Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»




старонка3/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.53 Mb.
1   2   3

ІV чвэрць (24 урокі)

82

Дзеяслоў, яго граматычныя прыметы. Формы дзеяслова

1

Падагульніць веды пра дзеяслоў як часціну мовы, формы дзеяслова. Удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах асабовыя і асобыя формы дзеяслова, утвараць ад дзеясловаў патрэбныя формы, рабіць марфалагічны разбор дзеясловаў

Складанне плана вучэбнага тэксту, вусны пераказ ([1] практ. 194); размежаванне дзеясловаў і слоў іншых часцін мовы ([1] практ. 195); выкананне тэставых заданняў ([1] практ. 196); знаходжанне ў тэксце дзеясловаў прошлага часу, утварэнне ад іх формаў умоўнага ладу ([1] практ. 199); знаходжанне ў тэксце дзеясловаў, іх характарыстыка з апорай на табліцу ([1] практ. 201); марфалагічны разбор дзеясловаў (парадак і ўзор змешчаны на с. 250 [1])

[1] § 27, практ. 200

83

Правапіс дзеясловаў. Марфалагічныя нормы: ужыванне асабовых канчаткаў дзеясловаў, адрозненне канчаткаў дзеясловаў абвеснага і загаднага ладу, ужыванне дзеясловаў з суфіксамі -ава-
(-ява-) і -ірава-
(-ырава-), акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясловаў

1

Узнавіць і пашырыць веды пра асабовыя канчаткі дзеясловаў, ужыванне дзеясловаў з суфіксамі -ава- (-ява-), -ірава- (-ырава-), акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных форм дзеясловаў. Удасканальваць уменні ўтвараць спрагальныя формы дзеясловаў, адрозніваць канчаткі дзеясловаў абвеснага і загаднага ладу, правільна ўжываць у маўленні дзеясловы з суфіксамі -ава- (-ява-), -ірава-
(-ырава-), захоўваць акцэнталагічныя нормы пры ўтварэнні спрагальных формаў дзеясловаў. Развіваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад марфалагічных норм

Спісванне сказаў з заменай формаў дзеясловаў ([2] практ. 186); спісванне сказаў з выбарам патрэбных канчаткаў дзеясловаў ([2] практ. 188); складанне сказаў з дзеясловамі з суфіксамі -ава-
(-ява-), -ірава- (-ырава-) (буксаваць – буксіраваць, камандаваць – камандзіраваць і пад.); падбор да дзеясловаў рускай мовы беларускіх адпаведнікаў з суфіксамі -ава-
(-ява-) (анализировать – аналізаваць, информировать – інфармаваць і пад.); напісанне зрокавага дыктанта з граматычным заданнем ([3] с. 94–95)

[2] § 32, практ. 187

84

Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова. Граматычныя прыметы дзеепрыметніка. Утварэнне і правапіс дзеепрыметнікаў

1

Сістэматызаваць і пашырыць веды пра дзеепрыметнік як асобую форму дзеяслова, граматычныя прыметы дзеепрыметніка, правілы выдзялення на пісьме дзеепрыметнікавага звароту. Развіваць уменні знаходзіць у тэкстах дзеепрыметнікі, утвараць і ўжываць у маўленні ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі. Удасканальваць уменне рабіць марфалагічны разбор дзеепрыметнікаў

Вуснае паведамленне пра дзеепрыметнік як асобую форму дзеяслова з апорай на табліцу ([1] практ. 203); напісанне творчага зрокавага дыктанта ([3] с. 27–28); вуснае паведамленне з апорай на схему аб правілах выдзялення на пісьме дзеепрыметнікавага звароту ([1] практ. 205); тлумачэнне правіл пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з дзеепрыметнікавымі зваротамі ([1] практ. 206); напісанне тлумачальнага дыктанта ([3] с. 95–96); марфалагічны разбор дзеепрыметнікаў (парадак і ўзор змешчаны на с. 251)

[1] § 28, практ. 204

85

Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова. Граматычныя прыметы дзеепрыслоўя. Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў

1

Сістэматызаваць і пашырыць веды пра дзеепрыслоўе як асобую форму дзеяслова, граматычныя прыметы дзеепрыслоўя, правілы выдзялення на пісьме дзеепрыслоўнага звароту. Развіваць уменні знаходзіць у тэкстах дзеепрыслоўі, утвараць і ўжываць дзеепрыслоўі. Удасканальваць уменне рабіць марфалагічны разбор дзеепрыслоўяў

Вуснае паведамленне пра дзеепрыслоўе як асобую форму дзеяслова з апорай на табліцу ([1] практ. 203); утварэнне ад прапанаваных дзеясловаў дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трывання (выступаюць – выступаючы, выступіць – выступіўшы і пад.); вуснае паведамленне з апорай на схему аб правілах выдзялення на пісьме дзеепрыслоўнага звароту ([1] практ. 205); напісанне тлумачальнага дыктанта ([3] с. 28); марфалагічны разбор дзеепрыслоўяў (парадак і ўзор змешчаны на с. 251)

[1] § 28, практ. 209

86

Пісьмовая творчая работа

1

Удасканальваць уменне ствараць пісьмовае выказванне на прапанаваную тэму: адбіраць неабходныя факты для раскрыцця аўтарскай задумы; падпарадкоўваць кампазіцыю тэксту адпаведнаму тыпу маўлення; працаваць над моўным афармленнем выказвання

Напісанне сачынення-разважання на тэму «Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш» (Я. Колас)




87

Марфалагічныя нормы: ужыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў

1

Узнавіць і пашырыць веды пра ўжыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў. Удасканальваць уменні ўтвараць дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі, ужываць у маўленні дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі, дзеепрыметнікавыя і дзеепрыслоўныя звароты ў адпаведнасці з граматычнымі нормамі; карыстаючыся рознымі прыёмамі, перакладаць з рускай мовы на беларускую тэкст з нехарактэрнымі для беларускай мовы формамі дзеепрыметнікаў. Развіваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад марфалагічных норм

Вуснае паведамленне пра неўласцівыя беларускай мове формы дзеепрыметнікаў з апорай на прыклады (хвалюючая навіна, рэкамендуемая літаратура, пачырванеўшы твар інш.); пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую ([1] практ. 208); напісанне творчага зрокавага дыктанта ([3] с. 96); выпраўленне памылак, дапушчаных пры ўтварэнні і ўжыванні дзеепрыслоўяў ([1] практ. 207)

Скласці тэставыя заданні на тэму «Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў»

88

Прыслоўе, яго граматычныя прыметы. Разрады прыслоўяў па значэнні. Утварэнне форм ступеней параўнання якасных прыслоўяў

1

Падагульніць і сістэматызаваць веды аб прыслоўі як часціне мовы, разрадах прыслоўяў, ступенях параўнання прыслоўяў. Удасканальваць уменні знаходзіць у сказах і тэкстах прыслоўі, утвараць ад якасных прыслоўяў формы ступеней параўнання, рабіць марфалагічны разбор прыслоўяў

Вуснае паведамленне аб прыслоўі як часціне мовы ([1] практ. 182); знаходжанне ў тэксце прыслоўяў, вызначэнне іх разрадаў паводле значэння, утварэнне ад прыслоўяў формаў ступеней параўнання ([1] практ. 183); знаходжанне ў сказах прыслоўяў, ужытых у форме ступені параўнання ([2] практ. 190, 191); марфалагічны разбор прыслоўяў (парадак і ўзор змешчаны на с. 251 [1])

[1] § 24, практ. 185

89

Утварэнне і правапіс прыслоўяў

1

Сістэматызаваць і пашырыць веды пра спосабы ўтварэння прыслоўяў, правапіс прыслоўяў разам і праз злучок, правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў. Развіваць уменні ўтвараць прыслоўі ад слоў розных часцін мовы, правільна пісаць прыслоўі і спалучэнні, блізкія да прыслоўяў

Вуснае паведамленне пра спосабы ўтварэння прыслоўяў з апорай на прыклады (весела ← вясёл-ы, назаўтра ← заўтра, злева ← лев-ы
і да т.п.); утварэнне прыслоўяў ад слоў розных часцін мовы (голас – уголас, пусты – упустую, першы – спярша і да т.п.); вуснае паведамленне аб правапісе прыслоўяў разам і праз злучок, правапісе спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў, з апорай на прыклады (наперад, па-бацькоўску, без разбору і да т.п.); напісанне папераджальнага і каменціраванага дыктантаў ([3] с. 28–29)

Падабраць прыслоўі і спалучэнні, блізкія да прыслоўяў, для слоўнікавага дыктанта на тэму «Правапіс прыслоўяў»

90

Марфалагічныя нормы: адрозненне вышэйшай ступені параўнання прыслоўя ад вышэйшай ступені параўнання прыметніка

1

Сістэматызаваць веды пра ўтварэнне ступеней параўнання прыслоўяў і прыметнікаў. Удасканальваць уменні ўжываць у маўленні формы ступеней параўнання прыслоўяў і прыметнікаў у адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі. Развіваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад марфалагічных норм

Вуснае паведамленне пра ўтварэнне ступеней параўнання прыслоўяў з апорай на табліцы ([2] практ. 189); знаходжанне памылак ва ўжыванні формаў ступеней параўнання прыслоўяў і прыметнікаў ([1] практ. 184); выпраўленне памылак, звязаных з парушэннем норм ужывання прыслоўяў ([2] практ. 192); напісанне дыктанта-перакладу ([3] с. 97)




91

92


Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

2

Удасканальваць уменне падрабязна пераказваць тэкст з захаваннем яго жанрава-стылістычных і моўных асаблівасцей: раскрываць тэму і асноўную думку тэксту; паслядоўна перадаваць падзеі, логіку і кампазіцыю тэксту-арыгінала; выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай







93

Прыназоўнік, злучнік як службовыя часціны мовы. Граматычныя прыметы прыназоўнікаў, злучнікаў. Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў

1

Падагульніць і сістэматызаваць веды аб прыназоўніку і злучніку як службовых часцінах мовы, іх разрадах, правапісе прыназоўнікаў і злучнікаў. Развіваць уменні знаходзіць у тэкстах прыназоўнікі і злучнікі, адрозніваць вытворныя прыназоўнікі ад слоў самастойных часцін мовы, падпарадкавальныя злучнікі ад злучальных слоў, правільна пісаць прыназоўнікі і злучнікі, рабіць марфалагічны разбор прыназоўнікаў і злучнікаў

Вуснае паведамленне пра разрады прыназоўнікаў з апорай на схему ([1] практ. 210); знаходжанне ў тэксце словазлучэнняў з вытворнымі і невытворнымі прыназоўнікамі, іх размежаванне, характарыстыка злучнікаў, ужытых у тэксце, з апорай на табліцу ([1] практ. 211); размежаванне падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў, знаходжанне ў тэксце злучальных злучнікаў розных відаў ([1] практ. 213); вуснае паведамленне аб правапісе прыназоўнікаў з апорай на прыклады (з-пад страхі, перада мною, са школы, ва ўніверсітэце, на чале з камандзірам і да т.п.); марфалагічны разбор прыназоўнікаў і злучнікаў (парадак і ўзоры змешчаны на с. 252 [1])

[1] § 29, выпісаць з твораў мастацкай літаратуры 5 складаназалежных сказаў з падпарадкавальнымі злучнікамі, вызначыць разрады злучнікаў паводле значэння

94

Марфалагічныя нормы: ужыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія адлюстроўваюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове

1

Пашырыць веды пра ўжыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях, якія адлюстроўваюць асаблівасці кіравання ў беларускай мове. Удасканальваць уменні ўжываць у маўленні прыназоўнікавыя словазлучэнні ў адпаведнасці з граматычнымі нормамі, падрабязна пераказваць тэкст. Развіваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад граматычных норм

Вуснае паведамленне пра ўжыванне прыназоўнікаў у словазлучэннях і сказах з апорай на прыклады (жартаваць з брата, хварэць на ангіну, два разы на тыдзень і да т.п.); пераклад з рускай мовы на беларускую словазлучэнняў тыпу написать по адресу, пойти за черникой, в трех шагах от беседки
і пад.; напісанне навучальнага падрабязнага пераказу тэксту ([3] с. 126–127)

[1] § 29, практ. 212

95

Кантрольны дыктант

1

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў







96

Часціца як службовая часціна мовы. Граматычныя прыметы часціц. Выклічнік і гукаперайманне. Правапіс часціц, выклічнікаў і гукаперайманняў

1

Узнавіць і пашырыць веды пра часціцу, выклічнік і гукаперайманне як часціны мовы, іх ролю ў арганізацыі маўлення. Удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах часціцы, выклічнікі, гукаперайманні, правільна пісаць часціцы, выклічнікі, гукаперайманні, рабіць марфалагічны разбор часціц

Складанне схемы «Разрады часціц»; знаходжанне ў тэксце часціц розных разрадаў, выклічнікаў ([1] практ. 214); вуснае паведамленне аб правапісе часціц, выклічнікаў і гукаперайманняў з апорай на прыклады (заўважыў бы, казаў жа, нарэшце-такі; ах-ах, мяў-мяў і да т.п.); напісанне дыктанта з працягам ([3] с. 32); марфалагічны разбор часціц (парадак і ўзор змешчаны на с. 252 [1])

Выпісаць з твораў мастацкай літаратуры 5 сказаў з выклічнікамі этыкету

97

Ужыванне часціц не і ні. Правапіс не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы

1

Сістэматызаваць веды аб ужыванні часціц не і ні, правапісе не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы. Удасканальваць уменні адрозніваць значэнне часціц не і ні, правільна пісаць не (ня), ні з рознымі часцінамі мовы

Вуснае паведамленне пра ўжыванне часціц не і ні з апорай на схему ([1] практ. 215); устаўка ў сказы часціц не і ні ([1] практ. 216); вуснае паведамленне пра ўжыванне спалучэнняў не што іншае, як, не хто іншы, як, нішто іншае не, ніхто іншы не ([1] практ. 217); запіс сказаў са спалучэннямі не што іншае, як, не хто іншы, як, нішто іншае не, ніхто іншы не ([1] практ. 218); тлумачэнне правапісу слоў з не (ня) ([1] практ. 219); фармулёўка правіл напісання не са словамі з апорай на прыклады ([1] практ. 220); напісанне каменціраванага дыктанта ([3] с. 31–32)

[1] § 30, практ. 221

98

99


Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў і іх форм

2

Сфарміраваць уяўленне пра ролю розных часцін мовы ў арганізацыі маўлення, разгортванні і стварэнні тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў. Развіваць уменні вызначаць сэнсава-стылістычную ролю і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў розных часцін мовы, ствараць самастойныя тэксты з улікам сэнсава-стылістычнай ролі і тэкстаўтваральных магчымасцей слоў розных часцін мовы

Характарыстыка сэнсава-стылістычнай ролі дзеясловаў у тэкстах мастацкага і навуковага стыляў ([1] практ. 222, 223); вызначэнне ў тэкстах марфалагічных сродкаў, характэрных розным тыпам маўлення ([1] практ. 224); вызначэнне тэкстаўтваральнай ролі прыметнікаў у тэксце-апісанні ([1] практ. 226); напісанне дыктанта «Правяраю сябе» ([3] с. 33)

[1] Практ. 225

100

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле «Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення»

1

Падагульніць і сістэматызаваць веды па раздзеле «Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення». Развіваць уменні вызначаць марфалагічныя прыметы часцін мовы, іх сінтаксічную функцыю, ролю розных часцін мовы ў арганізацыі маўлення, стварэнні тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў. Удасканальваць уменне рабіць марфалагічны разбор слоў розных часцін мовы

Адказы на кантрольныя пытанні, выкананне кантрольных заданняў (с. 164 [1]); знаходжанне ў тэксце прыметнікаў, ужытых у форме ступеней параўнання ([1] практ. 227); знаходжанне ў тэксце прыкладаў пераходу агульных назоўнікаў ва ўласныя, адушаўлёных у неадушаўлёныя ([1] практ. 228); напісанне творчага зрокавага дыктанта ([3] с. 26); марфалагічны разбор слоў розных часцін мовы

[1] Практ. 229

101

Кантрольная тэставая работа

1

Выявіць узровень засваення моўнай і маўленчай тэорыі, сфарміраванасці моўных і камунікатыўных уменняў і навыкаў







Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага (2 гадзіны)

102

103


Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

2

Падагульніць і сістэматызаваць веды, удасканальваць уменні і навыкі па вывучаных раздзелах і тэмах курса мовы. Замацаваць уменні рабіць розныя віды моўнага разбору, мэтанакіравана і свядома ўжываць у вусным і пісьмовым маўленні моўныя адзінкі з улікам пэўнай камунікатыўнай задачы. Развіваць граматычны лад маўлення, узбагачаць слоўнікавы запас, удасканальваць культуру маўлення

Падбор сінонімаў да слоў ([1] практ. 303); вызначэнне вобразных сродкаў, выкарыстаных у паэтычным тэксце ([1] практ. 310); напісанне розных відаў навучальных дыктантаў і пераказаў ([3]); выкананне тэставых заданняў ([4])

Скласці тэставыя заданні па вывучаных раздзелах і тэмах

104

105


Рэзервовыя гадзіны

2










Зелянко В. У.




1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка