Прысвечаны памяці драматурга Г. Андрэеў




Дата канвертавання10.05.2016
Памер8.28 Kb.
Прысвечаны памяці драматурга

Г. Андрэеў
У пачатку лістапада ў Рагачоўскай цэнтральнай бібліятэцы і дзяржаўным музеі прайшлі вечарыны, прысвечаныя 80-годдзю з дня нараджэння Андрэя Макаенка.

Настаўніца сярэдняй школы № 2 Н. І. Сарокіна расказала прысутным аб творчым шляху выдатнага пісьменніка, пазнаеміла з асноўнымі творамі.

Выступілі і нашы мясцовыя пісьменнікі-сатырыкі Міхась Сліва і Васіль Дружкоў. Першы падзяліўся незабыўнымі ураджаннямі ад сустэч і гутарак з мастацкім кіраўніком нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы Валерыем Раеўскім, які ставіў п’есы Макаенка і сябраваў з ім, і з сынам пісьменніка Сяргеем. А. В. Дружкоў прачытаў на вечары свае вершы, прысвечаныя Макаенку, дзе ёсць і такія радкі, якія характарызуюць творчсць драматурга:

«Жжёт подлецов, хапуг, ворюг

твоя колючая строка…

Ты жил, живешь и будешь жить века!..”



Артысты народнага тэатра пад кіраўніцтвам А. І. Сількевіча – В. Красюк і В. Свянціцкі паказалі урывак з п’есы А. Макаенка “Каб людзі не журыліся”, Я. Шыц выканаў маналог з п’есы “Таблетку пад язык”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка