Прэс-рэліз Выстаўка Паўстанне 1863-1864 гг у гравюрах французскага часопіса




Дата канвертавання23.03.2016
Памер21.44 Kb.

Государственное историко-культурное учреждение « Гомельский дворцово-парковый ансамбль »






Прэс-рэліз

Выстаўка

"Паўстанне 1863-1864 гг. у гравюрах французскага часопіса

""Le Monde illustre"

(з фондаў Нацыянальянага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь)

Арганізатары: дзяржаўная гісторыка-культурная установа "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" генеральны дырэктар установы – А.А. Гарбачоў; дырэктар музея ўстановы – А.В. Торапава;

Дзелавы партнёр: ГАГА «Румянцевское общество»

Информационные партнёры: телерадыекампанія «Гомель»; радые «Гомель FM»; Першы гарадскі тэлеканал; канал «Культура» Беларускага радые 91,5 FM; Гомельскае гарадское радые 107,4 FM; газета «Гомельская праўда»; газета «Гомельские ведомости»; газета «Вечерний Гомель»; инфармацыйны партал vgomele.by

Месца і час правядзення: паўдневая галерэя палаца Румянцавых и Паскевічаў; 11.00–19.00; субота, нядзеля 10.00 – 18.00. Выхадны – панядзелак

Дата адкрыцця выстаўкі: 5 ліпеня 2013 г., 16.00
У мінулым ёсць падзеі, якія застаюцца цікавымі і актуальнымі для грамадства доўгія гады. Яны вымушаюць пастаянна звяртацца да тэмы, нанова яе пераасэнсоўваць. Да ліку такіх падзей адносіцца паўстанне 1863—1864 гг. на частцы зямель колішняй Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага – тэрыторыях сучасных Беларусі, Літвы і Польшчы, Украіны. Падзеі 1863 – 1864 гг. на Беларусі значна паўплывалі на ход гісторыі ўсёй краіны, змяніўшы лёсы тысяч яе жыхароў, надаўшы штуршок развіццю беларускага нацыянальнага руху. Яны спрыялі ажыўленню грамадска-палітычных сіл, рэвалюцыйнага руху ва ўсёй Еўропе, Расіі. Выданне “Le Monde illustrè” ( з фр. “Свет ілюстраваны” ) – ілюстраваны часопіс, выходзіў штотыдзень ва Францыі ў перыяд з 1857 г. па 1956 г.,

Гэта адно з самых аўтэрытэтных перыядычных выданняў, прысвечаных грамадскім і палітычным тэмам. На яго старонках артыкулы багата суправаджаліся візуальным шэрагам. Да 1880-х гг. тэхнічныя асаблівасці друкарскага абсталявання не дазвалялі масава тыражыраваць фотаздымкі,

На прадстаўленых выявах вачыма еўрапейцаў можна ўбачыць падзеі 1863-1864 гг., што адбываліся на землях сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы. Гравюры выраблялі на падставе рэальных фотаздымкаў з месцаў падзей, замалёвак альбо апісанняў карэспандэнтаў-відавочцаў. Узгадваюцца імёны карэспандэнтаў – М.Каралі, М.Агюст Аклер, Каплінскі, Багуслаў. Яны суправаджалі невялікія паведамленні ў хроніцы, і нярэдка былі больш інфарматыўнымі і яскравымі, чым самі артыкулы.

На пррадстаўленных выявах можна ўбычыць батальныя сцэны, замалеўкі з паўсядзеннага жыцця варагуючых бакоў, драматычныя эпізоды заканчэння паўстання...



Контактные телефоны: (0232) 74-19-11, 70-33-46

E-mail: ansambl.rp@mail.ru www.palacegomel.by


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка