Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»




старонка2/3
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.53 Mb.
1   2   3

30

Правапіс падоўжаных зычных

1

Пашырыць веды аб правапісе падоўжаных зычных. Выпрацоўваць уменне адрозніваць падоўжаныя зычныя ад падвоеных. Удасканальваць навыкі напісання падоўжаных зычных у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Спісванне слоў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 76, 81); выбарачнае спісванне слоў з падаўжэннем і падваеннем зычных ([2] практ. 77, 79); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 80); напісанне дыктанта-перакладу ([3] c. 68)

[2] § 14, практ. 78

31

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

1

Пашырыць веды аб правапісе спалучэнняў зычных зн, сн, сл, рн, рц, шч. Удасканальваць навыкі напісання спалучэнняў зычных зн, сн, сл, рн, рц, шч у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Спісванне слоў з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 82); запіс слоў у адпаведнасці з прыведзенымі лексічнымі значэннямі ([2] практ. 83); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 84); напісанне папераджальнага і творчага дыктантаў ([3] c. 68–69)

[2] § 15, практ. 85

32

Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе

1

Пашырыць веды пра напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе беларускай арфаграфіі. Удасканальваць навыкі напісання слоў паводле марфалагічнага прынцыпу арфаграфіі

Спісванне слоў з раскрыццём дужак ([2] практ. 90); тлумачэнне правапісу слоў у тэксце ([2] практ. 91); спісванне афарызмаў з устаўкай прапушчаных літар і раскрыццём дужак, падрыхтоўка сачынення-мініяцюры на тэму аднаго з афарызмаў ([2] практ. 93); напісанне тлумачальнага дыктанта, тлумачэнне напісанняў, заснаваных на марфалагічным прынцыпе арфаграфіі ([3] c. 71–72)

[2] § 17, практ. 92

33

34


Правапіс мяккага знака і апострафа

2

Пашырыць веды аб правапісе змякчальнага, раздзяляльнага мяккага знака і апострафа. Удасканальваць навыкі напісання слоў са змякчальным, раздзяляльным мяккім знакам і апострафам у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Вызначэнне спосабаў абазначэння мяккасці зычных у словах ([2] практ. 94); утварэнне ад прыведзеных дзеясловаў формаў загаднага ладу ([2] практ. 95); выбарачнае спісванне слоў са змякчальным і раздзяляльным мяккім знакам ([2] практ. 97).

Спісванне слоў, сказаў з устаўкай мяккага знака або апострафа ([2] практ. 98, 99); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 100); тлумачэнне правапісу мяккага знака і апострафа ў словах тэксту ([2] практ. 101); напісанне выбарачна-размеркавальнага дыктанта ([3] c. 72–73)



[2] § 18, практ. 96; § 19, практ. 102

35

36


Правапіс вялікай і малой літар

2

Пашырыць веды аб правапісе вялікай і малой літар. Удасканальваць навыкі напісання вялікай і малой літар у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Тлумачэнне правапісу вялікай і малой літар у спалучэннях слоў, тэксце ([2] практ. 103, 107); падбор прыкладаў, якія ілюструюць розныя пункты правіла правапісу вялікай і малой літар ([2] практ. 104); складанне сказаў з прапанаванымі словамі ([2] практ. 105); устанаўленне адпаведнасці паміж датамі і назвамі свят, запіс назваў свят з раскрыццём дужак ([2] практ. 108); напісанне дыктанта-перакладу ([3] c. 74)

[2] § 20, практ. 106

37

38


Правілы напісання слоў разам, праз злучок і асобна

2

Пашырыць веды аб правілах напісання слоў разам, праз злучок і асобна. Удасканальваць навыкі напісання слоў разам, праз злучок, асобна ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Выбарачнае спісванне слоў з раскрыццём дужак ([2] практ. 109); спісванне сказаў з устаўкай прапушчаных літар і раскрыццём дужак ([2] практ. 110); пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую ([2] практ. 113); напісанне выбарачна-размеркавальнага дыктанта ([3] c. 75)

[2] § 21, практ. 112

39

Кантрольная тэставая работа

1

Выявіць узровень засваення тэарэтычнага матэрыялу па раздзеле «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Культура маўлення», сфарміраванасці фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных уменняў і навыкаў

Выкананне тэставых заданняў

Вусна адказаць на кантрольныя пытанні, выканаць кантрольныя заданні ([2] с. 83)

Лексіка. Фразеалогія. Культура маўлення

(12 гадзін, з іх 3 гадзіны – на пісьмовыя работы)

40

Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слова

1

Узнавіць і пашырыць веды пра лексічнае і граматычнае значэнне слова, адназначныя і мнагазначныя словы. Сфарміраваць уяўленне пра спосабы ўзнікнення новых значэнняў слоў. Выпрацоўваць уменні карыстацца рознымі прыёмамі пры тлумачэнні лексічных значэнняў слоў, адрозніваць адназначныя і мнагазначныя словы, прамое і пераноснае значэнні слова. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца тлумачальнымі слоўнікамі

Вызначэнне слоў паводле лексічных значэнняў ([1] практ. 127); устанаўленне адпаведнасці паміж словамі і іх лексічнымі значэннямі ([1] практ. 129); размежаванне адназначных і мнагазначных слоў ([1] практ. 131); паведамленне (з апорай на табліцу) пра спосабы ўзнікнення новых значэнняў слоў ([1] практ. 133); вызначэнне словазлучэнняў, у якіх словы ўжыты ў пераносным значэнні ([1] практ. 134)

[1] § 18, практ. 135, 136

41

Амонімы. Паронімы

1

Узнавіць і пашырыць веды пра амонімы і паронімы. Сфарміраваць уяўленне пра тыпы амонімаў. Выпрацоўваць уменне вызначаць тып аманіміі. Замацоўваць уменні тлумачыць лексічнае значэнне амонімаў, паронімаў. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца слоўнікамі амонімаў, паронімаў

Вызначэнне тыпаў амонімаў ([1] практ. 138); тлумачэнне значэнняў міжмоўных амонімаў ([1] практ. 139); складанне сказаў з паронімамі (балотны – балоцісты, згадка – здагадка, карыслівы – карысны і інш.); напісанне выбарачна-размеркавальнага дыктанта ([3] c. 20)

[1] § 18, практ. 141

42

Кантрольнае сачыненне

1

Удасканальваць уменне ствараць пісьмовае выказванне на прапанаваную тэму: адбіраць неабходныя факты для раскрыцця аўтарскай задумы; падпарадкоўваць кампазіцыю тэксту адпаведнаму тыпу маўлення; працаваць над моўным афармленнем выказвання







43

Лексічныя нормы: ужыванне слова ў адпаведнасці з яго лексічным значэннем, адрозненне мнагазначных слоў і амонімаў

1

Пашырыць веды пра лексічныя нормы. Развіваць уменні ўжываць словы ў адпаведнасці з іх лексічнымі значэннямі, адрозніваць мнагазначныя словы ад амонімаў. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад лексічных норм

Вызначэнне слоў, якія не адпавядаюць указаным лексічным значэнням ([1] практ. 128); вызначэнне мнагазначных слоў паводле прыведзеных значэнняў ([1] практ. 132); размежаванне амонімаў і мнагазначных слоў ([1] практ. 137); аналіз мовы газетнага артыкула з пункта гледжання адпаведнасці лексічным нормам

[2] Практ. 13

44

Сінонімы. Антонімы

1

Узнавіць і пашырыць веды пра сінонімы і антонімы. Замацоўваць уменні знаходзіць у сказах і тэкстах сінонімы, антонімы, вызначаць іх ролю ў маўленні, ужываць сінонімы і антонімы ва ўласным маўленні. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца слоўнікамі сінонімаў, антонімаў

Вусны пераказ вучэбнага тэксту ([1] практ. 144); знаходжанне ў тэкстах сінонімаў, характарыстыка сферы іх ужывання ([1] практ. 145); знаходжанне ў прыказках антонімаў, вызначэнне іх ролі ([1] практ. 146); падрыхтоўка вуснага выказвання на тэму «Радзімы вялікай няма без малое» (У. Мазго) з выкарыстаннем сінонімаў і антонімаў

[1] Практ. 140

45

Лексічныя нормы: правільнае выкарыстанне сінонімаў, антонімаў, паронімаў

1

Развіваць уменне ўжываць у маўленні сінонімы, антонімы і паронімы ў адпаведнасці з лексічнымі нормамі. Развіваць уменне захоўваць лексічныя нормы ў вусным і пісьмовым маўленні

Знаходжанне сказаў, у якіх словы ўжыты з няправільным значэннем ([1] практ. 130); складанне сказаў з сінонімамі, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай (гаварыць – балбатаць, плакаць – румзаць і пад.); падбор антонімаў да розных значэнняў мнагазначных слоў (свежы (хлеб) – чэрствы, свежая (газета) – старая, свежая (раніца) – душная і пад.); устаўка ў прыказкі прапушчаных антонімаў ([1] практ. 147); выпраўленне маўленчых памылак, звязаных з няправільным ужываннем паронімаў (гліняны бераг замест гліністы, жнівеньскія песні замест жніўныя і пад.)

[2] Практ. 11

46

47


Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

2

Удасканальваць уменне падрабязна пераказваць тэкст з захаваннем яго жанрава-стылістычных і моўных асаблівасцей: раскрываць тэму і асноўную думку тэксту; паслядоўна перадаваць падзеі, логіку і кампазіцыю тэксту-арыгінала; выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай







48

Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні

1

Узнавіць веды пра фразеалагізмы, іх ролю ў маўленні. Замацоўваць уменні знаходзіць у сказах і тэкстах фразеалагізмы, тлумачыць іх значэнне. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца фразеалагічнымі слоўнікамі

Знаходжанне ў сказах фразеалагізмаў, тлумачэнне іх значэння, вызначэнне сінтаксічнай функцыі ([1] практ. 142); падбор з дапамогай слоўніка фразеалагізмаў, у склад якіх уваходзяць пэўныя кампаненты (спіна, язык, свет і інш.), складанне з імі сказаў; напісанне дыктанта «Правяраю сябе» ([3] c. 20–21); падрыхтоўка вусных паведамленняў пра паходжанне некаторых фразеалагізмаў (рэкамендуецца выкарыстаць «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» І. Я. Лепешава, 2004)




ІІІ чвэрць (33 урокі)

49

Фразеалагічныя нормы: правільнае ўжыванне фразеалагізмаў

1

Пашырыць веды пра фразеалагічныя нормы. Развіваць уменне ўжываць у маўленні фразеалагізмы ў адпаведнасці з іх значэннямі. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад фразеалагічных норм

Складанне сказаў з прапанаванымі словазлучэннямі ў ролі свабодных і фразеалагічных адзінак (вылятаць з гнязда, стаяць на дарозе, стары воўк і інш.); падбор да прапанаваных фразеалагізмаў сінонімаў (шапку ў ахапку – лахі пад пахі, падшыты ветрам – на рыбіным футры і інш.), антонімаў (падкручваць гайкі – адпускаць лейцы, развязваць рукі – падразаць крылы і інш.); падбор беларускіх адпаведнікаў да фразеалагізмаў рускай мовы (нести ахинею – плесці кашалі з лапцямі, клевать носом – вадзіць дзяды і інш.); напісанне міні-сачынення на тэму «На экзамене» з выкарыстаннем фразеалагізмаў вады ў рот набраць, дрыжаць як асінавы ліст, віляць хвастом, курам на смех, загаворваць зубы і інш.

Выпісаць з фразеалагічнага слоўніка 5 мнагазначных фразеалагізмаў, растлумачыць іх значэнні

50

51


Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі

2

Сфарміраваць уяўленне пра стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі. Замацоўваць уменні знаходзіць у тэкстах тропы, фразеалагізмы, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю, карыстацца стылістычнымі магчымасцямі лексікі і фразеалогіі

Знаходжанне тропаў у паэтычным тэксце, вызначэнне іх сэнсава-стылістычнай ролі ([1] практ. 148); раскрыццё іранічнага падтэксту «перанесеных» тапонімаў ([1] практ. 149); вуснае выказванне пра стылістычнае выкарыстанне фразеалагізмаў ([1] практ. 151); падбор да рускіх прыказак беларускіх адпаведнікаў ([1] практ. 152); вызначэнне рыс нацыянальнага характару, якія знайшлі адбітак у беларускіх прыказках ([1] практ. 153)

[1] Практ. 143

Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Культура маўлення
(11 гадзін, з іх 3 гадзіны – на пісьмовыя работы)


52

Марфема як мінімальная значымая адзінка мовы. Вытворная і невытворная асновы. Утваральная аснова

1

Узнавіць і пашырыць веды пра марфемную будову слова, ролю марфем у слове, віды асноў. Удасканальваць уменні тлумачыць значэнне марфем у словах, вызначаць від асновы, рабіць марфемны разбор слоў. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца марфемным слоўнікам

Размежаванне слоў з невытворнымі і вытворнымі асновамі ([1] практ. 154); тлумачэнне значэння канчаткаў у словах тэксту ([1] практ. 155); устаўка ў тэкст прапушчаных слоў, іх марфемны разбор ([1] практ. 157); падбор вытворных слоў з прапанаванымі каранямі ([1] практ. 158); падбор беларускіх адпаведнікаў да рускіх слоў ([1] практ. 159); напісанне выбарачна-размеркавальнага дыктанта ([3] c. 21)

[1] § 20, практ. 156

53

Правапіс і, ы, й пасля прыставак

1

Пашырыць веды аб правапісе і, ы, й пасля прыставак, вымаўленне злучніка і ў розных становішчах. Удасканальваць навыкі напісання і, ы, й пасля прыставак у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Спісванне фразеалагізмаў з устаўкай прапушчаных літар, тлумачэнне сэнсу фразеалагізмаў ([2] практ. 53); выбарачнае спісванне слоў з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 54, 56); запіс спалучэнняў слоў, прыведзеных у транскрыпцыі ([2] практ. 57); напісанне выбарачна-размеркавальнага дыктанта ([3] c. 61–62)

[2] § 10, практ. 55

54

Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны

1

Сістэматызаваць і пашырыць веды аб правапісе прыставак, якія заканчваюцца на зычны. Удасканальваць навыкі напісання прыставак на з, с, д, б у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Утварэнне слоў з дапамогай прыставак на з, с ([2] практ. 86); спісванне сказаў з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 87); вусны пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую ([2] практ. 89); напісанне папераджальнага і слоўнікавага дыктантаў ([3] c. 70)

[2] § 16, практ. 88

55

Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў

1

Замацаваць і сістэматызаваць веды аб правапісе складаных і складанаскарочаных слоў. Удасканальваць навыкі напісання складаных і складанаскарочаных слоў у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Утварэнне і запіс складанаскарочаных слоў (прафсаюзны камітэтпрафкам, газавая прамысловасць – газпрам, лінейны карабель – лінкар і пад.); падбор і запіс уласных назваў паселішчаў з пачатковымі часткамі Нова- (Нава-), Верхне- (Верхня-), Ніжне- (Ніжня-) і інш. (Новалукомль, Верхнядзвінск, Ніжнявартаўск і інш.); утварэнне і запіс складаных прыметнікаў ([2] практ. 46, 111); напісанне творчага і тлумачальнага дыктантаў ([3] c. 59, 60)

[2] § 21, скласці тэставыя заданні на тэму «Правапіс складаных і складанаскарочаных слоў»

56

57


Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

2

Удасканальваць уменне падрабязна пераказваць тэкст з захаваннем яго жанрава-стылістычных і моўных асаблівасцей: раскрываць тэму і асноўную думку тэксту; паслядоўна перадаваць падзеі, логіку і кампазіцыю тэксту-арыгінала; выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай







58

59


Спосабы ўтварэння слоў

2

Узнавіць веды пра асноўныя спосабы словаўтварэння. Удасканальваць уменні размяжоўваць вытворныя і невытворныя словы, рабіць словаўтваральны разбор слоў. Фарміраваць патрэбнасць і ўменне карыстацца словаўтваральным слоўнікам

Складанне плана вучэбнага тэксту, вусны пераказ ([1] практ. 160); выпісванне са словаўтваральнага слоўніка слоў, якія ілюструюць розныя спосабы словаўтварэння; вызначэнне спосабаў утварэння слоў ([1] практ. 161); напісанне каменціраванага дыктанта ([3] c. 21–22); словаўтваральны разбор слоў (парадак і ўзор словаўтваральнага разбору змешчаны на с. 249 [1])

[1] Практ. 169

60

Словаўтваральныя нормы

1

Пашырыць веды пра словаўтваральныя нормы. Удасканальваць уменне правільна ўтвараць словы. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад словаўтваральных норм

Спісванне тэксту з утварэннем дзеепрыметнікаў ад дзеясловаў ([1] практ. 162); аднаўленне слоў, прапушчаных у словаўтваральных ланцужках, марфемны і словаўтваральны разбор слоў з тэксту ([1] практ. 168); падбор да рускамоўных выразаў беларускіх аднаслоўных адпаведнікаў (слишком поздно – запозна, слишком близко – заблізка; стать многолюднее – палюднець, стать более ласковым – паласкавець; место, где было гумногумнішча, место, на котором растет или рос картофель – бульбянішча і пад.); напісанне творчага дыктанта ([3] c. 71)

Скласці тэставыя заданні на тэму «Спосабы ўтварэння слоў»

61

Стылістычныя магчымасці словаўтварэння

1

Сфарміраваць уяўленне пра стылістычныя магчымасці словаўтварэння. Сістэматызаваць веды пра формаўтваральныя і словаўтваральныя марфемы. Выпрацоўваць уменні вызначаць ролю словаўтваральных сродкаў у тэксце, карыстацца стылістычнымі магчымасцямі словаўтварэння

Вызначэнне, якім стылям маўлення ўласцівы пэўныя словаўтваральныя сродкі ([1] практ. 163); вуснае паведамленне пра формаўтваральныя і словаўтваральныя марфемы з апорай на табліцу ([1] с. 116–117); вызначэнне стылістычнай ролі слоў з суфіксамі ацэнкі ў тэксце ([1] практ. 164); тлумачэнне значэнняў аўтарскіх наватвораў ([1] практ. 165); вызначэнне ролі фанетычных і словаўтваральных сродкаў у тэксце ([1] практ. 166)

[1] Практ. 167

62

Кантрольны дыктант

1

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў







Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення
(39 гадзін, з іх 9 гадзін – на пісьмовыя работы)


63

Сістэма часцін мовы беларускай мовы

1

Пашырыць веды пра сістэму часцін мовы ў беларускай мове, абагульненае значэнне, граматычныя катэгорыі і асноўныя сінтаксічныя функцыі розных часцін мовы. Развіваць уменні вызначаць часцінамоўную прыналежнасць слоў, адрозніваць аманімічныя часціны мовы

Складанне схемы «Сістэма часцін мовы»; напісанне дыктанта «Правяраю сябе», вызначэнне часцінамоўнай прыналежнасці слоў тэксту ([3] c. 98–99); складанне сказаў, у якіх адно і тое ж слова выступае ў ролі розных часцін мовы (стары – прыметнк і назоўнік, вакол – прыслоўе і прыназоўнік, што – займеннік і злучнік і пад.); вызначэнне часцінамоўнай прыналежнасці аднакаранёвых слоў (тры, тройка, тройчы, трайны, утрох, трое, патроіць і пад.)

Запісаць па памяці верш (на выбар настаўніка), вызначыць часцінамоўную прыналежнасць слоў

64

Назоўнік, яго граматычныя прыметы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў

1

Узнавіць і пашырыць веды пра назоўнік як часціну мовы, лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў. Удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах назоўнікі, даваць ім лексіка-граматычную характарыстыку, адрозніваць адушаўлёныя назоўнікі ад неадушаўлёных на аснове лексічных і граматычных паказчыкаў, рабіць марфалагічны разбор назоўнікаў

Вуснае паведамленне пра назоўнік як часціну мовы з апорай на схему ([1] практ. 170); лексіка-граматычная характарыстыка назоўнікаў ([1] практ. 172); вуснае паведамленне пра размежаванне адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў з апорай на табліцу ([2] практ. 114); размежаванне адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў ([2] практ. 115); знаходжанне ў сказах граматычных памылак ([2] практ. 117); марфалагічны разбор назоўнікаў (парадак і ўзор змешчаны на с. 249 [1])

[2] § 22, практ. 116

65

Лік назоўнікаў

1

Узнавіць і пашырыць веды пра катэгорыю ліку назоўнікаў, назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Удасканальваць уменні вызначаць лік назоўнікаў, змяняць назоўнікі па ліках, захоўваць марфалагічныя нормы пры ўжыванні назоўнікаў, лік якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах, назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку

Вуснае паведамленне на тэму «Лік назоўнікаў» з апорай на табліцы ([2] практ. 129); змяненне назоўнікаў па ліках ([2] практ. 130, 131); падбор беларускіх адпаведнікаў да назоўнікаў, лік якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах ([2] практ. 134); выпраўленне граматычных памылак ва ўжыванні назоўнікаў адзіночнага і множнага ліку ([2] практ. 135); знаходжанне ў тэксце назоўнікаў, якія ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку ([1] практ. 173)

[2] § 24, практ. 132

66

Род назоўнікаў. Марфалагічныя нормы: вызначэнне роду нескланяльных запазычаных назоўнікаў і абрэвіятур, неадушаўлёных складаных назоўнікаў

1

Узнавіць і пашырыць веды пра катэгорыю роду назоўнікаў. Удасканальваць уменні вызначаць род назоўнікаў, захоўваць марфалагічныя нормы пры ўжыванні назоўнікаў, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах, назоўнікаў агульнага роду, нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур, неадушаўлёных складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок

Вусны пераказ вучэбнага тэксту ([1] практ. 174); дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў, род якіх не супадае ў беларускай і рускай мовах ([2] практ. 118); каардынацыя ў родзе выказніка з дзейнікам у сказах, дапасаванне азначэнняў да назоўнікаў, што абазначаюць асоб паводле роду заняткаў ([2] практ. 121); выпраўленне граматычных памылак ва ўжыванні назоўнікаў агульнага роду ([2] практ. 123); складанне словазлучэнняў «прыметнік + нескланяльны назоўнік» ([2] практ. 124); вызначэнне роду неадушаўлёных складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок ([2] практ. 127)

[1] § 22, практ. 176

67

68

69



Скланенне назоўнікаў, правапіс склонавых канчаткаў. Марфалагічныя нормы: ужыванне нескланяльных назоўнікаў

3

Сістэматызаваць і пашырыць веды пра склонавыя канчаткі назоўнікаў 1, 2, 3-га скланення адзіночнага і множнага ліку, рознаскланяльных назоўнікаў. Удасканальваць уменні правільна ўтвараць і ўжываць у маўленні склонавыя формы назоўнікаў 1, 2, 3-га скланення адзіночнага і множнага ліку, рознаскланяльных назоўнікаў, нескланяльныя назоўнікі. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад марфалагічных норм

Вуснае паведамленне (з апорай на табліцу) пра склонавыя канчаткі назоўнікаў 1-га скланення ([2] практ. 136); утварэнне формаў давальнага, творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку назоўнікаў 1-га скланення ([2] практ. 137); вуснае паведамленне (з апорай на табліцу) пра склонавыя канчаткі назоўнікаў 2-га скланення ([2] практ. 140); складанне словазлучэнняў з назоўнікамі 2-га скланення ў форме роднага склону ([2] практ. 144); падбор беларускіх адпаведнікаў да рускамоўных назоўнікаў 2-га скланення ў форме меснага склону ([2] практ. 147); спісванне словазлучэнняў са склонавымі формамі ўласных назоўнікаў з раскрыццём дужак ([2] практ. 148).

Вуснае паведамленне (з апорай на табліцу) пра склонавыя канчаткі назоўнікаў 3-га скланення ([2] практ. 151); групоўка назоўнікаў 3-га скланення ў сінанімічныя рады, запіс назоўнікаў у форме творнага склону адзіночнага ліку ([2] практ. 153); вуснае паведамленне (з апорай на табліцу) пра асаблівасці скланення рознаскланяльных назоўнікаў ([2] практ. 155); спісванне сказаў з ужываннем рознаскланяльных назоўнікаў у патрэбнай склонавай форме ([2] практ. 158); выпраўленне граматычных памылак ва ўжыванні нескланяльных назоўнікаў ([2] практ. 162); утварэнне формаў роднага склону множнага ліку ад прапанаваных назоўнікаў ([2] практ. 163); пераклад сказаў з рускай мовы на беларускую ([2] практ. 167)



[2] § 24, практ. 150, 160

70

Кантрольны дыктант

1

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў







71

Прыметнік, яго граматычныя прыметы. Разрады прыметнікаў паводле значэння. Утварэнне ступеней параўнання якасных прыметнікаў

1

Падагульніць і сістэматызаваць веды аб прыметніку як часціне мовы, разрадах прыметнікаў паводле значэння, ступенях параўнання якасных прыметнікаў. Удасканальваць уменні знаходзіць у тэкстах прыметнікі, вызначаць іх разрады паводле значэння, утвараць ад прыметнікаў формы ступеней параўнання, рабіць марфалагічны разбор прыметнікаў

Вуснае паведамленне пра прыметнік як часціну мовы з апорай на план і схему ([1] практ. 178); знаходжанне ў тэксце якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў ([1] практ. 179); вуснае паведамленне пра ўтварэнне ступеней параўнання прыметнікаў з апорай на табліцы ([2] практ. 171); размеркаванне прыметнікаў на групы ў залежнасці ад магчымасці / немагчымасці ўтварыць ад прыметнікаў формы ступеней параўнання ([2] практ. 172); утварэнне ад прыметнікаў усіх магчымых формаў ступеней параўнання ([1] практ. 180); марфалагічны разбор прыметнікаў (парадак і ўзор змешчаны на с. 249 [1])

[1] § 23, практ. 181

72

Марфалагічныя нормы: ужыванне поўных і кароткіх прыметнікаў, форм ступеней параўнання якасных прыметнікаў, ужыванне прыналежных прыметнікаў

1

Узнавіць і пашырыць веды пра поўныя і кароткія прыметнікі, іх граматычныя асаблівасці, утварэнне прыналежных прыметнікаў. Удасканальваць уменні ўжываць поўную і кароткую формы прыметнікаў, утвараць і ўжываць ступені параўнання якасных прыметнікаў, прыналежныя прыметнікі ў адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі

Пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую, параўнанне ўжывання поўнай і кароткай формаў прыметнікаў у беларускай і рускай мовах ([2] практ. 170); пераклад сказаў з рускай мовы на беларускую, параўнанне ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання прыметнікаў у беларускай і рускай мовах ([2] практ. 173); выпраўленне памылак ва ўтварэнні і ўжыванні формаў ступеней параўнання прыметнікаў ([2] практ. 174); замена ў словазлучэннях назоўнікаў роднага склону прыналежнымі прыметнікамі ([2] практ. 175); выбар сярод прапанаваных прыналежных прыметнікаў тых, што ўтвораны ў адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі ([2] практ. 176)

[2] Практ. 177

73

Утварэнне і скланенне прыметнікаў. Правапіс склонавых канчаткаў і суфіксаў прыметнікаў

1

Сістэматызаваць і пашырыць веды аб утварэнні прыметнікаў, правапісе склонавых канчаткаў прыметнікаў, суфіксаў прыметнікаў. Удасканальваць уменні правільна ўжываць у маўленні склонавыя формы прыметнікаў, правільна пісаць суфіксы прыметнікаў

Складанне табліц «Скланенне якасных і адносных прыметнікаў» (з асновамі на цвёрды і зацвярдзелы зычны, на мяккі зычны, на , , ), «Скланенне прыналежных прыметнікаў»; напісанне папераджальнага дыктанта ([3] с. 88–89); вуснае паведамленне аб правапісе суфіксаў прыметнікаў з апорай на прыклады (Айчына – айчынны; абед – абедзенны; студзень – студзеньскі; чытач – чытацкі і інш.); напісанне творчага і выбарачна-размеркавальнага дыктантаў ([3] с. 87–88)

Падабраць прыметнікі для слоўнікавага дыктанта на тэму «Правапіс суфіксаў прыметнікаў»

74

Кантрольнае сачыненне

1

Удасканальваць уменне ствараць пісьмовае выказванне на прапанаваную тэму: адбіраць неабходныя факты для раскрыцця аўтарскай задумы; падпарадкоўваць кампазіцыю тэксту адпаведнаму тыпу маўлення; працаваць над моўным афармленнем выказвання

Напісанне сачынення на тэму аднаго з афарызмаў: «Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова» (Е. Лось); «Парожнім словам не грашы» (С. Грахоўскі); «У блізкіх мовах блізкасць родных душ» (Н. Гальпяровіч)




75

Лічэбнік, яго граматычныя прыметы. Разрады лічэбнікаў паводле будовы, значэння і граматычных прымет. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі

1

Сістэматызаваць веды пра лічэбнік як часціну мовы, разрады лічэбнікаў паводле будовы, значэння і граматычных прымет. Развіваць уменні знаходзіць у тэкстах лічэбнікі, правільна ўжываць у маўленні колькасна-іменныя спалучэнні, рабіць марфалагічны разбор лічэбнікаў

Размежаванне лічэбнікаў і слоў іншых часцін мовы ([1] практ. 186); вуснае паведамленне пра разрады лічэбнікаў з апорай на табліцу ([1] практ. 187); вызначэнне разрадаў лічэбнікаў з тэксту ([1] практ. 189); напісанне выбарачнага дыктанта ([3] с. 24–25); марфалагічны разбор лічэбнікаў (парадак і ўзор змешчаны на с. 250 [1])

[1] § 25, практ. 188

76

77


Скланенне і правапіс лічэбнікаў. Марфалагічныя нормы: ужыванне колькасных, парадкавых, зборных і дробавых лічэбнікаў; спалучальнасць зборных лічэбнікаў

2

Узнавіць і пашырыць веды пра скланенне і правапіс колькасных, парадкавых, зборных і дробавых лічэбнікаў, спалучальнасць зборных лічэбнікаў. Удасканальваць уменні ўтвараць і ўжываць склонавыя формы лічэбнікаў у адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі, правільна спалучаць зборныя лічэбнікі з назоўнікамі і займеннікамі. Развіваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад марфалагічных норм

Скланенне колькасна-іменных спалучэнняў ([2] практ. 178); спісванне сказаў з заменай лічбаў словамі ([2] практ. 180); выпраўленне граматычных памылак, звязаных з ужываннем лічэбнікаў ([2] практ. 181, 183); утварэнне колькасна-іменных спалучэнняў са зборнымі лічэбнікамі ([2] практ. 182)

[2] § 29, 30, практ. 179

78

Займеннік, яго граматычныя прыметы. Разрады займеннікаў. Утварэнне і правапіс займеннікаў

1

Сістэматызаваць веды пра займеннік як часціну мовы, разрады займеннікаў. Фарміраваць уменні знаходзіць у тэкстах займеннікі, вызначаць іх разрады, правільна ўжываць у маўленні склонавыя формы займеннікаў, рабіць марфалагічны разбор займеннікаў

Выбар сярод прыведзеных сцвярджэнняў правільных, вуснае паведамленне пра займеннік як часціну мовы ([1] практ. 190); знаходжанне ў тэксце займеннікаў, вызначэнне іх разрадаў ([1] практ. 191); чытанне тэксту з выбарам патрэбнай формы займеннікаў цябе – табе, сабе – сябе, вызначэнне разрадаў займеннікаў ([1] практ. 193); напісанне вольнага дыктанта ([3] с. 25–26); марфалагічны разбор займеннікаў (парадак і ўзор змешчаны на с. 250 [1])

[1] § 26, практ. 192

79

80


Кантрольны падрабязны пераказ тэксту

2

Удасканальваць уменне падрабязна пераказваць тэкст з захаваннем яго жанрава-стылістычных і моўных асаблівасцей: раскрываць тэму і асноўную думку тэксту; паслядоўна перадаваць падзеі, логіку і кампазіцыю тэксту-арыгінала; выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай







81

Марфалагічныя нормы: ужыванне асабовых займеннікаў, ужыванне прыназоўніка пры адмоўным займенніку, акцэнталагічныя нормы пры скланенні займеннікаў сам, сама, самы, ніхто, нішто

1

Узнавіць і пашырыць веды пра асаблівасці ўжывання займеннікаў у беларускай мове. Удасканальваць уменне ўжываць займеннікі розных разрадаў у адпаведнасці з марфалагічнымі нормамі. Развіваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад марфалагічных норм

Пісьмо па памяці ([3] с. 26); выпраўленне граматычных памылак, звязаных з ужываннем займеннікаў ([2] практ. 185); напісанне творчага зрокавага дыктанта, дыктанта-перакладу ([3] с. 92, 93)



1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка