«Правы Чалавека «на пальцах»: пра правы чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і міжнародную салідарнасць




Дата канвертавання06.07.2016
Памер26.64 Kb.
«Правы Чалавека «на пальцах»: пра правы чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і міжнародную салідарнасць

"У многіх краінах сёння прайшла акцыя ў падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі",

"У Мінску прайшоў дабрачынны вечар у падтрымку арыштаваных у Расіі актывістаў Грынпіса",

Amnesty International зьбірайце подпісы супраць прымянення катаванняў у Казахстане

Часам мы можам сустрэць такія навіны ў сваёй фрэнд-стужцы ці прачытаць на адным з навінавых сайтаў у Беларусі. Пры іх чытанні ўзнікае заканамернае пытанне: "Чаму людзей турбуюць праблемы ў іншых краінах, сваіх праблем у краіне не хапае?"

Для ўсіх тых, хто хоча разабрацца з гэтым пытаннем, а можа і ўключыцца ў працу па абароне Правоў Чалавека, мы запрашаем на семінар 25 студзеня з 11.00 да 18.00, субота.

Падавайце заяўкі да 23 студзеня, 23.00 ўключна! Колькасць месцаў абмежавана!



Пра што семінар?

Першая частка семінара - гэта Уводны курс па Правах Чалавека Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў: 2 гадзіны інтэрактыўнага семінара пра гісторыю і ідэі, на якіх заснаваныя Правы Чалавека, выкладзеныя максімальна даступнай мовай.

Другая частка - інтэрактыўная лекцыя пра дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў: дыскусія на тэму " Што такое грамадскі інтарэс і пры якіх абставінах трэба станавіцца на яго абарону".

А ўжо ў трэцяй частцы семінара мы пагаворым пра тое, чаму ўсё-ткі варта цікавіцца праблемамі не толькі сваёй краіны. Паспрабуем знайсці адказы на наступныя пытанні:



Што такое салідарнасць? Чаму нас могуць хваляваць грамадскія праблемы ў іншых краінах? Як гэта звязана з Правамі Чалавека? Чаму Правы чалавека гэта не пра барацьбу за ўладу? Чым можна дапамагаць?

Таксама мы пагаворым пра прынцыповую розніцу паміж праваабаронцамі і палітыкамі, большасці і меншасці, талерантнасці, свабодзе, і пра тое, што правы чалавека - гэта не пра ўсё на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.



Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.



Дзе і калі пройдзе?

Семінар пройдзе ў Мінску 25 студзеня 2014 г. (субота) прыблізна з 11.00 да 18.00 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак - 23 студзеня 2014 года, 23.00 ўключна.

Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.



"Правы Чалавека " на пальцах " - сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.



Далучайцеся да нас Укантакце, Facebook, Twitter, Instagram, Youtube.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка