Прэс-рэліз 28 лютага 2014 г а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа нан беларусі




Дата канвертавання27.03.2016
Памер15.1 Kb.


ПРЭС-РЭЛІЗ
28 лютага 2014 г. а 15-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, чытальная зала рэдкіх кніг и рукапісаў, пакой 601) адбудзецца міжнародны семінар-дыялог “Вывучэнне культурнай спадчыны татараў Беларусі”. Ён адкрывае шэраг мерапрыемставаў, прысвечаных памяці Ібрагіма Канапацкага (28.02.1949 – 09.09.2005) – навукоўца, выдатнага грамадскага дзеяча, намесніка старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання татараў “Зікр уль-Кітаб” (“Памяць і кніга”), кандыдата гістарычных навук, дацэнта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Да імпрэзы супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў арганізавана выстаўка “Вучоны, грамадскі і рэлігійны дзеяч”, якая адлюстроўвае сферу навуковых і грамадскіх інтарэсаў Ібрагіма Канапацкага, якому сёння споўнілася б 65 гадоў. На ёй прадстаўлены рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст. з фондаў ЦНБ НАН Беларусі, даследаванні айчынных і замежных навукоўцаў пра татарскую кніжнасць. Асобны раздзел прысвечаны працам Ібрагіма Канапацкага 1980–2005 гг. і публікацыям пра яго жыццё і дзейнасць.

На выстаўцы – кнігі па гісторыі і культуры татараў Беларусі, артыкулы ў навуковых зборніках і перыядычных выданнях, матэрыялы шматлікіх навуковых канферэнцый, ініцыятарам і удзельнікам якіх быў І. Канапацкі.

Дарчыя надпісы розных аўтараў на кнігах з яго асабістай бібліятэкі, апавядаюць пра сяброўскія сувязі жыццярадаснага, харызматычнага чалавека, які ўвасобіў лепшыя рысы беларускіх татараў.

На мерапрыемства, арганізаванае бібліятэкай сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, запрошаны супрацоўнікі замежных пасольстваў у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі розных канфесій, нацыянальных меншасцей Беларусі, а таксама айчынныя і замежныя навукоўцы, сябры і землякі і родныя Ібрагіма Канапацкага.

Кантактныя асобы:

+ 375 17 284 10 12, + 375 17 284 10 13 Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі

+ 375 17 200 63 78 Аляксандр Гарадэцкі, каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка