Прыкметныя постаці Гаўрук Юрый Паўлавіч




старонка2/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.76 Mb.
1   2   3

ІІ. Самастойная праца студэнтаў па-за аўдыторыяй





  1. Рэцэнзаванне перакладаў, друкаваных у літаратурнай перыёдыцы

бягучага года.

  1. Падрыхтоўка матэрыялаў для індывідуальнага слоўнічка

(беларуска-іншаславянскага ці руска-іншаславянскага) «заменнікаў» прыказак і прымавак.

3. Самастойны пераклад мастацкага твора малой формы (верша, байкі, апавядання, казкі, гумарэскі … – на выбар ).



Тэст –

на пачатак і (зноў) завяршэнне курса “Тэорыя і практыка перакладу”


  1. Каго ведаеце з перакладчыкаў беларускай літаратуры ў Балгарыі, Польшчы, Сербіі, Славакіі, Чэхіі, Украіне (адпаведна спецыяльнасці).

  2. Каго ведаеце з перакладчыкаў балгарскай, польскай, сербскай... літаратур у Беларусі.

  3. Назваць значнейшыя здзяйсненні – канкрэтныя творы – з балгарска- (польска-, сербска-...)моўных перакладаў у беларускай літаратуры.

  4. Назваць значнейшыя здзяйсненні – канкрэтныя творы – з беларускамоўных перакладаў у балгарскай, польскай, сербскай... літаратурах.

  5. Выкласці агульныя звесткі пра стан беларускага перакладазнаўства.

  6. Якія працы па праблемах беларуска-балгарскіх, беларуска-польскіх, беларуска-сербскіх... літаратурных узаемасувязяў лічыце самымі значнымі?

  7. Сфармуляваць сваё бачанне беларускай школы перакладу.


Заданне 1

1. Падабраць на мове спецыяльнасці адпаведнікі ці заменнікі да беларускіх паняццяў:



Галавасек, Дзяды, Каляда, Купалле, Наўскі Вялікдзень, Спас Ушэсце;

гуканне вясны, дажынкі, зажынкі, кірмаш, талака;

кніга – буквар – лемантар – хрэстаматыя – чытанка – падручнік – дапаможнік – даведнік;

вучань – школьнік – шкаляр – навучэнец – чаляднік – пэтэвушнік – гімназіст –ліцэіст – студэнт– аспірант;

2. Вызначыць сінанімічныя рады рускіх слоў з асноўным значэннем дом, лошадь, любовь, обман, страх, родственник; плохой, хороший, умный, честный; есть, идти, трудиться, умереть... і перакласці ўсе сінонімы на беларускую мову.


3. Скласці слоўнічак міжмоўных амонімаў у беларускай і балгарскай (польскай, сербскай...) лексіцы на літару А,....Я.

Заданне 2

Выканаць пераклад-падрадкоўнік
1. Разабрацца ў задачах гэтай працы, улічваючы негатыўнае стаўленне да падрадкоўніка, меркаванні, што гэта “коснаязычны пасрэднік” (М. Ауэзаў), “мёртвая схема” (Б.Опхім-задэ), “кончык вяроўкі, за якую сляпы трымае сабаку-павадыра” (Яан Крос), “буксір, стары-прыстары канат, які належыла б спісаць” (У.Кафараў), “глухая сцяна, скрозь якую нічога не відна” (Гл.: Бельгер Г. Камни преткновения // Художественный перевод: Проблемы и суждения. М., 1986. С. 58).
2. Зрабіць як належыць падрадкоўнік аднаго з наступных тэкстаў:
Кръстьо Станишев
ГРЕХОВЕН ДЕН
Селската сведена черква

като джудже се смали…

Дългият дъжд я зачерква

сякаш със черни стрели.


В този час пътяи към нея

дави се в локви. И аз

взирам се, тайно копнея

и’се надявам на глас…


Господи! Мигар е вечно

злото разляло се?.. Но

блъсва дъха ми далечно

синьо небесно петно.


И се въздига от мрака,

плиснал се като катран,

селската черква. И чака

да се явя запъхтян


в притвора стар, от стълпени

селяни обиколен…

Виждам се там.

А зад менекрета греховният ден.


Бранко Радичевић

ОJ, МОРАВО…


Оj, Мораво, што би без Србиња,

што би Србињ без срца jуначког,

што би jунак без деснице руке,

што би рука без те сабље бритке,

што би сабља без вешта ковача,

што би ковач без тог тврдог гвожђа,

што би гвожђе да г’ у брду ниjе,

што би брдо да му горе ниjе,

што би гора да нема дрвета,

што би дрво да не има лишћа,

што би лишће да му птица ниjе,

што би птице да им песме нема,

што би песма да од срца ниjе,

што би срце да младости ниjе,

што би младост да милости нема,

што би милост да девоjке нема,

што девоjка кад joj венац узму,

што би венац без љупкога цвећа,

што би цвеће без те росе сjajне,

што би роса без зорице беле,

што л’ зорица без брата сунашца,

што би сунце да му неба нема, –

што ћеш песмо, што ћеш срце моjе,

далеко jе ведро небо твоjе.



Заданне 3

Выканаць паэтычны пераклад на беларускую мову
Далейшая праца з тэкстамі, прапанаванымі ў Заданні 2.

Заданне 4

Аналіз перакладаў верша Тараса Шаўчэнкі “Заповіт”
1. Папярэдне ўважліва асэнсаваць тэкст арыгінала. Перш за ўсё, вызначыць:

а) тыя элементы зместу і формы, што павінны быць захаванымі,

б) вобразы дамінантныя, якія трансфармацыям не падлягаюць,

в) вобразы, якія можна перайначваць, замяняць.

2. Прааналізаваць пераклады верша “Заповіт” на беларускую мову, выкананыя Я.Купалам, Зм. Бядулям, Р. Барадуліным. Канкрэтныя задачы:

а) знайсці недакладнасці, адхіленні ад зместу арыгінала,

б) вылучыць адкінутыя і прыўнесеныя вобразы,

в) адзначыць неадэкватныя замены паняццяў, матываў,

г) звярнуць увагу на версіфікацыйныя асаблівасці перакладаў.

3. Параўнаць гэтыя пераклады з іншымі беларускамоўнымі * , а таксама рускамоўнымі.



  1. Ахарактарызаваць асаблівасці перастварэння верша з пункту

гледжання нацыянальных традыцый паэтыкі і школ перакладу.

5. Ацаніць, наколькі выявілася ў беларускіх перакладчыкаў адметнае светаадлюстраванне.



Тэкст арыгінала:

ЗАПОВІТ
Як умру, то поховайте

Мене на могилі,

Серед степу широкого,

На Вкраïні милій,

Щоб лани широкополі,

И Дніпро, і кручі

Було видно, було чути,

Як реве ревучий.

Як понесе з Украïни

У синєє море

Кров ворожу… отойді я

І лани і гори –

Все покину і полину

До самого Бога

Молитися… а до того

Я не знаю Бога.

Поховайте та вставайте,

Кайдани порвіте

І вражою злою кров’ю

Волю окропіте.

І мене в сем’ï великій,

В сем’ï вольній, новій,

Не забудьте пом’янути

Незлим тихим словом.
25 декабря 1845,

в Переяслові.

(Тэкст прыводзіцца паводле выдання: Тарас Шевченко. Заповіт. Мовами народів світу / Упорядкували Д.Ф.Красицький, К.Т.Шевченко. Київ, 1964. С. 7-8) .

Беларускія пераклады:

Запаведзь

Як памру я, пахавайце

На Ўкраіне мілай

Сярод стэпу на кургане,

Дзе продкаў магіла:

Каб нязмеранае поле,

Дняпро і абрывы

Было відна, было чутна,

Як раве бурлівы!

Як пагоніць з Украіны

У сіняе мора

Кроў варожу... Во тады я

І нівы, і горы –

Ўсё пакіну й да самога

Бога палунаю

Маліціся... А да тых пор

Бога я не знаю!

Пахавайце ды ўставайце,

Кайданы парвіце

І варожай злой крывёю

Волю акрапіце!

І мяне ў сям’і вялікай,

Ў сям’і вольнай, новай,

Не забудзьце памянуці

Добрым ціхім словам.

(Пераклад Янкі Купалы)


Запавет
Як памру, дык пахавайце

Мяне на кургане,

Сярод стэпу шырокага

На Ўкраіне слаўнай,

Каб бяскрайнія разлогі,

І Дняпро, і кручы

Было відна, было чутна,

Як грыміць грымучы.

Як ён змые з Украіны

У сіняе мора

Кроў варожу... Вось тады я

І поле і горы –

Ўсё пакіну, паляту я

Да самога бога

Памаліцца... Да таго-ж я –

Не ведаю бога.


Пахавайце, ды ўставайце,

Лагцугі парвіце,

І варожай злой крывёю

Волю акрапіце.

І мяне ў сям’і вялікай,

Сям’і вольнай, новай

Памянуць вы не забудзьце

Нязлым ціхім словам.


(Пераклад Змітрака Бядулі)

( Цыт. па: Т.Шевченко. Заповіт. Мовами народів світу. Київ, 1964. С. 13-14).



Запавет
Як памру, дык пахавайце,

Дзе курган палынны,

Сярод стэпу шырокага

Мілай Украіны.

Каб шырокапола долы,

І Дняпро, і кручы

Мне відаць былі, каб чуў я,

Як раве равучы.


Як пагоніць з Украіны

У сіняе мора

Кроў варожую... тады я

І долы і горы –

Ўсё пакіну і падамся

Да самога Бога

Памаліцца... А да тога –

Я не знаю Бога.


Пахавайце ды ўставайце,

Кайданы парвіце

І варожай злой крывёю

Волю акрапіце.

І мяне ў сям’і вялікай,

Ў сям’і вольнай, новай,

Не забудзьце – памяніце

Нязлым ціхім словам.


(Пераклад Рыгора Барадуліна)
Пры аналізе ператлумачэння асноўных паняццяў варта ўлічыць заўвагу-папрок К.Чукоўскага тым рускім перакладчыкам, якія не зразумелі, што “могіла” – гэта курган. Ён, дарэчы, усё растлумачыў і лагічна: “Для такіх пахаванняў запавет не патрэны. У магіле кожнага з нас пахаваюць і так” (Гл. Чуковский К.Высокое искусство. С. 330-331).

Для параўнання ж варта яшчэ скарыстаць прыведзены ніжэй пераклад Макара Краўцова, а таксама іншыя (М.Танка, В.Рагойшы, В.Жуковіча, Я.Міклашэўскага, В.Стралко), змешчаныя ў кнізе: Мае браты, мае суседзі: творы пісьменнікаў блізкага замежжа / Уклад., уст. арт. Т.Кабржыцкай і В.Рагойшы. Мн., 2008. С. 67-74.



Запаведзь

Як памру, дык пахавайце

Мяне на магілі,

Сярод стэпу шырокага

На Ўкраіне мілай.
Каб шырокія палеткі,

І Дняпро, і кручы

Было б відна, – было чуці,

Як раве равучы!


Як пацягне з Украіны

Ды ў сіняе мора

Кроў варожу, – вось тады я

І палеткі й горы


Усё пакіну й панясуся

Да самога Бога

Маліціся... А да тога

Я ні знаю Бога!


Пахавайце ды ўставайце,

Кайданы парвеце,

І варожай злой крывёю

Волю акрапеце!


І мяне ў сям’і вялікай,

У сям’і вольнай, новай,

Не забудзьце памянуці

Ні злым, ціхім словам.


(Пераклад Макара Краўцова)

Заданне 5
Аналітычная праца з перакладамі верша Дэсанкі Максімавіч “Крывавая казка”
Тэкст арыгінала

Десанка Максимовић
КРВАВА БАJКА
Било jе то у некоj земљи сељака

на брдовитом Балкану,

умрла jе мученичком смрћу

чета ђака

у jедном дану.

Исте су године

сви били рођени,

исто су им текли школски дани,

на исте свечаности

заjедно су вођени,

од истих болести сви пелцовани,

и сви умрли у истом дану.


Било jе то у некоj земљи сељака

на брдовитом Балкану,

умрла jе мученичком смрћу

чета ђака

у jедном дану.
А педесет и пет минути

пре смртног трена

седела jе у ђачкоj клупи

чета малена

и исте задатке тешке

решавала: колико може

путник ако иде пешке…

и тако редом.

Мисли су им биле пуне

истих броjки

и по свескама у школскоj торби

бесмислених лежало безброj

петица и двоjки.

Прегршт истих снова

и истих таjни

родољубивих и љубавних

стискали су се у дну џепова.

И чинило се сваком

да ће дуго,

да ће врло дуго

трчати испод свода плава

док све задатке на свету

не посвршава.
Било jе то у некоj земљи сељака

на брдовитом Балкану,

умрла jе jуначком смрћу

чета ђака

у истом дану.

Дечака редови цели

узели се за руке

и са школског задњег часа

на стрељање пошли мирно

као да смрт ниjе ништа.

Другова редови цели

истог часа се узнели

до вечног боравишта.
Варыянт пераклада на беларускую мову:
КРЫВАВАЯ КАЗКА

Гэта было ў краіне сялянскай,

горнай, Балканскай.

Бязвіннаю смерцю

пагінулі дзеці –

некалькі класаў.


На шчасце, на долю

іх гадавалі матулі,

разам яны пачыналі вучобу,

былі ў іх агульныя

святы і гульні,

адны і тыя ж нават хваробы,

і разам усіх пакасілі

фашысцкія кулі.


Гэта было ў краіне сялянскай,

горнай, Балканскай.

Бязвіннаю смерцю

пагінулі дзеці –

некалькі класаў.
Сядзелі

яшчэ за гадзіну да смерці

за школьнымі партамі

гэтыя дзеці.

Яны да задачы шукалі адказы

пра пешаходаў:

ці сыдуцца разам

і пройдуць па колькі?

Як іх навучылі –

дзялілі, складалі,

ды ўжо бессэнсоўна

па сшытках стаялі

пяцёркі і двойкі.

Былі ў аднагодкаў

звычайныя мроі

і пра кахане, і пра геройства,

а таямніц у іх сэрцах

маленькіх

не набіралася болей,

як жменька.

І думалі дзеці:

ім крочыць бясконца

пад небам блакітным, пад радасным сонцам,

на ўсё хопіць часу – і свету пабачыць,

і ўсе парашаць у тым свеце задачы.
Гэта было ў краіне сялянскай,

горнай, Балканскай.

Мужнаю смерцю

пагінулі дзеці –

некалькі класаў.
Плячом да пляча

станавіліся дзеці,

з пагардай

ішлі, не мінаючы смерці,

з апошняга ўрока,

без слёз і папрокаў,

плячо да пляча –

і пайшлі незваротна

ў вечную памяць,

у бессмяротнасць.


Вызначыць дамінантныя вобразы і логіку іх развіцця.

Указаць на істотныя адхіленні ад зместу арыгінала.

Абгрунтаваць іх (не)абавязковасць альбо (не)дапушчальнасць.

Пашукаць варыянты набліжэння да арыгінала ці больш прымальных замен.

Заключную частку верша разгледзець ў параўнанні з перакладамі на рускую і ўкраінскую мовы:


Это случилось в одном государстве балканском –

в горном, крестьянском.

Горькое там приключилось злосчастье

с группой ребят –

целым классом пали они в одночасье

смертью героев.

За руки взявшись,

пошли они на смерть рядами.

Самые слабые дети и те не рыдали.

После уроков,

сложив аккуратно тетрадки,

шли на расстрел они поступью твердой

в полном порядке,

прямо и гордо.

За руки взявшись,

прямо под пули

эти ребята навстречу бессмертью шагнули.

(Пераклад Б.Слуцкага)
Це сталося в селі гірськых людей

на крутогорому Балкані:

померлы в муках

учні в один день

рано, рано.
Хлоп’ят шиковaни ряды

з останнього уроку

взялись за рукы і пішлы

на страту мирним кроком,

мов смерть для них в житті ніщо,

лишивши мовчки парти...

За рядом ряд, за рядом ряд

ставав на вічну варту.



(Пераклад З.Ганчарука)
Це було на Балканах, де скелі,

мов колонада,

де зедлені сільські долини;

вмерла героïчною смертю

учнів громада

одноï днини.


Хлоп’ята стали рядами,

взялися за руки,

з урока пішли на розстріл,

пішли супокійно, мирно,

ниби на інше навчання.

Побратими з одноï школи

разом піднялися в околи

вічного проживання.



(Пераклад Д.Павлычка)
Пераклад гэтага фрагмента прааналізаваць з улікам меркаванняў, выказаных у кнізе: Гайнічеру О.І. Поезія і містецтво перекладу. Киів, 1990. С. 31- 36.

Заданне 6

Аналіз перакладзеных Стэванам Раічкавічам вершаў Янкі Купалы:

ОТАЏБИНА


Са земљом и небом веже ме у трен

Нит нетакнутих древних паучина:

Земља ме дpагa као верног сина,

А у сунце ми душу не баца у сен.


Jош сам у колевци, уз песме, caв снен,

Сањао кутке блиске од давнина

И да сам делић њива и долина,

А родне зоре – вeћ пламичак њен.

Отаџбину сам стекао без јада.

Tyђy кост из њe не дирнух никада.

Уз њy се свих ко мајчиноj топлини.
И кад се неко мени ругa сада

Он се то руга мојој Отаџбини.

Кад то њој ради – oн то мени чини.

ДВЕ ТОПОЛЕ

Ту, за селом, низ поље, стајале су тополе,

Као једна, две тополе стајале.

И jецале, низ ,поље, у спарини тополе,

Као jедна, две тополе jецале.

У свитање, низ поље, хуjале су тополе,

Као jедна, две тополе хуjале.

А у смираj, низ поље, певале су тoполе,

Као jедна две тополе певале.


Надносе се, низ поље, над дрвећем тополе,

Као jедна, две тополе надносе,

И заносе, низ поље, у ноhни мир тополе,

Као jедна, две тоnоле заносе.

Ал бес неба, низ поље, зачуле су тополе,

Као jедна, две тополе зачуле.

И заувек, низ поље, уснуле су тополе,

Као једна, две тополе уснуле.

ЖЕТВА
Сазрелих усева срећна места cтoje

За селом, уз шумске ивице поспане.

Beћ се поседели клас наго на стране,

Са шапатом: ,,Где сте, жетелице моје?”


Скаупише се оне, с десна и са лева,

Савише се у сноп класови-стражари.

Зашушташе глухо српови, уз стари

И вечити напев што жетву опева.

И саосећаjна песма плови, која

У честару гyби вeћ преливе меке

И у белом класjу, шумне њиве неке.

Плови ова песма, па се мени јави

И у срцу звони ко коса у трави:

«И ти, брате, сеjеш ... где је жетва твoјa?»


Прааналізаваць гэтыя і іншыя (Гл. с. ??????) пераклады вершаў Янкі Купалы, якія выканаў Стэван Раічкавіч.

Паслядоўнасць аналізу не рэгламентуецца. Можна паўтарыць падыходы, скарыстаныя ў Заданні 4.



Тэматыка

самастойных навуковых прац для студэнтаў
Перакладныя аповесці ў гісторыі старабеларускага пісьменства.

Роля перакладаў Ф.Скарыны ў сцвярджэнні беларускага мастацтва слова.

Ф.Скарына-перакладчык -- на шляху ад царкоўнаславяншчыны да беларушчыны.

Плён перакладу Свяшчэннага Пісання на беларускую мову [Варыянты распрацоўкі: 1. Агульная ацэнка. 2. Разгляд вынікаў пэўнага перыяду].

Недасканаласць перакладу літургічных тэкстаў на беларускую мову (“Службоўнік”. Таронта, 1994).

Евангелле ў перакладзе на сучасную беларускую мову: асаблівасці вопыту Янкі Станкевіча (альбо Пятра Татарыновіча, Васіля Сёмухі).

Параўнальны аналіз трох сучасных беларускіх перакладаў Евангелля ад Лукі.

Праблема царкоўнаславянізмаў у сучасных перакладах Новага Запавету.

“Игорь, князь Северский: Древнерусская поэма в поэтическом переложении Д.Бохана” (Минск, 1897) – цікавая з’ява ўнутрыкультурнага перакладу.

Беларускія перакладчыкі-інтэрпрэтатары “Слова пра паход Ігара”“ (М.Багдановіч, Я.Купала, М.Гарэцкі, І.Чыгрынаў, Р.Барадулін, В.Дарашкевіч, Я.Крупенька).

“Песня пра зубра” М. Гусоўскага на беларускай мове: Пераклады Я.Семяжона, В.Шатона, Н. Арсенневай.

“Вясковыя песенькі” Я.Чачота (Да пытання пра арыгінал).

Дзвухмоўныя пісьменнікі Беларускага краю другой паловы Х1Х стагоддзя ў ролі перакладчыкаў.

Плакід Янкоўскі – першы перакладчык Шэкспіра на польскую мову.

Значэнне ўнутрымоўных перакладаў (Кірыл Тураўскі праз Алеся Разанава).

Асаблівасці развіцця беларускага мастацкага перакладу ў 1900-1910-я гады.

Мастацкі пераклад як чыннік сцвярджэння беларускай літаратуры ў 1910- 1990-я гады [Храналогію ўдакладніць – на выбар].

Актуалізацыя перакладаў англійскай (нямецкай, французскай, чэшскай ці інш.) літаратуры на беларускую мову – 1980 гг. [ Перыяд – на выбар].

Засваенне паэзіі П.Ж. Беранжэ беларускай і польскай літаратурамі.

Пераклады амерыканскай (армянскай, балгарскай, літоўскай ці інш.) літаратуры на беларускую мову: Cпроба нарыса.

Роля крытыкі перакладу ў літаратурным кантэксце Беларусі 1920-х (1930, ... 1990) гадоў.

Да пытання пра беларускую школу мастацкага перакладу.

Традыцыя беларускага перакладу ў адносінах да рускай школы.

Параўнальны аналіз рускіх і беларускіх перакладаў “Фауста” Гётэ, (“Гамлета” Шэкспіра… ).

Рускія і беларускія пераклады славянскай класікі (І.Андрыча, Х.Боцева, Я.Колара, Д.Максімавіч, А.Міцкевіча, Б.Нушыча, Г.Сянкевіча…).

Асаблівасці руска-беларускага ўзаемаперакладу ў мінулым і цяпер.

Беларуска-балгарскі (славацкі ці інш.) узаемапераклад у 1970-я гады [Храналогія – на выбар].

Чэшскія (альбо славенскія, нямецкія...) перакладчыкі – папулярызатары беларускай літартуры ў 1920-я… 1990-я гады.

Верш Я. Купалы “А хто там ідзе?” на мовах свету.

Янка Купала (Я.Колас, М.Багдановіч, М. Танк, Н.Гілевіч, А.Разанаў…) як перакладчык.

Вывучэнне творчых арыенціраў Я.Купалы ў 1905 - 1910-я гады на падставе яго перакладаў.

Творы Я.Купалы (Я.Коласа, У.Дубоўкі, П. Панчанкі, Н.Гілевіча, А.Сыса…) на рускай (ці ўкраінскай, сербскай, чэшскай) мове: Спроба сістэматызацыі.

Асаблівасці ўспрымання творчасці Я.Купалы (Я. Коласа) балгарскімі, польскімі, чэшскімі… перакладчыкамі.

«Новая зямля» Я.Коласа ў рускіх перакладах.

Чэслаў Сенюх як перакладчык Я. Коласа.

М.Ісакоўскі (А.Таркоўскі, Дз.Кавалёў…) як папулярызатар беларускай паэзіі: праблема прэзентацыі імёнаў і твораў.

С. Гарадзецкі і Я.Колас. Асаблівасці творчага супрацоўніцтва.

Рыгор Барадулін (ці Алесь Разанаў ) як “супернік” перакладзеных ім паэтаў.

Моватворчасць і стылятворчасць у беларускіх перакладах [Канкрэтны матэрыял – на выбар].

Перайманне як форма перакладу і жанр арыгінальнай творчасці (На прыкладзе беларускага пісьменніка Х.).

Абрэвіятуры ў арыгінале і перакладзе: Да пытання адпаведнасці.

Цяжкасці пры перакладзе тэрміналогіі колераў на беларускую мову.

(Не)паслядоўнасць беларускіх перакладчыкаў у адаптацыі імён уласных.

Творчае пабрацімства – Ніл Гілевіч і Найдан Вылчаў.

Паўнавартаснасць успрымання паэзіі А. Пушкіна (альбо Ю. Тувіма, І.Франко…) у беларускіх перакладах.

Знаходкі і страты беларускіх перакладчыкаў “Пана Тадэвуша”.

Беларускія пераклады паэмы А.А. Блока “Дванаццаць”.

Мастацкі свет С. Ясеніна ў пераўвасабленні А. Куляшова (Р.Барадуліна).

Асаблівасці перакладчыцкіх інтарэсаў Ю. Гаўрука, Я. Семяжона, А.Зарыцкага, У.Мархеля, Э. Агняцвет… [на выбар].

Роля Н. Гілевіча (Э. Агняцвет, Ю. Гаўрука, C. Панізніка, В. Сёмухі…) у знаёмстве беларускага чытача з балгарскай (французскай, латышскай, нямецкай) літаратурай.

Спадчына А.Міцкевіча (Я.Колара, М.Лермантава, Т.Шаўчэнкі) у беларускім перакладзе і літаратурны кантэкст сучаснасці.

Пераклад “унутрыкультурны” — праблема вяртання двупрыналежнай спадчыны (Пераўвасабленне на сучаснай беларускай мове твораў Я.Чачота, В.Каратынскага, Я.Лучыны, У. Сыракомлі і інш.).

Беларуская польскамоўная паэзія ХІХ стагоддзя ў сучасных беларускіх ператлумачэннях.

Пасрэдніцкія функцыі рускамоўнай літаратурна-мастацкай перыёдыкі Беларусі: Пра пераклады ў часопісах “Нёман”, “Всемирная литература”.

Роля зборніка “Далягляды” (ці “Братэрства”) у сістэме сувязяў беларускай літаратуры.

Альманах перакладной літаратуры для дзяцей “Ветразь” як з’ява (Спроба агульнай ацэнкі).

Пераклад у кантэксце літаратуры беларускага замежжа.

Пасрэдніцкая функцыя часопіса сербскіх перакладчыкаў «Мостови».

Асаблівасці перакладаў сербскай паэзіі, выкананых А.Ахматавай (М.Зянкевічам, Ю. Кузняцовым ….).

“Горны вянец” П.П.Негаша ва ўсходнеславянскім кантэксце: Праблемы рэцэпцыі і перакладу.

Межы перакладальнасці спадчыны М.Настасіевіча (Б. Мількавіча, А.Вукадзінавіча,…).

Вершы Янкі Купалы ў пераспевах Стэвана Раічкавіча.

Міадраг Сібінавіч – перакладчык беларускай паэзіі.

Спадчына цяжкаперакладальных пісьменнікаў (В. Хлебнікава, А.Рэмбо, М.Настасіевіча, Дж. Джойса ) на беларускай і ўкраінскай мовах.

Балгарская (польская, чэшская, сербская, украінская) школа перакладу ў параўнанні з беларускай (рускай).

Зборнік “Імем няўмольным свабоды” А.Траяноўскага ў кантэксце беларуска-украінскіх узаемасувязяў.

Дзвухмоўнасць і аўтапераклад як феномен літаратурнага працэсу Беларусі 1970-1990-х гадоў.

Ператлумачэнне ператлумачэння як з’ява і тэндэнцыя [Даследаваць, адштурхоўваючыся ад канкрэтнага твора, перакладзенага праз рускую мову].

Уклад В.Рагойшы (ці П.Копанева, А.Яскевіча) у тэорыю перакладу.

А.Верабей, У.Казбярук, Л.Казыра, М.Кенька, У.Мархель … як перакладазнаўца-крытык.

Крытычны агляд беларускага мастацкага перакладу за 1980,…2010 год.

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка