Прэс-рэліз 19 студзеня 2015 г. 24 студзеня – XVIII з'езд апб




Дата канвертавання27.03.2016
Памер18.73 Kb.



ПРЭС-РЭЛІЗ

19 студзеня 2015 г.


24 студзеня – XVIII З'езд АПБ
24 студзеня пройдзе штогадовы З’езд АПБ. Распавесці пра працу ў 2014 і абмеркаваць планы на будучыню сябры арганізацыі збяруцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Рау (IBB). Уваход – вольны.

Пачатак З’езда прызначаны на 11 гадзін, але насамрэч праграма пачнецца з 9 гадзін. Раніцай можна будзе пазнаёміцца са стэндамі АПБ, прыняць удзел у майстар-класах і вырабіць птушку з воўны або зрабіць птушку-флікер. Таксама З’езд – добрая магчымасць аплаціць сяброўскі ўзнос АПБ на месцы (трэба мець з сабой пашпарт). Традыцыйна будзе працаваць “Птушыная пошта”, дзе кожны жадаючы можа даслаць сябрам паштоўку з выявамі птушак. Некалькі пляцовак запланавана і для дзяцей (экалагічныя гульні і выраб кармушак).

У канферэнц-залі напярэдадні адкрыцця З’езду будуць працаваць фотавыставы, прысвечаныя кажанам і заказніку “Лябяжы”. Таксама можна пазнаёміцца з найлепшымі працамі ўдзельнікаў конкурсу “Зязюля – птушка 2014 года” і выставай выданняў АПБ.

У праграме З’езда – выбары Птушкі года 2016. Пасля абеду запланавана некалькі цікавых дакладаў: пра вушатую саву – птушку 2015 года, фотапасткі ў Белавежскай пушчы, спадарожнікавае сачэнне за зязюлямі. Таксама будзе прэзентавана адметная праца Слуцкага раённага аддзялення АПБ. Напрыканцы гасцей чакае агляд ад нашых валанцёраў: людзі АПБ – хто яны?

На З’ездзе свае ўзнагароды атрымаюць пераможцы конкурсаў АПБ “Лепшы сябра”, “Лепшае аддзяленне” і Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі.

Падрабязная праграма З’езда – у далучаным дакуменце. Да сустрэчы 24 студзеня!



Важна: просьба паведаміць пра свой удзел у З'ездзе да 15.00 22 студзеня (чацвер), каб мы маглі забяспечыць журналістаў друкаванымі матэрыяламі. Запісацца можна па адрасе vvtereshonok@gmail.com (пазначыць прозвішча, імя, назву выдання, колькасць чалавек і кантактны тэлефон) або па тэлефонах (+375 29) 3634463, (+375 29) 5447041.

Даведка АПБ:

"Ахова птушак Бацькаўшчыны" - найбуйнейшая прыродаахоўная арганізацыя Беларусі і нацыянальны партнёр самай вялікай міжнароднай сеткі прыродаахоўных арганізацый "BirdLife International". АПБ - гэта больш за 3500 сябраў і прыхільнікаў і 14 аддзяленняў па ўсёй краіне.

АПБ працуе дзеля захавання біяразнастайнасці і далучэння насельніцтва да актыўнай прыродаахоўнай дзейнасці. Толькі разам мы зможам захаваць дзікую прыроду краіны - далучайцеся да АПБ!
Кантакты арганізацыі:

г. Мінск, вул. Парніковaя 11, к.4



(+375 17) 263 06 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87, info@ptushki.org


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка