Права як інфармацыйна-сімвальная сістэма




Дата канвертавання01.05.2016
Памер65.76 Kb.
ПРАВА ЯК ІНФАРМАЦЫЙНА-СІМВАЛЬНАЯ СІСТЭМА

На сённяшні дзень ў літаратуры няма адзінага падыходу да азначэння паняцця інфармацыйнай сістэмы, нягледзячы на істотную колькасць даследванняў па аптымізацыі інфармацыйный дзейнасці, распрацоўцы інфармацыйна-пашуковых сістэм (ІПС) і аўтамызаванных сістэм управлення (АСУ). Адны аўтары азначаюць яе як сістэму «чалавек-машына», іншыя – сістэму работы з інфармацыяй, треція - інфармацыйныя працэсы, патокі и г.д.

Пры гэтым адны аўтары даследуюць інфармацыйную сітэму ў копмлексе, а іншыя – асобныя яе элементы.

Закон Рэспублікі Беларусь от 10 ноября 2008 года № 455-З «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і ахове інфармацыі» азначае інфармацыйную сістэму як сукупнасць банкаў даных, інфармацыйных тэхналогій і комплекса (комплексаў) праграмна-тэхнічных сродкаў. Пры даследванні азначэння паняццяў «банк даных», «база даных», «інфармацыйныя тэхналогіі», можна вылучыць элементы інфармацыйнай сістэмы: структураваная і ўзаемазвязаная інфармацыя, замацаваная на матэрыяльных носьбітах, арганізацыйная сістэма упраўлення інфармацыяй, працэсы, метады пошуку, атрымання, перадачы, збору, апрацоўкі, накаплення, захавання, распаўсюджвання і (або) прадстаўлення інфармацыі, праграмна-тэхнічныя сродкі.

У галіне права склаліся розныя падыходы да разумення інфармацыйнай сістэмы. Адны юрысты азначаюць яе як сістэму даных, якая прадугледжвае аналіз інфармацыйных працэсаў у галіне права. Пад элементамі дадзенай сістэмы разумеюць збор, апрацоўку, захаванне і распаўсюджванне нарматыўна-правовой інфармацыі. Іншыя – як сістэму інфармацыйна-прававой дзейнасці дзяржаўных органаў, як механізм апрацоўкі прававых даных. Трэція гавораць пра прававую статыстыку як пра сукупнасць усіх відаў інфармацыі аб злачынствах і іншых антыграмадскіх праявах.

На наш погляд, права само па сабе з′яўляецца інфармацыйнай сістэмай, якая складаецца з норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, у тым ліку вызначае парадак апрацоўкі прававых даных і вядзення прававой статыстыкі.

Права як інфармацыйная сістэма складаецца з агульных элементаў інфармацыйнай сістэмы, але спраецыраваных у прававую сферу.

Так, элементам права як інфармацыйнай сістэмы з′яўляецца прававая інфармацыя, пад якой згодна Палажэнню аб парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанаму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.1998 № 565 разумеюцца тэксты прававых актаў, якія складаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Мяркуем, што заканадавец неабгрунтавана звужае паняцце прававой інфармацыі толькі да тэксту нарматыўных правых актаў, акрамя іх да прававой інфармацыі належала б аднесці каментарыі заканадаўства, судовую практыку, дактрыны, г.зн. уся тая інфармацыя, якая ў той або іншай ступені звязана з рэалізацыяй праў і выкананнем абавязкаў суб′ектамі праваадносін.

Элементам права як інфармацыйная сістэмы, акрамя таго, з′яўляецца арганізацыйная сістэма упраўлення прававой інфармацыяй, якая характарызуецца дакладным падзелам паўнамоцтваў дзяржаўных органаў па упраўленню патокамі інфармацыі, азначэнем пераліку асоб, якія распаўсюджваюць афіцыйную інфармацыю.

Метады пошуку, атрымання, перадачы, збору, апрацоўкі, накаплення, захавання, распаўсюджвання і (або) прадстаўлення інфармацыі таксама з′яўляюцца элементам права як інфармацыйнай сістэмы. Асаблівасць дадзенага элемента заключаецца ў форме падачы прававой інфармацыі. Так яе крыніцы можна класіфікаваць у залежнасці ад суб′екта распаўсюджвання на: афіцыйную і неафіцыйную інфармацыю, у залежнасці ад носьбіта: інфармацыю на цвёрдым носьбіце і на электроным носьбіце.

Афіцыйныя крыніцы прававой інфармацыі адрозніваюцца ад неафіцыйных тым, што інфармацыя, адлюстрованая ў іх прадстаўлена суб′ектам, які на заканадаўчым узроўні надзелены паўнамоцвамі па распаўсюджванню дадзенай інфармацыі, і ён нясе адказнасць за яе дакладнасць.

На сённяшні дзень узрастае колькасць электроных крыніц прававой інфармацыі, якія больш зручныя ў выкарыстанні, чым крыніцы на папяровых носьбітах. Сістэма электроных крыніц прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўлена шэрагам элементаў. У першую чаргу, гэта Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь (www.pravo.by), які змяшчае тэксты нарматыўных прававых актаў, тэксты праектаў нарматыўных прававых актаў, навіны аб зменах у заканадаўстве, даведачную інфармацыю арганізацый і г.д. Аднак жа рэсурсы нарматыўных прававых актаў Інтэрнет-партала дастаткова абмежаваны і прадстаўлены прававым класіфікатарам, які змяшчае толькі асноўныя нарматыўныя прававыя акты па сферам рэгулявання.

Па другое, інфармацыйна-пашуковая сістэма «Эталон», які прадстаўляе сабой аўтаматызаваную поўнатэкставую інфармацыйна-пашуковую сістэму па заканадаўству Рэспублікі Беларусь, якая дазваляе хутка знайсці неабходны нарматыўны прававы акт. Акрамя таго, існуюць таксама даведачная прававая сістэма ГАА «ЮрСпектр» «КансультантПлюс», аналітычная прававая сістэма ГАА «Прафесійныя прававыя сістэмы» «Бізнес-Інфа», якія створаны на аснове эталонага банка даных, але апрача нарматыўных прававых актаў, судовай практыкі, міжнародных дакументаў, форм дакументаў, яны таксама змяшчаюць аналітычны матэрыял. Названыя сістэмы з′яўляюцца зручнымі ў выкарыстанні, рэгулярна абнаўляюцца, аднак жа яны не заўсёды даступныя субъектам праваадносін па кошту і тэхнічным параметрам.

Азнаёміцца з замежнай інфармацыяй юрыдычнага характару дазваляюць наступныя інтэрнэт-рэсурсы: All Law (http://www.alllaw.com/), FindLaw (http://www.findlaw.com/) LawGuru (http://www.lawguru.com/), YahooLaw (http://dir.yahoo.com/Government/law/), International Law (http://www.law.nyu.edu/library/foreign_intl/) Guide to European Legal Databases (http://www.llrx.com/).

Варта адзначыць, што дадзеныя інфармацыйна-прававыя сістэмы з′яўляюцца адной з частак такого элемента інфармацыйнай сістэмы як праграмна-тэхнічныя сродкі.

Вяртаючыся да пытання аб крыніцах прававой інфармацыі, неабходна адзначыць, што іх змест прадстаўляе сабой сукупнасць прававых сімвалаў.

У юрыдычнай літаратуры аўтары прыводзяць розныя фармулёўкі азначэння прававога сімвала, не вылучаючы пры гэтым прынцыпова розныя яго характарыстыкі.

Пад прававым сімвалам разумеецца замацаваны ў заканадаўстве умоўны знак, які паказвае пэўны юрыдычны змест, разлічаны на асобную катэгорыю суб′ектаў і зразумелы іншым.

Прававыя сімвалы пранізваюць увесь працэс прававога рэгулявання, іх асноўнай мэтай з′яўляецца выпрацоўка ў суб′ектаў ацэнкі тых або іншых прававых з′яў. У залежнасці ад успрымання прававых сімвалаў выстроваюцца мадэлі і шаблоны паводзін суб′ектаў розных праваадносін, фарміруецца іх правасвядомасць.

Думаецца, што ў сувязі з важнасцю прававых сімвалаў яны павіны адпавядаць пэўным патрабаванням, сярод якіх можна адзначыць: адназначнасць, якая заключаецца ў немагчымасці дваякага тлумачэння првавой інфармацыі, якая выражана сімваламі; прававую замацаванасць, якая прадугледжвае рэгламентацыю сімвалаў у крыніцах права і яснасць, г.зн. даступнасц для шырокага кола суб′ектаў.

Разглядаючы права як інфармацыйную сістэму, варта адзначыць, што прававыя сімвалы забяспечваюць існаванне і развіццё вызначанай сістэмы праз рэалізацыю наступных функцый: выяўленне юрыдычна значнай інфармацыі, уніфікацыі прававога матэрыяла, растлумачэння прававых норм, легітымацыі, надання афіцыйнасці і легальнасці юрыдычнаму дакументу.



На падставе вышэйвыказанаго можна зрабіць вынік аб тым, што права з′яўляецца выключным відам інфармацыйна-сімвальнай сістэмы, з прычыны таго, што яны маюць ідэнтычную структуру, аднак жа элементы, якія складаюць яго, характарызуюцца адметнымі прыкметамі. Па-першае, яе элементам з′яўляецца менавіта прававая інфармацыя, якая складаецца з текста нарматыўных прававых актаў, інфармацыі аб функцыях і дзейнасці дзяржаўных органаў, судовай практыкі, аналітычнага матэрыялу. Па-другое, арганіцыйная сістэма ўпраўлення інфармацыйнымі патокамі характарызуецца іерархічнасцю і дакладным падзелам паўнамоцтваў паміж суб′ектамі, якія распаўсюджваюць прававую інфармацыю. Па-трэцяе, успрыманне суб′ектамі праваадносін правовой прававой інфармацыі ажыццяўляецца праз прававыя сімвалы, якія дазваляюць выстройваць пэўныя алгарытмы паводзін і фарміраваць правасвядомасць.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка