Программа: Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія Код курсу : 03 01 Назва курсу : Сучасная беларуская мова




Дата канвертавання15.05.2016
Памер75.15 Kb.
Аннотации

дистанционных курсов на 1 семестр 2010/11 учебного года
Программа:
Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія

Код курсу: 03.2.01

Назва курсу: Сучасная беларуская мова

Колькасць крэдытаў: 3 ECTS

Працягласць курсу: 8 тыдняў

Патрабаванні да ўдзелу ў курсе: агульная гуманітарная падрыхтоўка

Мэты курсу:

  • даць уяўленне пра беларускую літаратурную мову як унікальную сістэму: яе структуру, іерархію ўзроўняў, узаемасувязь яе структурных элементаў;

  • азнаёміць з функцыянальнай спецыфікай беларускай мовы;

  • ахарактарызаваць усе моўныя ўзроўні: фанетычны, лексічны, фразеалагічны, марфалагічны, сінтаксічны, стылістычны;

  • даць уяўленне пра арфаграфію, арфаэпію і пунктуацыю беларускай літаратурнай мовы (норма, варыянтнасць);

  • навучыць студэнта асэнсавана і якасна карыстацца на практыцы набытымі ведамі і навыкамі ў працэсе пісьмовай і вуснай камунікацыі;

  • заахвоціць студэнта пісаць свае працы і публічна прэзентаваць іх па-беларуску.

Чаканыя вынікі:

  • студэнты павінны сістэмна засвоіць праграму курса, разумець структуру мовы і ведаць яе адзінкі, карыстацца асноўнымі дэфініцыямі і моўнымі паняццямі;

  • навучыцца асновам моўнага аналізу (фанетычнага, марфемнага, словаўтваральнага, марфалагічнага, сінтаксічнага), лінгвістычнай інтэрпрэтацыі моўных з’яў;

  • авалодаць пісьмовымі навыкамі: напісанню звязных беларускамоўных тэкстаў розных тыпаў і стыляў (эсэ, сачыненне, пераказ) авалодаць навыкамі перакладу і інш.

  • азнаёміцца з базавымі стылістычнымі правіламі літаратурнай мовы і маўлення, умець карыстацца імі на практыцы.

У склад праграмы курсу ўваходзяць тэмы:

  1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларусаў, гісторыя развіцця, сучасны стан

  2. Графіка і арфаграфія беларуская мовы (з гісторыі развіцця)

  3. Фанетыка: агульныя паняцці і дэфініцыі. Нормы літаратурнага вымаўлення

  4. Лексіка беларускай мовы: класіфікацыя, функцыянаванне, генетычны і тыпалагічны аспекты

  5. Марфалогія беларускай мовы. Часціны мовы.

  6. Самастойныя часціны мовы: імёны

  7. Самастойныя часціны мовы: дзеяслоў

  8. Прыслоўе і службовыя часціны мовы

  9. Сінтаксіс беларускай мовы

Мова выкладання: беларуская мова

Фармат працы ў курсе:

прыблізна 6 астранамічных гадзін за тыдзень, каля 25 астр. гадзін за месяц, мінімум 60 астр. гадзін за курс;



колькасць заданняў: 8 заданняў, з іх – 6 правяраюцца выкладчыкам, 2 – для самаправеркі, на выкананне кожнага задання – 1 тыдзень,

формы кантакту са студэнтамі: індывідуальны кантакт з кожным студэнтам у прасторы Moodle (адказы на пытанні, каментары і праверка пісьмовых заданняў і інш.), адказы на пытанні на форуме;

інш. інфармацыя: паглыбіць і ўдасканаліць набытыя навыкі студэнты могуць толькі праз пастаяннае навучанне і практычнае выкарыстанне мовы. У ходзе навучання студэнты пішуць практыкаванні і іншыя пісьмовыя працы тыпу “сачыненне”, “пераказ”, “пераклад”, выконваюць пісьмовую кантрольную працу, якая мае на мэце пратэсціраваць ступень і паспяховасць засвоеных імі ведаў.

Статус: курс па выбару для завочных бакалаўрскіх праграм

***
Код курса:

Назва курса: Гісторыя Беларусі (IX – канец ХVІІІ ст) для юрыстаў

Колькасць крэдытаў: 3 ECTS

Працягласць курса: 8 тыдняў

Патрабаванні да ўдзелу ўкурсе: агульная гуманітарная падрыхтоўка

Мэты курса:

  • сфарміраваць у слухачоў курса цэласнае ўяўленне аб гісторыі Беларусі са старажытнасці да ліквідацыі Рэчы Паспалітай;

  • перадаць веды пра асноўныя падзеі, імёны і даты беларускай гісторыі;

  • засвоіць сучасныя погляды на гісторыю Беларусі;

  • выпрацаваць навыкі самастойнай працы з крыніцамі і навуковай літаратурай;

  • навучыцца крытычна ацэньваць розныя гістарыяграфічныя версіі.

Чаканыя вынікі:

  1. студэнты атрымаюць комплекс ведаў па асноўным этапам гісторыі Беларусі разглядаемага перыяду,

  2. набудуць навык працы з гістарычнымі крыніцамі,

  3. змогуць выяўляць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных падзей,

  4. навучацца крытычнаму асэнсаванню гістарычных фактаў.

У склад праграмы курса уваходзяць тэмы:

  1. Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі ІХ-ХVIII стст.”

  2. Дапісьмовая гісторыя беларускіх земляў. Беларускія землі ў раннім сярэднявеччы (VI ст. - пачатак XIII ст.).

  3. Беларусь у палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсах XIII – сярэдзіны ХVI ст.

  4. Беларусь у канфесійных працэсах XIII –ХVI ст.

  5. Утварэнне дзяржавы “дзвух народаў”. Рэчы Паспалітай.

  6. Рэч Паспалітая ў сярэдзіне XVІІ-першай палове XVІІІ стст. Заняпад і падзелы Рэчы Паспалітай. Рэч Паспалітая: сучасныя ацэнкі ў беларускай гістарыяграфіі.

Мова выкладання: беларуская

Фармат працы над курсам:

Прыблізна 6 астранамічных гадзін за тыдзень , каля 25 астр. гадзін за месяц, мінімум 60 астр. гадзін за курс; 8 заданняў, з іх – 5 правяраюцца выкладчыкам, 3 – для самаправеркі, навыкананне кожнага задання – 1 ці 2 тыдня; індывідуальны кантакт з кожным студэнтам у прасторы Moodle (адказы напытанні, каментары і праверка пісьмовых заданняў і інш.), адказы на пытанні на форуме.


Статус: курс абавязковы для праграмы "Міжнароднае права"

***
Код курса: 03.3.02

Назва курса: Гісторыя Беларусі (IX – XVIII стст.)

Колькасць крэдытаў: 6 ECTS

Працягласць: 15 тыдняў

Патрабаванні да удзельнікаў курса: Дастаткова агульнагуманітарнай падрыхтоўкі.
Мэта:

засваенне сучасных версій тлумачэння мінулага Беларусі ад старажытных часоў да ліквідацыі Рэчы Паспалітай і ўключэння краіны ў склад Расійскай імперыі.


Задачы курса:

перадача ведаў пра асноўныя падзеі і з’явы, імёны і даты беларускай гісторыі,

выпрацоўка навыкаў самастойнай працы з крыніцамі і спецыяльнай літаратурай,

здольнасці крытычнага стаўлення да гістарыяграфічных версій.


Чаканыя вынікі:

веданне асноўнага зместу гісторыі Беларусі, уменне арыентавацца ў эпохах, вызначаць прычынна-выніковыя сувязі, крытычна аналізаваць гістарычныя звесткі і самастойна ацэньваць падзеі.


Праграма курса ўключае наступныя тэмы:

  1. Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі ІХ – ХVІІІ ст.”

  2. Русь: праблема старажытнарускай дзяржаўнасці і народнасці

  3. Полацкае княства ІХ – ХІІІ ст.

  4. Тураўскае княства і заходнія землі Беларусі да сяр. ХІІІ ст.

  5. Хрысціянізацыя Беларусі. Гарады і культура ў Х – ХІІІ ст.

  6. Пачаткі ВКЛ. Шляхі ўключэння зямель Беларусі і іх статус

  7. Крэўская унія 1385 г. і ўмацаванне ВКЛ пры Вітаўце

  8. Раскол і дзяржаўная кансалідацыя “Русі” і “Літвы” (ХV – ХVІ ст.)

  9. Тэрыторыя і дзяржаўны лад ВКЛ у сяр. ХVІ ст. Насельніцтва краю ў ХVІ і ХVІІ ст.

  10. Люблінская унія. Рэч Паспалітая і яе лад

  11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў ХVІ – ХVІІ ст.

  12. Царква і культура (ХVІ – ХVІІ ст.)

  13. Беларусь у войнах сяр. ХVІІ ст. – пач. ХVІІІ ст. Дэмаграфічны і гаспадарчы рэгрэс

  14. Заняпад Рэчы Паспалітай.Падзелы і паўстанне на чале з Т. Касцюшкам.



Мова выкладання: беларуская
Фармат працы над курсам:

Курс разлічаны на 18 тыдняў, з якіх першы тыдзень арыентацыйны, наступныя 16 тыдняў працоўныя, і апошні -- выніковы. Праца будзе ажыццяўляцца ў онлайнавым рэжыме (сістэма Moodle). Пры патрэбе магчымы аўдыторныя індывідуальныя кансультацыі. Арыентацыйна студэнту будзе неабходна прыкладна 6 гадзінаў у тыдзень самастойнай працы. Па кожнай тэме студэнтам будуць прапаноўвацца тэарэтычныя матэрыялы і практычныя заданні, якія ацэньваюцца. Курс уключае 16 кантрольных заданняў, у тым ліку 2 эсэ і 2 калоквіумы.



Статуc: курс абавязковы для праграмы «Культурная спадчына і турызм», па выбару для іншых завочных бакалаўрскіх праграм.

***

Код курса: 03.2.01

Назва курса: Уводзіны ў беларусазнаўства

Колькасць крэдытаў: 3 ECTS

Працягласць курса: 8 тыдняў

Патрабаванні да ўдзельнікаў курса: Для паспяховага авалодання матэрыялам курса неабходныя базавыя школьныя веды па гісторыі і культуры Беларусі, доступ да рэкамэндаванай літаратуры і магчымасць рэгулярна працаваць з курсам у Moodle.

Мэта курса: Азнаёміць студэнтаў з крыніцамі, перыядызацыяй і галоўнымі праблемамі беларусістыкі, гісторыяй беларусазнаўства, найбольш значнымі канцэпцыямі і іх дэтэрмінаванасцю ў розныя гістарычныя этапы, з улікам апошніх даследаванняў

Чаканыя вынікі:

1. Разуменне студэнтамі галоўных ідэяў і паняткаў у беларусістыцы;

2. Уменне інтэрпрэтаваць базавыя тэксты па беларусазнаўству, скарыстоўваючы веданне асноўных ідэяў і адпаведны апарат паняткаў і тэрмінаў; пісьменна фармуляваць уласныя ідэі і падыходы да пытанняў і праблемаў, што ёсць прадметам курсу;

3. Далучэнне студэнтаў да нацыянальных культурных традыцый;

4. Фармаванне асобы, здольнай да самарэалізацыі ў сучасных грамадскіх ўмовах і зацікаўленай у далейшай гістарычнай самаадукацыі.

Праграма курса ўключае наступныя тэмы:

1.Паняцце, прадмет і метадалогія беларусазнаўства;

2. Беларусазнаўства як навука і вучэбная дысцыпліна.

3. Этнагенез насельніцтва Беларусі. Фармаванне этнічнай тэрыторыі беларусаў.

4. Першы (сярэднявечны) этап беларусазанаўства.

5. Другі этап (ад канца XVІІІ ст. і да 80-х гг.. XІX ст.) беларусазанаўства.

6. Трэці этап развіцця беларусазнаўства 1880-1904 гг.

7. Чацьвёрты, "нашаніўскі" этап беларусазнаўства1905-1917 гг.

8. Пяты этап развіцця беларусазнаўства (у БНР і БССР)

9. Шосты этап 1920-1930-я гг.у БССР і ў Заходняй Беларусі.

10. Беларусістыка на сучасным этапе.

Мова выкладання: беларуская мова

Фармат працы над курсам: Мінімальна чаканы ад студэнтаў час для працы над курсам – прыкладна 6 гадзінаў у тыдзень;

Формы супрацы са студэнтамі – электронная пошта і форум для кансультацый з выкладчыкам у Мудл. Па кожнай тэме студэнтам будуць прапаноўвацца тэарэтычныя матэрыялы і ацэньваемыя практычныя заданні. На працягу курса студэнтам неабходна выканаць 8 кантрольных заданняў (4 ацэньваемых і 4 неацэньваемых для самакантроля), у тым ліку 1 рэферат і 1 эсэ. 10 гадзін адводзіцца на дзённыя аўдыторныя заняткі пад час сесіі.



Выніковая адзнака за курс фарміруецца па накапляльнай сістэме і ў выніку экзамена: вынікі апытанняў па тэарэтычнаму матэрыялу і выкананню практычных заданняў (рэферат, эсэ, тэсты) – 50%, выніковы экзамен – 50%.

Статус: курс па выбару для завочных бакалаўрскіх праграм, абавязковы для магістэрскай праграмы “Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка