Правілы-1959 – Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі. Зацверджаны Акадэміяй навук бсср І Міністэрствам асветы бсср. – Мінск: Выд-ва Акадэміі навук бсср, 1959. – 160 с. Правілы-2008




Дата канвертавання17.03.2016
Памер14.78 Kb.
Правілы-1959 – Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Зацверджаны Акадэміяй навук БССР і Міністэрствам асветы БССР. – Мінск: Выд-ва Акадэміі навук БССР, 1959. – 160 с.

Правілы-2008 – Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 420-З. – Мінск: Нац. Цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. – 144 с.


ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ

Правілы-1959

Правілы-2008

Правіла напісання літар э, е на канцы іншамоўных слоў не было сфармулявана.
Адзначалася, што пасля шыпячых, р, ц (не з т мяккага) і д, т галосныя э, е перадаюцца праз э, напрыклад: Сарэнта, канцэрт.

Пасля астатніх зычных звычайна пішацца е. Літара э ўжываецца ў невялікай групе слоў, пераважна пасля губных зычных і з, н, с, напрыклад: бэлька, бэз і інш.



На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ.

Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, экзэмпляр, маянэз, тунэль, сэрвіс, інтэрнэт пішуцца з э, а словы медаль, менеджмент, нервы, парламент, перспектыва, газета, сервіз – з літарай е.


Запомні напісанні!



Было

Павінна быць

галіфе і галіфэ

галіфэ

дэкальце і дэкальтэ

дэкальтэ

каберне і кабернэ

кабернэ

кафе і кафэ

кафэ

кашне і кашнэ

кашнэ

купе і купэ

купэ


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка