Практикум «Произведения белорусской литературы, используемые для развития культуры общения воспитанников учреждений дошкольного образования»




Дата канвертавання30.04.2016
Памер68.83 Kb.
Семинар-практикум «Произведения белорусской литературы, используемые для развития культуры общения воспитанников учреждений дошкольного образования»

Слова – радасць, слова – чары,

Вобраз вечна юных весен,

Есць ты ўсюды: у сонцы, у хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Лашчыш слух мой, слова-ззянне,

Атуляеш сэрца ласкай,

Ноч і вечар, дзень, світанне

Абняло ты, слова-краска.

Я.Колас
Дэвіз: «Не біце дубцамі, навучыце слаўцамі», «Ад навукі дужэюць розум і рукі»



  • Гучыць беларуская мелодыя.

  • «Назаві свае імя ласкава па-беларуску».

  • Падзел удзельнікаў семінара на 2 каманды “Складзі карцінку з частак”




  1. Казкі

Домашняе заданне: падрыхтаваць наборы карцінак да пераказу беларускiх народных казак; кароткую характарыстыку беларускіх паэтаў:

Ф.I. педагога

Казка

Беларускі паэт




«Легкі хлеб»

Змітрок Бядуля




«Пра быка і яго сяброў»

Сяржук Сокалаў-Воюш




«Жаронцы»

Васіль Вітка




«Не сілай, а розумам»

Вера Вярба




«Лісіца-хітрыца»

Янка Журба




«Як кот звяроў напалохаў»

Якуб Колас




«Селянін, мядзведзь і лісіца»

Янка Купала




«Верабей і мыш»

Іван Муравейка




«Кот Максім»

Алесь Лойка




«Гарошак»

Максім Багдановіч




“Піліпка-сынок”

Пімен Панчанка




“Пшанiчны каласок”

Нiна Галіноўская




“Каза-манюка”

Сяргей Грахоўскі

2. Вершы.

Вядучы прапануе камандам:


  1. падзеліць атрыманыя схемы наступным чынам: «вершы» - «пацешкі, песенькі»,

  2. раскласці вершы і пацешкі па ўзроставым группам: другая малодшая, сярэдняя, старэйшая,

  3. скласці план занятку па завучванню вершаў,

  4. даць кароткую біяграфію беларускіх паэтаў.


3. Апавяданні.

1 каманда - Зачытаць з вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі творы беларускіх пісьменнікаў для сярэдняй группы.

2 каманда - Зачытаць з вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі творы беларускіх пісьменнікаў для старэйшай группы.

4. Пацешкі.

1 каманда – Драматызацыя пацешкі «Ходзіць коцік па палях».

2 каманда – Драматызацыя пацешкі «Ты, каза, каза, лубяныя вочы».

( ! Уключаць пацешкі пад час адукацыйнага працэсу ў хвілінкі-весялінкі, хвілінкі-адпачынку, хвілінкі-угадайкі, хвілінкі-забаўлянкі).


5. Прымаўкі.

«Ласкавае слова – што дзень ясны».

«Слоўка як птушка: выпусціш – не вернеш».
Якая каманда назаве больш прымавак.
6. Прыказкі.

Якая каманда назаве больш прыказак.

«Які розум – такая і гаворка»

«Да чаго не дойдзеш – тое ў кніжцы знойдзеш»

«Слова - свята»

«Слова – гужы, за сэрца цягнуць»

«Не саромейся пытаць – болей спытаеш, больш пазнаеш»

«Гаворыць, як з кніжкі бярэ»

«Куляй цэліш у аднаго, у двух, а трапным словам – у тысячы»

«Рана загоіцца, а злое слова - ніколі»

«Язык не сцяг, а друдыну водзіць»

«Язык і да Кіева давядзе»

«Не біце дубцамі, навучыце слаўцамі»

«Чым багата, тым і рада, а што маю, тым прымаю»

«Госць у дом, Бог у дом».
7. Падбор слоў для ацэнкі адказаў дзяцей: удала, добра, цікава, прыгожа, лагічна, выразна, яскрава, правільна, граматна, гучна, эмацыйна, ветліва, ласкава, пранікнена.

Ацэнка выказванняў каманды-саперніцы.


8. Калыханкі

Спі, засні, мая дзетка,

Птушкі ўжо заснулі,

Спі, засні, мая дзетка,



Люлі, люлі, люлі.
Люлі, люлі, люлі!

Прыляцелі гулі!

Гулі-гулі-галубы!

Селі гулі на дубы,

І спявалі, і гукалі –

Сны салодкія склікалі.


Спі, сыночак міленькі,

Галубочак сівенькі.

Мой сыночак будзе спаць,

А я буду калыхаць.

А-а-а, а-а-а, люлі!

Успомні матулю сваю,

Як цябе люляла,

Як табе не раз ўначы

Песеньку спявала

А-а-а, а-а-а, люлі!


Паслухайце калыханку, даскажыце слоўца.

Якая калыханка вам найболей спадабалася?

Праспявайце калыханку на розныя матывы.
9. Народныя прыкметы.

Якая каманда назаве больш народных прыкмет.


10. Скарагаворкі.

Ехаў Пракоп з Пракопіхай

І з малым пракапяняткам.
Якая каманда прыдумае больш скарагаворак з другім імем.
Чаравікі у нашай Славы

Адзін левы, другі правы.

Справа – левы, злева – правы,

Скажы, Слава,

У чым справа?

Тут няма маёй віны:

Паспрачаліся яны. Прыдумайце пытаннi да скарагаворкі.
11. Чыстагаворкі.

Назавіце групы гукаў, якія замацоўваюцца ў маўленні выхаванцаў старэйшай і сярэдняй груп, састаўце з імі чыстагаворкі.


Оз-оз-оз – на вуліцы мароз, …
Фатограф фатаграфуе, фатаграфіі рыхтуе.
Дом, дамы, дамок,

Дым, дымы, дымок,

Даня думае, гадае,

Доўга словы падбірае.


12. Абагульненні.
1 - Прыдумайце вершаваныя заданні да абагульнення “адзенне”

Прыйдзем разам да высновы –

Назавем адным мы словам

Марлю, шоўк, паркаль, муслін, корт, гіпюр і крыналін.


2 – Прыдумайце вершаваныя заданні да абагульнення “цацкі”

Ну, а тут вось вы гатовы

Адзначыць рэчы пэўным словам:

Ложак, зэдлік, стол, канапу,

Крэсла, тумбачку ды шафу?
13. Заклічкі, крычалкі.

Прыдумайце заклічкі, крычалкі.


Раз, два, тры, чатыры, пяць –

Запрашаю усіх гуляць!


Я будую дом з пяску!

Я клічу усіх на талаку!

Будзем дружна працаваць,

Дом прасторны будаваць,

Высачэзны – вось такі!

На падмогу, землякі!



14. Лічылкі.

Удзельнiкi завучваюць лічылку, выбіраюць таго, хто лічылкай выбiрае вядучага, якi лiчылкай выбiрае наступнага вядучага i так далей.


Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Воўк з лісой пайшлі гуляць,

Следам вожык тупаціць.

Мы пайшлі…

Табе лічыць.
15. Дражнілкі ( ! Мэта: не абразіць, а дапамагчы справіць недарэчнасці)
Сярод дзяцей:

Бе-бе-бе, ачкарык,

Дзядзька Сцепа велікан, а зваліўся ў стакан.

Вабражуля (задавака) номер пяць любіць туфелькі мяняць.
Падбярыце дражнілку да імя; вызначце, якая рыса характару чалавека высмейваецца. Напрыклад, Святланка – хавае абаранка - сквапнасць.
Ірынка - скарынка.

Наталка - гадалка.

Ніна – карзіна, карціна, дрызіна.

Санік – рванік.

Валечка - кралечка.

Лілечка – пілюлечка.

Таццянка - падманка.

Алена – задуменна.

Ксенія – варэнька.

Гануля - крыўдуля, гразнуля.

Аллачка - крычалачка.

Райка - хазяйка.


16. Загадкі.

Састаўце загадку пра: 1- занятак малявання,

2 - занятак па лепцы.
17. Легенды, паданні.

Найдзіце і зачытайце з вучэбнай праграмы дашкольнага выхавання назвы легенд і паданняў.


18. Быліны ( ! Вучэбная праграма дашкольнага выхавання прапануе толькі рускія).

19. Дыдактычныя гульні (удзельнiкам прапануецца раздатка дыдактычных гульняў па развiццю беларускага маўлення i культуры моўных зносiн).
20. Карагодныя і рухомыя гульні (удзельнiкам семiнара прапануецца картатэка карагодных i беларускiх народных гульняў).

21. Вызначэнне i вiншаванне пераможца семiнара-практыкума.



22. Рэфлексiя «Мне спадабалася…»

23. Вынiк.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка