Практыкаванне 16. Літара о падобная да талеркі. Намалюй сняданак у талерцы




Дата канвертавання17.03.2016
Памер52.17 Kb.
Практыкаванне 16.

Літара О падобная да талеркі. Намалюй сняданак у талерцы .

О

Хатняе заданне 16




Знайдзіце і выкрэсліце ўсе літары Н. Колькі іх?

Якая прафесія ў Настасі?

Якіх беларускіх мадэльераў вы ведаеце?


НАСТАЧКІНЫ НАЖНІЦЫ

Набыла Настачка нажніцы

Краіць Наталлі нагавіцы.

Але Наталля падвяла:

У краме джынсы набыла.

Ды не сумуйце вы, нажніцы:

Ў нядзелю будзем шыць спадніцу!



Прачытайце прымаўкі пра навуку. Чаму так гаворыцца?
Веды шмат месца не займаюць.

Па вучнях і пра настаўніка думаюць.

Разумны ведамі не выхваляецца.

Не спяшы языком - паспяшай справай.

Няўмеламу рукі не баляць.
Прачытай вершык. Выкрэслі “лішнія” рэчы, якіх не мусіць быць у партфелі. Назаві, што яшчэ можа спатрэбіцца вучню ў школе. А ў тваім партфелі парадак?


Іван Бурсаў . Школьны ранец

Што ў цябе, скажы, Міколка:

Школьны ранец ці кладоўка?

Бо чаго не знойдзеш тут:

Шайба, корак, нітак жмут,

Пісталет драўляны,

Жук чацвертаваны,


Плаўлены сырок для кошкі,

Булкі высахлыя крошкі,

Два часопісы падзёртых,

Пяць цукерачных абгортак,

Сшыткі, дзённік ёсць, асадка...

Аднаго няма - парадку!

(пераклаў Васіль Зуёнак)





НАШ САДОК

Неба ў вокнах, сонца льецца,

Грэюць промні ўсё мацней.

Зайчык сонечны смяецца

На падлозе, на сцяне.

Мы выходзім на зарадку

Раніцою кожны раз.

Лялькі, кубікі ў парадку

У кутку чакаюць нас.


А на кухні пахне кашай,

Не рассядземся цішком -

Дапаможам няні нашай

Несці кашу з малаком.

І талерачкі, і лыжкі.

Справа знойдзецца усім.

Як паможам няні крышку,

Дык смачней і паядзім.





А пасля ў машыны сядзем,

На арэлях узляцім.

Радасна ў дзіцячым садзе

Нам вучыцца і расці.

Ля-ля-ля...

Ля-ля-ля...

Радасна ў дзіцячым садзе

Нам вучыцца і расці.

Верш Васіля Жуковіча

Музыка Т. Кашчэвай





Задачы длы кемлівых матэматыкаў Адказы: https://umrazum.wordpress.com/2014/11/09/1332/


Два землякопы канаву капалі.

За 2 гадзіны 2 метра праклалі.


Каб вырыць сто метраў за 100 гадзін,

Колькі работнікаў трэба?



У бацькі 6 сыноў расце.

А ў кожнага – сястра.


Дык колькі ў той сям’і дзяцей?

Нам палічыць пара!


Прычасаныя дзяўчынкі

Хваляцца на перапынку:

Нас, прыгожых, столькі ж зноў,

Як кудлатых хлапчукоў!

Запытаюся я ў вас.

Думайце, рабяты:
Больш дзяўчат прыйшло ў той клас

Ці дзяцей кудлатых?


За сталом сядзіць прафесар

І змагаецца са стрэсам.

Сын прафесарскага бацькі

Пад сталом збірае цацкі.

А прафесарскага сына тата

Моўчкі п’е гарбату.

Разбярыся, што ды як:

Хто каму які сваяк?

Шасцёра рыбакоў з’елі 6 судакоў за 6 дзён.


А дзесяць рыбакоў з’ядуць 10 судакоў за колькі дзён?

ЗНАЙДЗІ, ДЗЕ СМЯЯЦЦА.


Многія жывёлы занесеныя ў Чырвоную кнігу. Там яны добра жывуць і памнажаюцца.
Людзі ў парку пасадзілі дрэвы, кусты і лаўкі.
Насустрач ішоў тата. Дзяўчынка і сабака радасна забрахалі.
Вожык, рапуха (жаба) і ластаўкі дапамагаюць садоўніку есці насякомых.
Мы з сястрой узяліся за рукі і пайшлі ў розныя бакі.
Саша спаў, седзячы на крэсле, і пры гэтым еў яблык.
У клетцы сядзіць мой пярнаты сябра – хамячок.
На кірмашы мы набылі елку. Гэта была прыгожая сасна.
Узімку ваўкі збіраюцца ў зграі па 10-12 чалавек.
У сабакі былі блакітныя вочы і ружовыя шчокі.
У запаведніку жывуць звяры, якія даўно ўжо вымерлі.
Дыназаўры даўно вымерлі, таму даводзіцца маляваць іх па памяці.
Ззаду ў парсючкоў кучаравы хвосцік, па якім іх адрозніваюць ад іншых жывёл.
У пакоі гучна цікаў сонечны гадзіннік.
У каровы ёсць галава, цела і чатыры пары ног.
Дзяцел усеўся і стаў грызці дрэва.

ШТО НЕ ТАК?

(выпраўце памылкі ў вылучаны словах)
На градзе завёўся дрот,
Перарыў увесь народ,
Кашу ў кубак налівае,
Каву ў міску накладае.


Сенажаць. Звініць каза.
Фенам хрумкае каса.
Дождж набіў паўнюткі рак.
Зіхаціць расою бак.
У раку схаваўся мак.
Падкажыце, што не так?



ПРАКТЫКАВАННЕ ДЛЯ БУДУЧЫХ ДЫКТАРАЎ

Белы бусел баіў байку беламу зайку.

На двары стары баран грукаў зранку ў барабан, што рабая курка клюе крупкі, боб ды боб — два бабы, а яшчэ боб — тры бабы.

Гром грыміць, страляе, у дубы цаляе. Шэсць мышанят у шалашы шамацяць: "Мама Мышка сушыла шышкі". Каток нітак клубок закаціў у куток. Смешкі кошцы, слёзкі мышцы.

Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух. Паша Машы пашыла папаху, Маша шыла шапку Сашу. Шапку Сашы шыла Даша.

Саша шпарыла шашой, смактала сушку за шчакой.

Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце. Пекар Пётр пёк пірог. Ехаў Пракоп з Пракопіхаю і малым Пракапяняткам. З'еў Пракапянятка трыццаць тры пірагі з пірагом ды ўсе з тварагом.

У арла пароль “арол”, арол пароль запароў. Рапартаваў арол пра пароль, рапартаваў ды не дарапартаваў, стаў дарапартоўваць ды зарапартаваўся.


Рыбак Рыгор на рацэ рыбачыў, рыбы не бачыў, а бачыў, як лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш,

Скача чапля па балоце, чачотачка ў чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод. Я чачота падпільную, чапялою пачастую. Чалавеча, чалавеча: чаму часам плачаш, а часам скачаш?

Лаўрэн лавіў рыбу, Лара варыла рыбу з лаўровым лістом. Руды Рыгор гроб грыбы граблямі. Вадавоз вёз ваду ад вадаправода. Прытупіў пілу Піліп — пілаваў палена з ліп. Піліп пілаваў, Патап пакапаў — бык патаптаў

Мама з Мілай мылі раму. Мама Мілу мыла мылам, Міла мыла не любіла, Міла мыла ўтапіла, мама мыла шукала, мама ў Мілы пытала, хто пабудзе ў вадзе і нямокры ідзе.

Ткач ткаў на таху, хутка хукаў на руку, ткаў ткач тканіну на хустку Яніне.

Ні чуткі, ні прычуткі, а чатыры чорныя карчы чарнеюць чорнымі чубамі.



Дудар дудару дарма грае.

I тут гу-гу, і там гу-гу, і нічога разабраць не магу.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка