Птушкі (вучэбны занятак па курсе “Чалавек І свет” у ІІ класе) Карповіч В. Б., настаўнік пачатковых класаў 2015 Тэма : Птушкі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер111.35 Kb.
ДУА “Геранёнская сярэдняя школа”


Птушкі

(вучэбны занятак па курсе “Чалавек і свет” у ІІ класе)


Карповіч В. Б.,

настаўнік пачатковых класаў

2015
Тэма : Птушкі



Мэта ўрока: садзейнічаць усведамленню навучэнцамі значэння птушак у прыродзе і для чалавека як упрыгожванне прыроды, ахоўнікаў раслін ад насякомых-шкоднікаў, распаўсюджвальнікаў насення раслін.

Задачы: фарміраваць у другакласнікаў паняцце пра птушак як асаблівую групу жывёл; садзейнічаць фарміраванню дзейнаснай здольнасці: устанаўліваць адметныя асаблівасці птушак і распазнаваць іх па гэтых прыкметах, апісваць птушак па прапанаваным плане, навучаць практычнаму даследаванню прыроды; стварыць умовы для актуалізацыі ў другакласнікаў патрэбнасці ў аказанні пасільнай дапамогі птушкам, беражлівым стаўленні да іх і прыроды .

Абсталяванне: набор пер’яў, нажніцы, вада, запіс песні «Хто такія птушачкі» і «Галасы птушак», карткі для практычнай работы, індывідуальныя карткі, выявы птушак, “сумная” і “вясёлая” птушкі, Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь, выстава кніг, пісьмо ад Мудрай Савы.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант

- Добрае ранне сонцу ( рукі ўгару- да сонца)

І птушкам (махі рукамі).

Добрае ранне сынкам і дачушкам!(гладзяць сябе па грудзях)

Добрае ранне добрым усім людзям! (паказваюць адзін на аднаго)

Шчыра вітацца мы не забудзем(усміхаюцца адно аднаму)

Званочкам звонкім урок павітаўся (прыкладаюць руку да вуха)

Сядзем за парты (садзяцца)

Настрой наш узняўся!

-Сёння мы не проста павіталіся з птушкамі. Наш урок будзе прысвечаны нашым верным сябрам-птушкам.(слайд 1)


Людзі даўно марылі лятаць, як птушкі. Рабілі крылы падобна птушыным, нашывалі пер’e, але ўзляцець не змаглі. Толькі вынаходніцтва дэльтаплана, самалёта і іншых лятальных апаратаў дазволілі чалавеку ажыццявіць мару лятаць.(слайд 2)
2. Актуалізацыя ведаў

- Дзе вы бачылі птушак?

- Звярніце ўвагу на экран. Каго вы там бачыце?(Голуба ) (слайд 3)

- З якіх асноўных частак складаецца цела птушкі?

Настаўнік называе і паказвае разам з дзецьмі часткі цела голуба (слайд 4).

- Колькі ног у птушак? (Іх пярэднія ногі вельмі даўно ператварыліся ў крылы).


3.Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка задач

- Сення мы будзем назіраць, праводзіць доследы, устанаўліваць адметныя асаблівасці птушак, разважаць пра ролю птушак у прыродзе, рабіць вывады. , На працягу ўрока вы даведаецеся шмат новага і цікавага пра птушак.


- А хто такія птушкі, мы з вамі даведаемся з песні.
Гучыць песня «Хто такія птушачкі».(муз. Запіс)(cлайд 5)

Праца па змесце сэнсу песні (выяўленне асаблівасцей птушак).

1 куплет песні (птушкі тыя, якія лятаюць).

- Каго лічаць птушкамі? Што ўмеюць рабіць птушкі? ( Птушкі ўмеюць лятаць)

- А хто яшчэ ўмее лятаць? (Матылі, стракозы).

- У нашым уяўленні птушкі заўсёды звязаны з палётам, а страусы і пінгвіны не могуць лятаць .

Вывад: Уменне лятаць не галоўная асаблівасць птушак. Значыць, мы не знайшлі адказ.

2 куплет песні.

- Ці згодны вы, што птушкі спяваюць? (Але «спяваюць» і дэльфіны, і касаткі).

Вывад: птушыныя галасы таксама не галоўная асаблівасць.

3 куплет песні (птушкі ўюць гнёзды).

- Але ёсць і такія птушкі, якія кладуць яйкі на камяні, на пясок

4 куплет песні (птушкі нясуць яечкі)

- Згодны, але яйкі адкладваюць яшчэ кракадзілы, чарапахі, змеі.

Вывад: кладка яек таксама не галоўная асаблівасць.
4. Пастаноўка праблемы

Сення на ўроку мы з вамі павінны будзем даведацца, якая ж адметная асаблівасць птушак.


5. Вывучэнне новага матэрыялу

А) Даследчая дзейнасць

- Для гэтага я прапаную вам стаць даследчыкамі і падрабязна вывучыць адметныя асаблівасці птушак.

- Хто такія даследчыкі? (Людзі, якія шукаюць адказы на цяжкія пытанні, на нешта невядомае.)

- Часта даследчыкам прыходзіцца ставіць спецыяльныя доследы, праводзіць эксперыменты, назіранні. Зараз я запрашаю вас у доследна-эксперыментальную лабараторыю. Мы будзем вучонымі, якія вывучаюць птушак. А называюцца яны арнітолагі.(cлайд 6)


Назвы групаў:

1. Вынаходнікі

2. Эксперыментатары


  • Усё цела птушкі пакрыта пер'ем. Тут ёсць і доўгія пёры, і зусім кароткія пёркі. Давайце разгледзім пяро ( бяруць з канвертаў)(слайд 7)

Яно складаецца са стрыжня, бародак і ачына.(слайд8) Па выглядзе пяро можна параўнаць з хваінкамі на ёлцы.(паказ хваінкі)

Калі ўзяць пяро і правесці па ім ўніз, пяро стане раскалмачаным

(паказаць). Калі затым правесці ў адваротны бок, то пяро стане зноў гладкім і роўным.

- Вазьміце пер’е са свайго стала і паспрабуйце самі зрабіць таксама.

Гэта адбываецца таму, што ў пяра ёсць бачныя маленькія кручочкі. Імі яны чапляюцца адзін за аднаго.


  • Знайдзіце ў сябе на сталах самыя маленькія пёркі (праца з пер'ем). Яны называюцца пуховыя. Патрымайце пяро каля шчакі. Што адчулі?

(Шчацэ стала цёпла). Яны вельмі пухнатыя і дапамагаюць утрымліваць цёплае паветра вакол цела.

  • Знайдзіце ў сябе на сталах пёры трохі большыя. Гэтыя пер’і пакрываюць ўсё цела птушкі і называюцца покрыўныя.

Буйныя пер’і ў крылах птушак называюцца махавымі.

- Як вы думаеце, чаму?

- А пер’і ў хвасце ў птушак называюцца рулявымі. Як вы думаеце, чаму?(слайд 9)
Практычная работа ў групах па вывучэнні птушынага пер’я (лупа).

На картках:

Праца ў групах. Даследаванне пер’яў па колеру, форме, памеру.



1 група. Вызначыць, чаму пяро птушкі легкае?

Адказ даследчыка: Дунулі на пяро – яно паляцела. Значыць, яно легкае.

Адрэзалі кончык пяра і ўбачылі, што яно полае. Унутры яго знаходзіцца паветра.

Вывад: Пяро ўнутры полае, падобнае на трубачку, там паветра, таму яно так лёгка лятае.


2 група. Вызначыць, ці намакае птушынае пер’е?

Адказ даследчыка: Калі капнулі на курынае пяро, яно намокла. А калі капнулі кропельку вады на гусінае – яно засталося сухім.

Вывад: Курыная пярынка намокла, а з гусінай пярынкі кропелька скацілася. Значыць пер’е некаторых птушак захоўвае птушак ад дажджу.


  • Вадаплаўныя птушкі, пры чыстцы змазваюць свае пер’і тлушчам. Ад гэтага яны становяцца воданепранікальнымі і не намакаюць пры плаванні. Ёсць нават такая прымаўка: як з гуся вада. У курыцы такой змазкі няма, і яе пер’і ў вадзе намакаюць. Вы бачылі як выглядае курыца што трапіла пад дождж? (Яна мокрая.) Нездарма ў народзе кажуць: мокрая як курыца.

ВЫВАД: цела птушкі - мудрагеліста ўладкаваны «апарат ». Важную ролю ў ім адыгрываюць пер’і . Вялікія пер’і на крылах дапамагаюць птушцы лятаць, пер’і на тулаве абараняюць цела і надаюць яму форму, пад імі пух сагравае цела. Пер’е хваста дазваляе трымаць раўнавагу, рабіць павароты, прыпынкі.(cлайд11)

-Значыць, якая адметная асаблівасць птушак?(цела пакрыта пер”ем)

Б)Гутарка “Зімуючыя і пералётныя”.
Насенне знаходзіцца пад снегам. Птушкам становіцца голадна. Таму ўвосень многія птушкі ляцяць у вырай.

- Як завуць такіх птушак? (Пералётныя)

У пералётных птушак дзюбы тонкія і вострыя, таму што ім неабходна даставаць розных насякомых з пад кары дрэў.

Іншыя птушкі знаходзяць корм на дрэвах: насенне ў шышках, насякомых пад карой. Яны застаюцца зімаваць там, дзе з'явіліся на свет.

- А як называюць такіх птушак? (Зімуючыя)

У зімуючых птушак дзюба тоўстая і тупая, таму што яны харчуюцца ў асноўным зернем, насеннем.(слайд 12)


В) Фізкультхвілінка

Пад спеў салаўя правядзем гульню “Зімуючыя і пералётныя” (пералётная-узмах рукамі, зімуючая-прысядаем).(муз. Запіс)(слайд13)

Шпак (пералетная птушка)

ластаўка (пералетная птушка)

сініца (зімуючая птушка)

верабей (зімуючая птушка)

варона (зімуючая птушка)

грак (пералетная птушка)

курапатка (зімуючая птушка)

крыжадзюб (зімуючая птушка)

жаўрук(пералетная птушка)

журавель(пералетная птушка)

бусел (пералетная птушка)

голуб (зімуючая птушка)

сарока (зімуючая птушка)



журавель (пералетная птушка)

дзяцел (зімуючая птушка)

салавей (пералетная птушка)

зязюля (пералетная птушка)


Г) Работа ў групах. Аналітычнае апісанне сініцы і бусла па плане.(слайд 14)
- Зараз вам неабходна ўважліва прачытаць тэкст у падручніку і апісаць птушку ( 1група-сініцу, 2 група-бусла) па плане:

Практычная работа

Апішыце птушку з дапамогай малюнка падручніка і сваіх назіранняў у прыродзе па плане:



  1. велічыня (у параўнанні з вераб’ём);

  2. апярэнне: афарбоўка галавы, спіны, брушка, крылаў, хваста;

  3. крылы: велічыня, (доўгія, кароткія), форма (завостраныя, закругленыя, вузкія, шырокія);

  4. хвост (кароткі, доўгі);

  5. дзюба: велічыня, форма (тонкая, шырокая, кручкаватая, сплясканая з бакоў);

  6. канечнасці: велічыня, афарбоўка, асаблівасці пальцаў (вострыя, тоўстыя, доўгія).

Дзе сустракаецца гэтая птушка? Чым корміцца? Як прыстасавана да здабычы ежы?

Затым выбраць дакладчыка, які павінен будзе падрыхтаваць даклад разам з дапамогай іншых удзельнікаў аб праведзенай рабоце і прадставіць вынікі работы.


Прадстаўленне вынікаў практычнай работы.
Сінічка - рухомая, вяртлявая птушка. Памерам прыкладна з вераб'я. У сінічкі яркае апярэнне, спінка чорная, грудка жоўтая, белыя шчочкі. Крылы кароткія і тупыя. Птушка мае досыць доўгі хвост. Дзюба ў сініц кароткая і моцная. Ногі кароткія, з вострымі кіпцюрамі, добра прыстасаваныя для лазання па галінах дрэў. А вось бегаць па зямлі сініцы не ўмеюць. Затое, падобна вераб'ям, ўмеюць скакаць. Апярэнне густое і мяккае. Сінічка сустракаецца зімой каля жылля чалавека , а вясной і летам у лесе. Сініцы гняздуюцца ў пнях дрэў, шчылінах на ствале, пад дахам дамоў.

Бусел – вялікая пералётная птушка .У яго чорныя канцы крылаў, доўгая чырвоная дзюба , доўгая шыя і доўгія чырвоныя ногі . Рост белага бусла складае 1метр і больш , размах крылаў каля 2 метраў. Маса дарослай птушкі дасягае 4 кг. Жыве ён часцей за ўсё каля чалавека. Сілкуецца насякомымі, жабамі і дробнай рыбай, таксама яшчаркамі, змеямі, смоўжнямі. Гэтак жа ахвотна есць ён мышэй і птушанят самых разнастайных птушак. Працягласць жыцця белага бусла ў сярэднім складае 20 гадоў. Белы бусел - адзін з сімвалаў Беларусі.


Д) Дадатковая інфармацыя. “Аб чым у падручніку не прачытаеш”.
- Але не пра ўсё можна прачытаць у падручніку. А камп’ютар дае такую магчымасць.

(Дзеці самі зачытваюць цікавыя звесткі пра сініцу і бусла)




6. Замацаванне ведаў
А) Пісьмо ад Мудрай Савы (марафон пытанняў)(слайд 15)
- Сустрэла Мудрую Саву. Яна перадала пісьмо і хоча, каб вы адказалі на яе пытанні.

1. Чаму снегіру далі снежнае імя? (Снегіры прылятаюць да нас з першым снегам, а вясной ляцяць на поўнач)

2. Чаму вясной гракі прылятаюць першымі? (Гракам досыць першай праталіны, каб дастаць дзюбай корм - лічынкі)

3. Чаму крыжадзюб зімой гняздо ўе? (Узімку шмат яловага насення для птушанят, а ўвесну няма)

4. Якое дрэва дзятла поіць? (Бяроза сваім сокам)

5. Як у народзе называюць дзятлаў? (Лекары)

6. У якой птушкі самая вялікая сям'я? (У шэрай курапаткі 26 - 28 птушанят)

7. Хто ні разу кроку не зрабіў? ( Верабей)

9. Якая птушка лятае ў «акулярах» на носе? (сава)

10. Чаму зязюля дрэнная маці? (Бо яна падкідвае свае яйкі ў чужыя гнёзды з такой жа афарбоўкай)

11. Чаму зязюля лічыцца адной з самых карысных птушак? (Яна паядае вусеняў, асабліва махнатых, якія прыносяць шмат шкоды лесу)

12. Якая дрэнная звычка ёсць у сарокі? (Яна крадзе бліскучыя рэчы)

13. Якая птушка можа навучыцца без цяжкасці гаварыць чалавечыя словы і падражаць гукам пеўня? (Галка)

14. Ці мае шпак сваю песню? (Не, бо ён пераймае спевы іншых птушак і розныя галасы, нават гукі жывёл)

15. Чаму філіна называюць “крылатым катом”? (Палюе на мышэй)

16 Якая птушка нырае глыбока пад ваду разам са сваімі птушанятамі пад крыламі? (Паганка)

18. Чаму птушкі, калі спяць, не звальваюцца з галінак дрэў? ( Каб пальцы на лапках разжаліся, птушка павінна выпраміць ногі, устаць)

19. У птушанят ярка-чырвоны рот. Чаму? (Галодныя птушаняты крычаць, раскрываючы рот, а чырвоны колер азначае трывогу, і бацькі кладуць туды корм)

20. Якая птушка вельмі любіць тлустае мяса і несаленае сала.(Сініца)

Б) Значэнне і ахова птушак з асабістага вопыту(слайд 16)

Цяжка ўявіць наша жыцце без птушак, без іх цудоўнага спеву. Але часам птушачкам прыходзіцца вельмі цяжка, асабліва зімой. Калі пасля адлігі наступаюць халады, дрэвы, кустарнікі і трава пакрываюцца снегам. Нават самым спрытным птушачкам цяжка знайсці ў гэты час корм. Таму, многія птушкі, так і не дачакаўшыся вясны, паміраюць. Калі людзі не будуць думаць пра нашых сяброў, пра тое, каб яны мелі дзе харчавацца і гнездаваць, то ў недалекай будучыне знікнуць многія віды птушак. А гэтага дапусціць нельга. На жаль, многія птушкі па віне чалавека сталі рэдкімі. Яны занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (паказаць).(слайд17,18)



(Выстава кніг - энцыклапедый)

Ёсць нават птушка, якая зусім знікла, г.зн. занесена ў чорны спіс. Гэта драфа. Апошні раз сустракалі ў 1930-х гг. у ваколіцах г. Пружаны Брэсцкай вобласці.



  • Скажыце, а як вы можаце дапамагчы птушкам перажыць зімовую сцюжу?

  • Якая ваша пасільная дапамога ў ахове птушак?

  • Якое значэнне маюць птушкі ў прыродзе і для чалавека?(упрыгожваюць, радуюць,аберагаюць,знішчаюць насякомых, грызуноў)

Калі кожны з нас дапаможа хоць адной птушачцы перажыць зіму, я думаю, вясною мы разам з вамі зможам любавацца пасланцамі вясны.
В) Абагульненне і сістэматызацыя ведаў

  • Чаму ў птушак розная дзюба? (Тонкая і вострая дзюба ў насякомаедных, тоўстая і тупая – якія ядуць зерне)

  • Навошта птушцы хвост? (Выконвае ролю руля)

  • Чаму птушак нельга турбаваць на гнёздах? (Пакінуць гнёзды – птушаняты загінуць)

  • Як клапоцяцца птушкі аб сваім пер’і? (Чысцяць, мыюць, змазваюць тлушчам, прымаюць сонечныя і мураўіныя ванны)


7. Вынік урока

- Па якіх прыкметах можна адрозніць птушак ад другіх жывёл?

- Якая ж адметная асаблівасць птушак?


8. Дамашняе заданне:

А) Прачытаць артыкулы на ст.93-94, с.96-98і адказаць на пытанні

Б) Творчае заданне: - паназіраць за птушкамі, выкарыстоўваючы веды,

атрыманыя на ўроку і не забываць аб асцярожным стаўленні да прыроды;

- падрыхтаваць цікавую дадатковую інфармацыю па тэме “Птушкі”
9. Рэфлексія

Перад вамі на партах ляжаць дзве птушачкі: “вясёлая” і “сумная”. Вам неабходна выбраць адну з іх і прымацаваць на дошку. Той, каму спадабаўся наш урок, каму было цікава, хто даведаўся шмат новага і займальнага – прымацуйце “вясёлую” птушачку на дрэва. А той, каму было не цікава, цяжка, сумна – прымацуйце “сумную” птушку.



Практычная работа ў групах па вывучэнні птушынага пер’я .

1 група. Вызначыць, чаму пяро птушкі легкае?


1. Дунуць на пяро. Паляцела ці не? (так, не)

2.Адрэзаць нажніцамі кавалак пяра. Запоўненае ці пустое пяро ўнутры? (запоўненае, полае)


Вывад: Пяро ўнутры полае, таму яно так лёгка лятае.

2 група. Вызначыць, ці намакаюць птушыныя пер’і?


1.Намачыць курынае пяро вадой. Ці намокла пярынка? (так, не)

2.Намачыць гусінае пяро вадой. Ці намокла пярынка? (так, не)


Вывад: Курыная пярынка намокла, а з гусінай пярынкі вада скацілася. Значыць пер’е некаторых птушак захоўвае птушак ад дажджу.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка