Публічныя лекцыі «urbi et orbi» алена танкачова праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс?




Дата канвертавання27.03.2016
Памер22.1 Kb.
ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ «URBI ET ORBI»

АЛЕНА ТАНКАЧОВА

ПРАВААБАРОНА: ПАЛІТЫКА ЦІ ГРАМАДСКІ ІНТАРЭС?

або ЧАМУ МЫ ПРАЦЯГНЕМ ГУТАРКУ З УРАДАМ

НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА САБАТАЖ АПОШНЯГА.

25 мая, 18.30

Усе чалавечыя істоты народжаныя вольнымі і маюць правы ад нараджэння. Яны маюць розум і сумленне, і павінны адносіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.

Дэкларацыя правоў чалавека

У сучаснай еўрапейскай культурнай прасторы ўяўленне пра неабходнасць захавання і абароны правоў чалавека стала ўжо аксіёмай. Асноўныя правы зафіксаваныя не толькі ў міжнародных дакументах, але і ў нацыянальных канстытуцыях. Агульныя курсы па правах чалавека выкладаюцца ў навучальных установах. Самыя шырокія колы насельніцтва маюць уяўленне пра паняцце правоў чалавека дзякуючы сродкам масавай інфармацыі.

І ў той жа час беларусы, у большасці сваёй не спрактыкаваныя ў галіне тэорыі права, у сітуацыі амаль адсутнасці публічных дыскусій пра сутнасць паняцця правоў чалавека, маюць, як правіла, вельмі прыблізнае ўяўленне пра тое, што такое “правы чалавека” і як імі “скарыстацца”. Праз дзяржаўныя СМІ і адукацыю нас спрабуюць пераканаць у тым, што менавіта дзяржава выконвае праваабарончую функцыю, што "правы чалавека" – гэта муляж для палітыкаў,што праваабарона - гэта пра правы спажыўцоў або вечна незадаволеных.

Нам забываюць распавесці ў школах і ўніверсітэтах пра тое, што канцэпцыя правоў чалавека – самая геніальная соцыягуманітарная канцэпцыя ХХ стагоддзя! Што праваабарона - гэта размова пра чалавечую годнасць, што правы чалавека – гэта непазбежна ўзаемадачыненні між дзяржаваю і грамадзянінам (не бывае інакш!). Гэта заўсёды зона канфлікту, але і заўсёды магчымасць развіцця.

З заклікам размаўляць пра правы чалавека без скажэння сэнсаў, пра сітуацыю ў Беларусі праўдзіва, пра неабходнасць і мажлівасць дыялогу без прадузятасці звяртаецца да “Гораду і Свету” праваабаронца, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі” Алена Танкачова ў публічнай лекцыі “Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або Чаму мы працягнем гутарку з урадам нягледзячы на сабатаж апошняга”.

Разглядаючы дыялог пра правы чалавека як шанец на пошук і прызнанне агульнага інтарэсу, лектар зазначае ў інтэрв’ю: “…Калі між людзьмі і дзяржаваю дыялог пра правы чалавека вядзецца, то гэта вялікая ўдача і для дзяржавы, і для людзей, якія ў ёй жывуць. Імкненне да дыялогу пра правы чалавека – гэта частка праваабарончай функцыі і дзейнасці. У гэтым сэнсе ёсць вялікая розніца між пазіцыяй праваабаронцаў і палітыкаў. Палітыкі выкарыстоўваюць рыторыку правоў чалавека выключна для мэтаў барацьбы за ўладу. Задача праваабаронцаў – змена становішча з правамі чалавека пры любой уладзе. Пакуль ёсць дзяржава – будуць парушэнні правоў чалавека. Адпаведна, задача праваабаронцаў – змяняць сітуацыю, а не ўладу”.



Лекцыя адбудзецца 25 мая ў “Арт Сядзібе” (вул. Куйбышава, 22, ГЦ “Гарызонт”, 2-гі паверх). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=541

Вашай увазе поўны тэкст інтэрв’ю лектара: http://news.tut.by/society/290019.html



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка