», «рытм». Часам Чалавечая Думка выкарыстоўвала яго ў форме modo, і тады звязвалася яно са значэннем «цяпер», «зараз жа», што, было пэўнай нечаканасцю для гэтага слова. З цягам часу загадана было слову стаць modernus, што бянтэжыла яго, але яшчэ не пагражала ягонай тоеснасці. Захаваць тоеснасць, хоць і з горам папалам, удалося і наступным разам, калі Чалавечая Думка перарабіла яго ў modernismus. Аднак, калі неўзабаве было запатрабавана ад слова стацца postmodernismus, пачаўся сур'ёзны і драматычны крызіс ягонай тоеснасці…

Але на гэтым не скончыліся ўсе выпрабаванні нашага слова. Амаль увадначас з'явілася запатрабаванне на новую ідэю, і слова было перароблена на afterpostmodernism. Трэба чакаць, што неўзабаве Чалавечая Думка, не задумваючыся, выдасць новы дэкрэт: патрэбны antiafterpostmodernism!”

Гэтая “байка пра слова”, на думку філосафа Пятра Рудкоўскага, ілюструе пэўную моду філасафавання, якая з 90-ых гадоў запанавала ў інтэлектуальных асяродках Беларусі, - моду, у аснову якой пакладзена тэхніка канструявання шматпавярховых абстракцый. Філасофская рэфлексія у Беларусі нярэдка явіцца беспрадметнай, эзатэрычнай, зацыкленай вакол канцэпту мадэрн vs постмадэрн, адчужанай ад класічнага філасафавання, у аснову якой пакладзены аналіз - крытыка - аргументацыя. Паколькі згаданая мода філасафавання схільная апраўдвацца спасылкай на сваю "актуальнасць", паколькі шмат энергіі губляецца на беспрадметную дыскусію, што ёсць актуальным і неактуальным, паколькі такая мода і такая дыскусія прывяла да занядбання ўласна філасофскіх даследаванняў, “нямодны”філосаф мае намер выступіць супраць "актуальнасці" філасофіі і прамовіць “Гораду і Свету” слова ў абарону "анахранічнай", "неактуальнай" філасофіі.



Лекцыя філосафа Пятра Рудкоўскага “Слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі” адбудзеццца 9 сакавіка ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=440

Чытайце таксама інтэрв’ю з лектарам: http://news.tut.by/culture/277435.html







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка