Прыём заявак на ўдзел міжнародная Канферэнцыя




Дата канвертавання18.05.2016
Памер26.59 Kb.




ПРЫЁМ ЗАЯВАК НА ЎДЗЕЛ
Міжнародная Канферэнцыя

Беларусь і суседзі: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты”


Арганізаваная:

Інстытутам Грамадзянскай Прасторы і Публічнай Палітыкі Ўніверсітэту Лазарскага
ў супрацоўніцтве з:
Беларускім офісам Фонду Конрада Адэнаўэра,

Інстытутам Адкрытага Грамадства і Нацыянальным Фондам у падтрымку дэмакратыі
Снежань 9-11, 2011

Варшава, Польша

Апошні тэрмін падачы заявак: 13лістапада, 2011.

Універсітэт Лазарскага, адна з вядучых ВНУ Польшчы, абвяшчае прыём заявак на ўдзел у чацвертай міжнароднай канференцыі Беларусь і суседзі: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты, якая адбудзецца 9-11 снежня 2011 г. у Варшаве. Мэта канферэнцыі – разгляд пытанняў ўзаемадачыненняў Беларусі з суседзямі, уключаючы палітычныя і эканамічныя сувязі, культурныя стасункі, гістарычныя стэрэатыпы, а таксама ўзаемадзеянне паміж нацыянальнымі грамадамі, рэлігійнымі плынямі, культурай і няўрадавамі грамадскімі арганізацыямі, якія складаюць беларускую грамадзянскую супольнасць.


Прапануем высылаць заяўкі па наступных тэмах:

  • Як беларусы ўспрымаюць сваіх суседзяў: культурныя і гістарычныя стэрэатыпы

  • Разам альбо паасобку? Розныя падыходы да нацыянальнага будаўніцтва на тэрыторыі першай Рэчы Паспалітай у XX стагоддзі

  • Беларуская эканоміка ў рэгіянальным кантэксце: “зборачны цэх” альбо “Еўрапейская Паўночная Карэя»

  • Беларусь і суседзі: што не так?

  • Беларусь: ці ёсць шансы на еўрапеізацыю?

  • Беларусь як няўдольная дзяржава? Асаблівасці публічнай палітыкі і роля грамадзянскай супольнасці з рэгіянальнай перспектывы.


Працоўныя мовы: беларуская і ангельская
Прыём заявак:

Удзельнікам канферэнцыі прапануецца дасылаць заяўкі і тэзісы (максімум 250 словаў) на адрас: conference@civicspaceinstitute.org.pl


Крайні тэрмін прыняцця заявак: 13-га лістапада, 2011

Паведамленне аб выніках разгляду заявак: 20-га лістапада 2011.
Арганізацыйный камітэт:
Ежы Стэмпень, Дырэктар Інстытуту Грамадзянскай Прасторы і Публічнай Палітыкі, Універсітэт Лазарскага, Старшыня Канстытуцыйнага Трыбуналу Польшчы (2006-2008)

Алесь Лагвінец, дырэктар Цэнтру Беларускіх даследаванняў, Інстытут Грамадзянскай Прасторы і Публічнай Палітыкі, Універсітэт Лазарскага

Таццяна Чуліцкая, PhD-кандыдат, лектар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), даследчык Цэнтру Беларускіх даследванняў, Інстытут Грамадзянскай Прасторы і Публічнай Палітыкі, Універсітэт Лазарскага

Штэфан Малерыюс, Stephan Malerius, Head of the Belarus Country Office of the Konrad Adenauer Stiftung

Кацярына Радзько, менеджэр праэктаў, Belarus Country Office of the Konrad Adenauer Stiftung

Наталля Сліж, PhD, даследчык Цэнтру Беларускіх дасьледванняў, Інстытут Грамадзянскай Прасторы і Публічнай Палітыкі, Універсітэт Лазарскага

Анатоль Трафімчык, PhD, даследчык Цэнтру Беларускіх даследванняў, Інстытут Грамадзянскай Прасторы і Публічнай Палітыкі, Універсітэт Лазарскага

Анна Грудзінска, менеджэр праектаў, Інстытут Грамадзянскай Прасторы і Публічнай Палітыкі, Універсітэт Лазарскага
Умовы ўдзелу:

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на харчаванне і забяспечваюць візавую падтрымку, але не кампенсуюць выдаткі на пражыванне і праезд. У выключных абгрунтаваных выпадках магчыма кампенсацыя выдаткаў на пражыванне і праезд.



Кантактны адрас: conference@civicspaceinstitute.org.pl


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка