Правапіс канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення мужчынскага роду адзіночнага ліку ў Р. с




Дата канвертавання01.05.2016
Памер50.08 Kb.
Правапіс канчаткаў назоўнікаў

ІІ скланення мужчынскага роду адзіночнага ліку ў Р. с.


У родным склоне выбар канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду залежыць ад іх лексічнага значэння.


З канчаткам -а-,(-я-) ўжываюцца:

  • назоўнікі з суфіксам -ок-: беражокберажка, лужок – лужка, лясок – ляска;

  • назоўнікі, якія абазначаюць:

1. Асоб і істот: чалавека, ката, вераб’я, мікроба, друкара.

2. Канкрэтныя назоўнікі, што паддаюцца лічэнню: памідора,аўтобуса, пня, стала.

3. Органы і часткі цела жывых істот: носа, хваста, рота, языка.Але: твару.

4. Прамежкі часу, адзінкі вымярэння, грашовыя адзінкі: года, сеанса, поўдня, долара, літра, аўторка. Але: веку, ранку, абеду; з году ў год, без году тыдзень.

5. Тэрміны: дзейніка, абзаца, сюжэта, сінуса, ромба. Але: склону, тэксту, роду, ліку.

6. Грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы: ліцэя, завода, прафсаюза.

7. Назвы танцаў, гульняў: вальса,тэніса, хакея, карагода, покера, брыджа, паланеза.

8. Геаграфічныя і астранамічныя назвы і паняцці: Мінска, горада, мыса, Везувія.



З канчаткам -у-,(-ю-) ўжываюцца:

1. Абстрактныя назоўнікі, якія абазначаюць:

- абстрактна-разумовыя паняцці, адцягненыя якасці, прыметы, апрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан, розныя адчуванні, пачуцці: вопыту, болю, ад’езду, кашлю, колеру, смутку, падвозу, ідэалу, адчаю, настрою, жалю, працэсу, гандлю, бегу, сну.

- напрамкі ў прасторы, месца, форму, памер, а т.с. неакрэсленыя прамежкі часу: шляху, краю, схілу, мінімуму, узмежку, моманту, нізу, усходу, часу, тэрміну.

- грамадскія фармацыі, плыні, навуковыя тэорыі: класіцызму, сацыялізму, атэізму.

- з’явы прыроды, стыхійныя падзеі, бедствы: марозу, прыліву, урагану, пажару, інею.

- розныя захворванні: апендыцыту, туберкулёзу, тыфу, грыпу, радыкуліту, вогніку.

- розныя падзеі ў грамадскім жыцці: фестывалю, кірмашу, фэсту, конкурсу, мецяжу.

2. Рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць

- хімічныя элементы і злучэнні: натрыю, бензолу, алюмінію, хлоравадароду.

- розныя матэрыялы, рэчывы: пяску, асфальту, цукру, гравію, сітцу, атласу, бетону.

! параўнайце: ліст дуба – зроблены з дубу



- лякарствы і стравы: панкрэатыну, ампіцыліну, квасу, супу, булёну, шашлыку, напою, халадніку.Але: аўса, хлеба, бітка, жаўтка, бялка (яйка).

3. Зборныя назоўнікі: лесу, гаю, рэпертуару, тыражу, метражу, фальклору, люду, актыву, народу(у спалучэнні са словамі многа, шмат, мала) Але: экіпажа, табуна, статка.

4. Назвы травяністых і кустовых раслін: верасу, бэзу, чабору, хмелю, асоту, лопуху.


Некаторыя мнагазначныя назоўнікі Р. скл. ў пераносным значэнні набываюць абстрактнае значэнне і пішуцца з канчаткам -у-, (-ю-):

ля школьнага гардэроба – не хапае святочнага гардэробу,

стаяць каля выхада – няма выхаду,

зычнага гука – не чуваць гуку,

трэцяга лістапада – хапае лістападу,

выстава пейзажабракуе гарадскога пейзажу і інш.

1. Агурок, пень, захад, кашаль, метр, гераізм, Крым, бокс, ніз, матыў, абрус, воск, адрас, змрок, вугаль, унук, абрэзак, пункт, адэкалон, авёс, чай, лабірынт, бор, садок, вішняк, попел, галалёд, вяршок, гуляш, фронт, настрой, набор, покер, сезон, турнір, крык, бензін, авёс, асот.

2. Жывот, вулей, алей, пропуск, закон, тормаз, бялок, вяз, апарат, асфальт, балет, полк, сказ, узлесак, тыл, апетыт, спрыт, пераход, амонім, магній, магніт, сіцец, пажар, сівер, грып, двор, альпініст, геній, голад, смутак, халаднік, поспех, сорам, разлік, атам, станок, вечар.

3. Токар, матор, рог, твар, кілаграм, цэнтр, абзац, тэніс, край, век, аўторак, характар, вопыт, сон, інтэлект, суфікс, нораў, бораў, бэз, пыл, кірмаш, капіталізм, рой, верас, світанак, віхр, вяршок, верх, лясок, лес, парк, поўдзень, пачатак, мох, метраж, апендыцыт.

4. Хлеб, суп, хром, ураган, лужок, агрэст, актыў, рэпертуар, гуманізм, сінус, сюжэт, саўгас, пас’янс, раён, лістапад, квадрат, разгляд, народ, агнямёт, самалёт, прагрэс, кантраст, цэнтнер, інстытут, намалот, аб’езд, Полацк, тэрмін, поўдзень, жвір, коклюш, крэм.

5. Дождж, лужок, гай, калектыў, чабор, флот, пластылін, ячмень, рэпертуар, град, шашлык, атэізм, жаўток, верас, хмель, актыў, груз, апендыцыт, антрацыт, даход, верасень, спрыт, сорам, штаб, санет, пасёлак, Марс, інтэграл, франк, адпачынак, хакей, арэшнік.


1. Агурка, пня, захаду, кашлю, метра, гераізму, Крыма, бокса, нізу, матыву, абруса, воску, адраса, змроку, вугалю, унука, абрэзка, пункта, адэкалону, аўса, чаю, лабірынта, бору, садка, вішняку, попелу, галалёду, вяршка, гуляшу, фронта(у), настрою, набора(у), покера, сезона, турніру, крыку, бензіну, асоту.

2. Жывата, вулея, алею, пропуска(у), закона, тормаза, бялка(у), вяза(у), апарата, асфальту, балета, палка, сказа(у), узлеску, тылу, апетыту, спрыту, пераходу, амоніма, магнію, магніта, сітцу, пажару, сіверу, грыпу, двара, альпініста, генія, голаду, смутку, халадніку, поспеху, сораму, разліку, атама, станка, вечара.

3. Токара, матора, рога, твару, кілаграма, цэнтра, абзаца, тэніса, краю, веку, аўторка, характару, вопыту, сну, інтэлекту, суфікса, нораву, борава, бэзу, пылу, кірмашу, капіталізму, рою, верасу, світанку, віхру, вяршка, верху, ляска, лесу, парку, поўдня, пачатку, моху, метражу, апендыцыту.



4. Хлеба, супу, хрому, урагану, лужка, агрэсту, актыву, рэпертуару, гуманізму, сінуса, сюжэта, саўгаса, пас’янса, раёна, лістапада(у), квадрата, разгляду, народа(у), агнямёта, самалёта, прагрэсу(а), кантрасту, цэнтнера, інстытута, намалоту, аб’езду, Полацка, тэрміна, поўдня, жвіру, коклюшу, крэму.

5. Дажджу, лужка, гаю, калектыву, чабору, флоту, пластыліну, ячменю, рэпертуару, граду, шашлыку, атэізму, жаўтка, верасу, хмелю, актыву, грузу, апендыцыту, антрацыту, даходу, верасня, спрыту, сораму, штаба, санета, пасёлка, Марса, інтэграла, франка, адпачынку, хакейя, арэшніку.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка