Пратакол №08-01-09/129/3




Дата канвертавання17.03.2016
Памер31.09 Kb.
ПРАТАКОЛ № 08-01-09/129/3

паседжання конкурснай камісіі для правядзення адкрытага конкурсу на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй

г. Масква 20 чэрвеня 2013 г.


  1. Заказчык: Еўразійская эканамічная камісія.

  2. Юрыдычны адрас: 119121, г. Масква, Смаленскі бульвар, д. 3/5, б. 1.

  3. Найменне адкрытага конкурсу: адкрыты конкурс на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй па тэме: «Распрацоўка метадычных асноў і стварэнне статыстычнага класіфікатара для разліку абагульненых паказчыкаў знешняга і ўзаемнага гандлю дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы па ўзбуйненых групах тавараў (інвестыцыйныя, прамежкавыя і спажывецкія)».

  4. Склад конкурснай камісіі зацверджаны загадам Старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 31 траўня 2013 г. № 167.

  5. На паседжанні конкурснай камісіі прысутнічалі:

ШАКАМАНАЎ

Юрый Каміравіч



– дырэктар Дэпартамента статыстыкі

(старшыня конкурснай камісіі)



БАРУШКА

Алена Васільеўна



– намеснік дырэктара Дэпартамента статыстыкі

(намеснік старшыні камісіі)



СЯРГЕІЧАВА

Марына Вітальеўна



– кансультант аддзела статыстыкі знешняга і ўзаемнага гандлю Дэпартамента статыстыкі

(сакратар конкурснай камісіі)



МАСКАЛЕНКА

Уладзіслаў Мікалаевіч



– начальнік аддзела статыстыкі знешняга і ўзаемнага гандлю Дэпартамента статыстыкі

(член конкурснай камісіі)



ЛУКАЎЦОЎ

Ігар Аляксеевіч



– саветнік аддзела статыстыкі знешняга і ўзаемнага гандлю Дэпартамента статыстыкі

(член конкурснай камісіі)



На паседжанні прысутнічала 83,3% складу конкурснай камісіі.

Паседжанне конкурснай камісіі адбылося 20 чэрвеня 2013 г. а 9:30 (мск) па адрасе: г. Масква, вул. Садовая-Кудрынская, д. 11.



  1. Працэдура распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе адбылася 18 чэрвеня 2013 г. а 11:00 (мск) па адрасе: г. Масква, Садовая-Кудрынская, д. 11 (Пратакол распячатавання канвертаў з заяўкамі на ўдзел у адкрытым конкурсе ад 18 чэрвеня 2013 г. № 08-01-09/129/1).

  2. Працэдура разгляду заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе адбылася 18 чэрвеня 2013 года а 11:45 (мск) па адрасе: г. Масква, вул. Садовая-Кудрынская, д. 11. Удзельнікам адкрытага конкурсу прызнаны адзіны ўдзельнік размяшчэння заказу, які прадставіў заявку на ўдзел у адкрытым конкурсе, – УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» (Пратакол разгляду заявак на ўдзел у адкрытым конкурсе от 18 чэрвеня 2013 г. № 08-01-09/129/2).

  3. Адзіным удзельнікам адкрытага конкурсу прапанавана цана дамовы 1 800 000 (адзін мільён восемсот тысяч) рублёў 00 капеек, якая меншая за пачатковую (максімальную) цану дамовы, названую ў паведамленні аб правядзенні адкрытага конкурсу. Тэрмін выканання працы на працягу 90 дзён ад даты заключэння дамовы.

  4. Прапанаваныя адзіным удзельнікам адкрытага конкурсу ўмовы выканання дамовы, акрэсленыя ў дакуменце «Прапановы аб якасці НДП», адпавядаюць патрабаванням паведамлення аб правядзенні адкрытага конкусу.

  5. Конкурснай камісіяй прынята рашэнне аб заключэнні дамовы з адзіным удзельнікам размяшчэння заказу, які падаў заявку на ўдзел у адкрытым конкурсе, прызнаным удзельнікам адкрытага конкурсу, – УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» на ўмовах, якія прадугледжаны заяўкай на ўдзел у адкрытым конкурсе і паведамленнем аб правядзенні адкрытага конкурсу.

Рашэнне прынята аднагалосна.

  1. Дадзены пратакол падлягае размяшчэнню на афіцыйным сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі http://www.eurasiancommission.org/

Старшыня конкурснай камісіі

____________________________ Ю.К. Шакаманаў

Члены конкурснай камісіі:

____________________________ А.В. Барушка

____________________________ У.М. Маскаленка

____________________________ І.А. Лукаўцоў



____________________________ М.В.Сяргеічава


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка