Прэс-рэліз Персанальная выстава мастака В. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам»




Дата канвертавання15.05.2016
Памер19.5 Kb.

Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова « Гомельскі палацава-паркавы ансамбль »





Прэс-рэліз

Персанальная выстава мастака В. П. Савіча

«Размова з уласным ценем або гульня з колерам»
Арганізатары: дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”, генеральны дырэктар – А.В. Госцеў; дырэктар музея ўстановы – А.В. Торапава

Дзелавы партнёр: ГАГА «Румянцаўскае таварыства»

Інфармацыйныя партнёры: тэлерадыёкампанія «Гомель»; радыё «Гомель FM»; Першы гарадскі тэлеканал; канал «Культура» Беларускага радыё 91,5 FM; Гомельскае гарадское радыё 107,4 FM; газета «Гомельская праўда»; газета «Гомельскія ведамасці»; газета «Вячэрні Гомель»; інфармацыйны партал vgomele.by; інфармацыйны партал relax.by, рэкламна-інфармацыйны партал «Мая рэклама»

Месца і час правядзення: цэнтральная частка палаца Румянцавых і Паскевічаў; 11.00–19.00; субота, нядзеля 10.00 – 18.00. Выхадны – панядзелак

Дата і месца адкрыцця: 14 сакавіка 2014 г., 16.00
Інфармацыя аб выставе:

Чалавек года ў Беларусі, чалавек года па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы, прафесар, ганаровы член Расійскай Акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі... Выставы ў Вялікабрытаніі, Германіі, Швецыі, Францыі, Швейцарыі, Бельгіі, Грэцыі, Італіі, Фінляндыі, Чарнагорыі, Расіі... Уладзімір Пятровіч Савіч адносіцца да рэдкіх мастакоў, якія ніколі не спыняюцца на дасягнутым, якімі б уражваючымі ні былі дасягненні, ніколі не шукаюць спакою ў творчасці. Магчыма, менавіта таму яго творы заўсёды застаюцца актуальнымі і запатрабаванымі. Бо кожная карціна – гэта, па сутнасці, дыялог мастака з гледачом, і ў выпадку з Уладзімірам Савічам гэты дыялог настолькі захоплівае гледача-«суразмоўцу», што ў яго ледзь ці атрымаецца адназначна ахарактарызаваць працы мастака. Якія яны – традыцыйныя альбо ўльтрасучасныя? Чаго ў іх больш – гісторыі ці міфа?

На гэтыя пытанні гледачу трэба будзе адказаць самому, і ў кожнага будзе свой, правільны адказ, таму што творы Уладзіміра Савіча прымушаюць задумвацца, шукаць, выступаць суаўтарам кожнай гісторыі, якую аўтар распавёў у фарбах. Вобразы, створаныя мастаком, рухомыя і дынамічныя, як і яркія колеры, якія змяняюць адзін аднаго з імклівасцю эмоцый і ўражанняў; палотны расчыняюцца перад гледачом, як дзверы, якія запрашаюць увайсці і стаць часткай твора. Прыходзьце і пераканайцеся ў гэтым самі!

Запрашаем усіх на нашу выставу!


Кантактныя тэлефоны: (0232) 74-53-65, 74-19-11, 74-18-54

E-mail: ansambl.rp@mail.ru www.palacegomel.by


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка