Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая




Дата канвертавання01.04.2016
Памер155.08 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 264


( 18 кастрычніка 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот.

У працы над выпускам браў удзел Андрэй Мялешка.


Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:

Сёньня прэзэнтацыя гарадзенскага нумару “ARCHE” 2

Перамога “Экскаватарнай рэканструкцыі” 2

Школа маладога журналіста: цяпер ня толькі для гарадзенцаў 2

Дзень памяці паўстанцаў 1863 года ў Сьвіслачы 2

Прынёманскі край на здымках у інтэрнэце 3

Канфэрэнцыя ў Інстытуце нямецкіх дасьледаваньняў 3

Спабор вучнёўскіх і студэнцкіх работ 3

Праграма для студэнтаў старэйшых курсаў ВНУ 4

Дадатковыя магчымасьці падрыхтоўкі лідэраў гурткоў 5

Беларуская школа лякальных лідэраў 5

Інфармацыйная сустрэча па школьных абменах 5

Спабор школьных і моладзевых праектаў 6

Праграма стажыровак у Кракаве 7

Стыпендыі імя сэнатара Фулбрайта 7

Спабор ад Хрысьціянскага Дзіцячага Фонда 8

Міжнародная канфэрэнцыя па моладзевым лідэрстве 8

Спабор для настаўнікаў 8

Стыпендыяльная праграма Alfred-Toepfer-Stipendien Стыпендыяльная праграма Alfred-Toepfer-Stipendien падтрымлівае актыўных і таленавітых студэнтаў, якія вывучаюць сацыяльна-грамадзкія дысцыпліны, мастацтва, архітэктуру, накірункі ў аграрнай і лясной гаспадарцы, якія па магчымасьці пераплятаюцца з эўрапейскім кантэкстам. 8

Сэмінар па міжкультурным навучаньні 9

Міжнародная праграма па працы ў сацыяльнай сфэры 9




Падзеі:

уверх

Сёньня прэзэнтацыя гарадзенскага нумару “ARCHE”


Сёньня ладзіцца прэзэнтацыя гарадзенскага нумару часопіса “ARCHE”. Тэма нумару: “Як разбуралі Гародню.”

У прэзэнтацыі возьмуць удзел рэдактар часопіса В.Булгакаў, рэдактар газэты “Наша Ніва” А.Скурко, гарадзенскія і менскія аўтары “ARCHE” і “Нашай Нівы”. Будзе працаваць выстава беларускіх кніжак.

Прэзэнтацыя мае адбыцца ў памяшканьні Таварыства беларускай школы па адрасе: вуліца Будзёнага 48а. Пачатак у 18.30.

уверх

Перамога “Экскаватарнай рэканструкцыі”


Віншуем Дзьмітрыя Вінчэўскага, старшыню гарадзенскага аддзяленьня грамадзкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” з перамогай у спаборы фотаздымкаў «Беларусь, якую мы заўтра не ўбачым»!

Дзмітрый Вінчэўскі з фотаздымкам «Экскаватарная рэканструкцыя» падзяліў першае месца з Андрэем Елісеевым (фотаздымак “З карчмы”). Спабор, зладжаны Беларускай асацыяцыяй журналістаў, ладзіўся ў межах медыя-кампаніі “Журналісты за гістарычную спадчыну”.



уверх

Школа маладога журналіста: цяпер ня толькі для гарадзенцаў


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае да ўдзелу ў завочным праекце “ШМЖ-11”.

У межах праекту Вас чакаюць сустрэчы з вядомымі журналістамі, знаёмства з працай рэдакцыяў гарадзенскіх сродкаў масавай інфармацыі і асновамі інтэрнэт- і радыё- журналістыкі.

Запрашаем да ўдзелу ў праекце юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 16 да 25 год. Прыярытэт будзе аддавацца жыхарам Гарадзенскай вобласьці.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 1 лістапада.

Дадатковая інфармацыя - па тэлефонах 75-71-72; 7843221, 1068594.

уверх


Дзень памяці паўстанцаў 1863 года ў Сьвіслачы


27 кастрычніка ў Сьвіслачы (Гарадзенская вобласьць) ладзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці паўстанцаў 1863 года.

У праграме Дня памяці: малебен ў мясцовым касьцёле, урачыстае ўскладаньне кветак да помнікаў героям паўстаньня Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведванне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх, канцэрт.

Удзел у мерапрыемстве возьмуць грамадзкія дзеячы і палітыкі, у прыватнасьці лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч і кіраўнік БСДГ Станіслаў Шушкевіч.

Усім ахвотным узяць удзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 года зьвяртацца на эл.адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com .



уверх


Прынёманскі край на здымках у інтэрнэце


Вэб-пляцоўка, прысьвечаная здымкам Прынёманскага краю зьявілася ў сеціве на мінулым тыдні.

Ужо цяпер па адрасе http://zdymki.com/ можна знайсьці маляўнічыя краявіды, здымкі вядомых асобаў, фота з розных вандровак па Гарадзенчыне і Панямоньні.

Як кажа адзін з заснавальнікаў гэтай фота-галерэі Ўладзімір Каўшовік: “Гэта толькі пачатак, галерэя будзе папаўняцца амаль кожны тыдзень новымі фотаздымкамі”.

Андрэй Мялешка



Абвесткі:



Канфэрэнцыя ў Інстытуце нямецкіх дасьледаваньняў


10 лістапада ў Менску Інстытут нямецкіх дасьледаваньняў ладзіць канфэрэнцыю “Сыстэмы адукацыі ў параўнаньні: традыцыі і перамены ў Германіі і Беларусі”.

У межах канфэрэнцыі плянуецца секцыя па нефармальнай адукацыі.

Асноўная катэгорыя ўдзельнікаў – выкладчыкі вышэйшай школы, спецыялісты па міжнародных сувязях, прадстаўнікі навуковага асяроддзя, фондаў Нямеччыны, нямецкія выкладчыкі беларускіх ВНУ.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел - да 30 кастрычніка.

Колькасьць месцаў вельмі абмежаваная.

Анкета ўдзельніка – у дадатку да “Кронікі”.



уверх

Спабор вучнёўскіх і студэнцкіх работ


У гонар 450-годдзя Льва Сапегі з мэтай пошуку і падтрымкі маладых талентаў (будучых дасьледчыкаў, палітыкаў, журналістаў, якія выказваюць сьвежыя незалежныя погляды і думкі, шануюць дэмакратычныя каштоўнасьці) ладзіцца спабор вучнёўскіх і студэнцкіх работ.

Накірункі ведаў:



Гісторыя, літаратура, юрыспрудэнцыя, гісторыя права, журналістыка, дыпляматыя, паліталёгія, эканоміка (эканамічная гісторыя). Гэта могуць быць гістарычныя рэтраспектывы, значныя праблемы сучаснага жыцьця Беларусі (стасункі Ўсход-Захад, шматаблічнасьць груп інтарэсаў у краіне, міжрэлігійныя адносіны і да т.п.)

Вітаюцца працы, што адлюстроўваюць сучасны стан ведаў прадмета і дэкляраванай тэмы. Знаёмства ўдзельнікаў спабору з новымі дасьледчыцкімі падыходамі, навуковай метадалёгіяй, увага да міжнароднага кантэксту закранутай праблематыкі толькі ўпрыгожаць працы. Але паколькі спабор – вучнёўскі, больш істотна – аўтарскае разуменьне тэмы. Яно дазваляе пазьбегнуць сьляпых паўтораў уяўна правільных тлумачэньняў гістарычных фактаў і сучасных праблем.

Аб’ём тэкстаў – да 20,000 знакаў (пажадана ў rtf/doc файлах).

Мова работ – беларуская, руская.

Лепшыя творы (2-5 у кожнай дысцыпліне) адбіраюцца для прэзентацыі падчас фіналу (выступ аўтара 2-3 хвіліны). Пераможцы атрымаюць значныя ўзнагароды, а работы будуць надрукаваныя ў перыёдыцы і зборніку. Выкладчык/куратар пераможцы таксама заахвочваецца ўзнагародай.

Апошні тэрмін падачы работ – да 25 сьнежня.

Работы накіроўваць па адрасе: ул.Якуба Коласа 25/1, кв.1, Мінск Беларусь 220013 альбо на эл.пошту: p_university@open.by , info@belpa.org .

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аргкамітэце спабору па тэл. 778-18-68, 292-57-51 (Аляксей Хадыка).



уверх

Праграма для студэнтаў старэйшых курсаў ВНУ


Грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” у межах праграмы Малых Грантаў Прадстаўніцтва Сусьветнага Банку ў Беларусі абвяшчае спабор на ўдзел у праекце «Дорогу осилит идущий».

Мэта праекта:

прадастаўленьне моладзі магчымасьці для атрыманьня ведаў і ўменьняў, неабходных для прафэсыйнага самавызначэньня і прафэсыйнай самарэалізацыі, а таксама пабудовы пасьпяховай прафэсыйнай кар’еры.

Задача спабора:

- стварэньне групы ініцыятыўных, зацікаўленых у пабудове прафэсыйнай кар’еры студэнтаў старэйшых курсаў ВНУ Беларусі.

Пераможцы спабору атрымаюць магчымасьць:

-узяць удзел у адной з інфармацыйна-асьветніцкіх праграм, накіраваных на фармаваньне навыкаў пабудовы і кіраваньня кар’ерай.

-распрацаваць і рэалізаваць асабістыя праекты, накіраваныя на падтрымку кар’ернага росту студэнцкай моладзі свайго ВНУ.

Даты правядзеньня праграм: 8-9 лістапада (у Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсітэце), 16-18 лістапада ( у Расійскім дзяржаўным сацыяльным унівэрсітэце).

Удзел у праекце фінансуецца арганізатарамі.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў:



  • навучаньне на старэйшых курсах (З-5) ВНУ Беларусі

  • актыўны ўдзел у студэнцкім жыцьці

  • жаданьне і магчымасьць актыўна ўдзельнічаць у распаўсюдзе зьмястоўных вынікаў праекта сярод моладзі.

Анкету-заяўку неабходна даслаць на эл.адрас: center_post@tut.by (з пазначэньнем даты правядзеньня праграмы).

Апошні тэрмін дасланьня заяўкі – да 5 лістапада.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ў ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”: Тел./факс: +375 17 298 16 59, E-mail: center_post@tut.by . Кантактная асоба: Марына Бараноўская (672-32-70), Вольга Саевец(850-98-99).

уверх

Дадатковыя магчымасьці падрыхтоўкі лідэраў гурткоў


Рэсурсная праграма навучальных гурткоў ладзіць спабор заявак на арганізацыю дадатковых сэмінараў па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў.

Рэсурсная праграма мае магчымасьць аплаціць арганізацыйныя выдаткі, а таксама двухдзённую працу 2 трэнераў з ліку сябраў арганізацыі-заяўніцы (магчымы удзел спэцыялістаў Рэсурснай праграмы).

Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада.

У заяўцы мусяць быць пазначаныя:



- арганізацыя

-мэтавая група

-мэта правядзеньня сэмінара

-месца правядзеньня сэмінара

-трэнеры

-прыкладныя выдаткі

Заяўкі дасылайце на эл.адрас: hurtki.team@gmail.com



уверх

Беларуская школа лякальных лідэраў


Прымаюцца заяўкі на ўдзел у “Беларускай школе лякальных лідэраў” - праекце, прызначаным для асобаў, уключаных у грамадзкую дзейнасьць у Беларусі.

Заняткі маюць адбыцца ў Варшаве з 11 да 17 сьнежня.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на вэб-пляцоўцы www.szkola-liderow.pl .



Паводле рассылкі ЗБС

уверх

Інфармацыйная сустрэча па школьных абменах


1 сьнежня ў Менскім Міжнародным Адукацыйным цэнтры ладзіцца дзень інфармацыі аб праграме Europeans for Peace фонда “Памяць, адказнасьць і будучыня”.

Праграма Europeans for Peace падтрымлівае міжнародныя абмены паміж школамі і моладзевымі арганізацыямі Германіі, Цэнтральнай, Усходняй, Паўднёва-Усходняй Эўропы і Ізраіля і накіравана да моладзі 14-21 года.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя арганізацыі і школы з Беларусі.

Асноўная ўвага на сустрэчы будзе нададзена кансультаваньню па пытаньнях абменаў у межах тэмы праекта і патрабаваньнях да заяўкі на грант. Ёсьць магчымасьць індывідуальнай кансультацыі.

Працоўная мова сустрэчы – нямецказ з перакладам на расейскую.

Пра ўдзел у сустрэчы неабходна паведаміць да 17 лістапада на тэлефон: +49 (0)30 3151 7477, факс +49 (0)30 3151 7471 (Бэрлін) альбо эл. адрас duerr@europeans-for-peace.de

Больш падрабязная інфармацыя пра спабор праектаў у межах праграмы – у абвестцы ніжэй.

Інфармацыя пра праграму Europeans for Peace разьмешчаная на вэб-пляцоўцы



www.europeans-for-peace.de
уверх

Спабор школьных і моладзевых праектаў


Нямецкім фондам «Памяць і будучыня» абвешчаны чарговы спабор школьных і моладзевых праектаў “Эўрапейцы за мір”. У спаборы могуць браць удзел сумесныя праекты, распрацаваныя ў межах партнэрскіх кантактаў паміж школамі і моладзевымі групамі з Германіі, краінаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы і Ізраіля. Дапушчальны ўзрост удзельнікаў – ад 14 да 21 года.

Цэнтральная тэма 2008 года: «Паходжаньне і разнастайнасьць. Адкуль мы? – Куды мы ідзем?». У цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца лёсы людзей, у жыцьці якіх важную ролю адыгралі ўцёкі з месцаў сталага пражываньня, выгнаньне і эміграцыя, а таксама сучасныя формы і наступствы міграцыі.

Важнай умовай удзелу ў спаборы з'яўляецца самастойная праца школьнікаў і моладзі над праектам – ад распрацоўкі і пастаноўкі пытаньняў да арганізацыі і правядзеньня сустрэч. Вынікі сумеснай дзейнасьці мусяць быць прадстаўленыя ў абедзвюх краінах-удзельніцах праекту.

Удзел у спаборы ўключае наступныя этапы:


– пошук патэнцыйных партнэраў і папярэдняе ўзгадненьне тэмы праекту;
– наркіраваньне ў адрас арганізатараў канцэпцыі праекту з
 указаньнем дадзеных аб партнэрскіх калектывах і пералікам ключавых пытаньняў;
– адбор лепшых канцэпцый кампетэнтным журы, запрашэньне адпаведных калектываў да
 афармленьня афіцыйнай заяўкі і ўдзелу ў падрыхтоўчым сэмінары;
– правядзеньне падрыхтоўчага сэмінара з
 мэтай абмену досьведам і атрыманьня кансультацый па афармленьні заяўкі на ўдзел у спаборы;
– накіраваньне афіцыйнай заяўкі на
 ўдзел у спаборы;
– прыняцьцё рашэньня аб
 падтрымцы праекту;
– рэалізацыя праекту падчас адной або
 дзьвюх сустрэч удзельнікаў;
– накіраваньне справаздач аб
 выніках рэалізацыі праекту;
– узнагароджаньне аўтараў 10 лепшых праектаў.


Апошні тэрмін падачы праектаў – 31 сакавіка 2008 году.

Падчас падрыхтоўкі і рэалізацыі праектаў іх удзельнікі могуць атрымаць кансультацыю па ўсіх пытаньнях у арганізатараў па адрасе:



Programmkoordination MitOst e.V.

«Europeans for Peace»

Schillerstrasse 57

D-10627 Berlin

Тэл.:+ 49 (0)30 31 51 7477, Факс:+ 49 (0)30 31 547471

Неабходныя фармуляры і ўзоры дакумэнтаў для афармленьня праектаў знаходзяцца на вэб-пляцоўцы http://www.europeans-for-peace.de.



Праграма стажыровак у Кракаве


Актывісты грамадзкага руху з Беларусі могуць узяць удзел у стажыроўках у Кракаве.

Удзельнікі стажыроўкі атрымаюць магчымасьць пазнаёміцца з функцыянаваньнем грамадзкага сэктару ў суседняй краіне, наведаць тамтэйшыя НГА, даведацца пра магчымасьць рэалізацыі міжнародных праектаў і г.д.

Найбліжэйшыя тэрміны стажыровак:

5-28 лістапада, 26 лістапада-20 сьнежня, 7-31 студзеня.

Форму заяўкі, а таксама дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатаркі праграмы Паўліны Гас па адрасе p.gas@iss.krakow.pl

уверх



Не спазьніся!

уверх

Стыпендыі імя сэнатара Фулбрайта


Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага спабору на атрыманьне стыпендыі імя сэнатара Фулбрайта на 2008-2009 навучальны год.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць у ВНУ і займаюцца навукова-дасьледніцкай дзейнасьцю, маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Валоданьне ангельскай мовай абавязковае.

Апошні тэрмін падачы заявак – 16 лістапада.

Падрабязную інфармацыю аб праграме і блянк анкеты можна атрымаць на вэб-пляцоўцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь: http://minsk.usembassy.gov.

З пытаньнямі зьвяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША: вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030, тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84.

Паводле рассылкі belngo.info



уверх

Спабор ад Хрысьціянскага Дзіцячага Фонда


Прадстаўніцтва  «Christian Children’s   Fund, Inc.» (ЗША) у Рэспубліцы Беларусь абвяшчае спабор на атрыманьне мэтавага фінансаваньня для рэалізацыі інавацыйных праектаў у галіне абароны дзяцінства і прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва.

Мэтавая група праектаў: дзеці і сем’і групы рызыкі, дзеці-сіроты, выхаванцы інтэрнатаў, дзеці з абмежаванымі магчымасьцямі, бацькі групы рызыкі.

Больш падрабязная інфармацыя аб спаборы – ў дадатку да “Кронікі” ад 18.10.2007

уверх

Міжнародная канфэрэнцыя па моладзевым лідэрстве


6 – 11 сьнежня ў Празе ладзіцца 15-ая Міжнародная канфэрэнцыя па моладзевым лідэрстве.

Канфэрэнцыя ёсьць моладзевым форумам па пытаньнях сусьветнай палітыкі, міжнародных адносін і міжнароднага права. Плянуецца абмен думкамі па глябальных пытаньнях.

Тэрмін падачы заяваў – да 15 сьнежня.

Больш падрабязная інфармацыя аб магчымасьцях удзелу разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ .


уверх

Спабор для настаўнікаў


Абвешчаны грамадзкі спабор адукацыйных матэрыялаў “Ноўтбук для актыўнага настаўніка”.

Мэта спабору - стварэньне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў

разьвіцьцёвай пэдагогікі, іх папулярызацыя і стварэньне ўмоваў для доступу да іх шырокаму колу пэдагогаў.

Для ўдзелу ў спаборы неабходна даслаць свае матэрыялы, далучыўшы ліст з абгрунтаваньнем таго, як удзельнік плянуе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасьці.

Матэрыялы прымаюцца ў электроннай форме на эл.пошту: info@nastaunik.info з пазнакай “конкурс матэрыялаў”.

Апошні тэрмін падчы матэрыялаў – да 18 сьнежня.

Больш падрабязная інфармацыя пра спабор разьмешчаная на вэб-пляцоўцы http://www.nastaunik.info/info/contest_prog_supp/ .

уверх

Стыпендыяльная праграма Alfred-Toepfer-Stipendien Стыпендыяльная праграма Alfred-Toepfer-Stipendien падтрымлівае актыўных і таленавітых студэнтаў, якія вывучаюць сацыяльна-грамадзкія дысцыпліны, мастацтва, архітэктуру, накірункі ў аграрнай і лясной гаспадарцы, якія па магчымасьці пераплятаюцца з эўрапейскім кантэкстам.


Штомесячная стыпендыя складае 920 эўра і разьлічаная на 1 год падтрымкі студэнта.

Апошні тэрмін падачы аплікацыяў – 30 лістапада.

Падрабязнае апісаньне праграмы і фармуляры для падачы заяўкі – на вэб-пляцоўцы фонда http://www.toepfer-fvs.de .

Паводле adukacyja.info



уверх

Сэмінар па міжкультурным навучаньні


28-29 лістапада ў Будапэшце ладзіцца сэмінар на тэму “Роля міжкультурнага навучаньня ў працы эўрапейскай моладзі.”

Мэтай сэмінара ёсьць арганізацыя дыскусій па тэорыі і практыцы міжкультурнага навучаньня, ягоным месцы ў моладзевай палітыцы.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел - 20 лістапада.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўках: http://alldifferent-allequal.info/ , http://www.coe.int/youth альбо ў арганізатараў: e-mail: zsuzsanna.molnar@coe.int .



Падрыхтавала Аліна Новік
уверх

Міжнародная праграма па працы ў сацыяльнай сфэры


Асацыяцыя па працы з моладдзю абвяшчае Міжнародную навучальную праграму для спецыялістаў па працы з моладдзю і ў сацыяльнай сферы.

Праграма разьлічаная на 8 тыдняў у перыяд з верасьня па кастрычнік 2008 года. Праграма прадугледжвае тэматычныя дыскусіі, наведваньні і практычную працу ў ФРГ у розных сфэрах: праца з дзецьмі і моладдзю, дапамога ў выхаваньні, дапамога ў складаных сацыяльных і асабовых сытуацыях; праца з маладымі правапарушальнікамі; з дзецьмі-інвалідамі і г.д.

Умовы ўдзелу ў спаборы:

-сацыяльна-педагагічная дзейнасьць ня меньш за год

-узрост ад 25 да 45 год

- валоданьне нямецкай мовай для ўдзелу ў сэмінарах і дыскусіях.

Ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца ў пісьмовай форме ў Амбасаду ФРГ ў Менску, аддзел культуры, па адрасе: вул. Захарава, 26, 220034, Менск. Тэл.: 217 59 00; факс: 294 85 52; е-mail: info@mins.diplo.de



Апошні тэрмін – 30 сьнежня.

Паводле рассылкі БАСР
уверх




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка