Правапіс у І ў у беларускай мове ў пішацца на месцы у, [в], [л]




Дата канвертавання28.05.2016
Памер124.45 Kb.
Правапіс у і ў

У беларускай мове ў пішацца на месцы у, [в], [л]: усход – на ўсходзе, слава-слаўны, чытала-чытаў.

Літара ў пішацца:


  1. пры чаргаванні [в] і [у] з [ў]:

  • пасля галосных у пачатку, у сярэдзіне і на канцы слова: высокі ўраджай, для ўніятаў, каля ўнівермага, роўны, Аўстралія; але краіна В’етнам, рака Влтава;

  • пасля слова ў двукоссі, калі яно канчаецца на галосны гук: “Харошкі” ўсюды прымалі з радасцю;

  • пасля злучка, калі яму папярэднічае галосны: жанчына-ўрач;

  • у сярэдзіне іншамоўных слоў пасля галосных, калі [ў] не ўтварае склад: аўдыторыя, паўза, аўра, джоўль, раўнд;

  1. пры чаргаванні [л] з [ў]:

    • у сярэдзіне слоў : воўк, шоўк, тоўсты, але полк, полка, сеялка, Албанія, Балгарыя, Волга, памылка, пасылка, Толстой;

    • у канцы слоў: думаў, гаварыў, лавіў.

Гук [у] не пераходзіць у [ў] і пішацца літара у:

  1. у пачатку слова, якое стаіць пасля зычнай папярэдняга слова або знакаў прыпынку (двукоссе і злучок знакамі прыпынку не з’яўляюцца): з усходам сонца; Алесь спыніўся, убачыў матчыны вочы;

  2. у пачатку ўласных назваў: Андрэй Уладзіміравіч;

  3. у пачатку і ў сярэдзіне слоў, калі на [у] падае націск: каля ýрны, новыя ýнты, аýкаць, аýл, моцнае ýханне;

  4. у сярэдзіне запазычаных слоў, якія канчаюцца на –ум, -ус: акварыум, соус;

у канцы запазычаных слоў: ток-шоу, фрау, Цімертау.
Правапіс спалучэнняў галосных

Напісанне спалучэнняў галосных ў словах іншамоўнага паходжання лепш засвойваецца ў параўнанні, напрыклад, з рускай мовай.









Пад націскам

Не пад націскам




Рускае ио

У пачатку слова




іо

Іосіф, іон

іа

Іарданія, іанізацыя




У сярэдзіне слоў




іё (ыё)

аксіёма, біёграф, патрыёт (АЛЕ: Эфіопія, мільён, трыльён і інш.)



ія (ыя)

біялогія, бібліятэка, нацыянальны, патрыятызм (АЛЕ: радыё)






На канцы слова




Незалежна ад націску іа (ыа)

трыа, Токіа, Антарыа, сальфеджыа






иа

Незалежна ад націску ія (ыя)

мемарыял, піяніст, дыялог, Іліяда






іе

іе (ые)

абітурыент, пацыент, кліент






еа

еа (эа)

Неапаль, рэаліст (але: акіян)






ео

ео (эо)

фразеолаг, археолаг, харэограф



еа (эа)

фразеалогія, археалогія, харэаграфія






оэ

аэ

арфаэпія,паэт






йо

Адбываецца сцяжэнне




ё

ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, маёр, Нью-Ёрк



я

маянэз





йе

е

канвеер, Феербах, фае






йа

я

Мая, папая




Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак

  1. Гук і→й пасля прыставак на галосны:

    • У словах з коранем іс-, ігр-, ім-, інач-: выйсці, выйграць, займеннік, перайначанне;

    • У словах займаць, наймаць, пераймаць, перайменне, праймаць.

  2. у астатніх выпадках і пішацца нязменна: заіскрыцца, заінець, праілюстраваць.

  3. Пачатковае і захоўваецца пасля прыставак звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-: звышімклівы, трансіндыйскі.

  4. Пры спалучэнні прыставак, якія заканчваюцца на зычны, і і→ы: абысці, спадылба, дэзынфармацыя.

ПРАВАПІС АСАБОВЫХ КАНЧАТКАЎ ДЕЯСЛОВАЎ


Асоба

І спражэнне

ІІ спражэнне

Адз.лік

Мн. лік

Адз.лік

Мн. лік

1-я (я, мы)

-у, -ю

-ём, ем, -ом, --ам

-у, -ю

-ім, -ым

2-я (ты, вы)

-еш, -эш, -аш

-еце, -яце, --аце

-іш, -ыш

-іце, -ыце

3-я (ён, яна, яно, яны)

-е, -э, -а

-уць, -юць

-іць, -ыць

-аць, -яць


Спражэнне можна вызначыць па інфінітыве.

Да ІІ спражэння адносяцца:

  1. Дзеясловы на –іць, -ыць: любіць, касіць, смажыць, рабіць.

  2. Выключэнне: аднаскладовыя дзеясловы тыпу мыць, шыць, піць, ліць (1 спр.)

  3. Дзеясловы ненавідзець, цярпець, гнаць, залежаць, вярцець, дрыжаць, спаць, стаяць, гарэць, глядзець, сядзець,баяцца (ІІ спр.)

Усе астатнія адносяцца да І спражэння.

Дзеясловы бегчы, есці, даць і вытворныя ад іх адносяцца да рознаспрагальных.



1-ая асоба

бягу

бяжым

ем

ядзім

дам

дадзім

2-ая асоба

бяжыш

бяжыце (бежыцё)

ясі

ясце

(ясцё)

дасі

дасце

(дасцё)

3-я асоба

бяжыць

бягуць

есць

ядуць

дасць

дадуць


Правапіс канчаткаў назоўнікаў 1 скланення




Назоўнікі з асновай

СКЛОН

на цвёрды зычны

на зацвярдзелы

зычны

на [г], [к],[х]

на мяккі зычны

Н.

шыба, сава



-а

шаша, вуліца



нага, рука, страха,гаворка



алея, зямля.



Р.

-ы

шыбы, савы



шашы, вуліцы.



нагі, рукі, страхі, гаворкі



алеі, зямлі.



Д.

шыбе, саве



шашы, вуліцы.



[г]//[з’],[х]//[с’]

назе, страсе



[к]//[ц],

руцэ


[к]//[ц]

гаворцы


алеі, зямлі



В.

шыбу, саву.



шашу, вуліцу.



руку, нагу страху, гаворку.



алею, зямлю



Т.

-ай (-аю) -ой

(-ою)

шыбаю,шыбай, савой, савою



-ай (-аю) -ой (-ою)

шашой, вуліцай



-ай (-аю) -ой (-ою)

рукой, нагой, страхой, гаворкай.



-яй( -яю) -ёй (-ёю)

алеяй, зямлёй



М.

шыбе, саве



шашы, вуліцы.



[г]//[з’],[х]//[с’]

назе, страсе



[к]//[ц],

руцэ


[к]//[ц]

гаворцы


алеі, зямлі



Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў 2 скланення

Да назоўнікаў 2 скланення адносяцца: 1) назоўнікі мужчынскага роду з нулявым каткаткам: сад, лось, дождж, смак; 2) назоўнікі ніякага роду з канчаткамі –о, (-ё), -а, -е: сяло, радыё, возера, зелле.



склон

Назоўнікі з асновай

на цвёрды зычны

на зацыярдзелы зычны

на

[г], [к], [х]



на мяккі

зычны


Асабовыя назоўнікі

Н.

аграном


інжынер


хірург


герой


Р.

агранома



інжынера



хірурга



героя



Д.

аграному



інжынеру



хірургу



герою



В.

як Р.

як Р.

як Р.

як Р.

Т.

-ам

аграномам



-ам, -óм

інжынерам



-ам, -óм

хірургам



-ём, -ем

героем



М.

(аб)


аграноме



інжынеру



хірургу



герою



Неасабовыя назоўнікі

Мужчынскі род

Н.

голуб, сум



пляц, твар



замок, стог, шлях



лось, край



Р.

-а -у

голуба, суму



пляца, твара



-у, -а

замка, стогу, шляху



-я, -ю

лася, краю



Д.

голубу, суму



пляцу, твару



замку, стогу, шляху



ласю, краю



В.

як Р., як Н.

якР., як Н.

як Р.

як Р., як Н.

Т.

-ам

голубам, сумам



-ом -ам

пляцам, тварам



-ам

замком, стогам, шляхам



-ём -ем

ласём, краем



М.

(аб)


голубе,суме



пляцы, твары



-е -у

замку, стозе, шляху



ласі, краі



Ніякі род

Н.

сяло, слова

мора, сэрца

вочка, рэха

поле, галлё

Р.

сяла слова



мора, сэрца



вочка, рэха



поля, галля



Д.

сялу слову



мору сэрцу



вочку рэху



полю галлю



В.

як Н.

сяло слова



як Н.

мора сэрца



як Н.

вочка рэха



як Н.

поле галлё



Т.

-ом –ам

сялом словам



-ам

морам сэрцам



-ам

вочкам рэхам



-ем –ём

полем галлём



М.

(у)


сяле слове



моры сэрцы



вочку рэху



полі галлі


Канчаткі –у (-ю) у Р.скл маюць назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць:



  1. рэчыўныя прадметы: воцату, вугалю, шоўку, цукру, снегу, ячменю; але: аўса, малака, хлеба;

  2. зборныя прадметы: асінніку, аеру, кропу, натоўпу;

  3. абстрактна-разумовыя паняцці і адчуванні: лёсу, песімізму, болю, гонару, смутку;

  4. з’явы прыроды: дажджу, змроку, туману, сухавею;

  5. мясцовасці, прасторы, напрамкі: стэпу, краявіду, сухадолу, небакраю, верху, нізу;

  6. дзеянні, працэсы, рухі: набору, пад’ёму, жарту, крыку, бегу;

  7. грамадскія фармацыі, плыні, навуковыя тэорыі: гуманізму, антыфашызму;

  8. захворванні: туберкулёзу, апендыцыту;

  9. грамадска-культурныя падзеі: кірмашу, конкурсу, фестывалю.

Правапіс канчаткаў назоўнікаў 3-га скланення

Канчаткі назоўнікаў 3-га скланення залежаць ад характару асновы.



СКЛОН

на

цвёрды

зычны

на

зацвярдзелы

зычны

на

мяккі

зычны

Н.

[ ]

любоў


[ ]

поўнач, печ



[ ]

рунь, радасць



Р.

любві


поўначы, печы



руні, радасці



Д.

любві


поўначы, печы



руні, радасці



В.

[ ]

любоў


[ ]

поўнач, печ



[ ]

рунь, радасць



Т.

любоўю


поўначчу, печчу



рунню, радасцю



М.

любві


поўначы, печы



руні, радасці


У творным склоне:



  • Апошні зычны падаўжаецца, калі ён стаіць пасля галоснага:сувяззю, моладдзю, мышшу. Не бывае падаўжэння ў словах тыпу косць, кроў.

  • Канчатак –ю ў назоўніках з асновай губныя зычныя і р пішацца пасля апострафа: верф’ю, глыб’ю, Сібір’ю, шыр’ю.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка