Правіла правядзення інтэрв’ю, аўдыёзапісу, відэа- і фотаздымкі ў палявых умовах




Дата канвертавання02.07.2016
Памер29.75 Kb.
Правіла правядзення інтэрв’ю, аўдыёзапісу, відэа- і фотаздымкі ў палявых умовах

  1. Палявыя ўмовы характарызуюцца абмежаванай колькасцю асобаў, мабільным абсталяваннем, наяўнасцю разнародных гукаў і іншых асобаў, якія могуць перашкаджаць запісу, не аптымальнасцю святла і інш. неспрыяльнымі фактарамі, уздзеянне якіх пажадана выключыць (звесці да мінімуму) да пачатку размовы.

  2. Кожная сітуацыя ўнікальная, таму да суразмоўцы трэба выкарыстоўваць індывідуальны падыход. Можна імкнуцца зняць (запісаць) інтэрв’ю, узяць дазвол на яго выкарыстанне (дамова з рэспандэнтам), найбольш поўна запоўніць анкету рэспандэнта, але не пераходзіць этычных межаў (фізічны стан інтэрв’юера, нежаданне ці немагчымасць размаўляць, нежаданне даваць дазвол на выкарыстанне інтэрв’ю).

  3. Інтэрв’ю запісваецца адначасова на дыктафон і камеру. Робяцца фотаздымкі рэспандэнта, цікавых інтэр’ерных дэталяў. Скануюцца (фатаграфуюцца на фотаапарат ці камеру) дакументы якія маюцца ў рэспандэнта. Апошнія абавязкова анатуюцца (хто ці што зафіксавана на фотаздымку, дата стварэння фотаздымка) у п. 26 (ці адваротным баку) анкеты рэспандэнта. (Гэта не абавязкова толькі для індывідуальнага фота рэспандэнта падчас ці пасля інтэрв’ю)

  4. Інтэрв’ю бяруць мінімум 2 чалавекі: першы размаўляе з рэспандэнтам, робіць запіс на дыктафон і бярэ дазвол на выкарыстанне інтэрв’ю, другі робіць фота і відэаздымку, сканаванне, запаўняе анкету рэспандэнта, задае ўдакладняючыя пытанні у канцы размовы (толькі пасля таго як скончацца пытанні ў першага інтэрв’юера!). У анкеце рэспандэнта пазначаюцца абодва інтэрв’юера ў акрэсленай паслядоўнасці абавязкаў, у дазволе (дамове з рэспандэнтам) дастаткова подпісу першага інтэрв’юера. Для таго каб запоўніць пратакольную частку (асаблівасці інтэрв’ю) анкеты рэспандэнта (ці пратакол) абодва інтэрв’юеры павінны яго абмеркаваць па зададзеных пытаннях.

  5. Падчас размовы пажадана пазбавіцца лішніх асобаў (суседзяў, родных і г.д.) Але калі яны прысутнічаюць пазначыць у пашпарце інфарманта (імя, прозвішча і яго адносіны з рэспандэнтам).

  6. Неабходна аптымальна выбраць сцэну для здымкі: камера і інтэрв’юер насупраць рэспандэнта, за спіной рэспандэнта не павінна быць нікога, хто б адцягваў на сябе ўвагу. Не здымаць насупраць вокнаў, не змешваць штучнае і натуральнае асвятленне, правяраць выяву з экрана з натуральнай выявай, асветленасць твару і адсутнасць цені. Заўсёды выкарыстоўваць штатыў, правяраць гарызонт кадру. Кропка здымкі павінна быць вышэй за ўзровень вачэй рэспандэнта. Пры ўсталяванай і ўключанай камеры наедзьце трансфакатарам на рэспандэнта каб наладзіць фокус. Не канцэнтруйце ўвагу суразмоўцы на дыктафоне і камеры. Рэспандэнт павінен глядзець не на камеру, а на інтэрв’юера.

  7. Пазбавіцца лішніх удзельнікаў размовы і лішніх шумоў (радыё, тэлевізар, зачыніць вокны, абараніць дыктафон ад ветру і інш.) Дыстанцыя ад дыктафона і камеры да суразмоўцы да 2 м. і бліжэй. Самім інтэрв’юерам не ствараць лішняга шуму (перабіваць рэспандэнта і адзін аднаго, размаўляць адначасова з іншымі асобамі, стукаць па паверхні дзе ляжыць дыктафон і інш.) Дыктафон павінен быць бліжэй да рэспандэнта, чым да інтэрв’юера. Пажадана прагаворваць за рэспандэнтам згаданыя ім прозвішчы, назвы мясцовасцяў і пазначыць іх у пашпарце рэспандэнта.

  8. Запіс аўдыё адбываецца на дыктафон, відэа – на відэакамеру, фатаграфаванне з дапамогай фотакамеры, выраб копій з дапамогай сканера ці фотакамеры (гл. адпаведныя правілы). Звяртаць увагу на паўнату камплекту: дыктафон, фотакамера, відэакамера, штатыў, флэшкі для камеры, зараджанаць акамулятараў. Камерай лепш здымаць праз падаўжальнік.

  9. У канцы кожнага дня камплект для відэазапісу здаецца аператару. З дыктафонаў, сканераў і фотакамер файлы з анатацыяй, а таксама цалкам запоўненыя анкеты і дамовы з рэспандэнтам перадаюцца архівісту.

для архівіста

  1. Кожны дзень архівіст збірае дакументы (аўдыё, фота) ва ўдзельнікаў экспедыцыі. На адным носьбіце (ноўтбук, здымны дыск) ствараюцца папкі па даце збору інтэрв’ю, ў іх – папкі па прозвішчах рэспандэнтаў (назва тэчкі: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, месца збору інтэрв’ю лацінскімі літарамі). Абавязкова даецца першасная кароткая анатацыя фотаздымкаў і сканаваных дакументаў. Збіраюцца суправаджальныя дакументы (анкеты (пратаколы) і дамовы з рэспандэнтам), дзе правяраецца паўната запаўнення. Яны фарміруюцца ў асобную тэчку, якая разам з электроннымі дакументамі перадаецца пасля экспедыцыі кіраўніку архіва. Відэаматэрыялы з камеры ўключаюцца ў калекцыю пазней пасля адпаведнай апрацоўкі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка