Прарэктар па вучэбнай рабоце




Дата канвертавання08.06.2016
Памер171.14 Kb.


Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Фр. Скарыны
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце


Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта

імя Фр. Скарыны



Семчанка І. В.

2010 г.


Рэгістрацыйны № УД /баз.

ПАДАТКОВЫ ЎЛІК




Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-25 01 08 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»

2010 г.


Складальнік:

А. П. Шаўлюкоў — доктар эканамічных навук, прафесар кафедры бухгалтарскага ўліку, кантролю і аналізу гаспадарчай дзейнасці УА «ГДУ имя. Ф. Скарыны»

Рэцэнзенты:

Шутава А. М.— к. э. н. дацэнт, дацэнт кафедры бухгалтарскага ўліку і фінансавага менеджменту ў галінах народнай гаспадаркі Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі;

Балтрушэвіч Г. К. — к. э. н., дацэнт, загадчык кафедрай фінансаў і крэдыту

УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай бухгалтарскага ўліку, кантролю і аналізу гаспадарчай дзейнасці УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»


(пратакол № __ ад ____ _____________ 2010);
Метадычным саветам эканамічнага факультэта

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»


(пратокол № __ ад ____ _____________ 2010);

Адказны за рэдакцыю: А. П. Шаўлюкоў

Адказны за выпуск: А. П. Шаўлюкоў
Тлумачальная запіска
Курс "Падатковы ўлік" адносіцца да дысцыплін спецыялізацыі. Паколькі курс падатковага ўліку завяршае цыкл спецыяльных дысцыплін, яго вывучэнне грунтуецца на ведах тэорыі бухгалтарскага ўліку, яго галіновых курсаў, падаткаў і падаткаабкладання, а таксама іншых эканамічных дысцыплін.

Мэтай вывучэння курса "Падатковы ўлік" з'яўляецца азнаямленне студэнтаў з тэарэтычнымі асновамі падатковага ўліку, фарміраванне грунтоўнага ведання імі методык ўліку баз падаткаабкладання і састаўлення падатковых дэкларацый падаткаплацельшчыкамі, а таксама ўліку і справаздачнасці ў падатковых органах Рэспублікі Беларусь.

Аб'ектам вывучэння курса "Падатковы ўлік" з'яўляюцца даходы і расходы для падаткаабкладання прыбытку, аб'екты абкладання падаткам на дабаўленую вартасць, а таксама іншыя аб'екты падаткаабкладання.

Асноўнымі задачамі курса з'яўляюцца наступныя:



  • азнаямленне з мадэлямі ўзаемасувязі бухгалтарскага ўліку з падаткаабкладаннем і базавымі канцэпцыямі падатковага ўліку;

  • атрыманне ведаў па класіфікацыі даходаў і расходаў для мэт падатковага ўліку;

  • авалодванне варыянтамі вядзення падатковага ўліку на аснове выкарыстання аўтаномнай сістэмы рэгістраў і дапаўнення рабочага плана рахункаў арганізацыі патрэбнымі субрахункамі;

  • атрымання навыкаў састаўлення падатковых дэкларацый;

  • азнаямленне з арганізацыяй вядзення ўліку паступленняў у падатковых органах Рэспублікі Беларусь і іх справаздачнасцю.

У выніку вывучэння курса студэнты павінны атрымаць практычныя навыкі ажыццяўлення запісаў у рэгістрах падатковага ўліку, распрацоўкі рабочага плана рахункаў, які дазваляе вызначыць як балансавы, так і падатковы прыбытак, запаўнення зацверджаных форм падатковых дэкларацый.

Інфармацыйнай базай для выкладання курса "Падатковы ўлік" з'яўляюцца выдадзеныя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, заканадаўчыя дакументы па падатковаму праву ў Рэспубліцы Беларусь, інструкцыі і метадычныя рэкамендацыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых агульнадзяржаўных органаў кіравання. Для правядзення практычных заняткаў выкарыстоўваюцца распрацаваныя формы рэгістраў падатковага ўліку і зацверджаныя Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь падатковыя дэкларацыі.



Дысцыпліна "Падатковы ўлік" вывучаецца ва ўзаемасувязі з наступнымі дысцыплінамі:

  • падаткі і падаткаабкладанне;

  • бухгалтарскі ўлік;

  • дзяржаўны бюджэт;

  • бухгалтарская справаздачнасць.


ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН





Назва тэмы

Лекцыі

Практыч-ныя і се-мінарскія заняткі

Самастойная работа сту-дэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка

Усяго

1. Тэарэтычныя асновы падатковага ўліку

4

2




6

2. Класіфікацыя і прызнанне расходаў у бухгалтарскім і падатковым уліку

4

2




6

3. Падатковы ўлік расходаў на аснове аўтаномнай сістэмы рэгістраў

2

6




8

4. Падатковы ўлік даходаў, падатку на дабаўленую вартасць і прыбытку на аснове аўтаномнай сістэмы рэгістраў

4

4




8

5. Дыграфічная канцэпцыя падатковага ўліку арганізацыі

2

4

2

8

6. Улік падатку на прыбытак па міжнародных стандартах рахункаводства і асаблівасці прынятай у Расійскай Федэрацыі методыкі ўліку адкладзеных падатковых актываў і абавязацельстваў

6

6




12

7. Улік паступлення плацяжоў падатковымі органамі Рэспублікі Беларусь

4

6

2

12

8. Падатковы кантроль

2

2




4

Падрахунак

28

32

4

64

ЗМЕСТ КУРСА




Уводзіны

Прычыны, якія абумовілі неабходнасць вядзення падатковага ўліку Рэспубліцы Беларусь. Мэта і задачы курса "Падатковы ўлік". Неабходнасць ведання падатковага ўліку сучаснымі спецыялістамі па рахункаводству, аналізу і аўдыту. Сувязь курса “Падатковы ўлік” з іншымі спецыяльнымі курсамі і асаблівасці яго вывучэння. Структура курса "Падатковы ўлік" і паслядоўнасць вывучэння яго тэм.



Тэма 1. Тэарэтычныя асновы падатковага ўліку




Сутнасць падатковага ўліку. Роля падатковага ўліку ў кіраванні гаспадарча-фінансавай дзейнасцю арганізацыі. Метадалагічная аснова падатковага ўліку..


Падатковая канцэпцыя бухгалтарскага ўліку. Узаемасувязь бухгалтарскага ўліку і падаткаабкладання. Прынцыповыя адрозненні паміж еўрапейскай і англа-амерыканскай мадэлямі ўзаемасувязі бухгалтарскага ўліку і падаткаабкладання.

Статыстычная і дыграфічныя канцэпцыі вядзення падатковага ўліку. Схема паралельнага вядзення рэгістраў бухгалтарскага і падатковага відаў уліку пры выкарыстанні статыстычнай канцэпцыі падатковага ўліку. Дапаўненне рабочага плана рахункаў арганізацыі сінтэтычнымі рахункамі і субрахункамі — метадычная аснова дыграфічнай канцэпцыі падатковага ўліку.

Недахопы статыстычнай канцэпцыі вядзення падатковага ўліку. Перавагі канцэпцыі падатковага ўліку, інтэграванай у сістэму бухгалтарскага ўліку з дапамогай дыграфічнага запісу на яго рахунках.

Перадумовы ўзнікнення нацыянальнай канцэпцыі падатковага ўліку Рэспублікі Беларусь. Прынцыпы развіцця нацыянальнай канцэпцыі падатковага ўліку. Гарманізацыя сістэмы бухгалтарскага ўліку і падаткаабкладання. Незалежнасць нарматыўна-метадычнай базы бухгалтарскага ўліку ад падатковага заканадаўства. Сістэмнасць накаплення і апрацоўкі даных аб падатковых абавязацельствах у бухгалтарскім уліку.

Нарматыўныя дакументы, якія рэгулююць падатковы ўлік у Рэспубліцы Беларусь. Арганізацыйна-тэхнічныя аспекты вядзення падатковага ўліку. Палажэнне аб падатковым уліку арганізацыі. Змест метадычнага і тэхніка-арганізацыйнага раздзелаў палажэння аб падатковым уліку. Склад службовых асоб, на якія ўскладваюцца абавязкі па вядзенні падатковага ўліку і кантроль за яго дакладнасцю. Рэгуляванне пытанняў падатковага ўліку ў загадзе аб уліковай палітыцы арганізацыі.

Рэгістры падатковага ўліку і іх прызначэнне. Элементы падатковага ўліку і падатковая база. Віды рэгістраў падатковага ўліку і іх абавязковыя рэквізіты. Крыніцы інфармацыі для вядзення рэгістраў падатковага ўліку. Разліковыя карэкціроўкі падатковых баз у рэгістрах падатковага ўліку. Выпраўленне памылак у рэгістрах падатковага ўліку.




Тэма 2. Класіфікацыя і прызнанне расходаў

у бухгалтарскім і падатковым уліку

Прыцыповыя адрозненні паміж класіфікацыяй расходаў для бухгалтарскага ўліку і падаткаабкладання. Падраздзяленне расходаў, з пункту погляду падатковага заканадаўства, на абгрунтаваныя і неабгрунтаваныя. Расходы па рэалізацыі і пазарэалізацыйныя расходы. Эканамічныя элементы расходаў па вытворчасці і рэалізацыі для вызначэння прыбытку ў падатковым уліку. Адрозненні паміж элементамі выдаткаў, якія ўтвараюць сабекошт прадукцыі ў бухгалтарскім уліку, і элементамі расходаў па вытворчасці і рэалізацыі для вызначэння прыбытку ў падатковым уліку.

Састаўныя элемента "Іншыя расходы па вытворчасці і рэалізацыі пра-дукцыі, работ і паслуг". Нармаванне для вызначэння падатковага прыбытку расходаў на рэкламу, маркетынгавыя, кансультацыйныя, аўдытарскія і інфарма-цыйныя паслугі, камандзіроўкі, афіцыйныя прыёмы і абслугоўванне прадстаў-нікоў іншых арганізацый, ажыццяўленне плацяжоў за здабычу прыродных рэсурсаў, выкіды (скіды) забруджвальных рэчываў, размяшчэнне адходаў.

Наменклатура элементаў пазарэалізацыйных расходаў для падатковага ўліку. Адрозненні паміж трактоўкамі пазарэалізацыйных расходаў у падатковым і бухгалтарскім відах уліку. Аперацыйныя і пазарэалізацыйныя расходы, якія не прымаюцца ў падлік пры вызначэнні прыбытку, падлеглага абкладанню падаткам.




Тэма 3. Падатковы ўлік расходаў

на аснове аўтаномнай сістэмы рэгістраў

Узаемасувязь паміж бухгалтарскімі і падатковымі відамі ўліку расходаў. Выяўленне агульнай сумы расходаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі ў разрэзе эканамічных элементаў. Склад рэгістраў падатковага ўліку расходаў і парадак выяўлення адхіленняў ад нормаў. Метады выяўлення адхіленняў ад нормаў матэрыяльных расходаў. Элементы і рэгістры падатковага ўліку матэрыяльных расходаў. Зводная ведамасць падатковага ўліку матэрыяльных расходаў. Парадак састаўлення рэгістраў разліковых карэкціровак расходаў на вытворчаць і рэалізацыю прадукцыі, выкананых работ і аказаных паслуг. Падатковы ўлік адходаў вытворчасці.

Абагульненне ў падатковым уліку эканамічных элементаў расходаў. Парадак састаўлення рэгістра расходаў па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, выкананых работ і аказаных паслуг. Методыка разліку расходаў, якія прыходзяцца на рэалізаваныя прадукцыю, работы і паслугі.

Ведамасць падаткаў і збораў, якія выплачваюцца з выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг. Рэгістр падатковага ўліку расходаў па рэалізацыі іншых актываў. Рэгістр пазарэалізацыйных расходаў. Рэгістр расходаў, якія прыходзяцца на даходы, атрыманыя з-за мяжы.



Тэма 4. Падатковы ўлік даходаў,

падатку на дабаўленую вартасць і прыбытку

на аснове аўтаномнай сістэмы рэгістраў
Класіфікацыя даходаў у падатковым уліку. Прызнанне выручкі ў падатковым уліку. Карэкціроўка даходаў ад рэалізацыі на велічыню сумавых рознасцей. Дэталізацыя ў падатковым уліку выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, выкананых работ і аказаных паслуг.

Склад пазарэалізацыйных даходаў і іх прызнанне ў падатковым уліку. Трактоўка пазарэалізацыйных даходаў у бухгалтарскім і падатковым відах уліку. Адлюстраванне ў падатковым уліку штрафаў, пеней і няўстоек за парушэнне ўмоў дагавораў, дывідэндаў і прыраўненых да іх даходаў, атрыманых за межамі Рэспублікі Беларусь. Парадак уключэння вартасці атрыманых задарма актываў у склад пазарэалізацыйных даходаў у бухгалтарскім і падатковым відах уліку.

Метадычныя падыходы да разліку прыбытку для падаткаабкладання. Асаблівасці вызначэння падатковага прыбытку беларускай арганізацыі, якая мае даходы ад відаў дзейнасці за межамі Рэспублікі Беларусь, па якіх яна зарэгістравана як падаткаплацельшчык замежнай дзяржавы.

Склад рэгістраў падатковага ўліку даходаў арганізацыі. Парадак састаўлення ведамасці падатковага ўліку выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, выкананых работ і аказаных паслуг, а таксама іншых рэгістраў падатковага ўліку даходаў. Рэгістр даходаў ад пазарэалізацыйных аперацый. Рэгістр падатковага ўліку даходаў, атрыманых з-за мяжы. Рэгістр разліковых карэкціровак даходаў.

Аб'екты абкладання падаткам на дабаўленую вартасць. Парадак фарміравання падатковай базы па падатку на дабаўленую вартасць. Карэкціроўка інфармацыі бухгалтарскага ўліку выручкі для вызначэння ў падатковым уліку падатковай базы па падатку на дабаўленую вартасць. Падатковы рэгістр уліку аб'ектаў абкладання падаткам на дабаўленую вартасць.

Кніга пакупак як рэгістр падатковага ўліку. Парадак выліку сум падатку на дабаўленую вартасць, якія прад'яўлены прадаўцамі пры набыцці плацельшчыкамі аб'ектаў. Размеркаванне велічыні падатковых вылікаў паміж абаротамі, па якіх падатковыя вылікі залічваюцца і спісваюцца неаднолькава. Адасоблены ўлік падатковых вылікаў у разрэзе абаротаў, па якіх яны залічваюцца і спісваюцца неаднолькава.

Выкарыстанне інфармацыі рэгістраў падатковага ўліку для вызначэння прыбытку, падлеглага абкладанню падаткам. Асаблівасці вызначэння падатковай базы па падатку на прыбытак па аперацыях з каштоўнымі паперамі. Парадак разліку падатку на прыбытак.

Асаблівасці вызначэння базы абкладання падаткам прыбытку ў фінансавай сферы дзейнасці: банкі, страхавыя арганізацыі.




Тэма 5. Дыграфічная канцэпцыя

падатковага ўліку арганізацыі

Два варыянты дыграфічнай канцэпцыі падатковага ўліку арганізацыі. Варыянт дыграфічнай канцэпцыі падатковага ўліку, заснаваны на дапаўненні раздзела III "Выдаткі на вытворчасць" Тыпавога плана рахункаў рахункамі эканамічных элементаў расходаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, работ і паслуг, якія прымаюцца ў падлік пры вызначэнні падатковага прыбытку.

Варыянт дыграфічнай канцэпцыі падатковага ўліку, заснаваны на дапаўненні раздзела VIII "Фінансавыя вынікі" рабочага плана рахункаў арганізацыі субрахункамі для адлюстравання расходаў, якія не прызнаюцца падатковым заканадаўствам для падаткаабкладання прыбытку, і атрыманых арганізацыяй даходаў, якія не абкладаюцца падаткам на прыбытак. Субрахункі ўліку даходаў і расходаў для падаткаабкладання прыбытку. Субрахункі для ўліку даходаў і расходаў, якія не прымаюцца ў падлік пры вызначэнні прыбытку, падлеглага абкладанню падаткам. Субрахункі бухгалтарскага ўліку прыбытку.

Методыка дыграфічнага падатковага ўліку расходаў і прыбытку ад вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў і паслуг. Методыка дыграфічнага падатковага ўліку аперацыйных і пазарэалізацыйных даходаў і расходаў. Вызначэнне фінансавага выніку для падаткаабкладання прыбытку.

Вызначэне фінансавага выніку, які не ўлічваецца для падаткаабкладання прыбытку. Закрыццё субрахункаў для ўліку падатковага прыбытку і вызначэнне канчатковага фінансавага выніку.


6. Улік падатку на прыбытак

па міжнародных стандартах рахункаводства

Прызначэнне міжнароднага стандарту IAS 12 “Падаткі на прыбытак”, мэта і сфера яго выкарыстання.

Бягучыя падатковыя абавязацельствы і патрабаванні. Пастаянныя і часавыя падатковыя рознасці. Метады вызначэння часавых рознасцей: метад абавязацельстваў па справаздачы аб прыбытках і стратах; метад абавязацельстваў па балансе. Прызнанне адкладзеных падатковых абавязацельстваў і актываў. Ацэнка падатковых абавязацельстваў і падатковых патрабаванняў. Раскрыццё інфармацыі ў справаздачнасці.

Тэма 7. Улік паступлення плацяжоў

падатковымі органамі Рэспублікі Беларусь

Сутнасць дэкларавання і віды дэкларацый. Падатковыя дэкларацыі як форма падатковай справаздачнасці. Парадак састаўлення і прад'яўлення падатковых дэкларацый. Асноўныя падатковыя дэкларацыі, якія павінны падаваць падаткаплацельшчыкі падатковым органам Рэспублікі Беларусь. Парадак састаўлення дэкларацыі па падатку на дабаўленую вартасць. Парадак састаўлення дэкларацыі па падатку на прыбытак.

Пастаноўка на ўлік у падатковых органах падаткаплацельшчыкаў і парадак вядзення іх асабовых рахункаў. Дакументальнае афармленне спагнання падаткаў. Рэгістры падатковага ўліку, якія вядуцца ў інспекцыях Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Рэструктурызацыя завінавачанасці па падатках і яе ўлік. Справаздачнасць падатковых органаў Рэспублікі Беларусь. Выкарыстанне падатковых дэкларацый і рэгістраў падатковага ўліку для ажыццяўлення камеральных падатковых праверак. Справаздачнасць аб кантрольнай рабоце падатковых інспекцый.


8. Падатковы кантроль
Сутнасць падатковага кантролю, яго формы і прынцыпы арганізацыі. Віды падатковых праверак і іх характарыстыка. Тэрміны і графікі правядзення падатковых праверак. Абставіны правядзення пазапланавых падатковых праверак. Выпатрабаванне дакументаў або запыт іншай інфармацыі пры правядзенні падатковай праверкі.

Камеральная падатковая праверка, этапы яе правядзення і афармлення вынікаў. Выязная падатковая праверка. Парадак унясення паправак у падатковы ўлік пры выяўленні памылак па выніках падатковых праверак.




інфармацыйна-метадычная частка




Прыкладны пералік семінарскіх заняткаў




1. нацыянальная канцэпцыя падатковага ўліку ў Рэспубліцы Беларусь.


2. Сабекошт прадукцыі і расходы па вытворчасці і рэалізацыі для мэт падаткаабкладання прыбытку, пазарэалізацыйныя расходы ў бухгалтарскім і падатковым відах уліку.

3. Варыянты дыграфічнай канцэпцыі падатковага ўліку.

4. Міжнародны стандарт рахункаводства IAS 12 “Падаткі на прыбытак”, яго прызначэнне і сфера выкарыстання.

5. Арганізацыя і метадычныя асновы ўліку паступлення падатковых плацяжоў і справаздачнасці падатковых інспекцый.

6. Формы і арганізацыя падатковага кантролю: камеральныя і выязныя праверкі.

Прыкладны пералік практычных заняткаў

1. Нармаванне і карэкціроўка расходаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі для мэт падатковага ўліку.

2. Вызначэнне падатковай базы пры наяўнасці сегментаў бізнесу з рознымі стаўкамі падаткаабкладання прыбытку.

3. Бухгалтарскі і падатковы ўлік расходаў абслуговых вытворчасцей і гаспадарак.

4. Карэкціроўка пазарэалізацыйных даходаў і расходаў у падатковым уліку.

5. Кніга пакупак і ўлік падатку на дабаўленую вартасць, асаблівасці вызначэння падатковых вылікаў пры прызнанні выручкі па аплаце адгружанай прадукцыі, выкананых работ і аказаных паслуг

6. Методыка дыграфічнай канцэпцыі падатковага ўліку на аснове субрахункаў для карэкціроўкі фінансавага выніку.

7. Вызначэнне падатковай базы па аперацыях з каштоўнымі паперамі.

8. Расійская методыка ўліку адкладзеных падатковых актываў і абавязацельстваў.

9. Складанне падатковых дэкларацый.

10. Вядзенне асабовых рахункаў падаткаплацельшчыкаў і рэгістраў для ўліку плацяжоў у бюджэт падатковымі інспекцыямі

Самастойная работа

студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка
1. Варыянт дыграфічнай канцэпцыі падатковага ўліку на аснове рахункаў эканамічных элементаў выдаткаў

2. Сутнасць падатковых дэкларацый і дэкларацыі па падатках на дабаўленую вартасць і прыбытак

3. Представление и составление отчетов о результатах работы инспекций Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь


Формы кантролю ведаў

1. Франтальнае апытанне

2. Кантрольна-праверачная гутарка

3. Калоквіум



Тэмы кантрольных работ

1. Нармаванне расходаў для мэт падаткаабкладання і разлік сабекошту рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ і паслуг у бухгалтарскім і падатковым відах уліку

2. Вызначэнне падатковай базы і складанне падатковай дэкларацыі па падатку на прыбытак

СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ



Асноўная
1. Налоговый кодекс Республики Беларусь (общая часть): 19 дек. 2002 г. № 166-3 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

2. Налоговый кодекс Республики Беларусь (особенная часть): 29 дек. 2009 г. № 71-3 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

3. Шаўлюкоў, А. П. Падатковы ўлік на вытворчых прадпрыемствах: Дапаможнік для студэнтаў спецыялізацыі "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт". /А. П. Шаўлюкоў. — Гомель: УА "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі", 2005. — 124 с.

4. Шутова, А. М. Налоговый учет: практикум /Шутова А. М., Томчик Н. А. — Гомель: УА "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі", 2009. — 64 с.


Дадатковая


  1. Об утверждении норм расходов на рекламу, маркетинговые, консультационные и информационные услуги, представительские цели: указ Президента Респ. Беларусь от 15 июня 2006 г., № 398 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  2. Инструкция о порядке ведения налогового учета: утв. постановлением М-ва финансов и М-ва по налогам и сборам Респ. Беларусь от 16 дек. 2003 г., № 173/114 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  3. Инструкция о порядке ведения регистров налогового учета по налогу на прибыль: утв. постановлением М-ва по налогам и сборам Респ. Беларусь от 30 дек. 2006 г., № 137 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  4. Инструкция о порядке отражения в бухгалтерском учете налога на добавленную стоимость: утв. постановлением М-ва финансов Респ. Беларусь от 16 дек. 2003 г., № 196 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  5. Инструкция по бухгалтерскому учету "Доходы организации": утв. постановлением М-ва финансов Респ. Беларусь от 26 дек. 2003 г., № 181 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  6. Инструкция по бухгалтерскому учету "Расходы организации": утв. постановлением М-ва финансов Респ. Беларусь от 26 дек. 2003 г., № 182 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  7. Инструкция о порядке представления и составления отчетов о результатах работы инспекций Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь: утв. постановлением М-ва по налогам и сборам Респ. Беларусь от 30 наяб. 2009 г., № 81 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  8. Инструкция о порядке ведения налоговыми органами учета налогов, сборов (пошлин), пени, процентов, штрафов: утв. постановлением М-ва по налогам и сборам Респ. Беларусь от 31 дек. 2004 г., № 146 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  9. Инструкция о порядке уплаты (зачисления), распределения, возврата налогов, сборов (пошлин) и других расходов в 2010 году: утв. постановлением М-ва финансов Респ. Беларусь от 29 марта 2010 г., № 35 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  10. Инструкция о порядке формирования и представления в Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь информации о задолженности по налогам и сборам: утв. приказом М-ва по налогам и сборам Респ. Беларусь от 29 янв. 2010 г., № 5.

  11. Инструкция о порядке формирования и представления в Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь информации о сумах фактических поступлений платежей в республиканский и местные бюджеты: утв. приказом М-ва по налогам и сборам Респ. Беларусь от 29 янв. 2010 г., № 6.

  12. Основные положения по составу затрат, включаемых в себестоимость продукции (работ, услуг): постановление М-ва экономики, М-ва финансов и М-ва труда и социальной защиты Респ. Беларусь от 30 окт. 2008 г., № 210/161/151 //КонсультантПлюс : Беларусь [Электронный ресурс].

  13. Лесневская, Н. Формирование учетной политики для целей налогообложения /Н. Лесневская //Главный бухгалтер. — 2005. — № 4. — С. 97-104.

  14. Сиглюк, С. Регистры налогового учета /С. Сиглюк //Главный бухгалтер. — 2005. — № 44. — С. 97-104; — № 46. — С. 98-102.

  15. Сиглюк, С. Расчет себестоимости реализованной продукции, товаров (работ, услуг) в бухгалтерском и налоговом учете /С. Сиглюк //Главный бухгалтер. — 2005. — № 46. — С. 102-104; — № 48. — С. 97-101.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка