1. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 10 класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 256 с.
2. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 11 класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. – 256 с.
Дадатковая літаратура:
3. Беларуская мова : навучальныя і кантрольныя дыктанты і пераказы. 10–11 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2014. – 221 с.
№ урока і дата правядзення
|
Тэма ўрока
|
Колькасць гадзін
|
Мэты вывучэння тэмы
|
Характарыстыка асноўных відаў і спосабаў дзейнасці
(з рэкамендаванымі практыкаваннямі)
|
Дамашняе заданне
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
І чвэрць (24 урокі)
|
Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства (1 гадзіна)
|
1
|
Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства
|
1
|
Пашырыць веды вучняў пра ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства. Сфарміраваць уяўленне пра грамадскую сутнасць мовы (мова – сродак зносін), моўныя патрэбы асобы і грамадства, ролю беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры. Удасканальваць уменні адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, весці дыялог у сітуацыі афіцыйных маўленчых зносін
|
Фармулёўка асноўных палажэнняў тэксту ([1] практ. 1); запіс пад дыктоўку выказванняў дзеячаў беларускай культуры пра ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства (рэкамендуецца выкарыстаць кнігу А. А. Каўруса «Слова наша роднае», 1986); тлумачэнне сэнсу прыказак «Выказанага слова да губы не вернеш», «Ласкавае слова што дзень ясны», «Рана загоіцца, а злое слова ніколі» і да т.п.; дэкламацыя вершаў пра беларускую мову ([1] практ. 2); дыспут на тэму «Якую мову называюць роднай?» (на аснове артыкула А. Я. Міхневіча «Родная мова» з энцыклапедыі «Беларуская мова», 1994, с. 458)
|
Пісьмовае выказванне на тэму «Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая!» (П. Панчанка)
|
Маўленне (6 гадзін, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)
|
2
|
Маўленне як працэс маўленчых зносін. Маўленчая сітуацыя і яе кампаненты
|
1
|
Сфарміраваць уяўленне пра маўленне як працэс маўленчых зносін, узаемасувязь мовы і маўлення. Узнавіць і сістэматызаваць веды пра маўленчую сітуацыю і яе кампаненты. Выпрацоўваць уменне даваць характарыстыку маўленчай сітуацыі
|
Пераказ вучэбнага тэксту ([1] практ. 3); вуснае паведамленне на тэму «Сітуацыя маўлення» з апорай на схему ([1] практ. 4); вызначэнне задач камунікацыі ў розных стылях маўлення ([1] практ. 5); характарыстыка маўленчай сітуацыі ([1] практ. 6 (І, ІІІ)); падрыхтоўка вусных выказванняў з улікам прапанаваных маўленчых сітуацый ([1] практ. 8)
|
[1] § 2, практ. 6 (ІІ)
|
3
|
Віды маўленчай дзейнасці: гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо
|
1
|
Пашырыць веды пра віды маўленчай дзейнасці (гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо), іх ролю ў фарміраванні асобы. Удасканальваць уменні складаць план вучэбнага тэксту, вусна пераказваць тэкст, перакладаць тэкст з рускай мовы на беларускую
|
Гутарка на аснове зместу вучэбных тэкстаў ([1] практ. 15, 18); складанне плана вучэбнага тэксту, вусны пераказ тэксту ([1] практ. 17); тлумачэнне сэнсу прыказак аб правілах маўленчых паводзін ([1] практ. 19); пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую ([1] практ. 20)
|
[1] § 4, практ. 22
|
4
|
Формы маўленчай камунікацыі: вусная і пісьмовая
|
1
|
Пашырыць веды пра спецыфіку вуснага і пісьмовага маўлення. Замацаваць уменне выяўляць моўныя асаблівасці вуснага і пісьмовага маўлення. Удасканальваць уменні адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, перакладаць тэкст з рускай мовы на беларускую, ствараць уласныя выказванні з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі
|
Тлумачэнне сэнсу прыказак пра асаблівасці вуснага і пісьмовага маўлення ([1] практ. 9); пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую ([1] практ. 10); вызначэнне ролі жэстаў і мімікі ў вусным маўленні ([1] практ. 11); вусны пераказ вучэбнага тэксту ([1] практ. 13); вуснае паведамленне на прапанаваную тэму ([1] практ. 14)
|
[1] § 3, практ. 12
|
5
|
Формы маўленчай камунікацыі: дыялагічная і маналагічная
|
1
|
Пашырыць веды пра спецыфіку дыялагічнага і маналагічнага маўлення. Замацаваць уменне выяўляць моўныя асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення. Удасканальваць уменні выразна чытаць дыялогі і маналогі, ствараць уласныя выказванні з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі
|
Выразнае чытанне дыялогаў і маналогаў, характарыстыка маўленчых сітуацый ([1] практ. 23, 26); вызначэнне формаў маўленчай камунікацыі, якія выкарыстоўваюцца ў пэўных маўленчых сітуацыях ([1] практ. 27); стварэнне вуснага выказвання з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі ([1] практ. 28)
|
[1] § 5, практ. 25
|
6
|
Умовы паспяховых маўленчых зносін
|
1
|
Пашырыць веды пра ўмовы паспяховых маўленчых зносін, падагульніць і сістэматызаваць веды па раздзеле «Маўленне». Удасканальваць уменні даваць характарыстыку маўленчай сітуацыі, ствараць уласныя вусныя і пісьмовыя выказванні з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі
|
Тлумачэнне сэнсу прыказак аб умовах паспяховых маўленчых зносін ([1] практ. 16); стварэнне пісьмовага выказвання на тэму «Народная мудрасць аб правілах маўленчых паводзін»; стварэнне вуснага выказвання з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі ([1] практ. 7); падбор афарыстычных выказванняў на тэму «Маўленчыя зносіны», тлумачэнне іх сэнсу (рэкамендуецца выкарыстаць артыкул Н. Гаўрош, Н. Нямковіч «“А слова – сапраўды жывая рэч!” : думка, мова, слова ў беларускіх афарызмах», апублікаваны ў часопісе «Роднае слова», 2007, № 4); напісанне папераджальнага дыктанта ([3] c. 9–10)
|
Вусна адказаць на кантрольныя пытанні, выканаць кантрольныя заданні ([1] с. 21)
|
7
|
Пісьмовая творчая работа
|
1
|
Удасканальваць уменне падрабязна пераказваць тэкст з захаваннем яго жанрава-стылістычных і моўных асаблівасцей: раскрываць тэму і асноўную думку тэксту; паслядоўна перадаваць падзеі, логіку і кампазіцыю тэксту-арыгінала; выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай
|
Падрабязны пераказ тэксту ([3] c. 134–135)
|
|
Тэкст (7 гадзін, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)
|
8
|
Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Прыметы тэксту: сэнсавая цэласнасць і тэматычнае адзінства
|
1
|
Пашырыць веды пра тэкст як адзінку мовы і маўлення, сэнсавую цэласнасць і тэматычнае адзінства тэксту. Удасканальваць уменні вызначаць тэму і асноўную думку тэксту, даваць загаловак, выдзяляць апорныя (ключавыя) словы, словазлучэнні і сказы
|
Вызначэнне лексічнага значэння слова тэкст у прапанаваных словазлучэннях ([1] практ. 29); вызначэнне тэмы і асноўнай думкі тэксту, выдзяленне апорных слоў ([1] практ. 30); вызначэнне прымет тэксту (сэнсавай цэласнасці, тэматычнага адзінства), падбор загалоўка ([1] практ. 31); напісанне тлумачальнага дыктанта ([3] c. 11–12)
|
[1] § 6, практ. 32
|
9
|
Прыметы тэксту: разгорнутасць
|
1
|
Сістэматызаваць веды пра разгорнутасць як прымету тэксту, падтэмы і мікратэмы, абзац і яго будову. Замацаваць уменні дзяліць тэкст на часткі (падтэмы і мікратэмы) і абзацы, складаць просты і складаны план тэксту
|
Характарыстыка будовы тэксту ([1] практ. 33); абгрунтаванне падзелу тэксту на абзацы, вызначэнне падтэм і мікратэм, складанне плана тэксту ([1] практ. 34); вызначэнне паслядоўнасці частак дэфармаванага тэксту ([1] практ. 35)
|
[1] § 7, пісьмовае выказванне на тэму «Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць» (А. Ставер), абгрунтаванне падзелу тэксту на абзацы
|
10
|
Прыметы тэксту: паслядоўнасць
|
1
|
Узнавіць і замацаваць веды пра паслядоўнасць як прымету тэксту, кампазіцыйную будову тэкстаў розных тыпаў. Замацаваць уменні абгрунтоўваць падзел тэксту на абзацы, аналізаваць будову тэкстаў розных тыпаў, складаць іх кампазіцыйныя схемы
|
Вызначэнне тыпу тэксту, складанне яго кампазіцыйнай схемы, абгрунтаванне падзелу тэксту на абзацы, складанне плана тэксту ([1] практ. 37); абгрунтаванне прыналежнасці тэксту да пэўнага тыпу ([1] практ. 40); узнаўленне прапушчанага фрагмента тэксту ([1] практ. 41)
|
[1] § 8, практ. 42
|
11
|
Прыметы тэксту: звязнасць
|
1
|
Сістэматызаваць веды пра звязнасць як прымету тэксту. Узнавіць веды пра віды і моўныя сродкі сувязі сказаў у тэксце. Замацаваць уменні вызначаць віды і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце, выяўляць прыметы тэксту
|
Вызначэнне відаў і моўных сродкаў сувязі сказаў у тэкстах ([1] практ. 43, 44, 46); напісанне каменціраванага дыктанта ([3] c. 12)
|
[1] § 9, практ. 45
|
12
|
Прыметы тэксту: завершанасць
|
1
|
Сістэматызаваць веды пра завершанасць як прымету тэксту. Удасканальваць уменні выяўляць прыметы тэксту, пісьмова пераказваць тэкст, ствараць яго працяг
|
Вызначэнне прымет тэкстаў (завершанасці / незавершанасці) ([1] практ. 47, 48); выяўленне прымет, уласцівых тэксту ([1] практ. 49); пісьмовы пераказ тэксту з дадатковым заданнем – стварэннем працягу тэксту ([3] c. 151–152)
|
Вусна адказаць на кантрольныя пытанні, выканаць кантрольныя заданні ([1] с. 40)
|
13
|
Апісанне, апавяданне, разважанне як тыпы маўлення
|
1
|
Падагульніць і сістэматызаваць веды пра апісанне, апавяданне, разважанне як тыпы маўлення, кампазіцыйную будову тэкстаў розных тыпаў. Удасканальваць уменні абгрунтоўваць прыналежнасць тэксту да пэўнага тыпу, падрабязна пераказваць тэкст
|
Абгрунтаванне прыналежнасці тэксту да пэўнага тыпу ([1] практ. 36, 38); пісьмовы падрабязны пераказ тэксту ([3] c. 128–129)
|
[1] Практ. 39
|
14
|
Пісьмовая творчая работа
|
1
|
Удасканальваць уменне ствараць пісьмовае выказванне на прапанаваную тэму: адбіраць неабходныя факты для раскрыцця аўтарскай задумы; падпарадкоўваць кампазіцыю тэксту адпаведнаму тыпу маўлення; працаваць над моўным афармленнем выказвання
|
Напісанне сачынення-разважання на тэму «Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш» (Я. Колас)
|
|
Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Культура маўлення
(25 гадзін, з іх 2 гадзіны – на пісьмовыя работы)
|
15
|
Гукавая абалонка слова
|
1
|
Узнавіць і падагульніць веды пра фанетычную сістэму беларускай мовы, класіфікацыю гукаў. Удасканальваць уменні выяўляць пэўныя гукі ў словах, рабіць фанетычны разбор слоў
|
Вызначэнне спосабаў абазначэння мяккасці зычных у словах ([1] практ. 98); вызначэнне ў тэксце слоў, у якіх літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі ([1] практ. 100); знаходжанне сярод прапанаваных пар слоў тых, якія адрозніваюцца паміж сабой асобнымі гукамі ([1] практ. 101); знаходжанне ў словах літар, якія абазначаюць парныя звонкія зычныя гукі ([1] практ. 103); вызначэнне слоў, у якіх усе зычныя гукі глухія, санорныя ([1] практ. 104, 105); знаходжанне ў тэксце слоў з няпарнымі цвёрдымі зычнымі ([1] практ. 106); фанетычны разбор слоў (парадак і ўзор фанетычнага разбору змешчаны на с. 248 [1])
|
[1] § 16, практ. 99, 102
|
16
|
Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў
|
1
|
Пашырыць веды пра пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў. Выпрацоўваць уменні адрозніваць пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў
|
Вызначэнне ў словах гукаў, якія чаргуюцца ([1] практ. 112, 115, 116); падбор прыкладаў на пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў ([1] практ. 113, 114, 117)
|
[1] § 16, практ. 118
|
17
|
Арфаэпічныя нормы: вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных
|
1
|
Узнавіць і пашырыць веды пра арфаэпічныя нормы беларускай мовы, правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных гукаў. Удасканальваць уменні правільна вымаўляць галосныя і зычныя гукі, спалучэнні зычных гукаў. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад арфаэпічных норм
|
Вуснае паведамленне (з апорай на табліцу) аб правілах вымаўлення спалучэнняў зычных гукаў ([1] практ. 108); чытанне прыказак у адпаведнасці з нормамі літаратурнага вымаўлення ([1] практ. 109); групоўка слоў у адпаведнасці з характарам вымаўлення спалучэнняў зычных гукаў ([2] практ. 15); стварэнне тэксту-разважання аб прычынах парушэння арфаэпічных норм ([2] практ. 18); запіс слоў у транскрыпцыі ([2] практ. 19)
|
[2] § 4, практ. 17
|
18
|
Акцэнталагічныя нормы
|
1
|
Пашырыць веды пра акцэнталагічныя нормы. Удасканальваць уменні захоўваць акцэнталагічныя нормы, вымаўляць з захаваннем акцэнталагічных норм беларуска-рускія адпаведнікі, якія адрозніваюцца месцам націску. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад акцэнталагічных норм
|
Чытанне слоў з захаваннем акцэнталагічных норм ([2] практ. 20); запіс слоў рускай мовы па-беларуску, пастаноўка націску ([2] практ. 22); знаходжанне ў тэксце слоў з памылкамі, абумоўленымі няведаннем акцэнталагічных норм, выпраўленне памылак ([2] практ. 23); пастаноўка націску ў склонавых формах назоўнікаў ([2] практ. 25); вызначэнне тыпу, стылю тэксту, падбор загалоўка ([2] практ. 30)
|
[2] § 5, практ. 26
|
19
|
Стылістычныя магчымасці фанетыкі беларускай мовы
|
1
|
Сфарміраваць уяўленне пра сэнсава-стылістычныя магчымасці асанансу і алітарацыі, сувязь паміж гучаннем і лексічным значэннем некаторых слоў. Выпрацоўваць уменні вызначаць сэнсава-стылістычную ролю фанетычных сродкаў у мастацкіх тэкстах, карыстацца стылістычнымі магчымасцямі фанетыкі. Удасканальваць уменне рабіць фанетычны разбор слоў
|
Выяўленне сэнсава-стылістычных магчымасцей алітарацыі ([1] практ. 119); устанаўленне сувязі паміж гучаннем і лексічным значэннем слоў ([1] практ. 120, 121); вызначэнне ролі фанетычных сродкаў у мастацкіх тэкстах ([1] практ. 122); характарыстыка фанетычных асаблівасцей беларускай мовы (практ. 123, 124)
|
[1] § 17, практ. 125
|
20
|
Кантрольны дыктант
|
1
|
Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў
|
|
|
21
|
Прынцыпы беларускай арфаграфіі
|
1
|
Сфарміраваць уяўленне аб прынцыпах беларускай арфаграфіі, напісаннях, заснаваных на фанетычным і марфалагічным прынцыпах. Выпрацоўваць уменні адрозніваць напісанні, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах беларускай арфаграфіі
|
Падбор уласных прыкладаў напісанняў, заснаваных на фанетычным і марфалагічным прынцыпах арфаграфіі, з апорай на вучэбныя тэксты ([2] с. 29–30, 63); напісанне папераджальнага дыктанта, тлумачэнне напісанняў, заснаваных на марфалагічным прынцыпе арфаграфіі ([3] c. 71); напісанне тлумачальнага дыктанта, размежаванне напісанняў, заснаваных на фанетычным і марфалагічным прынцыпах арфаграфіі ([3] c. 77–78)
|
Падабраць для слоўнікавага дыктанта словы з напісаннямі, заснаванымі на фанетычным і марфалагічным прынцыпах
|
22
|
Арфаграфічныя нормы: напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных о, э, а
|
1
|
Пашырыць веды пра арфаграфічныя нормы, правапіс галосных о, э, а. Удасканальваць навыкі напісання галосных о, э, а ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі
|
Спісванне слоў, сказаў з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 31, 33); змена слоў, падбор да іх аднакаранёвых з чаргаваннямі [о] – [а], [э] – [а] ([2] практ. 32, 36); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 34); напісанне выбарачна-размеркавальнага дыктанта ([3] c. 56)
|
[2] § 6, практ. 35
|
23
|
Правапіс галосных е, ё, я
|
1
|
Пашырыць веды аб правапісе галосных галосных е, ё, я. Удасканальваць навыкі напісання галосных е, ё, я ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі
|
Спісванне слоў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 37, 39); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 38); змена слоў, падбор да іх аднакаранёвых, каб е, ё стаялі не пад націскам ([2] практ. 40); знаходжанне ў тэксце слоў, у якіх праяўляецца аканне і яканне ([2] практ. 42); напісанне тлумачальнага дыктанта ([3] c. 58)
|
[2] § 7, практ. 41
|
24
|
Правапіс галосных у складаных словах
|
1
|
Пашырыць веды аб правапісе галосных у складаных словах. Удасканальваць навыкі напісання галосных у складаных словах у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі
|
Утварэнне і запіс складаных слоў ([2] практ. 43); спісванне слоў, сказаў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 44, 45, 47); напісанне выбарачна-размеркавальнага дыктанта ([3] c. 59)
|
|
ІІ чвэрць (24 урокі)
|
25
|
Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
|
1
|
Пашырыць веды аб правапісе спалучэнняў галосных у запазычаных словах. Удасканальваць навыкі напісання спалучэнняў галосных у запазычаных словах у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі
|
Спісванне слоў, тэкстаў з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 48, 52 (І, ІІ)); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 49); падбор да слоў аднакаранёвых, каб націскныя галосныя стаялі не пад націскам ([2] практ. 50); выбарачнае спісванне слоў ([2] практ. 51); напісанне тлумачальнага дыктанта ([3] c. 61)
|
[2] § 9, практ. 52 (ІІІ)
|
26
27
|
Правапіс прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных
|
2
|
Пашырыць веды аб правапісе прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных. Удасканальваць навыкі напісання прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі
|
Выбарачнае спісванне слоў ([2] практ. 58); спісванне слоў з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 59); складанне сказаў з прапанаванымі парамі слоў ([2] практ. 60); напісанне папераджальнага дыктанта ([3] c. 63).
Спісванне слоў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 61, 65); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 62); выбар правільнага варыянта напісання слоў ([2] практ. 63); напісанне слоўнікавага дыктанта ([3] c. 63)
|
[2] § 11, скласці тэставыя заданні на тэму «Правапіс прыстаўных галосных», практ. 64
|
28
|
Правапіс у і ў
|
1
|
Пашырыць веды аб правапісе літар у і ў. Удасканальваць навыкі напісання літар у і ў у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі
|
Спісванне слоў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 66, 70); выбарачнае спісванне слоў ([2] практ. 67); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 69); напісанне папераджальнага дыктанта ([3] c. 65)
|
[2] § 12, практ. 68
|
29
|
Правапіс д і дз, т і ц
|
1
|
Пашырыць веды аб правапісе д і дз, т і ц. Удасканальваць навыкі напісання д і дз, т і ц у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі
|
Параўнанне вымаўлення слоў у беларускай і рускай мовах ([2] практ. 71); выбарачнае спісванне слоў ([2] практ. 72); спісванне сказаў з раскрыццём дужак ([2] практ. 73); пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую ([2] практ. 75); напісанне тлумачальнага дыктанта ([3] c. 66)
|
[2] § 13, практ. 74
|