Приложение вывучаючы гісторыю, ствараем сучаснасць




Дата канвертавання01.05.2016
Памер85.19 Kb.
Приложение
ВЫВУЧАЮЧЫ ГІСТОРЫЮ, СТВАРАЕМ СУЧАСНАСЦЬ
(семінар-практыкум па актыўным краязнаўстве

на базе ДУА «Вілейская гімназія №2»)
Праект распрацаваў

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Іваненка М.М.
Мэта: кансалідацыя педагогаў, вучняў, бацькоў, грамадскасці праз рэалізацыю краязнаўчых праектаў; выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Задачы:

– вывучэнне малавядомых старонак гісторыі Вілейшчыны;

– папулярызацыя гістарычных аб'ектаў, культурных і прыродных адметнасцяў раёна;

– вывучэнне жыцця і дзейнасці выдатных асоб;

– знаёмства з культурнымі традыцыямі і фальклорна-этнаграфічнай спадчынай края;

– распрацоўка “Зялёных маршрутаў”.



Дэвіз: Даведаўся! Убачыў! Навучыўся!


  1. Абгрунтаванне праектнай ідэі

Сярод прадстаўнікоў інтэлігенцыі і моладзі ўзрастае інтарэс да гісторыі і культуры роднага краю, яго экалагічных праблем. Дзякуючы прыватнай ініцыятыве асобных людзей у Вілейскім раёне ідзе актыўная краязнаўчая дзейнасць. Так, намаганнямі сям'і Барыса Барысавіча і Валянціны Пятроўны Цітовічаў у вёсцы Заброддзе ствараецца адзіны ў Беларусі музей Першай сусветнай вайны. Краязнаўцы Валянцін Рагач і Віктар Кастэнка адкрылі вілейчанам імёны многіх незаслужана забытых землякоў. Створаны інтэрактыўны дыск «Шляхамі Вілейшчыны» з інфармацыяй аб большасці населеных пунктаў Вілейскага раёна і апісаннем помнікаў прыроды, гісторыі, культуры. Многія краязнаўчыя, турыстычныя і экалагічныя праекты рэалізуюцца турысцкім клубам «Чарапашкі», які ўзначальвае Міхаіл Мікалаевіч Петух. У ГУО «Вілейская гімназія №2» праводзіцца вялікая работа па вывучэнні традыцыйнай культуры, песень і танцаў, святаў і абрадаў. Распачата рэканструкцыя касцюмаў Вілейскага строю, вывучаюцца народныя рамёствы і побыт. Пералічаная работа аб'ядноўвае нямногіх зацікаўленых актывістаў, краязнаўцаў, турыстаў, эколагаў. Сёння ж трэба ставіць задачу зацікавіць шырокую грамадскасць, моладзь, бацькоў і дзяцей для сумеснай працы па вывучэнні і зберажэнні гісторыі і культуры роднага краю.

У аснове ідэі праекта – правядзенне семінара-практыкума па актыўным краязнаўстве для педагогаў, вучняў старэйшых класаў, бацькоў, зацікаўленай грамадскасці. У ходзе семінара праз розныя формы работы (у тым ліку і актыўнае навучанне з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій і выязныя экскурсіі) адбудзецца знаёмства з малавядомымі старонкамі гісторыі Вілейшчыны, жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей; будуць распрацаваны новыя “Зялёныя маршруты”.

Па роду прафесійнай дзейнасці ўдзельнікі семінара могуць стаць не толькі распаўсюджвальнікамі ідэй, новых ведаў, але і значна актывізаваць і кансалідаваць людзей на вывучэнне і захаванне гістарычных і культурных каштоўнасцяў народа, на абуджэнне грамадзянскай ініцыятывы па паляпшэнні экалагічнай сітуацыі ў горадзе і раёне.

Партнёрамі ў рэалізацыі праекта выступаюць: аддзел адукацыі, аддзел культуры і аддзел сацыяльнай абароны насельніцтва Вілейскага райвыканкама, бацькоўскі камітэт і савет гімназіі, раённы цэнтр занятасці насельніцтва, ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей», Вілейскае раённае аддзяленне аховы помнікаў гісторыі і культуры, прыватныя асобы (Барыс Барысавіч Цітовіч – член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь; Валянціна Пятроўна Цітовіч – рэжысёр; Міхаіл Мікалаевіч Петух – кіраўнік турысцкага клуба, краязнаўца, эколаг; Таццяна Мікалаеўна Захарыч – дырэктар цэнтра эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі; Цанунін Уладзімір Яфімавіч – гісторык, бард і многія іншыя).





  1. Праграма семінара


24.09 (субота)
10.00 – 11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў семінара, агляд выстаў краязнаўчых і гістарычных матэрыялаў, дзіцячай творчасці;

11.00 – 12.10 – адкрыццё семінара, знаёмства ўдзельнікаў, прывітальныя словы арганізатараў (Васілій Іванавіч Барысевіч, дырэктар ДУА “Вілейская гімназія №2”), абвяшчэнне рабочай праграмы (Мікалай Міхайлавіч Іваненка, намеснік дырэктара гімназіі, каардынатар семінара);

*уступная размова «Вілейшчына – край багатай гісторыі і культурных традыцый» (Таццяна Мікалаеўна Захарыч, дырэктар цэнтра эстэтычнага выхавання, краязнаўца);

*уводная лекцыя «Асноўныя вехі гісторыі Вілейшчыны са старажытных часоў» (Уладзімір Яфімавіч Цанунін, настаўнік гісторыі, краязнаўца);

*прагляд гістарычнага фільма «Горад на Вяллі» (Міхаіл Мікалаевіч Петух, кіраўнік турысцкага клуба, краязнаўца, эколаг);

12.10 – 12.30 – кава-паўза, нефармальныя ўзаеміны.



Раздзяленне ўдзельнікаў семінара на творчыя групы:

  1. гістарычнае краязнаўства (асноўныя ўдзельнікі: настаўнікі гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры, супрацоўнікі краязнаўчага музея і аддзялення аховы помнікаў гісторыі і культуры, краязнаўцы);

  2. экалагічнае краязнаўства (настаўнікі геаграфіі, біялогіі, хіміі, сацыяльныя работнікі, супрацоўнікі экалагічных службаў);

  3. культурнае краязнаўства (настаўнікі музыкі, танца, выяўленчага мастацтва, тэатральных дысцыплін, работнікі ўстаноў культуры).

12.30 – 13.10 – наведванне краязнаўчых «прывалаў»:

  • «Памяць» (школьны музей) – Ірына Уладзіміраўна Арловіч, настаўнік гісторыі; Вера Траццяк, Наталля Каляда, Валерыя Дашкевіч і Міхаіл Кавалёў – вучні гімназіі, экскурсаводы;

  • «Традыцыя і сучаснасць» (рэканструкцыя касцюма Вілейскага строю) – Крысціна Іванаўна Гардынец, намеснік дырэктара гімназіі, арганізатар фальклорна-гістарычных экспедыцый;

  • «Гісторыя ў рэчах» (выстава з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея і прыватных калекцый) – Сяргей Мікалаевіч Ганчар, дырэктар музея.

13.10 – 14.30 – работа ў творчых групах (па асобных праграмах: лекцыі, прагляды відэаматэрыялаў, прэзентацый і фільмаў, майстар-класы, трэнінгі):

  1. Гістарычнае краязнаўства (эксперт – Уладзімір Яфімавіч Цанунін, настаўнік гісторыі, краязнаўца):

-“Канцэпцыя сучаснага краязнаўства” – Жыльцова Марына Мікалаеўна, кіраўнік гісторыка-краязнаўчай студыі «Спадчына» ЦЭВ;

-“Гісторыя забудовы Вілейкі як горада” – прэзентацыя навукова-даследчай працы – Лідзія Сляпцова, вучаніца 11 «Г» класа гімназіі;

-“Вернутыя імёны славутых землякоў” – Святлана Геранімаўна Чабатар, настаўнік выяўленчага мастацтва, краязнаўца, аўтар кнігі «Мастацкія скарбы Вілейшчыны»;

-практычнае заданне: стварэнне “Зялёных маршрутаў” па гістарычных мясцінах Вілейшчыны.



  1. Экалагічнае краязнаўства (эксперт – Міхаіл Мікалаевіч Петух, кіраўнік турысцкага клуба):

-экалагічныя праекты – Ларыса Мікалаеўна Голубева, настаўнік геаграфіі, краязнаўца, эколаг;

- прэзентацыя школьнага лясніцтва – Надзея Васільеўна Булыга, настаўнік геаграфіі, краязнаўца, эколаг;

-прэзентацыя турысцка–краязнаўчай работы “Выхаванне прыгажосцю” – Міхаіл Мікалаевіч Петух, краязнаўца, эколаг;

- практычнае заданне: стварэнне “Зялёных маршрутаў” з улікам прыродных і экалагічных аб'ектаў Вілейшчыны.


  1. Культурнае краязнаўства (эксперт – Мікалай Міхайлавіч Іваненка, намеснік дырэктара гімназіі):

  • майстар-класы:

традыцыйныя танцы і песні – Зінаіда Васільеўна Крупская, настаўнік танца, фалькларыст, краязнаўца;

саломапляценне – Наталля Аляксандраўна Кеда, настаўнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

- культурныя традыцыі Вілейшчыны: народны каляндар – Мікалай Міхайлавіч Іваненка, даследчык этнаграфіі і фальклору;

- практычнае заданне: стварэнне “Зялёных маршрутаў” з улікам культурных каштоўнасцяў Вілейшчыны.
14.30 – 15.00 – кава-паўза, нефармальныя ўзаеміны, работа ініцыятыўнай групы па абагульненні практычных заданняў;

15.00 – 16.00 – распрацоўка “Зялёных маршрутаў”;

16.00 – 16.30 – падвядзенне вынікаў, рэфлексія.
25.09 (нядзеля)

Аўтобусная экскурсія па распрацаваных у першы дзень заняткаў “Зялёных маршрутах” з наведваннем помнікаў гісторыі і культуры, ландшафтных, прыродных, археалагічных і экалагічных аб'ектаў раёна.

09.00 – збор удзельнікаў семінара-практыкума ў двары Вілейскай гімназіі №2, інструктаж па тэхніцы бяспекі;

09.15 – ад'езд;

18.00 – вяртанне.

Маршрут


аўтобуснай экскурсіі 25 верасня




Населены пункт

Аб’ект

Адказны за інфармацыйнае паведамленне, экскурсавод

1

Вёска

Касута

Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла, капліца Піліпа Орліка, крыжы на месцы расстрэлу вязняў Вілейскай турмы ў чэрвені 1941 года

Святар іерэй Ігар Прылепскі,

Цанунін У.Я.


2

Вёска Снежкава


Мемарыяльны комплекс памяці зніклых вёсак Вілейшчыны

Ганчар С.М.



3

Вёска

Куранец


Царква Ражства Прасвятой Багародзіцы,

Гомсін камень,

магіла паўстанцаў 1863 года


Святар іерэй Аляксандр Завадскі

Ганчар С.М.

Цанунін У.Я.


4

Вёска

Рэчкі

Ледніковыя камы, карставыя пячоры

Петух М.М.



5

Вёска

Касцяневічы

Мясціны Ігната Ходзькі, Гара Падвысокая, Кавянёўская катлавіна, кругі каменныя - жальнікі

Ганчар С.М.

Цанунін У.Я.


6

Вёска

Кастыкі

Царква Сарака Святых Пакутнікаў Севасційскіх

(18 стагоддзе), курганы


Петух М.М.



7

Вёска

Камена

Варацішын Хрэст, камень экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча”

Ганчар С.М.

Петух М.М.


8

ДРОЦ “Надзея”

Экскурсія па Цэнтру.

Абед

Цанунін У.Я.

Якавюк Л.Б.



9

Вёска

Любань


Царква Сабора Беларускіх Святых,

крыж каменны


Петух М.М.

Лапко В.А.


10

Вёска

Рускае Сяло

Мемарыяльны комплекс Першай сусветнай вайны

Цітовіч Б.Б.



11

Вёска

Заброддзе



Могілкі Першай сусветнай вайны,

капліца Барыса і Глеба.



Кава-паўза

Цітовіч Б.Б.

Цітовіч В.П.

Гулецкая Н.Г.



Працягласць маршрута 180 км


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка