Правілы ўдзельніка каманднага заліку




Дата канвертавання02.07.2016
Памер36.14 Kb.
Правілы ўдзельніка каманднага заліку

1. Пры рэгістрацыі каманды капітан каманды пад ропіс атрымлівае два запячатаных канверты з шыфрамі каманды (полуфінал і фінал). Каманда мае права распячатаць канверты толькі ў пазначаны час.

2. Каманда выконвае ўсе заданні вочнага адборачнага тура толькі пад шыфрам каманды. Пры праходжанні ў фінальны тур каманда ва ўстаноўленым парадку распячатвае канверт з шыфрам фінала. Указанне ў заданні, пры выступленні ці ў іншым выпадку, імя альбо прозвішча ўдзельнікаў, назву каманды, а таксама наяўнасць спасылак на ВНУ з’яўляецца падставай для дыскваліфікацыі каманды.

3. Пры азнаямленні з правіламі выканання заданняў за кожнай камандай замацоўваецца выкладчык-куратар з другой вучэбнай установы, які абавязаны сачыць за выкананнем камандай правіл Алімпіяды.

Выкладчык-куратар і/або капітан каманды атрымлівае запячатаныя канверты з заданнямі.

4. Каманды выконваюць заданні ў асобных аўдыторыях, нумары якіх вызначаюцца жараб’ёўкай.

Члены Аргакамітэта суправаджаюць каманду і выкладчыка-куратара ў аўдыторыю юрыдычнага факультэта для выканання заданняў.

5. Пасля размяшчэння ў аўдыторыі выкладчык-куратар распячатвае канверты і перадае заданні студэнтам. Час распячатвання канвертаў пазначаецца і завяраецца подпісам выкладчыка-куратара і капітана.

6. На выкананне атрыманых пералічаных ніжэй заданняў:

- падрыхтоўку экспертнага заключэння па праекту нарматыўнага прававога акта;

- падрыхтоўку праекта правапрымяняльнага акта (выконваецца на беларускай мове);

- тэставанне навыкаў работы з інфармацыйна-прававой базай;

- аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі па гражданскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі;

- ажыццяўленне перакладу юрыдычнага тэксту з рускай мовы на беларускую мову

камандзе адводзіцца 300 хвілін.

7. Камандзе дазваляецца карыстацца камп’ютарам, прынтэрам і электроннай інфармацыйна-прававой базай (“Эталон”). Удзельнікі каманды самастойна размяркоўваюць паміж сабой абавязкі па выкананні атрыманых заданняў і плануюць адведзены для выканання час.

8. У перыяд выканання заданняў удзельнікам забараняецца выходзіць з аўдыторыі, акрамя выпадкаў напісання і здачы задання. У выпадку неабходнасці ўдзельнік можа пакінуць аўдыторыю ў суправаджэнні члена Аргакамітэта.

9. У перыяд выканання заданняў удзельнікам забараняецца карыстанне ноутбукамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі сродкамі сувязі, даведнікамі, а таксама любымі іншымі сродкамі, якія не пазначаны ў п. 7, у час выканання заданняў вочнага адборачнага і фінальнага тураў, роўна як і ў перапынках паміж заданнямі.

10. Выкананне заданняў спыняецца строга па заканчэнні адведзенага часу. Выкладчык-куратар абавязаны папярэджваць удзельнікаў пра колькасць часу, якое засталося да канца (1 гадзіна, 30, 15, 10, 5 хвілін).

Выкладчык-куратар абавязаны сачыць за своечасовасцю спынення працы і за выконваннем првіл камандай. Выкладчык-куратар вядзе форму, у якой ён пазначае ўсе парушэнні правіл удзельнікамі каманды. Форма перадаецца членам Журы і Аргкамітэта для прыняцця рашэння аб зняцці штрафных ачкоў альбо дыскваліфікацыі каманды.

11. На рабочым стале камп’ютэра створаны папкі “Алімпіяда_вочны тур” і “Аліпіяда_фінал”. Папка “Алімпіяда _вочны тур” змяшчае файлы:

- “экспертнае заключэнне”;

- “праект правапрымяняльнага акта”;

- “работа з інфармацыйна-прававой базай”;

- “казус”;

- “юрыдычны пераклад”;

Каманда дае новую назву файлам, суправаджаючы назву сваім шыфрам. Напрыклад,


  • “экспертнае заключэнне_TR000”.

Заданні (у электронным альбо пісьмовым выглядзе) выконваюцца на формах, змешчаных у пазначаных файлах, з указаннем у калантытулы шыфра каманды.

12. Выкананыя заданні запячатваюцца у асобны канверт, які завяраецца подпісам выкладчыка-куратара і капітана каманды, з указаннем шыфра каманды.

Іншыя матэрыялы, атрыманыя камандай, запячатваюцца ў асобны канверт, таксама завяраюцца подпісам выкладчыка-куратара і капітана каманды з указаннем шыфра каманды.

13. Выкладчык-куратар перадае Аргкамітэту канверты разам з запоўненай формай выконвання правіл камандай, якой ен курыруе.

14. Пасля выканання заданняў вочнага адборачнага тура каманда вызначае удзельніка, які будзе публічна прадстаўляць пазіцыю каманды. Дадзены ўдзельнік асобна суправаджаецца членам Аргкамітэта ў сталовую, а затым знаходзіцца ў спецыяльна адведзеным месцы, дзе выключаецца магчымасць размоў з ншымі асобамі. За 20 хвілін да пачатку публічнага выступлення кожнага ўдзельніка яму раздаюцца падрыхтаваныя камандай матэрыялы. Карыстанне іншымі матэрыяламі і сродкамі да выступлення удзельніка забараняецца.

15. Жараб’ёўка чарговасці выступлення каманд у вочным адборачным туры праводзіцца пасля здачы камандамі пісьмовых заданняў. На жараб’ёўцы прысутнічае капітан. Аргкамітэт у час абада даводзіць да ведама удзельніка яго чаргу выступлення.



16. На прэзентацыю казуса адводзіцца 7 хвілін. У выпадку перавышэння ліміта часу выстпленне перапыняецца. Члены Журы маюць права перапыняць выступленне ўдзельнікаў для таго, каб задаць пытанні па сутнасці.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка