Пракурору горада Мінска




Дата канвертавання17.03.2016
Памер29.33 Kb.
Пракурору горада Мінска

220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38


Заяўнік:

______________________________,



(прозвішча, імя, імя па бацьку)

Які (якая) пражывае:


_________________________________

_________________________________

тэлефон:_________________________

СКАРГА


на пастанову аб адмове ў задавальненні хадайніцтва
4 жніўня 2011 г. у г. Мінску быў затрыманы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі. 5 жніўня ў адносінах да затрыманага абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцца пад варту. 12 жніўня праваабаронцу выставілі абвінавачанне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры) і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

У адпаведнасці з артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (далей – КПК) мною пададзена хадайніцтва аб прымяненні ў адносінах да Бяляцкага Аляксандра Віктаравіча меры стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва.

Пастановай ад ________ 2011 г. (дадатак 1) следчай другога следчага аддзлення АПС УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску Т.В. Касынкінай мне адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва аб прымяненні ў адносінах да Бяляцкага Аляксандра Віктаравіча меры стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва.

Лічу пастанову незаконнай і неабгрунтаванай, якая падлягае адмене на наступных падставах.


1. У пастанове не ўказваецца, што яна вынесеная менавіта ў адносінах да майго хадайніцтва, паколькі яна безасабовая. То бок у ёй не ўказаныя мае прозвішча, імя і імя па бацьку. Аб тым, што гэтая пастанова тычыцца майго хадайніцтва, можна здагадацца толькі па адрасе на паштовым канверце (дадатак 2).

2. Следчая Касынкіна Т. В. вынесла нематываваную пастанову, чым груба парушыла патрабаванні часткі 3 артыкула 137 КПК, якім, у прыватнасці, устаноўлена, што ў выпадку поўнай альбо частковай адмовы ў задавальненні хадайніцтва орган, які вядзе крымінальны працэс, выносіць, матываваную пастанову.

У якасці падставы для адмовы ў задавальненні хадайніцтва следчая толькі галаслоўна ўказала сваё меркаванне аб тым, што ў адносінах да Бяляцкага А.В. няма ніякіх падставаў для змены абранай меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

Гэтае сцверджанне нельга прызнаць абгрунтаваным, паколькі яно не раскрывае прычыны адмовы ў задавальненні хадайніцтва аб прымяненні іншай меры стрымання. У пастанове следчая не ўказвае, якія ў дадзены момант ёсць абгрунтаваныя і законныя падставы для прымянення меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту і чаму нельга прымяніць меру стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва.
3. Накіроўваючы хадайніцтва аб прымяненні ў адносінах да Бяляцкага А.В. меры стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва, я ўсведамляў(ла) і ўсведамляю адказнасць у сувязі з магчымым накладаннем на мяне грашовага спагнання, прадугледжанага часткай 4 артыкула 121 КПК у выпадку здзяйснення Бяляцкім А.В. дзеянняў, для папярэджання якіх было прымененае асабістае паручальніцтва.

Пры такіх абставінах пастанова следчага аб адмове ў задавальненні хадайніцтва з’яўляецца нематываванай, незаконнай і падлягае адмене пракурорам, які ажыццяўляе нагляд за выкананнем законаў пры правядзенні папярэдняга расследвання.

На падставе выкладзенага, ч. 1 арт. 119, ч.3 арт. 137, арт. 138 і арт. 139 КПК
ПРАШУ:


  1. Адмяніць пастанову следчай Касынкінай Т.В. аб адмове ў задавальненні хадайніцтва як незаконную і неабгрунтаваную.



2. Змяніць абраную ў адносінах да Бяляцкага А.В. меру стрымання з узяцця пад варту на асабістае паручальніцтва.

3. Праінфармаваць мяне аб прынятым рашэнні.


ДАДАТКІ


  1. Копія пастановы аб адмове ў задавальненні хадайніцтва ад «_____» ____________ 2011 года.




  1. Ксеракопія канверта УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску на маё імя.

«_____» _____ 2011 г. _________ /________________/



подпіс ініцыялы, прозвішча


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка