Практычныя (семінарскія) заняткі па дысцыпліне «Беларуская мова




Дата канвертавання29.06.2016
Памер93.54 Kb.
Зацвярджаю

Пратакол пасяджэння кафедры

ад «19» чэрвеня 2013 г. № 12

Заг. кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства

_____________ Д.С. Томчык

Практычныя (семінарскія) заняткі
па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»


для студэнтаў 2 курса завочнай формы атрымання адукацыі
факультэта эканомікі і права


па спецыяльнасці 1-26 02 03 Маркетынг

Практычныя заняткі №1.

Тэма: Мова і соцыум. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.

Спіс пытанняў для папярэдняга прачытання і засваення:

(у дужках [] пазначана літаратура)


  1. Паняцце мовы. Гіпотэзы паходжання мовы. Паняцце соцыуму. Функцыі мовы ў грамадстве. [1], [3], [4].

  2. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Формы беларускай нацыянальнай мовы. [1], [2], [3], [4].

  3. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў. [1], [2], [3], [4]

  4. Канцэпцыі паходжання і гістарычныя карані беларускай мовы. Этапы развіцця беларускай мовы. [5], [1], [3]

  5. “Закон аб мовах у БССР” (1990 г.). [4]


Пералік тэм для паведамленняў:

  1. Роля Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў развіцці беларускай мовы.

  2. Роля Яна Чачота ў развіцці беларускай мовы.

  3. Роля Францішка Багушэвіча ў развіцці беларускай мовы.

  4. “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча.

  5. Арфаграфічная рэформа 1933 года і яе значэнне для развіцця беларускай мовы.

  6. “Закон аб мовах у БССР”.


Ключавыя паняцці, якія павінны быць занатаваны ў канспекты:

мова, маўленне, сістэма, дыялектная мова, літаратурная мова, норма, кадыфікацыя, перыядызацыя, праславянская мова, агульнаўсходнеславянская мова, старабеларуская мова, сучасная беларуская літаратурная мова, мёртвая мова.
Перамаляваць і дапоўніць схему:


Славянская група моў






Усходнеславянская падгрупа моў

Паўднёваславянская падгрупа моў

Заходнеславянская падгрупа моў


Спіс літаратуры:

  1. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэб.-метад. дапам. / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч. — 3-е выд., перапрац. — Мн.: БДПУ, 2007.

  2. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: Курс лекцый / Л.А. Анта-
    нюк, Б.А. Плотнiкаў – 3-е выданне. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005.

  3. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006.

  4. Беларуская мова: Энцыклапедыя. / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.

  5. Шакун, Л.М. Карані нашай мовы / Л.М. Шакун // Роднае слова. – 1996. – №9. – С.108-119.



Практычныя заняткі №2.

Тэма: Асаблівасці навуковага стылю мовы. Навуковы тэкст: структура і моўнаe афармленне. Сістэма жанраў навуковай літаратуры.

Спіс пытанняў для папярэдняга прачытання і засваення:

(у дужках [] пазначана літаратура)

  1. Функцыянальныя стылі беларускай мовы (гл. дадатак 1). [1], [2], [3], [5], [6], [7], [8]

  2. Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі (аб'ектыўнасць, лагічнасць, яснасць, дакладнасць, доказнасць). [1], [2], [3], [5], [6], [7], [8]

  3. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю (агульнанавуковая, тэрміналагічная лексіка; сродкі лагічнай сувязі). [1], [2], [5], [7], [8]

  4. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту: а) з пункту гледжання характару зместу (тэма, падтэма); б) з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ). [7]

  5. Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю. Сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі, абзацамі, складанымі сінтаксічнымі цэлымі. [1], [2], [5], [7], [8]

  6. Прынцыпы разгортвання інфармацыі ў навуковым тэксце. Структурна-семантычныя прынцыпы кампрэсіі інфармацыі. [7]

  7. Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі, рэферата. [7]

  8. Структурна-семантычны аналіз анатацый. Віды анатацый. Бібліяграфія і тэкст анатацыі. Лексіка-граматычныя клішэ для анатавання. [7]

  9. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры. Афармленне цытат. [7], [9]


Пералік тэм для паведамленняў:

  1. Афармленне цытат у беларускай мове.

  2. Сістэма стыляў беларускай мовы.

Ключавыя паняцці, якія павінны быць занатаваны ў канспекты:

Стыль, навуковы стыль, аб’ектыўнасць, лагічнасць, дакладнасць, доказнасць, лексіка,тэрмін, тэма, апісанне, апавяданне, разважанне, доказ, сінтаксіс, інфармацыя, рэферат, анатацыя, навуковы арткул, манаграфія, дысертацыя.
Спіс літаратуры:

    1. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэб.-метад. дапам. / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч. — 3-е выд., перапрац. — Мн.: БДПУ, 2007.

    2. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: Курс лекцый / Л.А. Анта-
      нюк, Б.А. Плотнiкаў – 3-е выданне. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005.

    3. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У. В. Анічэнкі. — Мн., 1992.

    4. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006.

    5. Беларуская мова: Энцыклапедыя. / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.

    6. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. — Мн., 1992.

    7. Маршэўская, В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах: Вуч. дапаможнік / В.В. Маршэўская. — Гродна, ГрДУ, 2002.

    8. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. — Мн.: Бел. навука, 2002.

    9. Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мн.: Вышэйшая школа, 2005.

На заняткі павінна быць прынесена любая навуковая літаратура па Вашай спецыяльнасці на беларускай мове (манаграфія, артыкул і г.д.) для практычнай работы.
Дадатак 1 да ПЗ па тэме “Асаблівасці навуковага стылю мовы. Навуковы тэкст: структура і моўнаe афармленне. Сістэма жанраў навуковай літаратуры”

СІСТЭМА ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫХ СТЫЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Стылі

Сфера выка-рыстання

Мэты зносін

Стылявая рысы

Моўныя сродкі

Падстылі

Размоўны

Быт, сямейныя і сяброўскія зносіны

Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі і знаёмымі людзьмі

Натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці

Агульнаўжывальныя словы, бытавая лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка; няпоўныя, пытальныя, пытальна-пабуджальныя сказы

Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны

Навуковы

Навука і тэхніка, вучэбны працэс

Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны і пад.

Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, аргументаванасць

Агульнаўжывальныя словы і тэрміны; развітыя апавядальныя сказы, злучнікавая і падпарадкавальная сувязь

Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны

Афіцыйна-справавы

Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатычная сферы

Інфармацыйная, пабуджальная, рэгуляцыя афіцыйных зносін

Паслядоўнасць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці

Агульнаўжывальныя словы, абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы

Уласна заканадаўчы, дыпламатычны, адміністрацыйна-канцылярскі

Публіцыстычны

Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя ды іншыя грамадскія зносіны

Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку

Даходлівасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць і агульназразумеласць

Агульнаўжывальныя словы, ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова

Газетна-публіцыстычны, Радыё-журналісцкі, прамоўніцкі (агітацыйны)

Мастацкі

Духоўная сфера жыцця

Паведаміць і ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні

Эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць, стылістычная незамкнёнасць, індывідуальнасць аўтара

Агульнаўжывальныя словы, разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі

Проза, паэзія, драматургія


Практычныя заняткі №3.

Тэма: Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Паняцце дакумента. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.

Спіс пытанняў для папярэдняга прачытання і засваення:

(у дужках [] пазначана літаратура)

  1. Афіцыйна-справавы стыль як адзін з функцыянальных стыляў кніжна-пісьмовай мовы. [1], [2], [3], [5], [7], [8], [9]

  2. Лексічныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. [1], [2], [3], [5], [7], [8], [9]

  3. Тэкст службовага дакумента, віды тэкстаў. Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. [6], [8]

  4. Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў. [4], [6], [8]

  5. Групы афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя, справавыя лісты, фінансавыя і ўліковыя дакументы. [4], [6], [8]

  6. Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце: канстатацыя, паведамленне, апісанне. Патрабаванні да іх. [4], [6], [8]

  7. Суразмернасць частак дакумента. Рубрыкацыя: абзац, нумараванне, загалоўкі, падзагалоўкі. [4], [6], [8]


Ключавыя паняцці, якія павінны быць занатаваны ў канспекты:

афіцыйна-справавы стыль, паслядоўнасць выкладу, дакладнасць, аб’ектыўнасць, стандартызацыя, спецыяльная лексіка, дакумент, службовы дакумент, тэкст, заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска, загад, пастанова, распараджэнне, план, справаздача, кантракт, дамова, даведка, дакладныя і службовыя запіскі, канстатацыя, паведамленне, рубрыкацыя, абзац, лінейны запіс, трафарэт, анкета, табліца, тэкст-аналаг.
Спіс літаратуры:

  1. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэб.-метад. дапам. / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч. — 3-е выд., перапрац. — Мн.: БДПУ, 2007.

  2. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: Курс лекцый / Л.А. Анта-
    нюк, Б.А. Плотнiкаў – 3-е выданне. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005.

  3. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У. В. Анічэнкі. — Мн., 1992.

  4. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006.

  5. Беларуская мова: Энцыклапедыя. / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.

  6. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску / А.А. Каўрус. — Мн., 1994.

  7. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. — Мн., 1992.

  8. Маршэўская, В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах: Вуч. дапаможнік / В.В. Маршэўская. — Гродна, ГрДУ, 2002.

  9. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. — Мн.: Бел. навука, 2002.

На заняткі павінна быць прынесена любая справавая дакументацыя на беларускай мове (загад, распараджэнне і г.д.) для практычнай работы.
Практычныя заняткі №4.

Тэма: Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне.

Спіс пытанняў для папярэдняга прачытання і засваення:

(у дужках [] пазначана літаратура)

  1. Справавыя лісты. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні: лісты, якія патрабуюць адказу, лісты, якія не патрабуюць адказу і інш. [2], [3], [4]

  2. Справавая і камерцыйная карэспандэнцыя. [2], [4]

  3. Кампазіцыя справавых лістоў: ліст-просьба, ліст-адказ, ліст-адмова, ліст-запытанне, суправаджальны ліст, ліст-запрашэнне. [2], [4]

  4. Моўныя канструкцыі справавых лістоў. [2], [4]

  5. Патрабаванні да афармлення справавых лістоў [2], [3], [4].

Ключавыя паняцці, якія павінны быць занатаваны ў канспекты:

ліст, карэспандэнцыя, ліст-просьба, ліст-адказ, ліст-адмова, ліст-запытанне, суправаджальны ліст, ліст-запрашэнне


Спіс літаратуры:

  1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006.

  2. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску / А.А. Каўрус. — Мн., 1994.

  3. Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мн.: Вышэйшая школа, 2005.

  4. Маршэўская, В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах: Вуч. дапаможнік / В.В. Маршэўская. — Гродна, ГрДУ, 2002.


Складальнік М.А.Санкевіч


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка