Правы I свабоды грамадзян рэспублiкi™ беларусь павiнны быць абаронены дзяржавай




Дата канвертавання06.07.2016
Памер47.68 Kb.

ПРАВЫ I СВАБОДЫ ГРАМАДЗЯН РЭСПУБЛIКI™ БЕЛАРУСЬ
ПАВIННЫ БЫЦЬ АБАРОНЕНЫ ДЗЯРЖАВАЙ



Старшыня Канстытуцыйнага суда нашай дзяржавы адказвае на пытаннi журналиста Анатоля МЯСНIКОВА
(Звязда. 1999, 28 января)
- Рыгор Аляксеевiч! У цывілізаваных краінах свету галоўным юрыдычным актам, які, калі можна так сказаць, уносіць парадак у сістэму рэгулявання нормаў аб правах і свабодах грамадзян, з'яўляецца, вядома ж, Канстытуцыя. Чым у гэтай справе кіруецца канстытуцыйная навука?

- Сучасная навука, што займаецца вывучэннем праблем канстытуцыйнага развіцця, зыходзіць найперш з того, што змест Канстытуцыі той ці іншай дзяржавы павінен грунтавацца на прынцыпах права) справядлівасці. Роли дзяржавы зводзіцца да адлюстравання гэтых прынцыпаў у Асноўным законе і ажкыццяўлення кантролю за іх захаваннем. У выпадку, калі Канстытуцыя не адлюстроўвае ці адлюстроўвая роўнае іх у недастатковай меры, яны ўсё роўна дзейнічаючь і павінны быць выявлены ў працэсе яе тлумачэння.



- Цi адлавядае гэтым патрабаванням у сферы правоў, свабод i абавязкаў чалавека Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь?

- Безумоўна, адпавядае. Гэта выснова вынікае з параўнальнага аналізу тэкстам нашага Асноўнага закона і канстытуцый іншых краін, а таксама з таго факта, што ён увабраў у сябе змест і патрабаванні найбольш важных нормаў міжнародных

пактаў і дакументаў.

- I цяпер?..

- Цяпер траба ажыццявіць самае важнае з моманту прыняцця пятай па ліку Канстытуцыі Беларусі - забяспечыць фарміраванне такой правапрымяняльнай практыкі, якая адпавядала б сутнасці яе.

Вырашэнне задачы па забеспячэнню юрыдычных нормаў, уключаючы і канстытуцыйныя, стаяла і будзе стаяць важнай праблемай перад любой дзяржавай, у тым ліку і з дастаткова ўстойлівымі дэмакратычнымі традыцыямі. Гэта будзе актуальным да того часу, пакуль будзе існаваць права. Такім чынам, мы можам гаварыць аб пастаянстве гэтага працэсу пазнання і развіцця. Больш того, на кожным этапе свайга развіцця грамадства мае подставы чакаць, што прававая палітыка і разуменне сутнасці канстытуцыйных нормаў будуць адпавядаць патрабаванням часу.

- Такім чынам, Рыгор Аляксеевiч, вы перакананы, што ў дзеючай зараз у нас Каyстытуцыi замацаваны ўвесь спектр класiчных правоў i свабод?

- Так. I цяпер з улікам замацаваных у ёй прынцыпаў, зыходзячы з агульнапрынятай у свеце класіфікацыі правоў і свабод, неабходна вызначыць стратэгію дзеянняў дзяржавы і інстытутаў нашага грамадства.

У любой грамадска-палітычнай сістэме ёсть асноватворныя састаўныя элементы. У сістэме правоў і свабод фундаментам з'яўляючча неад'емныя правы, гэта значыць тыя, якія чалавек атрымлівае ад нараджэння, а не ад той ці іншай дзяржавы. Менавіта на іх грунтуюцца ўсе іншыя правы, таму мы можам казаць аб прыярытэце іх парад іншымі.

- Вельмi часта вакол праблемы правоў I свабод грамадзян успыхваюць вострыя дыскусii. Мае месца такая сiтуацыя i адносна Рэспулiкi Беларусь...

- Актуальнае і вострае гэта пытанне. Тым больш, што нярэдка гэтыя дыскусіі пераходзяць у канфрантацыю, становяцца прадметам спекуляцыйных намераў. На жаль, у нащай дзяржаве пакуль што няма глыбокага навуковага аналізу праблемы тых межаў, якія вызначаючь ступень умяшання дзяржавы ў сферу асноўных правоў і свабод чалавека, і ў першую чаргу - неад'емных правоў. Не вызначаны ў нас канкрэтна і межы аўтаноміі асобы. А яны вельмі патрэбны для таго, каб, карыстаючыся сваімі правамі, чалавек на парушаў правы іншых. Трэба забяспечычь на практыцы прамое дзеянне канстытуцыйных нормаў аб правах і свабодах грамадзян.

У самой Канстытуцыі немагчыма поўнасцю раскрыць змест таго ці іншага права, вызначыць ягоны аб'ём. Гэтаму можа і павінна садзейнічаць дзейнасць дзяржаўных органаў (найперш - парламентаў і судоў) па іх непасрэднай інтэрпрэтацыі.

- Рыгор Аляксеевiч, калi ласка, адзiн-два канкрэтныя прыклады...

- Думаю, цяпер, у складанай і супярэчлівай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіна, дарэчы было б тлумачэнне нормы артыкула 21 Канстытуцыі - аб праве на дастойны ўзровень жыцця, уключаючы дастойнае харчаванне, адзенне, жыллё. У дадзеным выпадку размова павінна весціся аб праве тых, хто па аб'ектыўных прычынах (па стану здароўя, па ўзросту і г.д.) сам не ў стане забяспечыць сабе дастойны ўзровень жыцця. Той жа, хто можа працавачь, павінен сам клапаціцца аб уласным дабрабыце, не перакладаючы вырашэнне гэтай праблемы на дзяржаву, а значыць - на ўсё грамадства.

Неабходна ўхіліць і супярэчнасць паміж канстытуцыйнай нормай аб пакрыцці маральнай шкоды і практыкай яе выкарыстання. У рэальнасці атрымліваецца так, што калі парушаны правы спажыўцоў тавараі, паслуг, то гэту шкоду сыскаць можна, а калі супраць грамадзяніна ўчынена злачынства, што не прынесла шкоды яго фізічнаму здароўю, то такой магчымасці няма. Перакананы, што правапрымяняльная практыка ў гэтым павінна быць адрагулявана. Трэба сфарміраваць такую практыку, у адпаведнасці з якай у выпадку любога злачыннага замаху пацярпелы мае права на матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды. У нас жа пакуль што матэрыяльная кампенсацыя мае месца толькі подчас нанасення цялесных пашкоджанняў ці смерці чалавека...

Патрабуе інтэнсіфікацыі і працэс па прыняццю законаў, спасылкі на якія ёсць у Канстытуцыі. Маюцца на ўвазе нарматыўныя акты аб альтэрнатыўнай вайсковай службе, пераглядзе дзеючай сістэмы прапіскі грамадзян і г.д.



- Пры вызначаннi зместу тых цi iншых правоў i свабод мы, вядома ж, павiнны арыентавацца на мiжнародныя стандарты. Цi не так? 1 - Так, абавязкова. А яшчэ - на практыку дэмакратычных дзяржаў са сталымі традыцыямі.

Неабходна, каб артыкул 8 Канстытуцыі Беларусі аб прызнанні рэспублікай прыярытэту агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забеспячэнні адпаведнасці ім нашага заканадаўства знайшоў больш шырокае ўвасабленне ў бягучым заканадаўстве, практыцы работы дзяржаўных органаў, і ў першую чаргу - судоў.

Яшчэ ў 1966 годзе Беларусь падпісала, а ў 1973-м - ратыфікавала два важнейшыя міжнародныя пакты - аб грамадзянскіх і палітычных правах і аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Мяркую, што даўно наспела патрэба ў падрыхтоўцы фундаментальнага каментарыя да іх. Ён будзе мець не толькі тэарэтычнае, але і вялікае практычнае значэнне ў станаўленні нашай суверэннай дзяржавы як прававой, у зацвярджэнні правоў і свабод кожнага чалавека з улікам міжнародных стандартаў. Слова, такім чынам, за беларускімі вучонымі-грамадазнаўцамі.

- Тут, несумненна, ёсць неабходнасць згадаць i яшчэ адзiн важны мiжнародны дакумент - Еўрапейскую канвенцыю па правах чалавека?..

- Дакумент гэты і сапраўды важны. Аднак пакуль што Беларусь не з'яўляецца членам Савета Еўропы, і згаданая вамі Канвенцыя на можа бычь абавязковым міжнародным дакументам для нашай краіны. Тым на менш, нормы, што ўтрымліваюцца ў ёй, ужо могуць бычь арыенцірам для правапрымяняльнай практыкі.



Такім чынам, відавочна адно: рэспубліканскае заканадаўства адносна абароны правоў і свабод грамадзян распрацавана пакуль што не зусім дастаткова. У гэтым накірунку наперадзе шмат работы і ў Канстытуцыйнага суда, і ў Вярхоўнага ў Вышэйшага гаспадарчага судоў, і ў пракуратуры, і, вядома ж, у парламента нашай дзяржавы. I калі ўсе органы краіны, інстытуты грамадства будучь рабіць усе, щто ад іх залежыць, для забеспячэння гэтых правоў і свабод, праблем стане менш, поспех будзе несумненным.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка