Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»




старонка1/3
Дата канвертавання27.03.2016
Памер0.56 Mb.
  1   2   3
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»
10 клас устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання (павышаны ўзровень)

(105 гадзін на год, 3 гадзіны на тыдзень)


Вучэбныя дапаможнікі:

1. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 10 класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2009. – 256 с.

2. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 11 класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2010. – 256 с.

Дадатковая літаратура:

3. Беларуская мова : навучальныя і кантрольныя дыктанты і пераказы. 10–11 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2014. – 221 с.



4. Валочка, Г. М. Беларуская мова : тэставыя работы. 8–11 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко. – Мінск : Аверсэв, 2013. – 158 с.


ідата правядзення

урока

Тэма ўрока

Колькасць гадзін

Мэты вывучэння тэмы

Характарыстыка асноўных відаў і спосабаў дзейнасці
(з рэкамендаванымі практыкаваннямі)


Дамашняе заданне




1

2

3

4

5

6




І чвэрць (24 урокі)




Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства (1 гадзіна)




1

Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства

1

Пашырыць веды вучняў пра ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства. Сфарміраваць уяўленне пра грамадскую сутнасць мовы (мова – сродак зносін), моўныя патрэбы асобы і грамадства, ролю беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры. Удасканальваць уменні адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, весці дыялог у сітуацыі афіцыйных маўленчых зносін

Фармулёўка асноўных палажэнняў тэксту ([1] практ. 1); запіс пад дыктоўку выказванняў дзеячаў беларускай культуры пра ролю мовы ў жыцці чалавека і грамадства (рэкамендуецца выкарыстаць кнігу А. А. Каўруса «Слова наша роднае», 1986); тлумачэнне сэнсу прыказак «Выказанага слова да губы не вернеш», «Ласкавае слова што дзень ясны», «Рана загоіцца, а злое слова ніколі» і да т.п.; дэкламацыя вершаў пра беларускую мову ([1] практ. 2); дыспут на тэму «Якую мову называюць роднай?» (на аснове артыкула А. Я. Міхневіча «Родная мова» з энцыклапедыі «Беларуская мова», 1994, с. 458)

Пісьмовае выказванне на тэму «Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая!» (П. Панчанка)




Маўленне (6 гадзін, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)




2

Маўленне як працэс маўленчых зносін. Маўленчая сітуацыя і яе кампаненты

1

Сфарміраваць уяўленне пра маўленне як працэс маўленчых зносін, узаемасувязь мовы і маўлення. Узнавіць і сістэматызаваць веды пра маўленчую сітуацыю і яе кампаненты. Выпрацоўваць уменне даваць характарыстыку маўленчай сітуацыі

Пераказ вучэбнага тэксту ([1] практ. 3); вуснае паведамленне на тэму «Сітуацыя маўлення» з апорай на схему ([1] практ. 4); вызначэнне задач камунікацыі ў розных стылях маўлення ([1] практ. 5); характарыстыка маўленчай сітуацыі ([1] практ. 6 (І, ІІІ)); падрыхтоўка вусных выказванняў з улікам прапанаваных маўленчых сітуацый ([1] практ. 8)

[1] § 2, практ. 6 (ІІ)




3

Віды маўленчай дзейнасці: гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо

1

Пашырыць веды пра віды маўленчай дзейнасці (гаварэнне, слуханне, чытанне і пісьмо), іх ролю ў фарміраванні асобы. Удасканальваць уменні складаць план вучэбнага тэксту, вусна пераказваць тэкст, перакладаць тэкст з рускай мовы на беларускую

Гутарка на аснове зместу вучэбных тэкстаў ([1] практ. 15, 18); складанне плана вучэбнага тэксту, вусны пераказ тэксту ([1] практ. 17); тлумачэнне сэнсу прыказак аб правілах маўленчых паводзін ([1] практ. 19); пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую ([1] практ. 20)

[1] § 4, практ. 22




4

Формы маўленчай камунікацыі: вусная і пісьмовая

1

Пашырыць веды пра спецыфіку вуснага і пісьмовага маўлення. Замацаваць уменне выяўляць моўныя асаблівасці вуснага і пісьмовага маўлення. Удасканальваць уменні адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, перакладаць тэкст з рускай мовы на беларускую, ствараць уласныя выказванні з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі

Тлумачэнне сэнсу прыказак пра асаблівасці вуснага і пісьмовага маўлення ([1] практ. 9); пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую ([1] практ. 10); вызначэнне ролі жэстаў і мімікі ў вусным маўленні ([1] практ. 11); вусны пераказ вучэбнага тэксту ([1] практ. 13); вуснае паведамленне на прапанаваную тэму ([1] практ. 14)

[1] § 3, практ. 12




5

Формы маўленчай камунікацыі: дыялагічная і маналагічная

1

Пашырыць веды пра спецыфіку дыялагічнага і маналагічнага маўлення. Замацаваць уменне выяўляць моўныя асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення. Удасканальваць уменні выразна чытаць дыялогі і маналогі, ствараць уласныя выказванні з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі

Выразнае чытанне дыялогаў і маналогаў, характарыстыка маўленчых сітуацый ([1] практ. 23, 26); вызначэнне формаў маўленчай камунікацыі, якія выкарыстоўваюцца ў пэўных маўленчых сітуацыях ([1] практ. 27); стварэнне вуснага выказвання з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі ([1] практ. 28)

[1] § 5, практ. 25




6

Умовы паспяховых маўленчых зносін

1

Пашырыць веды пра ўмовы паспяховых маўленчых зносін, падагульніць і сістэматызаваць веды па раздзеле «Маўленне». Удасканальваць уменні даваць характарыстыку маўленчай сітуацыі, ствараць уласныя вусныя і пісьмовыя выказванні з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі

Тлумачэнне сэнсу прыказак аб умовах паспяховых маўленчых зносін ([1] практ. 16); стварэнне пісьмовага выказвання на тэму «Народная мудрасць аб правілах маўленчых паводзін»; стварэнне вуснага выказвання з улікам прапанаванай маўленчай сітуацыі ([1] практ. 7); падбор афарыстычных выказванняў на тэму «Маўленчыя зносіны», тлумачэнне іх сэнсу (рэкамендуецца выкарыстаць артыкул Н. Гаўрош, Н. Нямковіч «“А слова – сапраўды жывая рэч!” : думка, мова, слова ў беларускіх афарызмах», апублікаваны ў часопісе «Роднае слова», 2007, № 4); напісанне папераджальнага дыктанта ([3] c. 9–10)

Вусна адказаць на кантрольныя пытанні, выканаць кантрольныя заданні ([1] с. 21)




7

Пісьмовая творчая работа

1

Удасканальваць уменне падрабязна пераказваць тэкст з захаваннем яго жанрава-стылістычных і моўных асаблівасцей: раскрываць тэму і асноўную думку тэксту; паслядоўна перадаваць падзеі, логіку і кампазіцыю тэксту-арыгінала; выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з камунікатыўнай задачай

Падрабязны пераказ тэксту ([3] c. 134–135)




Тэкст (7 гадзін, з іх 1 гадзіна – на пісьмовую работу)




8

Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Прыметы тэксту: сэнсавая цэласнасць і тэматычнае адзінства

1

Пашырыць веды пра тэкст як адзінку мовы і маўлення, сэнсавую цэласнасць і тэматычнае адзінства тэксту. Удасканальваць уменні вызначаць тэму і асноўную думку тэксту, даваць загаловак, выдзяляць апорныя (ключавыя) словы, словазлучэнні і сказы

Вызначэнне лексічнага значэння слова тэкст у прапанаваных словазлучэннях ([1] практ. 29); вызначэнне тэмы і асноўнай думкі тэксту, выдзяленне апорных слоў ([1] практ. 30); вызначэнне прымет тэксту (сэнсавай цэласнасці, тэматычнага адзінства), падбор загалоўка ([1] практ. 31); напісанне тлумачальнага дыктанта ([3] c. 11–12)

[1] § 6, практ. 32




9

Прыметы тэксту: разгорнутасць

1

Сістэматызаваць веды пра разгорнутасць як прымету тэксту, падтэмы і мікратэмы, абзац і яго будову. Замацаваць уменні дзяліць тэкст на часткі (падтэмы і мікратэмы) і абзацы, складаць просты і складаны план тэксту

Характарыстыка будовы тэксту ([1] практ. 33); абгрунтаванне падзелу тэксту на абзацы, вызначэнне падтэм і мікратэм, складанне плана тэксту ([1] практ. 34); вызначэнне паслядоўнасці частак дэфармаванага тэксту ([1] практ. 35)

[1] § 7, пісьмовае выказванне на тэму «Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць» (А. Ставер), абгрунтаванне падзелу тэксту на абзацы




10

Прыметы тэксту: паслядоўнасць

1

Узнавіць і замацаваць веды пра паслядоўнасць як прымету тэксту, кампазіцыйную будову тэкстаў розных тыпаў. Замацаваць уменні абгрунтоўваць падзел тэксту на абзацы, аналізаваць будову тэкстаў розных тыпаў, складаць іх кампазіцыйныя схемы

Вызначэнне тыпу тэксту, складанне яго кампазіцыйнай схемы, абгрунтаванне падзелу тэксту на абзацы, складанне плана тэксту ([1] практ. 37); абгрунтаванне прыналежнасці тэксту да пэўнага тыпу ([1] практ. 40); узнаўленне прапушчанага фрагмента тэксту ([1] практ. 41)

[1] § 8, практ. 42




11

Прыметы тэксту: звязнасць

1

Сістэматызаваць веды пра звязнасць як прымету тэксту. Узнавіць веды пра віды і моўныя сродкі сувязі сказаў у тэксце. Замацаваць уменні вызначаць віды і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце, выяўляць прыметы тэксту

Вызначэнне відаў і моўных сродкаў сувязі сказаў у тэкстах ([1] практ. 43, 44, 46); напісанне каменціраванага дыктанта ([3] c. 12)

[1] § 9, практ. 45




12

Прыметы тэксту: завершанасць

1

Сістэматызаваць веды пра завершанасць як прымету тэксту. Удасканальваць уменні выяўляць прыметы тэксту, пісьмова пераказваць тэкст, ствараць яго працяг

Вызначэнне прымет тэкстаў (завершанасці / незавершанасці) ([1] практ. 47, 48); выяўленне прымет, уласцівых тэксту ([1] практ. 49); пісьмовы пераказ тэксту з дадатковым заданнем – стварэннем працягу тэксту ([3] c. 151–152)

Вусна адказаць на кантрольныя пытанні, выканаць кантрольныя заданні ([1] с. 40)




13

Апісанне, апавяданне, разважанне як тыпы маўлення

1

Падагульніць і сістэматызаваць веды пра апісанне, апавяданне, разважанне як тыпы маўлення, кампазіцыйную будову тэкстаў розных тыпаў. Удасканальваць уменні абгрунтоўваць прыналежнасць тэксту да пэўнага тыпу, падрабязна пераказваць тэкст

Абгрунтаванне прыналежнасці тэксту да пэўнага тыпу ([1] практ. 36, 38); пісьмовы падрабязны пераказ тэксту ([3] c. 128–129)

[1] Практ. 39




14

Пісьмовая творчая работа

1

Удасканальваць уменне ствараць пісьмовае выказванне на прапанаваную тэму: адбіраць неабходныя факты для раскрыцця аўтарскай задумы; падпарадкоўваць кампазіцыю тэксту адпаведнаму тыпу маўлення; працаваць над моўным афармленнем выказвання

Напісанне сачынення-разважання на тэму «Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш» (Я. Колас)




Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Культура маўлення
(25 гадзін, з іх 2 гадзіны – на пісьмовыя работы)





15

Гукавая абалонка слова

1

Узнавіць і падагульніць веды пра фанетычную сістэму беларускай мовы, класіфікацыю гукаў. Удасканальваць уменні выяўляць пэўныя гукі ў словах, рабіць фанетычны разбор слоў

Вызначэнне спосабаў абазначэння мяккасці зычных у словах ([1] практ. 98); вызначэнне ў тэксце слоў, у якіх літары е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі ([1] практ. 100); знаходжанне сярод прапанаваных пар слоў тых, якія адрозніваюцца паміж сабой асобнымі гукамі ([1] практ. 101); знаходжанне ў словах літар, якія абазначаюць парныя звонкія зычныя гукі ([1] практ. 103); вызначэнне слоў, у якіх усе зычныя гукі глухія, санорныя ([1] практ. 104, 105); знаходжанне ў тэксце слоў з няпарнымі цвёрдымі зычнымі ([1] практ. 106); фанетычны разбор слоў (парадак і ўзор фанетычнага разбору змешчаны на с. 248 [1])

[1] § 16, практ. 99, 102




16

Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў

1

Пашырыць веды пра пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў. Выпрацоўваць уменні адрозніваць пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў

Вызначэнне ў словах гукаў, якія чаргуюцца ([1] практ. 112, 115, 116); падбор прыкладаў на пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў ([1] практ. 113, 114, 117)

[1] § 16, практ. 118




17

Арфаэпічныя нормы: вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных

1

Узнавіць і пашырыць веды пра арфаэпічныя нормы беларускай мовы, правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных гукаў. Удасканальваць уменні правільна вымаўляць галосныя і зычныя гукі, спалучэнні зычных гукаў. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад арфаэпічных норм

Вуснае паведамленне (з апорай на табліцу) аб правілах вымаўлення спалучэнняў зычных гукаў ([1] практ. 108); чытанне прыказак у адпаведнасці з нормамі літаратурнага вымаўлення ([1] практ. 109); групоўка слоў у адпаведнасці з характарам вымаўлення спалучэнняў зычных гукаў ([2] практ. 15); стварэнне тэксту-разважання аб прычынах парушэння арфаэпічных норм ([2] практ. 18); запіс слоў у транскрыпцыі ([2] практ. 19)

[2] § 4, практ. 17




18

Акцэнталагічныя нормы

1

Пашырыць веды пра акцэнталагічныя нормы. Удасканальваць уменні захоўваць акцэнталагічныя нормы, вымаўляць з захаваннем акцэнталагічных норм беларуска-рускія адпаведнікі, якія адрозніваюцца месцам націску. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад акцэнталагічных норм

Чытанне слоў з захаваннем акцэнталагічных норм ([2] практ. 20); запіс слоў рускай мовы па-беларуску, пастаноўка націску ([2] практ. 22); знаходжанне ў тэксце слоў з памылкамі, абумоўленымі няведаннем акцэнталагічных норм, выпраўленне памылак ([2] практ. 23); пастаноўка націску ў склонавых формах назоўнікаў ([2] практ. 25); вызначэнне тыпу, стылю тэксту, падбор загалоўка ([2] практ. 30)

[2] § 5, практ. 26




19

Стылістычныя магчымасці фанетыкі беларускай мовы

1

Сфарміраваць уяўленне пра сэнсава-стылістычныя магчымасці асанансу і алітарацыі, сувязь паміж гучаннем і лексічным значэннем некаторых слоў. Выпрацоўваць уменні вызначаць сэнсава-стылістычную ролю фанетычных сродкаў у мастацкіх тэкстах, карыстацца стылістычнымі магчымасцямі фанетыкі. Удасканальваць уменне рабіць фанетычны разбор слоў

Выяўленне сэнсава-стылістычных магчымасцей алітарацыі ([1] практ. 119); устанаўленне сувязі паміж гучаннем і лексічным значэннем слоў ([1] практ. 120, 121); вызначэнне ролі фанетычных сродкаў у мастацкіх тэкстах ([1] практ. 122); характарыстыка фанетычных асаблівасцей беларускай мовы (практ. 123, 124)

[1] § 17, практ. 125




20

Кантрольны дыктант

1

Выявіць узровень сфарміраванасці арфаграфічных і пунктуацыйных уменняў і навыкаў










21

Прынцыпы беларускай арфаграфіі

1

Сфарміраваць уяўленне аб прынцыпах беларускай арфаграфіі, напісаннях, заснаваных на фанетычным і марфалагічным прынцыпах. Выпрацоўваць уменні адрозніваць напісанні, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах беларускай арфаграфіі

Падбор уласных прыкладаў напісанняў, заснаваных на фанетычным і марфалагічным прынцыпах арфаграфіі, з апорай на вучэбныя тэксты ([2] с. 29–30, 63); напісанне папераджальнага дыктанта, тлумачэнне напісанняў, заснаваных на марфалагічным прынцыпе арфаграфіі ([3] c. 71); напісанне тлумачальнага дыктанта, размежаванне напісанняў, заснаваных на фанетычным і марфалагічным прынцыпах арфаграфіі ([3] c. 77–78)

Падабраць для слоўнікавага дыктанта словы з напісаннямі, заснаванымі на фанетычным і марфалагічным прынцыпах




22

Арфаграфічныя нормы: напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе. Правапіс галосных о, э, а

1

Пашырыць веды пра арфаграфічныя нормы, правапіс галосных о, э, а. Удасканальваць навыкі напісання галосных о, э, а ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Спісванне слоў, сказаў з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 31, 33); змена слоў, падбор да іх аднакаранёвых з чаргаваннямі [о] – [а], [э] – [а] ([2] практ. 32, 36); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 34); напісанне выбарачна-размеркавальнага дыктанта ([3] c. 56)

[2] § 6, практ. 35




23

Правапіс галосных е, ё, я

1

Пашырыць веды аб правапісе галосных галосных е, ё, я. Удасканальваць навыкі напісання галосных е, ё, я ў адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Спісванне слоў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 37, 39); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 38); змена слоў, падбор да іх аднакаранёвых, каб е, ё стаялі не пад націскам ([2] практ. 40); знаходжанне ў тэксце слоў, у якіх праяўляецца аканне і яканне ([2] практ. 42); напісанне тлумачальнага дыктанта ([3] c. 58)

[2] § 7, практ. 41




24

Правапіс галосных у складаных словах

1

Пашырыць веды аб правапісе галосных у складаных словах. Удасканальваць навыкі напісання галосных у складаных словах у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Утварэнне і запіс складаных слоў ([2] практ. 43); спісванне слоў, сказаў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 44, 45, 47); напісанне выбарачна-размеркавальнага дыктанта ([3] c. 59)




ІІ чвэрць (24 урокі)




25

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

1

Пашырыць веды аб правапісе спалучэнняў галосных у запазычаных словах. Удасканальваць навыкі напісання спалучэнняў галосных у запазычаных словах у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Спісванне слоў, тэкстаў з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 48, 52 (І, ІІ)); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 49); падбор да слоў аднакаранёвых, каб націскныя галосныя стаялі не пад націскам ([2] практ. 50); выбарачнае спісванне слоў ([2] практ. 51); напісанне тлумачальнага дыктанта ([3] c. 61)

[2] § 9, практ. 52 (ІІІ)



26

27


Правапіс прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных

2

Пашырыць веды аб правапісе прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных. Удасканальваць навыкі напісання прыстаўных галосных, прыстаўных і ўстаўных зычных у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі

Выбарачнае спісванне слоў ([2] практ. 58); спісванне слоў з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 59); складанне сказаў з прапанаванымі парамі слоў ([2] практ. 60); напісанне папераджальнага дыктанта ([3] c. 63).

Спісванне слоў, тэксту з устаўкай прапушчаных літар ([2] практ. 61, 65); падбор беларускіх адпаведнікаў да слоў рускай мовы ([2] практ. 62); выбар правільнага варыянта напісання слоў ([2] практ. 63); напісанне слоўнікавага дыктанта ([3] c. 63)



[2] § 11, скласці тэставыя заданні на тэму «Правапіс прыстаўных галосных», практ. 64
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка