Прыкладнае тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу




Дата канвертавання30.04.2016
Памер45.92 Kb.
Прыкладнае тэматычнае планаванне

вучэбнага матэрыялу

№ п/п

Тэма заняткаў

Колькасць гадзін

1

2




Уводзіны

Арфаграфія як сістэма агульнапрынятых правіл напісання слоўі і іх формаў. Прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі: фантычны, ягшо апора на беларускае літаратурнае вымаўленне ; марфалагічны і яго значэнне для хуткага разумення і асэнсавання напісанага;традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні. Замацаванне арфаграфічных нормаў суч.бел.літ.мовы ў арфаграфічных слоўніках і даведніках.



2 гадзіны




Правапіс галосных

10 гадзін

3

4



Правапіс галосных о,э,а.Роля націску пры напісанні о,э,а. Адлюстраванне на пісьме чаргаванняў ро-ры,ло-лы.Перадача на пісьме ненаціскнога Э ў запазычаных словах(экзамен).

2 гадзіны

5

6


Правапіс е,ё,я. Роля націску пры выбары арфаграм е-я.Нарматыўнае вымаўленне часціцы не,прыназоўніка без.

2 гадзіны

7

8



Правапіс галосных о,э,а,е,ё,Я ў складаных словах. Роля націску ў другой частцы складанага слова пры праверцы арфаграм о-а, ё-е ў першай частцы(добразычлівы-дабраякасны). Умовы выбару злучальных галосных о,ё,а,е,я (ільновалакно,баяздольны).

2 гадзіны

9

10



Правапіс спалучэнняў галосных іё,ыё,ія,ыя,іе,ые, іо,іа,ео,еа,эо,эа ў іншамоўных словах. Напісанне іо,іа ў пачатку слоў (іон,іанізацыя). Перадача гукавога спалучэння Й з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання ётавымі галоснымі (маянэз,ёгурт,Нью-Ёрк).

2 гадзіны

11

12



Правапіс прыстаўных галосных і,а. Правапіс літар і,ы,й.Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл,якія рэгулююць правапіс галосных.Вызначэнне правапісу такіх слоў па слоўніку.

2 гадзіны




Правапіс зычных

10 гадзін

13

14


Правапіс і вымаўленне звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных. Правапіс спалучэнняў зычных на стыку кораня і суфікса, прыстаўкі і кораня.

2 гадзіны

15

16


Правапіс д і дз, т і ц. Захаванне д у складзе прыстаўкі і т у складзе суфікса перад мяккім в(адвезці). Напісанне дз,ц перад суфіксамі ( спалучэннямі )ін,ір,ік,ёр,еец, ейск.Дз і ц у некаторых словах іншамоўнага паходжання ( бардзюр)

2 гадзіны

17

Правапіс падоўжаных зычных . Адсутнасць падвоеных літар у запазычаных словах(піца).

1 гадзіна

18

19


Правапіс слоў, у якіх адбылося спрашчэнне спалучэнняў зычных здн-зн, згн-зн, стн,сцн-сн, скн-сн, стл,сцл-сл,рдн-рн( праязны.кантрасны,міласэрны).

2 гадзіны

20

Правапіс прыстаўных і ўстаўных літар в,г.

1 гадзіна

21

22


Правапіс літар у,ў. Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс зычных.Вызначэнне правапісу такіх слоў па слоўніку.

2 гадзіны




Правапіс мяккага знака і апострафа

3 гадзіны

23

24


Змякчальны знак як сродак абазначэння мяккасці папярэдняга зычнага. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

2 гадзіны

25

Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс мяккага знака і апострафа. Вызначэнне правапісу такіх слоў па слоўніку

1 гадзіна




Ужыванне вялікай і малой літар

4 гадзіны

26

Вялікая і малая літары ў асабовых назвах; у прыметніках,утвораных ад асабовых назваў; у геаграфічных і астранамічных назвах.

1 гадзіна

27

Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод; у назвах дакументаў, унікальных прадметаў, твораў.

1 гадзіна

28

29


Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў,эпох і святаў. Цяжкія выпадкі ў прымяненні арфаграфічных правіл, якія рэгулююць правапіс вялікай і малой літар . Вызначэнне правапісу такіх слоў па слоўніку

2 гадзіны




Агульныя правілы напісання слоў разам і праз злучок

2 гадзіны

30

31


Напісанне слоў розных часцін мовы разам і праз злучок.

2 гадзіны




Правілы пераносу слоў

1 гадзіна

32

Правілы правапісу слоў

1 гадзіна




Падагульненне вывучанага

3 гадзіны

33

34


Падагульняльны тэст па арфаграфіі і яго аналіз

2 гадзіны

35

Падвядзенне вынікаў

1 гадзіна


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка