Правы I абавязкі вучня вучань мае права




Дата канвертавання03.07.2016
Памер14.93 Kb.
ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ ВУЧНЯ
Вучань мае права:

– на адукацыю ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі;



  • на прававую і сацыяльную абароненасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

  • на выбар профілю навучання і яго зместу ў межах школьнага кампанента;

  • на павагу сваёй годнасці;

  • на дапамогу педагагічных работнікаў у авалоданні ведамі;

  • на карыстанне вучэбна-наглядным абсталяваннем, падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ва ўстаноўленым парадку;

  • на заахвочванне і ўзнагароджанне за поспехі ў вучобе;

  • на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне аб тэрмінах правядзення кантрольных работ, экзаменаў;

  • на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання;

  • прадстаўляць школу на алімпіядах, у конкурсах, аглядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі;

  • выбіраць і быць выбраным у органы вучнёўскага самакіравання і самакіравання ўстановы;

  • прымаць удзел у размеркаванні заробленых установай грашовых сродкаў;

  • на ацэнку сваёй вучэбнай і грамадскай дзейнасці;

  • на ўдзел у дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацыях (аб'яднаннях).



Вучань абавязаны:

старанна вучыцца, авалодваць ведамі, практычнымі ўменнямі і навыкамі, быць дысцыплінаваным, клапаціцца пра гонар класа, установы, падтрымліваць яе традыцыі;

– дастойна паводзіць сябе, праяўляць павагу да старэйшых і равеснікаў, міласэрнасць, чалавечнасць;

– берагчы родную прыроду і навакольны свет, іх багацце і хараство;

– быць адказным за сваё здароўе і здароўе іншых грамадзян;

– падпарадкоўвацца ўказанням і загадам дырэктара і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных работнікаў установы, рашэнням органаў самакіравання ўстановы і вучнёўскага самакіравання, выконваць статут установы;



– прытрымлівацца дзелавога стылю адзення.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка