Прозвішча, імя Ярашонак Юлія Дата нараджэння 19. 06. 2006




Дата канвертавання06.06.2016
Памер87.46 Kb.


Прозвішча, імя Ярашонак Юлія

Дата нараджэння 19.06.2006

Установа адукацыі

ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А. А. Грымаця»

Клас 4

Назва працы «Этнаграфічны буквар»



Праца выканана ___________індывідуальна_________________________

Кіраўнік працы

Максімовіч Таццяна Пятроўна

Секцыя _______________гуманітарныя веды _________________________


«18» снежня 2015г. Подпіс кіраўніка працы ___________




Змест

  1. Уводзіны.

  2. Агляд літаратуры па тэме даследавання.

  3. Выкарыстаныя метады даследавання.

  4. Атрыманыя вынікі і іх аналіз.

  5. Вывады.

  6. Дадаткі.

Уводзіны
Вельмі часта мы ўсім класам наведваем нашы школьныя музеі. У час экскурсій мы даведваемся ўсё больш аб сваім родным краі. У народным літаратурна-краязнаўчым музеі “Вілейшчына літаратурная” можна ўбачыць шмат партрэтаў, пазнаёміцца з жыццём і творчасцю вядомых і невядомых нам пісьменнікаў і паэтаў. Экскурсаводы цікава і змястоўна расказваюць аб нашых земляках, якія пісалі або пішуць розныя творы. У народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Ільянскія далягляды“ можна шмат даведацца і паглядзець і пра гісторыю школы, і пра розныя перыяды жыцця нашай краіны, і пра выпрабаванні і жыццё людзей у ваенны і мірны час. Я люблю разглядаць гэтыя экспанаты. Здаецца, кожны можа расказаць нейкую цікавую гісторыю. Мне стала шкада, што рэчы, якія знаходзяцца ў музеі, як быццам аджылі свой час, і мы так рэдка пра іх успамінаем.

Аднойчы, шукаючы ў Інтэрнэце што-небудзь цікавае, я натрапіла на азбуку. Яна была незвычайная. На літару А - айфон, Г - гаджэт, С - смартфон і г.д. Гэта добра, калі ў мове з’яўляюцца новыя словы. Але яшчэ лепш, калі не забываюцца старыя. У выніку ўзнікла гіпотэза: даследванне экспанатаў музея дазваляе стварыць этнаграфічны буквар.



Так з’явілася тэма даследавання “Этнаграфічны буквар”.

Мэта працы: стварэнне вершаванага буквара на падставе экспанатаў музея.

Задачы працы:

  • пазнаёміцца з экспанатамі музеяў і скласці пералік іх назваў у алфавітным парадку;

  • скласці вершаваныя радкі з выкарыстаннем назваў экспанатаў на кожную літару беларускага алфавіта;

  • сфатаграфаваць экспанаты і аформіць для кожнага з іх асобную старонку;

  • правесці інфармацыйную кампанію сярод выхаванцаў дзіцячага садка і навучэнцаў 1 класа.

Аб’ект даследавання: экспанаты народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Ільянскія далягляды“.

Прадмет даследавання: назвы экспанатаў народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Ільянскія далягляды“.

Метады даследавання: гутарка, назіранне, пошук экспанатаў музея, аналіз іх назваў, работа з літаратурай, напісанне вершаваных радкоў.

Агляд літаратуры па тэме даследавання
З літаратуры я даведалася, якую ж першую кнігу чыталі ўсе людзі, каб авалодаць граматай. Такой кнігай для ўсіх граматных людзей з’яўляецца буквар, або азбука. Таму ў жыцці кожнага чалавека ёсць першы падручнік, з якога пачынаецца шлях пазнання роднай мовы, прыроды, літаратуры. Буквары існуюць з даўніх часоў, і першыя азбукі былі не такімі, якімі мы іх прывыклі бачыць цяпер.

Буква́р, а́збука, леманта́р - дапаможнік для навучання чытанню. Буквар знаёміць з друкаванымі і рукапіснымі літарамі і іх гукавымі значэннямі. Ён дапамагае навучыцца чытаць склады, словы і тэксты, правільна зразумець прачытанае, пісаць простыя словы і сказы. Першы друкаваны буквар на беларускіх землях быў выдадзены ў 1596 г. Аднак, фактычна кнігі, па якіх навучаліся грамаце, выдаваліся і раней. Да з'яўлення першага падручніка людзі вучыліся чытаць і пісаць па кнігах Святога Пісання — «Псалтыры» і «Часаслоў». Так, Францыск Скарына ў сваім перакладзе «Псалтыры» побач з тытульнымі літарамі на пачатку раздзелаў змяшчаў малюнкі прадметаў, якія пачыналіся з гэтай літары - спосаб, які выкарыстоўваецца і ў сучасных букварах.


Выкарыстаныя метады даследавання

Для таго, каб стварыць буквар на падставе музейных экспанатаў, я і мае сябры наведалі школьны музей. Патрэбна было на кожную літару алфавіта падабраць і праналізаваць назвы экспанатаў. Пад час выканання гэтай работы мы сутыкнуліся з назвамі, якія ніколі не сустракаліся ў нашым жыцці. Вельмі цікава было даведацца, як называлі рэчы нашы дзядулі і бабулі (дадатак 1). Мы не заўважылі, як склалі пералік назваў некаторых музейных экспанатаў у алфавітным парадку (дадатак 2).

Наступны этап – складанне вершаваных радкоў на кожную літару, выкарыстоўваючы тыя словы, якія знаходзяцца ў пераліку назваў музейных экспанатаў. Для таго, каб больш зразумелым было значэнне некаторых слоў, я выкарыстоўвала тлумачальны слоўнік беларускай мовы.

Сфатаграфаваўшы тыя экспанаты музея, назвы якіх увайшлі ў вершаваныя радкі, мы разам з маёй настаўніцай аформілі старонкі кнігі для кожнай літары беларускага алфавіта. Атрымаўся этнаграфічны буквар (дадатак 6).

Вынік майго даследавання быў прадстаўлены выхаванцам дзіцячага садка. Усе прысутныя на сустрэчы слухалі ўважліва, з вялікай цікавасцю (дадатак 3).

Затым я пазнаёміла з прэзентацыяй “Этнаграфічны буквар” навучэнцаў 1 класа (дадатак 4). Таксама з букваром я прымала ўдзел у адкрытай раённай краязнаўчай канферэнцыі “Шлях да вытокаў”, дзе была самай малодшай удзельніцай (дадатак 5).



Атрыманыя вынікі і іх аналіз
На аснове праведзенага даследавання экспанатаў музея і іх назваў быў створаны пералік прадметаў у алфавітным парадку, сфатаграфаваны выбраныя экспанаты. У выніку маёй літаратурнай дзейнасці атрымаліся наступныя вершаваныя радкі:

Мы адборнікам працуем, хутка дошчачку габлюем.

Хтосьці любіць масла, можа? Тут вам бойка дапаможа!

У музеі нашым родным ёсць яшчэ і верацёны.

А бабулі нашы ўмелі прасці тоненька кудзелю.

Служаць цэлыя вякі для гарачых страў гаршчкі.

Хлеб духмяны і салодкі
у дзяжы мясілі продкі.

Для ежы ў нас «сервіз» такі: ёсць лыжкі, міскі, чыгункі.

Малолі шчыра зерне жорны, каб быў хлеб белы,быў і чорны.

Як быццам вельмі важны пан, для малака гліняны збан.

Гарбатай смачнай нас частуе. Глядзіце: імбрык не пустуе.

Над калыскаю матуля ўсім спявала «люлі-люлі».

Калісьці продак доўгі шлях праходзіў у такіх лапцях.

Лавіла мышак лоўка такая мышалоўка.

У хлеў з нажніцамі бяжы і там авечак пастрыжы.

Шкарпэткі цёплыя зімой цябе сагрэюць, дружа мой.

Быў у продкаў нашых бог, кажуць, звалі яго “Ох”.

Гэты мудры добры дзед мог дапамагчы ў бядзе.

Сваё адзенне прасаваць, каб акуратна выглядаць,

Дапамагаў бабулям прас. Ён у музеі ёсць у нас.

Я пазнала не адразу радыё ў музеі, дзеці,

Яго слухалі ўсе разам, каб пачуць навіны ў свеце.

А вось гэты вось спадар мае назву самавар.

Ён і кавай пачастуе, і гарбату прыгатуе.

Лекі, зерне, нават крупы таўкачом таўклі ў ступе.

У музеі нашым слаўным на ўбранне мы зірнулі:

Капялюшык саламяны, з вышыванкаю кашуля.

На Ільяншчыне ў цагельні продак праявіў уменні:

Гліну недзе здабываў, ў форме цэглу вырабляў.

А яшчэ ў музеі тут ёсць для коніка хамут.

Ад прадзедаў маіх прыйшло у экспазіцыю цясло.

І паглыбленні ў бервяне рабілі ім, вядома мне.

У музеі нам казалі, што часалкай лён часалі.

Шмат прадукцыі штогод выпускаў наш шклозавод.

Там ільянцы працавалі, шкляной гутай завод звалі.

Вось вам «ы» і мяккі знак: слоў з іх не пачаць ніяк.

Эх! Закончана работа. Пра сябе сказаць ахвота:

Юляю завуць мяне, хутка дзесяць год міне.

З прозвішчам жа Ярашонак добра пажываю я.

Любы мне куточак родны, школа і мая сям’я!

Мэта маей працы была дасягнута. У школьным прэс-цэнтры быў надрукаваны этнаграфічны буквар для малодшых школьнікаў.

У час правядзення інфармацыйнай кампаніі сярод выхаванцаў дзіцячага сада і навучэнцаў 1 класа можна было заўважыць, што дзеці сядзелі ціха, з задавальненнем разглядалі фотаздымкі музейных экспанатаў, размешчаных у буквары, суадносячы іх з вершаванымі радкамі, задавалі пытанні. А гэта значыць, што буквар выклікаў цікавасць у малодшых дзяцей.



Вывады
У выніку даследчай работы створаны этнаграфічны буквар. Ён карыстаецца попытам у дзяцей, выклікае цікавасць як да вывучэння літар, так і да краязнаўчага матэрыялу. Яго можна выкарыстоўваць на ўроках навучання грамаце, таксама падчас экскурсій у школьныя музеі. Далей плануецца працягваць інфармацыйную кампанію сярод навучэнцаў 2-4 класаў.

Дадатак 2




Літара

Словы

А

Акуляры, абрус, адборнік

Б

Багор, біклага, бойка

В

Варштат, верацяно, воўна

Г

Граблі, гаршчок, грэбень

Д

Дымар, дыплом, дзяжа

Е

Ежа, енк, есны

Ж

Жорны, жлукта, жах

З

Зэдлік, збан, зыбка

І

Іголка, Ільянская Гута, імбрык

К

Кола, калодка, калыска

Л

Лапата, лямпа, лапці

М

Мянташка, мышалоўка, медагонка

Н

Начоўкі, нажніцы, намітка

О

Ордэн, ода

П

Падкова, пілка, прас

Р

Ручнік, рыдлёўка, радыё

С

Ступка, скаба, самавар

Т

Трапалка, торба, таўкач

У

Узнагароды, узгалоўка, убранне

Ф

Форма для вырабуцэглы, філіжанка, фурманка

Х

Хамут, характарыстыка, хлебніца

Ц

Цясло, цурбалка, цырата

Ч

Часалка,чапяла,чобаты

Ш

Шыла, шынеля, шкляная гута

Э

Зэдлік, карэта, крэмні

Ю

Юшка, юнак

Я

Ярмо, яўрэйскі посуд
Дадатак 6









База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка