Прарывалiся да cвaix з успамiнаў I. В. Шакiна




Дата канвертавання29.03.2016
Памер99.11 Kb.
Прарывалiся да cвaix
З успамiнаў I. В. Шакiна
23-25 чэрвеня 1941 г. 2-я танкавая дывiзiя 3-га мехкорпуса Паўночна-Заход­няга фронту вяла цяжкiя кровапралiтныя бai на тэрыторыi Лiтвы. Нягледзячы на мужнасць i гераiзм яе воiнаў, дывiзiя была акружана. I ва ўмовах акружэння асабовы склад дывiзii змагаўся да апош­няга. У гэтых баях загiнуў увесь каманд­ны склад, сотнi i сотнi савецкiх танкiстаў.

26 чэрвеня з раёна Скаўдвiле - Расей­няй уцалелая група пешых танкiстаў (397 чалавек) прабiвалася з баямi па pacoнcкix лясах. Галодныя, абарваныя, знясiленыя, былi i параненыя. I тым не менш усе мелi вялiкае жаданне дайсцi да нашых, злучыцца з Чырвонай Армiяй.

Зводным батальёнам камандаваў стар­шы лейтэнант Стрыжоў. На падыходзе да Расонаў, непадалёку ад Юхавiч, батальён выявiлi гiтлераўцы i паспрабавалi знi­шчыць яго. Аднак танкiсты адважна пай­шлi ў атаку на фашыстаў i здолелi пра­рваць варожае кальцо. Бясстрашна i ўме­ла дзейнiчалi ў бai старшы лейтэнант Стрыжоў, старшы палiтрук Някрасаў, па­лiтрук Багдановiч, малодшы лейтэнант Iван Лебедзеў, Мiкалай Антонаў, радавыя Шарапаў, Сазонаў, Аколiн, Iваноў, Веся­лоў, Лебедзеў, Багданаў, Кудрын, Столь­нiкаў, Iваноў, Багданаў, Hiкiфapaў, Селi­ванаў, Бузынка.(1)

Партызанамi сталi на расонскай зямлi Сяргей Лебедзеў, Сяргей Багданаў. Глеб Iванавiч Багдашоў быў цяжка паранены, кантужаны, страцiў прытомнасць i трапiў у фашысцкi палон, у канцлагер Маўтхаў­зен. Але i там ён застаўся стойкiм салда­там, байцом Супрацiўлення.

Уцалелая частка нашага батальёна ў лiпенi 1941 г. нарэшце звязалася з расон­cкiмi партызанамi. Расонскi райком пар­тыi аказаў нам дапамогу разведкай i ўзяўся забяспечыць наш прарыў з дапа­могай партызан.

Мы рушылi на ўсход у напрамку Краснаполля, Невеля. На гра­нiцы Невельснага раёна завязаўся жорсткi бой з фашыстамi. Ён цягнуўся некалькi гадзiн. У гэтым баi загiнулi Стрыжоў, Някрасаў i многiя iншыя нашы таварышы. Далей калону павёў палiтрук беларус Сця­пан Андрэевiч Багдановiч. Нам нарэшце ўдалося адарвацца ад гiтлераўцаў i злу­чыцца з Чырвонай Армiяй. Але пад Ста­рой Русай зноў трапiлi ў акружэнне. Зараз ужо цяжка сказаць, хто тады за­стаўся ў жывых...


________________________________

(1) Ад рэдакцыi. У складзе гэтай групы быў i вядомы удмурцкi пiсьменнiк лейтэнант П. Р.Кедраў. Потым ён змагаўся ў радах парты­занскага атрада iмя Чкалава. Загiнуў у 1944 г. на Беларусi. Узнагароджаны 3 ордэнамi, медалямi.



Як ратавалi нашых салдат
З успамiнаў былой жыхаркi в. Янкавiчы

Надзеi Тарасаўны Прыбыткiнай
У першыя ж днi немцы пачалi бамбiць наш аэрадром у Полацку. У сувязi з гэтым iшлi жорсткiя паветраныя бai над усёй тэрыторыяй, якая прылягала да горада. Мы плакалi, гледзячы , як нашы лётчыкi ў адзiночку змагалiся з пяццю - шасцю нямецкiмi знiшчальнiкамi. Вядома, у такiх няроўных сутычках нямецкiя лётчыкi святкавалi перамогу, хоць iм i даставалася ад нашых. Нярэдка, ахопленыя полымем, падалi i ix самалёты. Але перавага нямец­кай авiяцыi была адчувальнай. Над тэры­торыяй калгаса «Чырвоны Кастрычнiк» да 12 лiпеня было збiта 5 савецкiх самалётаў, але загiнуў толькi адзiн лётчык. Астатнiх, параненых, выратавала насель­нiцтва нашай вёскi.

Помню, аднойчы над самай вёскай наш самалёт, вiртуозна манеўруючы, змагаўся з шасцю нямецкiмi знiшчальнiкамi. Пiлот пасадзiў сваю зрашэчаную машыну на льняное поле. Калi мы падбеглi да сама­лёта, то ўбачылi ў кабiне акрываўленага беспрытомнага лётчыка. Iмгненна з'явiлi­ся нaciлкi, прасцiны i нават падушка (прынесла настаўнiца). Лётчыка з кабiны самалёта вынеслi, паклалi на нaciлкi, за­маскiравалi зялёным iльном i бягом пане­слi ў бальнiцу ў Павалiшына. У яго было 22 раны, але ён выжыў. Праз некаторы час прыляцеў наш санiтарны самалёт i яго адправiлi ў тыл. Так было i з астатнi­мi трыма савецкiмi лётчыкамi...

Добра запомнiўся дзень 12 лiпеня 1941 г. Нядзеля. З ранiцы парыла. Да абеда сабралася навальнiца. У абед адна­часова з громам загрукаталi нямецкiя гарматы. Жыхары вёскi падрыхтавалi каля кожнага дома сховiшча - зямлянку, наверсе тры накаты бярвенняў, якiя за­сыпалi зямлёй. Там усе i хавалiся.

Калi крыху стала цiшэй, мы выйшлi са сховiшча. Немцы з закасанымi рукавамi гаспадарылi на дварах. Лавiлi i смажылi курэй, гусей, цягнулi з дамоў усё, што iм падабалася. Але пад вечар разгарэўся бой. Немцы перакапалi ўсе агароды, акапалi­ся. На даху нашага дома, за комiнам ся­дзеў, пэўна, наглядальнiк з бiноклем, якi назiраў за вёскай Грыбова. Там, аказва­ецца, засталася ў акружэннi наша артыле­рыйская часць.

Цэлы тыдзень нашы артылерысты вель­мi трапна абстрэльвалi фашыстаў у вёсцы, на шашы, дзе рухалiся ix войскi.

У вёсцы Крупец нашы кулямётчыкi заселi на гарышчах дамоў i моцным агнём сустрэлi фашыстаў. Жыхары, якiя заста­лiся ў жывых, расказвалi, што немцы фургонамi адвозiлi адтуль забiтых. Але сiлы былi ўсё ж няроўныя. Загiнула многа жыхароў, большасць кулямётчыкаў, нем­цы спалiлi вёску. Калi я ўспамiнаю гэтыя эпiзоды, мне хочацца плакаць. Бо тыя ж салдаты, афiцэры заслугоўвалi звання ге­рояў, а яны засталiся безыменнымi. Дык хай хоць аб безыменных героях, якiя змагалiся ў вёсках Крупец, Грыбова, Пры­быткi ў лiпенi 1941 г. будзе вядома многiм чытачам.

Не магу не расказаць аб тым, як мая сястра Нiна з сяброўкамi Настассяй Субач i Нiнай Кухарэнка тайком прабiралiся да месцаў баёў, знаходзiлi параненых, пе­равязвалi, пaiлi ix. А немцы ўсюды пана­вешвалi самыя строгiя папярэджаннi: «За хаванне савецкiх салдат смерць усёй сям'i праз павешанне». I усё ж моладзь на гэта не звяртала ўвагi. Нiна, перавязваючы параненага афiцэра, расказала яму, як да­брацца тайна да нашага дома (ён быў паранены ў нагу, але мог пацiху рухацца) . I вось калi бой спынiўся, мы ўпершыню выйшлi з зямлянкi, ляглi ў хаце на пад­лозе спаць. Нервовае напружанне, бяссон­нiца, голад былi настолькi вялiкiя, што ўся сям'я моцна заснула. Прачнуўшыся, пачулi, як нехта ходзiць па гарышчы. Ака­залася, што гэта той паранены, якому сястра паказала наш дом. Тут бацька па­лез на гарышча, потым паклiкаў Нiну з перавязачным матэрыялам (яна яго да прыходу немцаў узяла ў Павалiшынскай бальнiцы). Два тыднi мы даглядалi пара­ненага. А аднойчы ў вёску панаехала поўна немцаў i размясцiлiся начаваць усюды па хатах, у тым лiку i ў нас. Вось тут мы i перапалохалiся. Немцы ў хаце, а савецкi афiцэр на гарышчы. Баць­ку прыйшлося замаскiраваць яго рыззём, пiлавiннем. Затым перавялi ў лазню.

Паранены нiчога пра сябе не казаў, толькi тое, што масквiч i прозвiшча Iва­ноў. У лазнi жыў да поўнага выздараў­лення. Потым далi яму адзенне i ён пай­шоў. Сказаў, што будзе прабiрацца за лiнiю фронту. Пасля вайны прыязджаў, дзякаваў. Але з нас ужо дома была толькi мацi. Бацька быў рэпрэсiраваны па фальшывым даносе, сядзеў у сталiнскiх лагерах. Яна не надала словам удзяч­насцi масквiча вялiкага значэння,сказала, што гэта грэх быў бы не выратаваць свайго чалавека i падзякi не варта...




З успамiнаў Сямёна Фёдаравiча Гарэлi­кава, жыхара в. Бярозаўка
Неяк у першыя днi акупацыi раёна давялося мне пайсцi ў Краснаполле. Там было поўна немцаў. Taнкi, машыны – усё рухалася ў бок Невеля. Горка i цяжка было ўсё гэта бачыць. З боку Дрэтунi на Невель гналi калоны палонных чырвона­армейцаў. Жанчыны з навакольных вё­сак стаялi ўздоўж дарог у надзеi адшукаць сваiх. Асобныя i знаходзiлi. Канва­iры адпускалi ix за дзесятак яек або ка­валак сала. Немцы, пэўна, думалi, што вайна ўжо канчаецца. Канвоi былi невялiкiя. А вакол - лясы. Калi б палонныя хацелi, яны маглi б усе разбегчыся. Асобныя i збягалi. Многiя з акружэнцаў заставалiся “прымакамi» у прамым i ўскосным значэннi гэтага слова. Насу­праць в. Дзямех, дзе раней былi калгасныя свiнарнiкi, быў створаны часовы пера­сыльны лагер палонных. У любое надвор'е палонныя ляжалi там на зямлi. Есцi iм нiчога не давалi. Дазвалялi толькi кiдаць праз дрот бацвiнне ад буракоў. Вось цяпер я i здзiўляюся, чаму не ўцякалi па шляху палонныя. Магчыма, яны не верылi ў свой шчаслiвы лёс. Бо пазней людзi i не з-пад такой аховы ўцякалi, а ў той першапачат­ковы час гэтай рашучасцi iм чамусьцi не хапала. У той перыяд два чалавекi з нашай мясцовасцi прыйшлi з акружэння ажно з Украiны.

Гiтлераўцы прымусiлi мужыкоў супра­ваджаць на калёсах гэтыя калоны палон­ных. Спачатку сяляне думалi, што будуць падвозiць хворых або параненых, але ака­залася, што калёсы былi патрэбны самiм немцам. На ix яны складвалi свае acaбiстыя рэчы i па чарзе ехалi самi. Арцём Быкаў з нашай вёcкi, калi вярнуўся, расказваў, што асобных хворых i параненых, якiя аслабелi i адставалi ад калоны, канва­iры спачатку спрабавалi падагнаць пры­кладамi, а потым проста прыстрэльвалi на дарозе.

Коней, якiя яшчэ заставалiся ў калгасе, мужыкi забралi сабе ў першы ж дзень пасля акупацыi, больш цiхiм не дасталася. Але вайна вайной, а араць i сеяць трэба. I таму мне i iншым, хто не меў коней, прыйшлося схадзiць у Паруб'е, дзе па лясах хадзiлi конi з разбiтых воiнскiх эшалонаў.

Пасля праходжання франтавых часцей, якiм асаблiва некалi было займацца навя­дзеннем «новага парадку» , пайшлi тыла­выя часцi. Устанаўлiвалiся гарнiзоны i розныя акупацыйныя службы. Тыя, хто думаў, што нiчога не зменiцца ў параўнан­нi з тым, што было ў першыя днi пасля прыходу немцаў, вымушаны былi змянiць сваю думку. Пачалiся масавыя рэпрэсii. Першымi ахвярамi сталi яўрэi, што жылi у Краснаполлi. Ix ycix расстралялi непа­далёку ад paкi супраць в. Дзямех. Потым узялiся за знiшчэнне яўрэяў, якiя жылi ў iншых вёсках. З ix амаль нiхто не эвакуiраваўся ў тыл. Расстрэльвалi ix не ўcix адразу, а партыямi, сёння адных, заўтра iншых... Яўрэяў з в. Уладзiмiраўка рас­стралялi каля дарогi на паўшляху да Тро­давiч.

Першыя месяцы акупацыi ўспрымалiся так, быццам, акрамя нашай вёскi i яе лю­даей, нiкога ва ўсiм свеце няма. Свет як бы звузiўся часова да памераў нашай невялi­кай вёскi. Нiадхуль нiякiх звестак. Адны чуткi. Хочаш вер, хочаш не вер. Усе нават у думках замкнулiся ў сабе.

Выйшаўшы неяк на вулiцу пасля абеду, я ўбачыў, што па вёсцы iдуць два ўзброеныя чалавекi. Былi яны ў чырвонаармей­скiм адзеннi, але без знакаў адрознення. Чамусьцi я быў перакананы, што гэта нашы, партызаны. Пасля таго, як запыта­лi, дзе жыве стараста, пайшлi да яго хаты. Хутка зноў убачыў, як яны ехалi на калёсах. Праехаўшы да канца вёскi, звяр­нулi на развiлку ўбок в. Крывялёва. Назаўтра па вёсцы прайшла чутка, што партызаны расправiлiся з «барсуком», якi некалi выдаў немцам яўрэйку, што схава­лася. Падзея, сама па сабе нязначная, мела ў вёсцы вялiкi рэзананс. Яна была суровым папярэджаннем для аматараў «новага парадку».



Аднойчы, калi ўжо выпаў невялiкi снег, у в. Палякi зайшоў чалавек, апрануты ў вайсковае абмундзiраванне. Бачна, што ў яго была для гэтага пiльная патрэба. Не паспеў ён зайсцi ў вёску, як гэта стала вядома старасту Пратасаву. Ён той жа час даў вестку бургамiстру ў Смальяне, якi са сваiмi палiцаямi быў ужо дома. Сабраўшы акрамя палiцаяў каго мог, Конанаў арга­нiзаваў на гэтага чалавека, якi ўжо пай­шоў з вёскi, аблаву. Схавацца яму было цяжка, яго акружылi. Каб не трапiць у pyкi палiцаяў, ён застрэлiўся з нагана за Максiмiхай ва ўрочышчы Лiсiныя ямы. Пратасаў тут жа зняў з забiтага боты, заявiўшы, што той, маўляў, зняў боты з яго. Нiхто не стаў аспрэчваць у яго гэты трафей. Ноччу наляцеў з Дрэтунi нямецкi карны атрад. Немцы хадзiлi толькi па тых хатах, дзё жылi ненадзейныя акружэнцы. Па ўсiм было бачна, што зaбipaлi яны па загадзя намечаным спiсе. Усе схопленыя ноччу былi расстраляны ў в. Шнiтаўка, а трупы пакiданы ў калодзеж. Было забiта 11 чалавек.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка