Прэс-рэліз 15. 05. 2007 егу абвяшчае прыём студэнтаў на праграмы завочнага навучання




Дата канвертавання27.03.2016
Памер27.14 Kb.

Kražių str. 25, Vilnius LT-01108, Lithuania • tel.: (+370 5) 263 96 50, fax.: (+370 5) 263 96 51

e-mail: office@ehu.lt • http://www.ehu.lt

ПРЭС-РЭЛІЗ
15.05.2007

ЕГУ абвяшчае прыём студэнтаў на праграмы завочнага навучання
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (Вільнюс, Літва) абвяшчае пачатак прыёму студэнтаў на дзённае і завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграм. ЕГУ дае беларусам шырокія магчымасці атрымання базавай і дадатковай вышэйшай адукацыі і дыплома еўрапейскага ўзроўню. Універсітэт запрашае абітурыентаў на Дзень адчыненых дзвярэй, які адбудзецца ў Вільнюсе 26 траўня.
Сёлета прапанаваныя намі праграмы завочнага навучання маюць шэраг новых пераваг:


  • пашырэнне геаграфіі набору і інтэрнацыяналізацыя студэнцкага корпусу шляхам прыцягнення студэнтаў з Расіі, Украіны, Польшчы і краін Балцкага рэгіёна;

  • пашырэнне шэрагу прапанаваных дысцыплін;

  • навучанне па індывідуальным плане ў залежнасці ад загружанасці і ўзроўню падрыхтоўкі.

ЕГУ працягвае еўрапейскую традыцыю класічнай гуманітарнай адукацыі, фармуючы ў студэнтаў навыкі крытычнага, крэатыўнага мыслення і адкрытасць да інавацый. Студэнты і выпускнікі ЕГУ маюць шырокія перспектывы самарэалізацыі ў акадэмічнай, прафесійнай і грамадскай сферах, а таксама магчымасць удзелу ў міжнародных адукацыйных, творчых і навукова-даследчых праектах (канферэнцыях, летніх моўных школах, семінарах і інш.). Ва універсітэце працуюць вядучыя беларускія і замежныя выкладчыкі. Па заканчэнні бакалаўрскіх праграм выпускнікі універсітэта маюць магчымасць працягнуць адукацыю ў магістратуры ЕГУ і іншых еўрапейскіх ВНУ.


Адукацыя ЕГУ дае унікальныя магчымасці атрымання цэлага шэрагу спецыяльнасцяў, запатрабаваных на беларускім і еўрапейскім рынках працы, і прапануе навучанне па наступных праграмах:

Асаблівасцямі навучання ў ЕГУ з'яўляюцца: выкарыстанне ў навучальным працэсе найноўшых інфармацыйных тэхналогій; гнуткі графік навучання і магчымасць камбінаваць вучобу з працай; спалучэнне працы ў групе і індывідуальнай працы з выкладчыкам.

Пры паступленні на завочныя праграмы ЕГУ:


  • залічэнне адбываецца без уступных іспытаў, адпаведна – без стрэсу для абітурыентаў і іх бацькоў;

  • заявы на паступленне прымаюцца па электроннай пошце;

  • улічваюцца пройдзеныя ў іншых ВНУ дысцыпліны і скарачаецца тэрмін навучання (да двух-трох гадоў);

  • падаецца поўны пакет суправаджальных паслуг: візавая падтрымка, дапамога ў падборы недарагога жылля на час сесіі і інш.;

  • найлепшым студэнтам выдаецца бясплатная гадавая літоўская віза;

  • вочныя сессія сесіі праводзяцца ў Вільнюсе.

ЕГУ – гэта унікальная магчымасць атрымаць еўрапейскую адукацыю, не выязджаючы з Беларусі, на роднай - рускай і беларускай - мове. ЕГУ - гэтая еўрапейская адукацыя па беларускіх коштах


Для даведкі:

Пасля закрыцця ў Менску ў 2004 году Еўрапейскі гуманітарны універсітэт аднавіў сваю дзейнасць у Літве і з восені 2005 года распачаў рэалізацыю дзённых і завочных праграм бакалаўрскай і магістарскай падрыхтоўкі для студэнтаў з Беларусі. Гэта стала магчымым дзякуючы палітычнай, арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы Літоўскага ўрада, Еўрапейскага Саюза, Рады міністраў Паўночных краін, урадаў, грамадскіх арганізацый і фондаў ЗША і Еўропы. У пачатку 2006 года Урад Літоўскай Рэспублікі надаў ЕГУ статус літоўскага універсітэта з правам выдаваць дыпломы, якія прызнаюцца ў Еўрапейскім Саюзе.
Поўную інфармацыю аб адукацыйных праграмах ЕГУ можна атрымаць на сайце www.ehu.lt.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка