Прыходзьце, людзі добрыя, прыходзьце! Стукайце ў дзверы маёй хаты




Дата канвертавання29.06.2016
Памер7.56 Kb.

3

Прыходзьце, людзі добрыя, прыходзьце!

Стукайце ў дзверы маёй хаты.

Мацней, мацней стукайце,

Калі я не адразу пачую вас.

I я адчыняю вам,

3 радасцю адчыню вам.


Прыходзьце, мыслі добрыя, прыходзьце!

Стукайце ў мой мозг.

Не бойцеся зблудзіць у яго лабірынтах.

Для вас заўсёды знойдзецца ў ім

Утульная каморка.
Прыходзьце, пачуцці добрыя, прыходзьце!

Стукайце ў маё сэрца.

Я не пераблытаю стуку сэрца

3 вашым стукам.

Націскайце на ўсе яго клапаны.

I маё сэрца адкрыецца вам.


Стукайце,

Стукайце,

Стукайце!..

Пакуль я магу адчыніць вам...



1973


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка