Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у анамастычных даследаваннях Выпускная праца па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




Дата канвертавання01.05.2016
Памер182.14 Kb.


БЕЛарускі дзяржаўны ўніверсітэт

На правах рукапісу

УДК 81 (373.2)

Сарачынская

Тамара Аляксандраўна

Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у анамастычных даследаваннях

Выпускная праца па


«Асновах інфармацыйных тэхналогій»

Магістранта кафедры сучаснай беларускай мовы

Спецыяльнасць: 10.02.01 – беларуская мова

Навуковыя кіраўнікі:


кандыдат філалагічных навук Важнік С.А., старшы выкладчык Кожыч П.П.

Мінск 2012

змест



змест 2

Пералік умоўных абазначэнняў 3

Уводзіны 4

Глава 1


Агляд літаратуры па тэме даследавання 6

Глава 2


Методыка даследавання 8

глава 3


Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій у навуковых працах па анамастыцы 9

3.1 Выкарыстанне камп'ютарных прагарам у анамастыцы 9

3.2 Выкарыстанне Інтэрэт-рэсурсаў 13

асноўныя вынікі 15

Заключэнне 16

бібліяграфічны спіс 17

дадатак А 18

Прадметны ўказальнік да рэферату 18

дадатак б 19

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання 19

дадатак в 20

Асабісты сайт у WWW (гіперссылка) і Print Sсreen галоўнай старонкі 20

дадатак Г 21

Граф навуковых інтарэсаў 21

21

дадатак Д 23



Тэставыя пытанні па АІТ 23

дадатак Е 24

Створаны артыкул у Вікіпедыі і Print Sсreen старонкі 24

дадатак Ж 25

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі 25

26



Пералік умоўных абазначэнняў


ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі

ІР – Інтэрнэт-рэсурсы

MS Excel - Microsoft Excel

Уводзіны


На першы погляд можа падацца, што філалогія можа спакойна абысціся без інфармацыйных тэхналогій. Многія з большай прыхільнасцю ставяцца да традыцыйных папяровых носьбітаў, а да найноўшых дасягненняў тэхнікі ставяцца з недаверам. Але сёння з’яўляецца бясспрэчным той факт, што пранікненне ІТ у сферу філалогіі зможа паспрыяць павышэнню эфектыўнасці даследаванняў у навуцы пра слова.

Магчымасці ІТ, у тым ліку Інтэрнэта, не патрабуюць рэкламы. Інтэрнэт – гэта ўніверсальная крыніца інфармацыі, у тым ліку навуковай. Вялікія магчымасці ён адкрывае і для вывучэння мовы і літаратуры, бо шматаспекнасць і разнастайнасць матэрыялу Інтэрнэт-рэсурсаў задаволіць патрэбы, бадай, любога даследчыка.

Філолагі могуць звяртацца да шматлікіх каталогаў бібліятэк, архіваў, фондаў. Існуюць так званыя віртуальныя бібліятэкі, у якіх можна знайсці практычна любую кнігу. Акрамя таго, вучоны лінгвіст можа атрымліваць праз Інтэрнэт звесткі пра разнастайныя гранты, праекты, навуковыя канферэнцыі. Наяўнасць вялікай колькасці Web-старонак і праграм неабходнага накірунку надаюць Інтэрнэт-рэсурсам навуковую значнасць.

Як жа могуць паслужыць ІТ у вывучэнні такой спецыфічнай філалагічнай галіны, як анамастыка?

Анамастыка – асобная мовазнаўчая галіна, якая займаецца вывучэннем уласных імёнаў. Анамастыка ў сваю чаргу падзяляецца на цэлы шэраг навуковых напрамкаў, такіх як тапаніміка, антрапаніміка, этнаніміка, касманіміка, астраніміка, зааніміка, тэаніміка і інш.

Асабовыя імёны і назвы адыгрываюць вялікую ролю ў жыцці соцыума. Людзі вельмі адказна падыходзяць да выбару імёнаў дзяцей, назваў прадпрыемстваў, фірм, вуліц. Вялікія высілкі накіраваныя на тое, каб назвы і імёны былі мілагучныя, асэнсаваныя і прыцявалі ўвагу. У дадзенай працы мы паспрабуем прасачыць, наколькі ІТ здольныя дапамагчы ў вырашэнні анамастычных праблем.



Актуальнасць дадзенай працы заключаецца ў недастатковай распрацаванасці праблемы прымянення ІТ у анамастычных даследаваннях, асабліва ў галіне беларусістыкі. Разгляд яе, у сваю чаргу, можа адкрыць перспектывы стварэння новых ІТ-стодкаў для вывучэння анамастыкі.

Аб’ект даследавання – працэс навуковага даследавання анамастыкі.

Прадмет даследавання – прымяненне ІТ у анамастычных даследаваннях.

Мэтай працы з’яўляецца высвятленне магчымасцей і перспектыў выкарыстання ІТ у даследаванні анамастыкі.

Для дасягнення мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:



  1. Разгледзець існуючыя навуковыя крыніцы, прысвечаныя дадзенай праблематыцы.

  2. Вызначыць метадалогію даследавання.

  3. Разгледзець і апісаць існуючыя камп’ютарныя праграмы, карысныя для анамастычных даследаванняў.

  4. Вызначыць магчымасці Інтэрнэт-рэсурсаў у дадзенай прадметнай вобласці.

  5. Прааналізаваць стан і перспектывы адзначаных ІТ-сродкаў.

Тэарэтычная значнасць працы заключаецца ў абаснаванні неабходнасці прымянення ІТ у анамастычных даследаваннях.

Практычная значнасць заключаецца ў магчымасці выкарыстання апісаных ІТ-сродкаў вучонымі-анамастамі.


Глава 1

Агляд літаратуры па тэме даследавання


Праблема прымянення ІТ у розных філалагічных дысцыплінах прыцягвае сёння ўвагу шматлікіх даследчыкаў, як філолагаў, так і спецыялістаў у сферы ІТ. Асаблівай увагі, на наш погляд, заслугоўваюць наступныя.

У падручніку І. Зубавай і А.Зубава “Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы” разглядаюцца асноўныя паняцці сучасных інфармацыйных тэхналогій, паказваюцца іх магчымасці у мовазнаўчых даследаваннях, практычнай апрацоўцы тэкстаў.

У кнізе гэтых жа аўтараў “Асновы штучнага інтэлекту для лінгвістаў” асвятляецца сучаснае разуменне штучнага інтэлекту, а таксама разглядаюцца працэдуры фармалізацыі ведаў чалавека, які працуе з тэкстамі, напісанымі на натуральнай мове. Аўтары дэманструюць, як гэтыя веды можна выкарыстоўваць для пабудовы камп’ютарных сістэм, здольных сінтэзаваць асобныя складнікі тэксту, а таксама тэксты ўвогуле.

У артыкуле К.В. Вігурскага і І.А. Пільшчыкава “Філалогія і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі” разглядаюцца перспектывы выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у інтарэсах філалагічных ведаў. У працы праведзены аналіз філалагічных рэсурсаў рускага сектара Інтэрнета і вызначаныя перспектывы, якія адкрываюцца перад гуманітарнымі навукамі дзякуючы прымяненню інфармацыйных тэхналогій і вылічальнай тэхнікі. На прыкладзе Фундаментальнай электроннай бібліятэкі “Руская літаратура і фальклор” разгледжаны асноўныя філалагічныя праблемы, якія паўстаюць перад стваральнікамі інфармацыйных рэсурсаў, і прапанаваныя шляхі іх вырашэння. Другі артыкул гэтых жа аўтараў – “Інфарматыка і філалогія (Праблемы і перспектывы ўзаемадзеяння)”. У ім узнімаюцца пытанні інфармацыйнага грамадства, росту аб’ёмаў электроннай інфармацыі. Аўтары таксама прыводзяць спасылкі на філалагічныя інтэрнет-рэсурсы, такія як “Фундаментальная Электроннная Бібліятэка”, “Руская віртуальная бібліятэка” і г.д.

Цікавымі і карыснымі ўяўляюцца артыкулы Н.В. Захарава “Новыя інфармацыйныя тэхналогіі і філалагічныя навукі”, Л.Н. Бяляева “Інфармацыйная прастора філолага і прынцыпы яе арганізацыі”. Тут разглядаюцца інфармацыйныя базы дадзеных у філалогіі; у другім разглядаецца ідэя стварэння спецыялізаванага аўтаматызаванага працоўнага месца (АПМ) філолага, якое ўяўляе сабой комплекс прагармных, лінгвістычных і тэхнічных сродкаў, які забяспечвае зручнасць працы выкладчыкаў і навукоўцаў.

Глава 2

Методыка даследавання


У ходзе даследавання намі былі выкарыстаныя наступныя асноўныя метады:

Апісальны метад – найбольш папулярны у даследаваннях розных навуковых напрамкаў. Ён заключаецца ў выразным, паслядоўным апісанні прадмету даследавання, сістэматэзацыі і класіфікацыі матэрыялу.

Параўнальна-супастаўляльны метад дазваляе параўнаць магчымасці выкарыстання ІТ з магчымасцямі традыцыйных папяровых носьбітаў пры напісанні навуковай працы па анамастыцы і ацаніць перавагі ІТ-сродкаў.

Тэхнічны метад выкарыстаны ў тэхнічным выкарыстанні ІТ, у прыватнасці, праграмнага забеспячэння MS Office для напісання дадзенай працы.

глава 3

Магчымасці прымянення інфарамацыйных тэхналогій у навуковых працах па анамастыцы

3.1 Выкарыстанне камп'ютарных прагарам у анамастыцы


Магчымасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогій ў розных прадметных абласцях філалогіі неабмежавальныя. Яны здольныя дапамагчы як на стадыі збору матэрыяла, так і на стадыі яго навуковай апрацоўкі.

Анамастыка – частка лексічнай сістэмы мовы. Даследванне лексікі прадугледжвае працу з вялікай колькасцю слоўнікаў, а таксама стварэнне выбарак па розных крытэрях. Калі з антрапонімамі ў гэтым плане лягчэй, бо існуюць спецыяльныя слоўнікі ўласных асабовых імёнаў, то тапонімы, заонімы, астронімы і інш. трэба збіраць з некалькіх агульных слоўнікаў. Уяўляецца, што адбор, сістэматызацыю і афармленне матэрыялу пры гэтым можна значна палегчыць з дапамогай выкарыстання інфармацыйных тэхналогій.

Анамастычны адзінкі, а таксама патрэбныя мовазнаўчыя звесткі пра іх (адпаведнікі ў іншых мовах, этымалогію) даследчыкі часта афармляюць у выглядзе табліц. Таблічны рэдактар MS Excel дазволіць даследчыку анамастыкі зручным спосабам стварыць табліцу з дадзенымі. Просты ў выкарыстанні, MS Excel валодае шырокім наборам функцый і сродкаў для аналізу дадзеных. Ён дазваляе не толькі запаўняць ячэйкі табліц тэкставымі дадзенымі, але і праводзіць статыстычны аналіз, будаваць разнастайныя дыяграмы. [10, 408-409]. Excel таксама можна выкарыстоўваць як базу дадзеных, аналізаваць матэрыял з дапамогай фільтраў, ў выпадку патрэбы размяшчаць дадзеныя ў алфавітным парадку.

Разгледзім, як можна выкарыстоўваць Excel у нашым даследаванні біблейскіх імёнаў у бларускай мове.

Як мы ўжо адзначалі, Excel дазваляе ствараць базы дадзеных – гэта асаблівы тып працоўнай табліцы, у якой размяшчаюцца вялікія аб’ёмы інфармацыі ў звязным выглядзе. База дадзеных – гэта паслядоўнасць запісаў, якая змяшчае адназначна вызначаную па катэгорыях і паслядоўнасці інфармацыю. Пад кожную катэгорыю дадзеных у запісе адводзіцца асобнае поле, якому прысвойваецца імя і адводзіцца стаўбец. [10, 426]

Антрапанімічны матэрыял зручна афармляць у выглядзе такой базы дадзеных. Стварэнне БД пачынаецца з распрацоўкі яе структуры (колькасць палёў, іх імёны, тып і даўжыня кожнага поля). У Excel база дадзеных ствараецца з дапамогай наступных правілаў: радок загалоўкаў стаўбцоў павінны быць запоўнены імёнамі палёў; кожны запіс павінны быць размешчаны ў асобным радку; першы запіс трэба размясціць у радку, які размяшчаецца адразу за радком загалоўкаў; нельга пакідаць пустыя радкі паміж запісамі. Інфармацыя ў БД павінна быць упарадкаваная. Яе можна размясціць, напрыклад, у алфавітным парадку.

Для прыкладу прывядзём базу дадзеных варыянтаў біблейскіх імёнаў, якая выкарыстоўваецца ў нашым даследаванні. Яна мае наступную структуру:


  • варыянты ў каталіцкіх перакладах: пераклад Секцыі пра ККББ, пераклад Ул. Чарняўскага;

  • варыянты ў праваслаўных перакладах: пераклад Беларускай біблійнай камісіі, пераклад Васіля Сёмухі.

Такі спосаб арганізацыі матэрыялу дазволіць хутчэй шукаць патрэбныя адзінкі, лёгка ўносіць любыя змены, дадаваць інфармацыю. У працэсе даследаванне намі плануецца дадаць яшчэ адно поле – значэнне біблейскіх імёнаў.

Малюнак 1 – Табліца біблейскіх антрапонімаў у Excel

Існуе шэраг камп’ютарных праграм, якія змяшчаюць разнастайныя звесткі пра антрапонімы (“тлумачэнне” імені, іменіны). Да такіх належаць электронны даведнік імёнаў “Names”, мультымедыйная праграма “Імёны і іх значэнні”, якая змяшчае інфармацыю аб узнікненні ўласных імёнаў у розных народаў, бытаванне і склад імёнаў у розных культурах, цікавыя факты пра імёны, а таксама некаторыя тэарэтычныя звесткі. Такія праграмы носяць хутчэй папулярна-масавы характар, аднак могуць прыносіць карысныя звесткі і даследчыкам-навукоўцам, якія, аднак, мусяць правяраць гэтыя звесткі ў больш аўтарытэтных крыніцах. У навуковых мэтах перспектыўным уяўляецца стварэнне аналагічных электронных даведнікаў і праграм, якія б, аднак, змяшчалі чыста навуковую інфармацыю пра антрапанімічныя адзінкі: этымалогію імёнаў, корпус іх варыянтаў, іншамоўныя адпаведнікі, ступень распаўсюджанасці і г.д. Такія рэсурсы, відавочна, будуць валодаць нашмат больш высокай ступенню зручнасці для пошуку, аналізу і супастаўлення анамастычных дадзеных, чым традыцыйныя папяровыя носьбіты.

Малюнак 2 – Анамастычная праграма “Names”

У сярэдзіне ХХ стагоддзя на стыку фанетыкі, семантыкі, лексікалогіі і псіхалогіі нарадзілася новая лінгвістычная дысцыпліна – фонасемантыка, асновай якой з’яўляецца гіпотэза, што кожнаму гуку чалавечай мовы адпавядае пэўнае падсвядомае значэнне. Абапіраючыся на тэхніку амерыканскага вучонага Ч.Осгуда, савецкі мовазнавец А.П. Жураўлёў правёў даследаванне і ўсталяваў значэнні для кожнага з гукаў. Згодна з ідэяй Жураўлёва, спецыяльныя фонасемантычныя шкалы дазваляюць ацэньваць уплыў гукаў на псіхічны стан чалавека. Са з’яўленнем кампутарных тэхналогій фонасемантычны аналіз стала магчыма праводзіць цягам некалькіх секундаў. На ідэі і выніках Жураўлёва заснаваная спецыяльная праграма ВААЛ, якая дазваляе праводзіць фонасемантычны аналіз гукаў. Камп’ютарная прагарама “Фонасемантычны аналіз слоў” праводзіць фонасемантычны аналіз з паслядоўнай псіхалінгвістычнай інтэрпрэтацыяй вынікаў гэтага аналізу. Прыведзеныя праграмы будуць найбольш карыснымі менавіта для анамастаў, бо крытэрый мілагучнасці часцей за ўсё прымяняюць менавіта да ўласных імёнаў. Дзякуючы ім можна за некалькі секунд прааналізаваць любое імя, прозвішча, назву, брэнд і г.д.

Існуюць і спецыяльныя праграмы па тапаніміцы. Прыклад – электронны даведнік “Тапаніміка Кубані”, якая дазваляе праводзіць хуткі пошук тапонімаў і іх расшыфроўку. Прыводзіцца геаграфічная інфармацыя пра аб’ект, этымалогію тапоніма, шэраг аналагічных назваў. Пры гэтым яна не складаная, але мае вялікі патэнцыял для даследчыкаў лакальнай тапанімікі.


Малюнак 3 – Электронны даведнік “Тапаніміка Кубані”

Стварэнне падобнай праграмы па беларускай анамастыцы адкрыла б новыя перспектывы для беларускіх даследчыкаў.

3.2 Выкарыстанне Інтэрэт-рэсурсаў


Анамастычныя даследаванні, як і любыя іншыя, прадугледжваюць найперш пошук і адбор матэрыялу, як тэарэтычнага, так і практычнага. Са з’яўленнем “сусветнай павуціны” стаў адкрыты доступ да вялікіх аб’ёмаў інфармацыі ў любых галінах чалавечай дзейнасці, у тым ліку ў навуковых. Якія ж магчымасці прадстаўляе Інтэрнэт вучоным-анамастам?

Крыніцай матэрыялу для даследчыкаў-анамастаў з’яўляюцца электронныя энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі, размешчаныя ў Інтэрнэце. Гэта могуць быць агульныя энцыклапедыі (“Вікіпедыя”), філалагічныя рэсурсы, а таксама сайты, якія датычацца толькі нашай прадметнай вобласці.

У рускім сектары Інтэрнэту існуе цэлы шэраг сайтаў, прысвечаных анамастычным праблемам. Разгледзім найбольш цікавыя з іх.


  1. Сайт “Ономастика России” (http://www.onomastika.ru/)

Аўтар гэтага сайта – доктар філалагічных навук Сяргей Аляксандравіч Папоў. Ён разлічаны як на навукоўцаў-анамастаў, так і на простых карыстальнікаў. Тут можна знайсці займальную інфармацыю пра паходжанне і значэнне асабовых імёнаў, прозвішчаў, мянушак людзей і літаратурных персанажаў, геаграфічных назваў, назваў народаў і народнасцей, аб’ектаў зорнага неба, мянушак жывёл. Для прафесійных анамастаў тут змешчаныя звесткі пра расійскіх даследчыкаў, навуковыя лінгвістычныя канферэнцыі, навінкі расійскай анамастычнай літаратуры; прыведзены свежыя навіны анамастычнага свету.

  1. Сайт “Еўрапейскія імёны: значэнне і паходжанне”. (http://kurufin.ru/index.html)

Дадзены рэсурс прапануе наступную інфармацыю: кароткія і памяншальныя варыянты імёнаў, аналагі імёнаў у іншых мовах, дату імянінаў, інфармацыю пра Святых-апекуноў, а таксама багатыя тэарэтычныя звесткі пра гісторыю іменнікоў розных народаў. Для нашага даследавання надзвычайную карысць прынеслі звесткі пра біблейскія імёны.

  1. Сайт “Планета імён і прозвішчаў” (http://planeta-imen.narod.ru/index.html)

Сайт з вялікай колькасцю інфармацыі па розных раздзелах анамастыкі: статыстыка выкарыстання імён у розных народаў, этымалогія, тлумачэнне прозвішчаў, звесткі пра тапонімы, эргонімы, паэтычная анамастыка, заканадаўчы аспект уласных імёнаў, асобныя навуковыя праекты – імёны расійскіх немцаў, антрапаніміка Казахстану.

У беларускім сектары Інтэрнэту, на жаль, спецыялізаваных анамастычных сайтаў пакуль не з’явілася. Матэрыялу для іх стварэння існуе дастаткова і карысць ад падобных рэсурсаў відавочная. Яны здольныя не толькі забяспечваць вучоных патрэбным матэрыялам, але і палегчыць камунікацыю і абмен інфармацыяй паміж даследчыкамі.

Існуе таксама шмат анамастычных сайтаў на іншых мовах. Сярод англамоўных рэсурсаў можна вылучыць “Сайт Амерыканскага анамастычнага таварыства” (www.wtsn.binghamton.edu/ANS/); электронны архіў сярэднявечных імёнаў (www.s-gabriel.org/names/); Оксфардскі слоўнік прозвішчаў Амерыкі (www.ancestry.com)

Акрамя пошуку інфармацыі перад даследчыкам стаіць яшчэ адна сур’ёзная задача – яе адбор. Сярод Інтэрнэт-рэсурсаў па нашай прадметнай вобласці сустракаюцца як крыніцы надзейнай інфармацыі, так і неаўтарытэтныя крыніцы, ступень даставернасці звестак якіх выклікае сумненні. Першасную ролю тут адыгрывае вопыт самога даследчыка, уменне фільтраваць інфармацыю. Аднак пэўныя магчымасці прапаноўваюць для гэтага і электроныыя пошукавыя сістэмы.

Апішам спосабы павышэння рэлевантнасці вынікаў пошуку, якія прадстаўляе пошукавая сістэма Google. Карыстальніку даецца магчымасць задаваць дадатковыя ўмовы пошуку: пошук па web-старонках, навінах, малюнках і інш. Можна задаваць мову патрэбных сайтаў, а таксама краіну іх паходжання. Даследчык можа скарыстацца спасылкай “пашыраны пошук”. Адпаведная форма дазваляе шукаць усе ці любыя са слоў пошукавага запыту, дакладны выраз, здзяйсняць пошук па пэўным сайце ці старонках на пэўнай мове, улічваць дату апошняга абнаўлення старонак, шукаць файлы выключна пэўнага фармату (напрыклад, DOC, XLS, PDF ) і інш. [10, 577]

Паглядзім, якія вынікі дае Google на запыт “анамастыка”. Больш рэлевантныя вынікі пошуку выдаюцца, калі ўказаць пэўную мову старонак – у нашым выпадку беларускую. Першымі выдаюцца спасылкі на артыкулы Вікіпедыі, потым на разнастайныя беларускія адукацыйныя парталы (напрыклад, “Родныя вобразы”). Інфармацыі менавіта па беларускім матэрыяле, на жаль, увогуле няшмат, але Google дае магчымасць пазнаёміцца з шэрагам карысных для даследавання сайтаў.


асноўныя вынікі


Вынікі, атрыманыя ў ходзе нашага аналізу, сведчаць пра неабходнасць выкарыстання ІТ у розных навуковых сферах, у тым ліку пры даследаванні анамастыкі.

Спецыяльныя камп’ютарныя праграмы, апісаныя ў нашай працы, могуць дапамагчы даследчыку ў збіранні матэрыялу, яго сістэматызацыі і прадстаўленні вынікаў, здольныя надаць новы кірунак навуковай працы (асабліва гэта датычыцца фонасемантычнага аспекту ўласных імёнаў і назваў), але, на наш погляд, патрабуюць сур’ёзнага ўдасканалення. Перспектыўным уяўляецца стварэнне аналагічных праграм, але на базе навуковага матэрыялу і для даследчыцкіх мэтаў. Паколькі мы вядзем гаворку пра навуковую дзейнасць у межах беларусістыкі, нельга не закрануць праблему адсутнасці анамастычных камп’ютарных праграм на беларускім матэрыяле. Рускамоўныя праграмы могуць стаць узорам стварэння аналагічных беларускіх.

На канкрэтным прыкладзе намі былі паказаныя магчымасці таблічнага рэдактару MS Excel у арганізацыі і сістэматызацыі матэрыялу для даследавання.

Без Інтэрнэт-рэсурсаў немагчыма было б зручна і хутка назапасіць матэрыял для даследавання ўласных імёнаў і назваў у вычарпальным аб’ёме. Намі выяўлены шырокі дыяпазон сайтаў, якімі можа плённа карыстацца даследчык-анамаст. Сярод іх электронныя энцыклапедыі, даведнікі, слоўнікі. Існуюць таксама рэсурсы, створаныя на падставе беларускага матэрыялу, хоць іх колькасць даволі невялікая.


Заключэнне


Будучыня навукі і адукацыі непарыўна звязана з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. На новы ўзровень узнялі ІТ і філалагічныя дысцыпліны, палегчыўшы назапашванне і апрацоўку матэрыялу.

У дадзенай працы мы разгледзелі магчымасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у даследаванні анамастычных праблем. Атрыманыя вынікі паказваюць, што даследчык-анамаст павінен валодаць навыкамі карыстання ІТ, каб дасягнуць значных навуковых вынікаў. Ігнаруючы іх, ён пазбавіць сябе доступу да вялікай колькасці крыніц інфармацыі, хуткасці і зручнасці працы на ўсіх этапах даследавання.

Сёння задачы ўдасканалення камп’ютарных рэсурсаў для даследавання ўласнай лексікі стаяць як перад спецыялістамі ў ІТ сферы, так і перад самімі анамастамі. Перспектывы працы ў гэтым кірунку відавочныя; супрацоўніцтва спецыялістаў розных сфер у вырашэнні праблемы стварэння анамастычных ІТ-сродкаў здольна прывесці да новых дасягненняў у навуцы.

бібліяграфічны спіс


  1. Беларуская анамастыка: Зб. Арт. / рэд. В.П. Лемцюгова. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992 – 171с.

  2. Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік для студ. выш. навуч. устаноў па філал. спецыяльнасцях / Г.М. Мезенка [і інш.]. – Віцебск: ВДУ, 2009. – 254 с.

  3. Вигурский К.В., Пильщиков И.А. Информатика и филология (Проблемы и перспективы взаимодействия). [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://rd.feb-web.ru/pilshikov-03.html

  4. Вигурский К.В., Пильщиков И.А. Филология и современные информационные технологии (К постановке проблемы) [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://rd.feb-web.ru/vigursky-03.html

  5. Википедия – свободная энциклопедия. [Электронный ресурс]. – Режим доступа: www.wikipedia.org

  6. Жолков С.Ю. Математика и информатика для гуманитариев: учебник для студентов высших учебных заведений, обучающихся по гуманитарным специальностям/ С.Ю.Жолков. – изд.2-е, исправленное и дополненное. – Москва: Альф: Инфра – М, 2005. – 527с.

  7. Зубова И.И., Зубов А.В. Информационные технологии в лингвистике: учебное пособие по специальности 02.18.00 "Теоретическая и прикладная лингвистика"/ И.И Зубова, А.В. Зубов – М.: Академия , 2004

  8. Зубова И.И., Зубов А.В. Основы искусственного интеллекта для лингвистов / И.И Зубова, А.В. Зубов – М, 2007 – 320 с.

  9. Левкович, О.А. Основы компьютерной грамотности: учеб.пособие/О.А. Левкович, Е.С. Шелкоплясова, Т.Н. Шелкоплясова. – 3-е изд. – Мн.: ТетраСистем, 2006. – 528с.

  10. Леонтьев В.П. Новейшая энциклопедия персонального компьютера. / Леонтьев В.П. – М.: ОЛМА-ПРЕСС Образование, 2004. – 734 с.

  11. Ратникова И. Э. Имя собственное: от культурной семантики к языковой / И. Э.Ратникова. – Минск. : Белорус. гос. ун-т, 2003. – 213 с.

  12. Теория и методика ономастических исследований / А.В. Суперанская [и др]; отв. Ред. А.П. Неподкупный. – 2-е изд. – Москва: Издательство ЛКИ, 2007. – 256 с.

  13. Шур В. В. Беларускія ўласныя імёны : Бел. антрапаніміка і тапаніміка: Дапам. для настаўнікаў / В. В. Шур. – Мінск : Маст. літ., 1998. – 237 с.

дадатак А

Прадметны ўказальнік да рэферату


DOC 14

MS Excel 3, 15

MS Office 8

web 14


XLS 14

Информатика 17

филология 17




дадатак б

Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці даследавання


http://www.onomastika.ru/

Тут можна знайсці займальную інфармацыю пра паходжанне і значэнне асабовых імёнаў, прозвішчаў, мянушак людзей і літаратурных персанажаў, геаграфічных назваў, назваў народаў і народнасцей, аб’ектаў зорнага неба, мянушак жывёл. Для прафесійных анамастаў тут змешчаныя звесткі пра расійскіх даследчыкаў, навуковыя лінгвістычныя канферэнцыі, навінкі расійскай анамастычнай літаратуры; прыведзены свежыя навіны анамастычнага свету.



http://kurufin.ru/index.html

Сайт “Еўрапейскія імёны: значэнне і паходжанне”. Дадзены рэсурс прапануе наступную інфармацыю: кароткія і памяншальныя варыянты імёнаў, аналагі імёнаў у іншых мовах, дату імянінаў, інфармацыю пра Святых-апекуноў, а таксама багатыя тэарэтычныя звесткі пра гісторыю іменнікоў розных народаў.



http://www.rus-lang.ru/

Сайт Інстытута рускай мовы, дзе можна знайсці міжнародны журнал «Вопросы ономастики» , у якім публікуюцца даследаванні па тэорыі і гісторыі анамастыкі.



http://www.familii.ru/

Інфармацыйна-даследчы цэнтр “Гісторыя прозвішча”. Цэнтр займаецца шматпланавым вывучэннем паходжання і функцыянавання рускіх і іншамоўных прозвішчаў, імёнаў, імёнаў па бацьку, геаграфічных назваў і іншых уласных імёнаў.



http://www.analizfamilii.ru/

Цікавы і карысны сайт, дзе размешчана інфармацыя па фонасемантычным аналізе імені і прозвішча, падборы нікнэйма і імені для дзіцяці, па пошуку аднафамільцаў і шмат іншых звестак са сфераў, звязаных з антрапаніміяй.



http://www.psevdonim.ru/

Сайт, на якім з дапамогай камп’ютарных магчымасцей можна прааналізаваць і падабраць нік, псеўданім, лагін, мянушку, імя, прозвішча, назву чагосьці, тарговую марку ці брэнд.



http://planeta-imen.narod.ru

Навукова-папулярны сайт, створаны для тых, каго цікавяць імёны і прозвішчы, іх мінулае і сучаснае.


дадатак в

Асабісты сайт у WWW (гіперссылка) і Print Sсreen галоўнай старонкі



http://tamarasar.narod2.ru/

Малюнак В.1 – Галоўная старонка асабістага сайта


дадатак Г

Граф навуковых інтарэсаў


магістранта Сарачынскай Тамары Аляксандраўны

Філалагічны факультэт

Спецыяльнасць “Мовазнаўства (беларускае)”

Смежныя спецыяльнасці
10.02.19 – тэорыя мовы

Онтологическая природа языка как средства коммуникации

Психолингвистические закономерности порождения и восприятия речи






10.02.20 –параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства

Языковые контакты, ход процессов контактирования языков, взаимодействие и взаимовлияние языков

Звуковые, грамматические, синтаксические и лексические сходства и различия между двумя или несколькими сопоставляемыми языками в синхронии и диахронии.





Асноўная спецыяльнасць

10.02.01 – Беларуская мова




1. Беларуская анамастыка. Спецыфіка анамастычнай семантыкі. Тыпалогія ўласных імён. Функцыянаванне ўласных імён у тэксце. Прыкладная анамастыка.

2. Сучасныя напрамкі лінгвістыкі. Корпусная лінгвістыка. Кагнітыўная лінгвістыка. Камунікатыўная лінгвістыка.

3.Мова мастацкай літаратуры. Праблемы ідыястылю пісьменніка. Двухмоўе і міжмоўнае ўзаемадзеянне ў творах мастацкай літаратуры. Лінгвістыка тэксту.









Спадарожныя спецыяльнасці

Скасаваныя ВАК



дадатак Д

Тэставыя пытанні па АІТ




(Sarachynskaya)01Какая функция Excel используется для суммирования наборов чисел?:



СУММ

СРЗНАЧ

СЧЁТ

МАКС







( Sarachynskaya)02 Для чего используется сервис Автозамена в Microsoft Word?:



для замены строчных букв заглавными

для создания таблиц

для изменения стиля

для замены присвоенных индексов нужными словочетаниями




дадатак Е

Створаны артыкул у Вікіпедыі і Print Sсreen старонкі


http://be.wikipedia.org/wiki/Паэтычная_анамастыка

Малюнак Е.1 – Створаны артыкул у Вікіпедыі


дадатак Ж

Прэзентацыя магістарскай дысертацыі













База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка