Программа «Белорусистика: история Беларуси и культурная антропология»




Дата канвертавання18.05.2016
Памер45.44 Kb.
Аннотации

дистанционных курсов

Программа «Белорусистика: история Беларуси и культурная антропология»

Весенний семестр 2011/2012 учебного года

***
Код курса: 03.3.06

Назва курса: Гісторыя штодзённасці Беларусі

Колькасць крэдытаў: 2 (літ.)

Працягласць курса: 8 тыдняў

Патрабаванні да ўдзелу ў курсе: Для засваення матэрыялаў курса неабходныя базавыя веды па гісторыі Беларусі, магчымасць і жаданне рэгулярна працаваць з курсам у Moodle.

Мэты курса: Негледзячы на тое, што гістарычныя веды ў XX ст. адчулі ўплыў цэлага шэрагу дысцыплін – літаратуразнаўства, культурнай антрапалогіі, сацыяльных навук – яны захоўваюць ўласную спецыфіку. У ходзе працы на спецкурсе надаецца ўвага выпадкам перакрыжавання прадметных галін і магчымасцям падыходу да рашэння тых ці іншых праблем з пазіцый іншых дысцыплін. Уяўляецца важным разбурыць стэрэатыпы ўспрыяцця звестак аб мінулым як даннасці, раскрыць мінулае не як гатовае, але як веды, якія фарміруюцца.

Чаканыя вынікі:

1. Кагнітыўныя кампетэнцыі:



  • ведаць асноўныя тэндэнцыі развіцця гістарычнай думкі, адметныя метадалагічныя канцэптуальныя погляды гісторыкаў, антраполагаў, сацыёлагаў у вывучэнні штодзённасці

  • разумець сутнасць гісторыі штодзённасці, яе ролі, функцый і месца сярод іншых даследаванняў па гісторыка-антрапалагічнай праблематыцы;

  • здольнасць вывучаць гістарычныя працэсы ў міждысцыплінарным плане, у шырокім кантэксце сацыяльных і гуманітарных навук;

  • здольнасць лагічна аргументаваць свой пункт погляду адносна праблем гістарычнага развіцця;

  • здольнасць прымяніць такія навыкі мыслення як аналіз, сінтэз і ацэнка;

  • здольнасць разумець і прымяняць у прафесійнай дзейнасці спецыяльныя веды і навыкі для правядзення канкрэтна гістарычных даследаванняў, выкананых у ключы гісторыка-антрапалагічнага падыходу.

2. Даследчыцкія кампетэнцыі:

  • здольнасць правесці агляд літаратуры: знайсці, прааналізаваць, сінтэзіраваць і крытычна ацаніць літаратуру, якая адносіцца да тэмы даследавання ў межах міждысцыплінарных кантэкстаў, зявязаны з галіной вывучэння;

  • здольнасць самастойна сфарміраваць і прааналізаваць корпус гістарычных крыніц па вывучаемай праблемы;

  • здольнасць да аргументаванага аналізу праблем гісторыі штодзённасці;

  • здольнасць самастойна сфармуляваць мэты, паставіць канкрэтныя задачы, правесці арыгінальнае даследаванне ў рамка гісторыі штодзённасці ці гістарычнай антрапалогіі шляхам інтэграцыі ведаў з междысцыплінарных галін.

3. Сацыяльныя і грамадзянскія кампетэнцыі:

  • навыкі лідэрства, прыняцця рашэнняў, працы ў камандзе і супрацоўніцтва;

  • іншыя сацыяльна-асабовыя кампетэнцыі, заснаваныя на гуманітарных ведах, эмацыйна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце.

У склад праграмы курса уваходзяць тэмы:

Тэма 1: Гісторыя штодзённасці ў кантэксце гісторыка–антрапалагічнай праблематыкі

Тэма 2: Метадалогія вывучэння гісторыі штодзённасці.

Тэма 3: Характарыстыка асноўных груп крыніц па гісторыі штодзённасці.

Расійская і замежная гістарыяграфія гісторыі штодзённасці савецкага перыяду.

Тэма 4: Штодзённасць “маленькіх” людзей: вёска.

Тэма 5: Штодзённасць гараджан: асяроддзе і быт.

Тэма 6: Успрыманне савецкай рэчаіснасці шэраговымі ўдзельнікамі гістарычнага працэсу (па матэрыялах масавых “народных” крыніц).

Тэма 7: Выхаванне падрастаючага пакалення: мадэліраванне савецкай ідэнтычнасці

Тэма 8: Палітыка і штодзённасць: масавыя рэпрэсіі ў бытавым вымярэнні (выніковае эсэ)



Мова выкладання: беларуская

Фармат працы над курсам: Курс складаецца з трох частак: азнаямленне з матэрыяламі лекцый, самастойная праца з літаратурай і крыніцамі, выкананне заданняў. Шмат часу адведзена на самастойную працу студэнтаў. Асноўныя матэрыялы, небходныя для выканання заданняў, тэстаў і напісання эсэ, змешчаны ў Moodle. Формамі кантролю засваення матэрыялу студэнтамі тэсты (3), выніковае эсе (1); для самакантролю прапаноўваюцца пісьмовыя заданні (4).

Статус курса: курс па выбару для завочных бакалаўрскіх праграм.

***
Код курса: 03.3.03



Назва курса: Гісторыя Беларусі. ХІХ-ХХІ стст.

Колькасць крэдытаў: 4 (літ.)

Працягласць курса: 15 тыдняў

Патрабаванні да ўдзелу ў курсе: Для засваення матэрыялаў курса неабходныя базавыя школьныя веды па гісторыі Беларусі, магчымасць і жаданне рэгулярна працаваць з курсам у Moodle.

Мэты курса: Авалоданне студэнтамі сістэматычнымі ведамі па гісторыі Беларусі з улікам апошніх даследаванняў і іх станаўленне як людзей здольных да крытычнага мыслення, самаадукацыі і практычнай рэалізацыі сваіх ведаў у жыцці.

Чаканыя вынікі: Атрыманне студэнтамі комплексу ведаў па гісторыі Беларусі разглядаемага перыяду, здольнасць арыентавацца ў складаных сацыяльна-палітычных, эканамічных, культурных і рэлігійных працэсах, далучэнне студэнтаў да нацыянальных і сусветных культурных традыцый, выхаванне грамадзяніна і патрыёта незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, асобы, здольнай да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыяльна-культурнай сітуацыі і зацікаўленай у далейшай гістарычнай самаадукацыі.

У склад праграмы курса уваходзяць тэмы:

Тэма 1: Уводзіны ў вывучэнне курса "Гісторыя Беларусі. ХІХ-ХХІ стст."

Тэма 2: Беларусь ад падзелаў Рэчы Паспалітай да паўстання 1830-1831гг.

Тэма 3: Беларусь ад паўстання 1830-1831гг. да адмены прыгону.

Тэма 4: Станаўленне буржуазнага грамадства і беларускі рух у другой палове ХІХ ст.

Тэма 5: Беларусь напачатку ХХ ст. Нацыянальнае самасцвярджэнне беларусаў

Тэма 6: Крызіс Расійскай імперыі і барацьба за беларускую дзяржаўнасць. 1917-1920.

Тэма 7: Беларусь у міжваенны час. 1921-1939

Тэма 8: Беларусь у перыяд ІІ Сусветнай вайны

Тэма 9: БССР у пасляваенны час. 1945-1991

Тэма 10: Рэспубліка Беларусь: крокі незалежнасці

Тэма 11: Праблема сэнсу беларускай гісторыі

Тэма 12. Урокі гісторыі ХХ ст. Ад БНР да Рэспублікі Беларусь.



Мова выкладання: беларуская

Фармат працы над курсам: Курс складаецца з тэарэтычных матэрыялаў, прэзентацый, практычных заданняў, форумаў, тэстаў і калоквіумаў. Шмат часу адведзена на самастойную працу студэнтаў, якая прадугледжвае азнаямленне з прапанаванымі матэрыяламі, літаратурай і крыніцамі, выкананне творчых практычных і кантрольных заданняў. Асноўныя матэрыялы, небходныя для паспяховага праходжання курса, змешчаны ў Moodle. Формамі кантролю засваення матэрыялу студэнтамі з’яўляюцца: тэсты (5), эсэ (1) і калоквіумы (2); для самакантролю прапаноўваюцца практычныя заданні (8).

Статус курса: курс па выбару для завочных бакалаўрскіх праграм, абавязковы для магістэрскай праграмы “Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка